Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

З часам усё паправіцца, толькі нас там ужо не будзе.

Відаць, яны рашылі, што мы што-небудзь парушылі, самі таго не ведаючы.

Адзін чалавек мне казаў, блізкі да ўрада, і ён мне казаў: вас яры даканалі. Блізкі да ўрада чалавек. Калі б, кажа, вы ўпоперак контураў аралі, тады ў зямлі яроў не павымывала б. Але праверыць мне не давялося. А прышлыя гэтыя таксама ўпоперак не аруць. Як павядуць баразну, дык мілі на чатыры без спыну і нідзе ўбок не звернуць, хоць бы там сам бог стаяў.

Яны ціха расказвалі пра свой дом. У мяне склеп быў пад ветраком. Ставілі там малако на смятанку, кавуны

трымалі. Залезеш туды, бывала, у поўдзень, у самую спёку, а там халадок на любы густ. Разрэжаш кавун — такі халодны, аж зубы заходзяцца. А з бака вада кап-кап…

Расказвалі пра свае трагедыі. Быў брат у мяне, Чарлі. Валасы жоўтыя, што тая кукуруза. Дарослы ўжо хлопец быў. На акардэоне цудоўна іграў. І вось баранаваў ён аднойчы ў полі, нахіліўся пастронак выслабаніць, а тут змяя грымучая як зашыпіць! Коні памчалі, і барана прайшла па Чарлі, прапарола зубамі жывот, вырвала кішкі, знявечыла твар… Ох, госпадзі!

Гаварылі і пра будучыню. Цікава, як там будзе, у Каліфорніі?

На малюнках усё так цудоўна — залюбавацца можна. Я бачыў адзін — гарачае сонца, прыгажосць наўкол, дрэвы арэхавыя, ягаднікі, а ззаду, зусім блізка, проста рукой падаць — высокія горы са снежнымі вяршынямі. Вачэй не адарваць.

Толькі каб работу знайсці, і ўсё будзе добра. Халадоў зімою там не бывае. Дзеці па дарозе ў школу не замерзнуць. Сам я ўмею чытаць, але мне з гэтага няма радасці, не прывык я чытаць, як іншыя.

А іншы раз хто-небудзь выходзіць з палаткі з гітарай. Садзіцца на скрыню каля ўвахода, і людзі з усяго лагера няспешна падыходзяць да яго, быццам іх нечым прыцягвае. Шмат хто брынкае на гітары, але гэты, здаецца, умелец. Ёсць што паслухаць — акорды густыя, мерныя, рытмічныя, а мелодыя бяжыць па струнах лёгкімі крокамі. Цяжкія, грубыя пальцы ходзяць па ладах. Чалавек іграў, а людзі паволі падыходзілі, пакуль не абступалі яго цесным колам, і тады ён зацягваў: «Бавоўна па дзесяць, а мяса па сорак». І людзі падхоплівалі словы. Ён спяваў: «Навошта, дзяўчаты, вы косы рэжаце?» І людзі падцягвалі. Ён з надрывам спяваў: «Пакідаю я родны Тэхас» — жудасную песню, якую спявалі яшчэ да прыходу гішпанцаў, толькі словы тады былі індзейскія.

Гэта згуртоўвала людзей, яднала, і ў цемры позіркі іх скіроўваліся ўсярэдзіну, думкі адбягалі назад, у мінулае, і сум, які апаноўваў іх, быў адпачынкам, выратавальным сном. Чалавек спяваў «Блюзы Макалестара», а потым, каб дагадзіць старым, — «Мяне гасподзь наш кліча да сябе». Музыка навявала на дзяцей дрымоту, яны ішлі ў палаткі спаць, але песні ўваходзілі ў іхнія сны.

Нарэшце гітарыст падымаўся і пазяхаў. Добрай ночы, людзі, казаў ён.

І чуўся шэпт у адказ: добрай табе ночы.

І кожнаму хацелася самому ўмець іграць на гітары — гэта ж так прыемна. Людзі разыходзіліся, клаліся спаць, лагер заціхаў. А над палаткамі насіліся совы, удалечыні гаўкалі каёты, у лагер пракрадваліся скунсы, шукаючы, чым пажывіцца, — расхаджвалі ўперавалку, нахабныя, дзёрзкія смярдзючкі.

Мінала ноч, і з першым пробліскам зары жанчыны выходзілі з палатак, распальвалі вогнішчы і варылі каву. Следам выходзілі мужчыны і ціха перамаўляліся між сабой у перадсвітальным сутонні.

