Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гронкі гневу

Стейнбек Джон Эрнст

Шрифт:

У адной палатцы жаласна заплакала дзіця, і мяккі жаночы голас пачаў супакойваць яго, потым ціха зацягнуў калыханку: «Цябе любіць наш гасподзь уначы. Спі, засні. Беражэ цябе гасподзь уначы, спі, засні».

Ліхтар на ганку шыпеў. Гаспадар запусціў руку ў выраз кашулі і пачухаў зарослыя сівымі валасамі грудзі. Ён увесь насцярожыўся ў прадчуванні сваркі. Прыглядаўся да людзей, што яго абкружалі, узіраўся ў іхнія твары. Але людзі застылі ў нерухомасці.

Том доўга маўчаў. Потым

паволі падняў свае цёмныя вочы на гаспадара.

— Скандаліць я не збіраюся, — сказаў ён. — Калі цябе абзываюць бадзягам, цяжка сцярпець. Я не баюся, — дадаў ён ціха. — Кулакоў не пашкадую ні на вас, ні на шэрыфскага памагатага — пабачым яшчэ, хто каго. Толькі якая ад гэтага карысць?

Людзі заварушыліся, перамянілі позы, іх вочы, пабліскваючы, паволі ўзняліся, скіраваліся на гаспадара, сочачы за яго губамі. Гаспадар асмялеў. Ён адчуваў, што перамог, але не дастаткова для таго, каб перайсці ў наступленне.

— Няўжо ў цябе пяцідзесяці цэнтаў няма? — запытаўся ён.

— Ёсць. Але яны мне яшчэ спатрэбяцца. Я не буду траціць іх на начлег.

— На пражытак трэба ўсім зарабляць.

— Правільна. Толькі лепш так зарабляць, каб не забіраць яго ў другіх.

Людзі зноў перамянілі паставы. Бацька сказаў:

— Мы паедзем заўтра раным-рана. Паслухайце, містэр, мы ж вам заплацілі. Хлапец гэты з нашай сям'і. Дазвольце яму застацца. Мы ж заплацілі.

— Пяцьдзесят цэнтаў з машыны, — сказаў гаспадар. — Гэтак кожны зробіць — пакіне машыну за варотамі, а сам будзе карыстацца ўсім бясплатна.

Том сказаў:

— Мы далей паедзем. Раніцай стрэнемся. Будзем вас чакаць. Эл няхай застаецца, а мы возьмем з сабой дзядзьку Джона. — Ён глянуў на гаспадара: — Гэтак згодны?

Гаспадар імгненна прыняў рашэнне, пайшоў на ўступку:

— Калі застанецца столькі чалавек, за колькі заплачана, дык згодзен.

Том выняў з кішэні капшук, які паспеў ужо ператварыцца ў пакамечаны, зашмальцаваны мяшэчак з адсырэлым тытунёвым пылам на дне. Ён скруціў тонкую цыгарку і шпурнуў капшук убок.

— Мы хутка паедзем, — сказаў ён.

Бацька загаварыў, ні да кога з прысутных не звяртаючыся асабіста:

— Нялёгка вось так сарвацца з месца. У нас быў дом, гаспадарка. Мы не галота бяздомная. Мы жылі на сваёй ферме, пакуль нас трактарамі не прагналі.

Хударлявы малады чалавек з выгаралымі да жаўцізны брывамі паволі павярнуў да яго галаву:

— Баваўнаробы?

— Так, здольнікі. Раней самі былі гаспадарамі.

Малады чалавек адвярнуўся ад яго.

— Мы таксама, — прамовіў ён.

— Добра хоць, што нядоўга ўжо засталося цярпець, — сказаў бацька. — Прыедзем на Захад — будзем працаваць, займеем зямельку з вадой.

Каля самага ганка

стаяў чалавек у падранай адзежы. Чорны пінжак звісаў лахманамі, штаны на каленях былі працёртыя да дзірак. На твары ў яго, там, дзе пыл змяшаўся з потам, былі брудныя палосы. Ён матнуў галавой у бок бацькі:

— У вас, відаць, прыхаваны невялічкі глечык з грашыма.

— Не, грошай у нас зусім мала, — сказаў бацька. — Але нас шмат, і ўсе мы працавітыя. Добра заробім, і ўсе грошы пойдуць у агульны кацёл. Зажывём.

Чалавек у лахманах выслухаў бацьку, шырока расплюшчыўшы вочы, і раптам засмяяўся, потым смех яго перайшоў у вісклівае хіхіканне. Усе павярнулі да яго галовы. Хіхікаючы, ён пачаў захліпацца і закашляўся. Калі ён нарэшце адолеў прыступ кашлю, вочы ў яго былі чырвоныя, на іх выступілі слёзы.

— Ты думаеш, там… а божухна! — ён зноў захіхікаў. — Ты думаеш, там табе… будуць добра плаціць… ой, смех! — І, перастаўшы смяяцца, іранічна сказаў: — На збор, можа, пойдзеце апельсінаў? Грушы, можа, будзеце збіраць?

Бацька з годнасцю адказаў:

— Будзем рабіць тое, што нам прапануюць. У іх там работы шмат.

Чалавек у лахманах ціхенька рагатнуў. Том з раздражненнем павярнуўся да яго.

— А што тут такога смешнага?

Абадранец сцяў губы і панура ўтаропіўся на масніцы ганка.

— Вы, няйначай, у Каліфорнію едзеце?

— Я табе сам гэта сказаў, — адказаў бацька. — Падумаеш, які здагадлівы знайшоўся!

Абадранец паволі прагаварыў:

— А я… я вяртаюся адтуль. Пабыў ужо там.

Твары людзей імгненна павярнуліся да яго. Усе напружана чакалі. Ліхтар на ганку перастаў шыпець і ціха пыхкнуў. Гаспадар апусціў пярэднія ножкі крэсла на падлогу, падняўся, падпампаваў ліхтар, і той зноў гучна і тонка зашыпеў. Гаспадар вярнуўся на месца, але ўжо не адкінуўся да сцяны. Чалавек у лахманах абвёў позіркам твары людзей.

— Еду назад паміраць галоднай смерцю. Лепш ужо адразу з голаду памерці.

Бацька сказаў:

— Што ты вярзеш? У мяне вось рэкламны лісток ёсць — там пра добрыя заробкі пішацца, а надоечы я і ў газеце чытаў: ім зборшчыкі фруктаў патрэбныя.

Абадранец павярнуўся да бацькі:

— А ў цябе ёсць куды вярнуцца?

— Няма. Нас сагналі з зямлі. Прайшліся трактарамі аж да самага дома.

— Назад, значыць, не павернеш?

— Вядома, не.

— Тады не буду цябе расстройваць.

— А ты мяне і не расстроіш. У мяне лісток ёсць, там сказана, што людзі патрэбны. Дарэмна ж не будуць пісаць такія лісткі. Яны вялікіх грошай каштуюць. Іх не друкавалі б, каб не было патрэбы ў людзях.

— Не буду цябе расстройваць.

Бацька сярдзіта сказаў:

Поделиться:
Популярные книги

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Ты - наша

Зайцева Мария
1. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Ты - наша

Брачный сезон. Сирота

Свободина Виктория
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.89
рейтинг книги
Брачный сезон. Сирота

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Вечный. Книга VI

Рокотов Алексей
6. Вечный
Фантастика:
рпг
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга VI

Инквизитор Тьмы 5

Шмаков Алексей Семенович
5. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 5

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия