Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

— Здаецца мне, што дагэтуль не жыў яшчэ, — кажа цэзар, — і што нарадзіўся толькі ў Грэцыі.

— Нарадзіўся для новае славы й несмяротнасці, — гладзіць па шэрсці Пятроні.

— Маю надзею, што так станецца, і што Апола не будзе зайздросны. Калі вярнуся з трыумфам, ахвярую яму гекатомбу, якой ніводзін бог яшчэ не меў.

Сцэвін пачаў цытаваць верш Гарацыя:

Sic te diva potens Cypri, Sic fratres Helenae, lucida sidera, Ventorumque regat Pater…

— Мараплаў стаіць ужо ў Неапалі, — гавора цэзар. — Выехаў бы хоць і заўтра.

На гэта Пятроні ўстаў і, гледзячы проста ў вочы цэзару, сказаў: — Дазволіш мне, боскі, зладзіць перад гэтым банкет вясельны, на які перад усім запрашу цябе?

— Вясельны банкет? Які? — пытае Нэрон.

— Вініція з каралеўнай лігаў, а тваёй закладніцай.

Яна, праўда, цяпер у вязніцы, але перш-наперш як закладніца не павінна сядзець у вязніцы, а па-другое, ты ж сам дазволіў Вініцію звянчацца з ёю, а твае ж загады, як загады Зэўса, нязломныя, дык загадаеш яе выпусціць з вязніцы, а я аддам яе заручанаму.

Раўнавага і спакойная самапэўнасць, з якою гаварыў Пятроні, збілі з тропу Нэрона, які заусёды бянтэжыўся, калі хто да яго так гаварыў.

— Ведаю, — адказаў, спушчаючы вочы, — я думаў пра яе ды пра таго асілка, што задушыў Кратона.

— Дык, знача, абое ўратаваны, — супакойваў сябе Пятроні.

Але падаспеў на помач свайму гаспадару Тыгэлін: — Яна ў вязніцы з волі цэзара, а ты ж, Пятроні, сам сказаў, што загады ягоныя нязломныя.

Усе прысутныя, ведаючы гісторыю Вініція й Лігіі, добра асвядомлены былі, пра што расходзіцца, дык, зацікаўленыя, маўчалі й слухалі, чым скончыцца гутарка.

— Яна ў вязніцы праз тваю памылку ды няведанне міжнароднага права, насуперак волі цэзара, — адрэзаў з націскам Пятроні. — Наіўны з цябе, Тыгэлін, чалавек: адыж і ты хіба не будзеш цвердзіць, што яна падпальвала Рым, хоць бо між іншым ты б так і цвердзіў, дык цэзар табе не паверыць.

Але Нэрон ахамянуўся ўжо і пачаў моршчыць свае блізарукія вочы мінаю страшэннае лютасці.

— Пятроні праўду кажа, — адазваўся па хвіліне.

Тыгэлін глянуў на яго здзіўлена.

— Пятроні праўду кажа, — паўтарыў Нэрон. — Узаўтра адамкнуць ёй вязніцу, а пра вясельны банкет пагаворым пазаўтра ў амфітэатры.

— Зноў прайграў я! — падумаў Пятроні.

І, вярнуўшыся дамоў, быў ужо так пэўны Лігіінай смерці, што назаўтра выслаў у амфітэатр давернага вызвольніка, каб умовіўся з загадчыкам сполярыюма пра выдачу ейнага цела, бо хацеў аддаць яго Вініцію.

LXVI

За часамі Нэрона ўвайшлі ў моду даўней рэдкія й выняткава толькі ладжаныя вячэрнія прадстаўленні так у цырку, як і ў амфітэатры. Аўгустыяне любілі іх, бо часта пасля іх наступалі банкеты і п’янства, трываючае аж да раніцы. Хоць народ перасычаны быў крывёю, ды аднак жа, калі разыйшлася вестка, што надыходзіць канец ігрышчаў і што апошнія хрысціяне памірацімуць на вячэрнім відовішчы, вялікія натаўпы зыйшліся ў амфітэатр. Аўгустыяне з’явіліся ўсе да аднаго, бо здагадваліся, што будзе гэта незвычайнае прадстаўленне і што цэзар вырашыў зладзіць сабе трагедыю з Вініціевага болю. Тыгэлін трымаў у сакрэце, якога спосабу пакута прызначана для сужаніцы маладога трыбуна, але гэта шчэ больш завастрала агульную цікавасць. Тыя, каторыя спатыкалі калісь Лігію ў Плаўцыяў, расказвалі цяпер цуды пра ейную красу. Іншых перад усім цікавіла пытанне: ці сапраўды ўбачаць яе сяння на арэне, бо многія з тых, што чулі адказ цэзара Пятронію ў Нэрваў, талкавалі яго сабе падвойна: адны думалі проста, што Нэрон аддасць або, можа, ужо аддаў красуню Вініцію, а другія прыпаміналі сабе, што была яна закладніцай, якой дазвалялася аддаваць пашану боствам паводле свае ўспадобы і якое права народаў не дазваляла караць.