Пераедзеш раку Каларада, а далей, кажуць, пустыня. Сцеражыся пустыні. Глядзі, не засядзь там. На ўсякі

выпадак вазьмі як больш вады.

Цераз пустыню я паеду ноччу.

І я. Яна з каго хочаш дух выб'е.

Таропка снедалі, мылі і выціралі посуд. Разбіралі палаткі. Усе спяшаліся хутчэй рушыць у дарогу. І калі сонца выплывала над гарызонтам, на стаянцы ўжо было пуста, толькі дзе-нідзе валялася пакінутае людзьмі смецце. Але мясціна гатова была прыняць новых падарожнікаў наступнай ноччу.

А машыны перасяленцаў, як кузуркі, паўзлі па шашы, і перад імі вузкай стужкай распасціраліся мілі і мілі бетону.

Раздзел васемнаццаты

Сям'я Джоўдаў паволі рухалася на захад, па гарах Нью-Мексіка, міма востраканечных скал і пірамідальных вяршынь. Яны ўзабраліся на Арызонскае нагор'е і цераз прасветліны між уцёсаў зазіралі ўніз, на Каляровую пустыню. Іх спыніў пагранічны інспектар.

— Куды едзеце?

— У Каліфорнію, — адказаў Том.

— Колькі часу прабудзеце ў Арызоне?

— Пакуль не праедзем.

— Расліны з сабой везяце?

— Раслін няма.

— Трэба праверыць.

— Кажу ж вам, раслін ніякіх няма.

Інспектар наляпіў на ветравое шкло ярлычок.

— Добра. Едзьце, толькі не спыняйцеся.

— А мы і не збіраемся.

Яны падымаліся па схілах, на якіх раслі крывыя карлікавыя дрэвы. Холбрук, Джозеф-Сіці, Уінслаў. Дрэвы тут былі ўжо высокія. Вывяргаючы дым, абедзве машыны адольвалі пад'ёмы. І вось ужо Флагстаф — самы высокі пункт. Ад Флагстафа дарога пабегла ўніз, з аднаго шырокага плато на другое, і нарэшце знікла ўдалечыні. Вады не хапала, яе даводзілася купляць па пяць, па дзесяць, па пятнаццаць цэнтаў за галон. Сонца высмактала ўсю вільгаць з бязводнага скалістага краю. Наперадзе завіднеліся няроўныя, вострыя выступы гор — заходні вал Арызоны. Цяпер ужо Джоўды ўцякалі ад сонца і сушы. Ехалі ўсю ноч і ноччу заехалі ў горы. У цемры машыны паўзлі між зубчастых скалістых бастыёнаў, і слабае святло фар цьмяна мігацела на шэрых каменных сценах абапал дарогі. Перавал адолелі ў цемры і глыбокай ноччу пачалі паволі спускацца сярод бязладнага россыпу каменных абломкаў каля Оўтмена. На золку ўбачылі ўнізе раку Каларада. Даехалі да Топака, пастаялі каля моста, пакуль інспектар змываў ярлык з ветравога шкла. Тады пераехалі мост і апынуліся ў няроўнай камяністай пустыні. І хоць усе страшэнна стаміліся і ўсё мацней прыпякала ранішняе сонца, падарожнікі спыніліся пасярод дарогі. Бацька выгукнуў:

— Прыехалі!.. Вось яна, Каліфорнія!

Усе тупа пазіралі на каменныя глыбы, што блішчалі на сонцы, і на страшныя цвярдыні Арызоны за ракой.

— Перад намі пустыня, — сказаў Том. — Трэба дабрацца да вады і трохі адпачыць.

Дарога цягнулася ўздоўж ракі, і познім ранкам машыны з перагрэтымі маторамі дабраліся да Нідлса, дзе рака імкліва несла свае воды між зараснікаў чароту.

Джоўды і Ўілсаны з'ехалі да берага і, седзячы ў машынах, скіравалі позіркі на празрыстую ваду, што праплывала міма, і на зялёны чарот, які паволі пагойдваўся ў плыні. Каля самай ракі на заліўным лужку, зарослым сакавітай травой, быў невялікі лагер — адзінаццаць палатак. Том высунуўся з кабіны.

Поделиться:
Популярные книги

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Неудержимый. Книга III

Боярский Андрей
3. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга III

Душелов. Том 2

Faded Emory
2. Внутренние демоны
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 2

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Неудержимый. Книга X

Боярский Андрей
10. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга X

(не) Желанная тень его Высочества

Ловиз Мия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не) Желанная тень его Высочества

Кодекс Охотника. Книга XV

Винокуров Юрий
15. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XV

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Законы Рода. Том 7

Flow Ascold
7. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 7