Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Дык, калі душа ёсць нечым большым, чым думае Нэрон, дык мая заляціць да вас па дарозе на край Акеаноса і сядзе пры вашым доме матыльком або, як вераць егіпцяне, сокалам.

Інакш прыбыць не магу.

А тым часам хай вам Сіцылія станецца агародам Гесперыд, хай палявыя, лясныя й крынічныя багінькі сыплюць вам кветкі на вашай дарозе, а па ўсіх акантах у калюмнах вашага дому хай гняздзяцца белыя галубочкі».

LXXIV

Пятроні не памыліўся. У два дні пазней малады Нэрва, заўсёды яму спагадны і адданы, прыслаў на Кумэ свайго вызвольніка з весткамі пра ўсё, што дзеелася пры двары цэзара.

Згуба Пятронія была ўжо вырашана. Назаўтра вечарам

маніліся выслаць да яго з загадам цэнтурыёна, каб затрымаўся ў Кумэ і чакаў там далейшых загадаў. Наступны пасланец, высланы некалькі дзён пазней, меўся прынесці яму прысуд смерці.

Пятроні выслухаў даклад вызвольніка без ценю трывогі і сказаў: — Занясеш свайму спадару адну з маіх вазаў, якую ўручу табе перад выхадам. Падзякуй таксама яму ад мяне з цэлай душы, бо пры помачы яго магчыму выперадзіць прысуд.

І аж пачаў смяяцца, як чалавек, пэўны ўдачы свайго помыслу.

Таго ж яшчэ вечара нявольнікі разбегліся запрашаць усіх у Кумэ аўгустыянаў і аўгустыянак на пачэсны банкет да зграбнае віллы арбітра элеганцыі.

А ён сам пісаў папаўднёваю парою ў бібліятэцы, потым выкупаўся, прыбраўся і, статны, прыгожы, моў боства, зайшоў у трыклініюм, каб знатоцкім вокам дапільнаваць прыгатаванні, пасля ў агароды, дзе хлапчаняты й маладыя грэчанкі вілі вянкі з ружаў на вячэру.

На твары ягоным — ані ценю горычы. Служба з таго толькі здагадалася пра незвычайнасць хвіліны, што загадаў даць падарункі тым, з каго быў задаволены, а лёгкія розгі тым, чыя работа не прыпала яму да смаку, або хто спярша яшчэ заслужыў на кару. Цытрыстам і спевакам загадаў шчодра заплаціць загадзя, а ў канцы, сеўшы ў агародзе пад букам, праз лістоту якога прадзіраліся касулі сонца, красячы зямлю яснымі плямамі, заклікаў да сябе Эўніку.

Прыйшла, прыбраная ў бель, з міртаваю галузкай у валасох, чароўная, моў Харыта, а ён пасадзіў яе ля сябе і, даткнуўшыся лягенька пальцамі ейных шчочак, пачаў глядзець на яе з такою любасцю, з якою знаўца аглядае боскую мармуровую постаць геніяльнае разьбы.

— Эўніка, — адазваўся, — ці ведаеш, што ты даўно ўжо перастала быць нявольніцай?

А яна падняла на яго свае спакойныя, блакітныя, бы неба, зрэнкі й пачала запярэчваць рухам галавы.

— Я тваёй нявольніцай заўсёды буду, доміне, — адказала.

— Ну, можа, не ведаеш, — гаварыў далей Пятроні, — што гэтая вілла і тыя нявольнікі, што ўюць вянкі, ды ўсё, што ў ёй знаходзіцца, і поле, і статкі, ад сянняшняга дня — твае.

Эўніка, пачуўшы гэта, адсунулася борзда ад яго і галаском трывожлівым пытае: — Чаму ты гэта мне гаворыш, спадару?

Ды падсунулася зноў да яго, жахліва маргаючы вачыма. Збялела, бы палатно, а ён усцяж пасміхаўся, вымавіўшы нарэшце адно толькі слова: — Так!

Замоўклі. Заціхла ўсё, толькі лягенькі павеў ветрыку жартаваў лісткамі буку.

Пятроні сапраўды мог бы думаць, што перад ім статуя беламармуровая.

— Эўніка! — кажа. — Я хачу пагодна памерці.

Красуня, глянуўшы на яго з балючым усмехам, вышаптала: — Слухаю.

Вечарам госці, якія не раз ужо бывалі на Пятроніевых банкетах і ведалі, што ў параўнанні з імі нат банкеты цэзара выдаваліся нуднымі і барбарскімі, пачалі сходзіцца грамадою, а нікому і ў думку не прыйшло, каб гэна меў быць апошні сымпозыён. Многія, праўда, ведалі, што над элеганцкім арбітрам завіслі хмары нехаці цэзара, але здаралася гэта ўжо шмат разоў, і заўсёды Пятроні ўмеў іх разагнаць нейкім спрытным жэстам або адным смелым словам, што сапраўды ніхто не думаў, каб гэта яму пагражала паважная небяспека. Ягоная вясёлая міна і звычайныя свабодныя паводзіны сцвярджалі дарэшты такое перакананне. Прыгожая Эўніка, якой сказаў, што хоча памерці пагодна, і для якое кожнае слова ягонае было святым, мела ў боскім выглядзе поўны супакой ды нейкія дзіўныя іскры ў зрэнках, якія можна было б назваць радасцю. У дзвярох трыклініюма хлапчаняты з валасамі

ў залатых сетках укладалі вянкі ружаў на галовы гасцям, упераджаючы іх паводле звычаю, каб пераступалі парог праваю нагою. У залі расходзіўся лёгкі пах фіялкаў; святло мігацела ў рознакраскавых александрыйскіх шклах. Пры лавах стаялі грэцкія дзяўчаткі, гатовыя скрапляць пахошчамі ногі гасцей.