Няпэўнасць, чаканне й зацікаўленне апанавалі ўсіх прысутных. Цэзар прыбыў раней, чым абыдна, і гэта пабудзіла цікаўных да новых шэптаў, здагадак пра незвычайнасць, бо пры Нэроне апрача Тыгэліна й Ватынія быў Касій, цэнтурыён вялізнай фігуры й вялікае моцы, якога цэзар браў з сабою толькі тады, калі хацеў мець пад бокам абарону, як, напрыклад, падчас начных забаваў «sagatio» на Субуры, дзе падкідана ўгару на ваяцкім плашчы напатыканых па дарозе дзяўчат. Кідалася ў вочы таксама, што ў самым амфітэатры пабольшана была варта прэторыянская, а камандаваў ёю не цэнтурыён, а трыбун, Субр Флавій, ведамы дагэтуль з сабачай адданасці Нэрону.

Было зразумела, што цэзар хоча на ўсялякі выпадак забяспечыцца перад выбухам роспачы Вініція, дык цікавасць расла яшчэ большая.

Вочы ўсіх звярталіся з напружаным зацікаўленнем на тое мейсца, дзе сядзеў няшчасны заручэнец. А ён, збялелы, заліты потам, быў няпэўны, як і іншыя глядзельнікі, але ўстрывожаны да апошніх затонаў свае душы.

Пятроні, сам не ведаючы добра, што будзе, нічога не сказаў яму, толькі спытаў, вярнуўшыся ад Нэрвы, ці падрыхтаваны на ўсё ды ці будзе на відовішчы. Вініць адказаў на абодва пытанні: «Так!» — але пры тым мурашкі прабеглі яму па ўсім целе, бо здагадаўся, што Пятроні не пытае без прычыны. Сам ён жыў праз нейкі час ужо толькі паўжыццём, сам аддаваўся смерці й згадзіўся на смерць Лігіі, бо мелася яна быць для іх абаіх адначасна і вызваленнем і вяселлем, але цяпер пазнаў, што іншая рэч ёсць думаць здалёку пра апошнюю хвіліну, а іншая — ісці

і глядзець на пакуты найдаражэйшае асобы. Усе перажытыя болі адазваліся ў ім нанава. Прыціхшая роспач зноў пачала крычаць у душы, спанавала яго даўняя ахвота ратавання Лігіі за ўсякую цану. Ад самага рання спрабаваў прабіцца ў кунікулы, каб пераканацца, ці ёсць там Лігія, але прэторыянская варта пільнавала ўсе ўваходы, і загады былі так строгія, што вартаўнікі, нат знаёмыя, не даліся змякчыць ані просьбамі, ані золатам. Вініцію здавалася, што няпэўнасць задушыць яго ўпярод, чым дачакаецца відовішча. Недзе на дне сэрца пакутвала яшчэ надзея, што, можа, Лігіі няма ў амфітэатры ды што ўся трывога ёсць непатрэбнай. Хапаўся апошняе надзеі з усіх сіл. Талкаваў сабе, што Хрыстус мог забраць яе з вязніцы. Ён не можа дазволіць на ейную пакуту ў цырку. Перш згадзіўся быў зусім на Ягоную волю, а цяпер, як, адапхнёны ад кунікулаў, вярнуўся на сваё мейсца ў амфітэатры ды з цікаўных вачэй прысутных пазнаў, што і найстрашнейшыя здагадкі могуць спраўдзіцца, пачаў маліць Яго ў гарачай душы ратунку. «Ты можаш! — паўтараў ён, сутаргава сціскаючы кулакі. — Ты можаш!» Ніколі не думаў, што гэная хвіліна, калі зменіцца ў рэчаіснасць, будзе так страшнай. Цяпер не мог уцяміць свайго псіхічнага стану, прадчуваў аднак, што пры агляданні пакутаў Лігіі каханне ягонае зменіцца ў нянавісць, а вера ў роспач. Жахаўся такога прадчування, бо баяўся абразіць Хрыстуса, у якога маліў цуду й літасці. Не прасіў ужо для яе жыцця, хацеў толькі, каб памерла перад выхадам на арэну, і з бяздоннай атхлані болю вырвалася просьба: «Хоць гэтага не адмоў мне, а я шчэ больш палюблю цябе, чым любіў дагэтуль». У канцы думкі ягоныя разбуяліся, бы хвалі ад віхру. Будзілася ў ім жада помсты й крыві. Парывала яго ахвота кінуцца на Нэрона і задушыць на вачах прысутных, а адначасна адчуваў, што гэнаю лютаю гарачкаю зноў абражае Хрыста і ломіць Ягоныя настаўленні. Іншы раз прамігала яму праз голаў думка надзеі, што ўсё тое, перад чым дрыжала ягоная душа, яшчэ адверне ўсёмагутная рука Міласэрнага, але пагасала воміг, танула ў бязмерным моры разжалення, быццам Той, каторы мог адным словам разваліць гэты цырк і ацаліць Лігію, пакінуў аднак яе, хоць спадзявалася на Яго й мілавала Яго ўсімі сіламі свайго нявіннага сэрца. Далей думаў, што вось яна ляжыць там, у цёмным кунікулуме, слабая, безабаронная, пакінутая, адданая на ласку й няласку лёгкадумнае службы, зяхаючая, можа, апошнімі сіламі, а ён прымушаны чакаць бязрадна ў гэтым страшным амфітэатры, не ведаючы, якую абдумалі ёй пакуту і што незабаўна ўгледзіць. Урэшце, як чалавек, які, спадаючы ў пропасць, хапаецца за ўсё, што расце над ейнымі абрывамі, так і ён хапіўся аберуч за думку, што, аднак, толькі вераю магчыме яе ўратаваць. Гэты адзін толькі спосаб застаўся! Пётр жа гаварыў яму, што верай зямлю можна зварухнуць з пасаду. Дык суняў думкі, здушыў у сабе сумніў, цэлую істоту сваю змясціў у вадно слова: «Веру!» — і чакаў цуду.

Але як перацягнутая струна мусіць парвацца, так і яго зламала ператуга.

Мярцвячая бледнасць выступіла на твары, і цела пачало пруцянець. Няйначай, просьба ягоная выслухана, падумаў, бо вось паміраціме. Здавалася яму, што і Лігія ўжо хіба мусіла памерці, і што Хрыстус іх бярэ такім чынам да сябе. Арэна, бель тогаў незлічонае публікі, святло тысячных лямпаў і светачаў — усё разам знікла яму ўваччу.

Але гэна немач не трывала доўга. Па хвіліне апрытомнеў, а дакладней, збудзіла яго тупанне нецярплівае публікі.

— Ты хворы, — кажа яму Пятроні, — загадай аднесціся дамоў!

І, не зважаючы на тое, што падумае цэзар, устаў, каб узяць пад руку Вініція ды вывесці яго. Сэрца перапоўнілася літасцю, а прытым дражніла яго да немагчымасці задавальненне цэзара, які пільна вывучаў праз шмарагд боль Вініція, можа, на тое, каб магчы пасля ў патэтычных строфах апісаць гэта й заслужыць на «брава» бязглуздых слухачоў. Вініць адмоўна хільнуў галавою. Мог памерці ў гэным амфітэатры, але не мог з яго выйсці. Адыж прадстаўленне магло за хвіліну распачацца.

І праўда, бадай у тым жа моманце прэфект шпурнуў на арэну чырвоную хусціну, а на той знак заскрыгіталі завесы брамы насупраць цэзарскага подыюма, і з цёмнае шчалюгі выходзіць на ясна асвечаную арэну Урсус.

Волат маргнуў павекамі, відаць, ад надмеру святла, падыйшоў на сярэдзіну арэны, разглядаючыся наўкола, як бы хацеў распазнаць, з чым яму прыйдзецца спаткацца. Усім аўгустыянам і большасці публікі было вядома, што ён задушыў Кратона, дык, гледзячы на яго, зашумелі, загулі ўсе лавы. У Рыме не мала было гладыятараў, шмат перавышаючых нармальную меру чалавека, але падобнага вочы квірытаў яшчэ не бачылі. Касій, што стаяў у подыюме за цэзарам, выглядаў насупраць яго, бы малы хлапчук. Сенатары, вясталкі, цэзар, аўгустыяне ды народ з захапленнем знатоцкім ды аматарскім аглядалі ягоныя магутныя, грубыя, бы бярвенні, сцёгны, падобныя да двух злучаных шчытоў грудзі ды Геркулесавыя плечукі-рукі. Пошум магутнеў з кожнай хвілінай. Для гэнае публікі не магла папросту існаваць большая раскоша, як агляданне такіх мускулаў падчас ігры, напружання й змагання.

Поделиться:
Популярные книги

Прогулки с Бесом

Сокольников Лев Валентинович
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Прогулки с Бесом

Война

Валериев Игорь
7. Ермак
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Война

Аргумент барона Бронина 3

Ковальчук Олег Валентинович
3. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 3

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Барон играет по своим правилам

Ренгач Евгений
5. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Барон играет по своим правилам

Ваше Сиятельство

Моури Эрли
1. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Хозяин Теней 3

Петров Максим Николаевич
3. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 3

Кодекс Охотника. Книга XVIII

Винокуров Юрий
18. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVIII

Возвращение Безумного Бога 2

Тесленок Кирилл Геннадьевич
2. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
попаданцы
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 2

Санек 4

Седой Василий
4. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 4

Тот самый сантехник. Трилогия

Мазур Степан Александрович
Тот самый сантехник
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Тот самый сантехник. Трилогия