Пад сценамі цытрысты й афінскія спевакі чакалі знаку свайго харавода.

Сталовы прыбор яснеў камфортам, але камфорт той не крычаў бліскоццем, не дражніў нікога, казаў бы, сам выцвітаў з сябе. Веселасць і свабода разліваліся разам з пахам фіялкаў па залі. Госці, уваходзячы сюды, адчувалі, што не завісне над імі ні прымус, ні гразьба, як гэта бывала ў цэзара, дзе замала высокія або нат не зусім трапныя пахвалы песні ці паэзіі можна было прыплаціць жыццём. Дык пад уражаннем сімпатычнага асвятлення, азялененых каўшоў він, ледзянеючых на снежным покрыве, і мудрагелістых страваў хутка разахвоціліся сэрцы бяседнікаў. Весела зашумеў гоман гутаркі, бы гоман пчалінага рою над абсыпанаю кветкамі яблыняй. Часамі толькі перарываў яго вулкан вясёлага рогату, часамі выкрык пахвалы, часамі замоцны цалунак белае ручанькі. Госці, п’ючы віно, страсалі па некалькі кропляў несмяротным багом, каб прыхіліць іхнюю апеку і спагаднасць для гаспадара дому. Гэта нічога, што многія не верылі ў багоў. Так дыктаваў звычай. Пятроні, лежачы побач з Эўнікай, гутарыў пра рымскія навіны, пра найнавейшыя разлукі, пра любоў і любошчы, пра спорт, пра Спікулюса, героя арэны з апошніх дзён, ды пра найнавейшыя кніжкі, якія з’явіліся ў Атракта і Созыя. Страсаючы віно, гаварыў, што страсае толькі на гонар Цыпрыйскае Спадыні, найстарэйшае ды найважнейшае за ўсе багі, адзінае, несмяротнае, трывалае валадарыні.

Гутарка ягоная была, моў той сонечны прамень, які штораз іншы прадмет асвятляе, або як летні павеў, што калыша кветкі ў агародзе. Урэшце кіўнуў на харавода, і далікатна зазвінелі цытры, а маладыя галасы пачалі ўтараваць ім.

Пасля танцоркі з Кос, зямлячкі Эўнікі, замігацелі з-пад празрыстых строяў ружовымі фігурамі. У канцы егіпскі варажбіт пачаў гасцям варажыць будучыню з шматколерных рухаў дорадаў, зачыненых у крыштальнай судзіне.

Аж вось, калі госці назабаўляліся ўжо ўдосталь, Пятроні падняўся на сваім сірыйскім узгалоўі і важна, як бы нехаця, адазваўся: — Прыяцелі! Выбачайце, што на банкеце звярнуўся да вас з просьбаю: хай вось кожны з вас прыме ад мяне ў дарунку тую чару, з якое найперш упусціць кроплю ў гонар багоў ды на маю памыснасць.

Пятроніевы чары іскрыліся золатам, каштоўнасцямі і мастацкаю разьбою, дык, хоць раздаванне падарункаў было ў Рыме паспалітаю рэччу, радасць заліла сэрцы бяседнікаў. Адны пачалі яму дзякаваць і славіць яго на ўвесь голас; другія казалі, што нат сам Ёвіш не ўганараваў багоў на Алімпе падобным дарам; былі ўрэшце й такія, якія сумняваліся прыняць рэч, бо так перавышала абыдную меру.

А ён падняў мырэнскую кружу, чаруючую вясёлкавымі тонамі красак, проста бясцэнную, і мовіць: — А вось тая, з якой адліў на гонар Цыпрыйскае Спадыні. Хай ад гэнае хвіліны нічые вусны да яе не датыкаюцца ды нічые рукі на гонар іншае багіні з яе не ўпушчаюць!

І бразнуў каштоўную судзіну на пасыпаную ліловымі кветкамі шафрану падлогу, а калі распырснулася на дробныя драбочкі, мовіў далей, бачачы навокал здзіўленыя вочы: — Весяліцеся, дарагія, заміж дзівіцца. Старасць, нядужасць — гэта сумныя таварышы апошніх гадоў жыцця. Але я вам даю добры прыклад і раду: можна, бачыце, іх не чакаць і, пакуль прыспеюць, адыйсці дабрахотна, як я адыходжу.

— Што ты хочаш рабіць? — адазвалася адразу некалькі галасоў.

— Хачу весяліцца, віно піць, музыкі слухаць, любавацца гэтай вось боскай фігурай, што вобак мяне бачыце, а пасля заснуць з увенчанаю галавою. Я ўжо развітаўся з цэзарам, і ці хочаце паслухаць, што я на развітанне яму напісаў?

Поделиться:
Популярные книги

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Новый Рал 7

Северный Лис
7. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 7