Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Бывалі й высокія ўрадаўцы, і святары, якія пры поўных чарках самі ахвотна падкпівалі з сваіх багоў, а вобак галайстра ўсякага роду, складзеная з спевакоў, мімаў, музыкаў, танцораў і танцорак, паэтаў, што дэкламавалі за грошы, якіх спадзяваліся за ўсхваленні вершаў імператара, складзеная з галадамораў-філёзафаў, пажыраючых вачыма смачныя стравы, урэшце, з слаўных спартоўцаў-яздуноў, штукароў, цудадзеяў, бай-басняроў ды з розных свежаспечаных модаю ці дурнатою «мастацкіх славаў», галадранцаў, між якімі былі й такія, што даўгім валоссем пакрывалі папраколваныя на знак нявольніцтва вушы.

Слаўнейшыя адразу садзіліся за стол, а меншыя дапамагалі пры балаўстве падчас яды, чакаючы на тую хвіліну, калі служба ім дазволіць накінуцца на прысмакі й напіткі.

Такіх гасцей дастаўлялі Тыгэлін, Ватыній і Вітэлій, не раз гасцям мусялі старацца адзежы, вымаганай у доме цэзара, які, праўду сказаць, любіў такое таварыства, чуўся бо сярод яго найсвабоднейшым. Збыткоўнасць двору ўсё залаціла, усё пакрывала бляскам. Вялікія й малыя, нашчадкі вялікіх родаў і галота з гарадскога бруку, магутныя мастакі й ліхотныя падскрэбіны талентаў лезлі ў палац, каб насыціць захопленыя вочы надлюдскаю пышнатою і збліжыцца да валадара ласкаў, дабра й багацця, адзін капрыз якога мог, праўда, паніжыць, а мог і бязмерна вывышыць.

Таго дня і Лігія мелася быць на падобным банкеце. Трывога, няпэўнасць і ашаламленне пасля наглых выпадкаў змагаліся ў ёй з думкай супраціву.

Баялася цэзара, баялася людзей, баялася палацу, гоман якога адыймаў у яе прытомнасць, баялася банкетаў, аб гідоце якіх чула ад Аўла, ад Пампоніі Грэцыны ды іхніх прыяцеляў. Хоць была шчэ маладая, не была нясведамай, бо сведамасць благога ў тых часах даволі рана даходзіла да дзіцячых вушэй.

Дык ведала, што ў гэным палацы чакала на яе гібель, ад якой і Пампонія яе перасцерагала. Маючы, аднак, маладую душу, неабытую з гідотай, і вызнаючы высокую навуку, прышчэпленую ёй прыбранаю маткаю, абяцала бараніцца ад тае пагубы: матцы, сабе і адначасна таму Боскаму Вучыцелю, у якога не толькі верыла, але й любіла сваім дзіцячым нявінным сэрцам за салодкую навуку, за ахвярную горкую смерць і за хвалу згробуўстання.

Была пэўная, што цяпер ужо ні Аўл, ні Пампонія Грэцына не будуць адказваць за ейныя ўчынкі, дык думала, ці не лепш будзе супрацівіцца й не йсці на банкет. З аднаго боку страх і трывога адзываліся ў ёйнай душы, а з другога радзілася ахвота паказання адвагі, вытрываласці мучаніцкай. Адыж Боскі Вучыцель так казаў. Адыж сам даў прыклад. Дый Пампонія расказвала ёй, што гарачэйшыя вызнавальнікі цэлаю душою жадаюць мучаніцкае нагоды й просяць яе. І Лігію, як была шчэ ў Аўлаў, часамі апаноўвала такая ахвота. Уяўляла сябе мучаніцай з ранамі ў руках і нагах, бы снег белай, прыгожай засветнаю горкасцю, няслі яе анёлы ў блакіт. Такімі й падобнымі з’явамі любавалася ейная ўява. Было ў гэтым шмат дзіцячых летуценняў, але крыху й самаўпадобы, за якую ганіла яе Пампонія. Цяпер жа, калі супраціў цэзаравай волі мог пацягнуць за сабою страшэнную кару і калі мары маглі стацца рэчаіснасцяй, да захопных уяваў і ўпадобаў далучылася яшчэ са страхам змяшаная нейкая цікавасць: як яе абвінавацяць ды якія пакуты ёй прысудзяць.

І так хісталася ейная паўдзіцячая шчэ душа на два бакі. Але Актэ, даведаўшыся аб гэтых хістаннях, глянула на яе з такім здзіўленнем, як бы заўважыла ў ёй гарачку. Цэзару думаеш працівіцца? Сцягнуць ад першае хвіліны ягоны гнеў? На гэта трэба быць горкім дзіцянём, няведаючым, што гаворыць. З ейных слоў вынікае, што яна не ёсць закладніцай, але звычайнай, забытай праз свой народ, дзяўчынай. Не бароніць яе ніякае права народаў, а нат каб і бараніла, то ў цэзара хопіць магутнасці, каб яго ў гневе стаптаць.

Падабалася цэзару яе ўзяць, і ад тае пары распараджаецца ёю. Ад гэнай пары ёсць на ягонай волі, над якою няма іншае.

— Так, — талкавала далей Актэ, — і я чытала лісты Паўла з Тарсу, і я ведаю, што ёсць Бог над зямлёю, ёсць Сын Божы, што згробуўстаў, але на зямлі ёсць толькі цэзар. Памятай аб гэтым, Лігія. Ведаю таксама, што вера твая не дазволіць табе быць тым, чым я была, і што вам, як стоікам, аб якіх расказваў мне Эпіктэт, калі давядзецца выбіраць бессаромнасць і смерць, можна толькі смерць выбраць. Але ці ты ведаеш, што цябе чакае? Няўжо не чула пра дачку Сэяна, якая, шчэ дзіцянём будучы, мусіла на загад Тыбэрыя, для датрымання

права, забараняючага караць дзявіц смерцяй, перажыць ганьбу перад смерцяй? Лігія, Лігія, не дражні цэзара! Калі прыйдзе вырашальная хвіліна, калі мусіцьмеш выбіраць ганьбу або смерць, дык зробіш, як табе твая праўда скажа, але не шукай згубы самахоць ды не дражні абы-чым так страшнага зямнога бога!

Актэ гаварыла з вялікай ласкавасцяй ды чуласцяй, а маючы з нараджэння прыкараткі зрок, прысунула бліжэй свой салодкі твар да твару Лігіі, як бы манячыся спраўдзіць, якое ейныя словы зрабілі ўражанне.

А Лігія, закінуўшы па-дзіцячаму даверліва ёй на шыю рукі, сказала: — Добрая ты, Актэ.

Актэ, заахвочаная пахвалою й даверам, прытуліла яе да сэрца і, вызваліўшыся з ейных ручонак, адказала: — Маё шчасце мінула, і радасць мінула, але я не злую.

Пасля гэтага пачала хадзіць хуткімі крокамі па хаце, як бы сама да сябе прыгаворваць: — Не! І ён не быў ліхім. Ён сам думаў тады, што ёсць добры. Я найлепш гэта ведаю. Гэта ўсё прыйшло пазней… як пакінуў кахаць… Гэта іншыя зрабілі яго такім, як цяпер, гэта іншыя — і Папея!

І вочы яе заплылі слязьмі. Лігія перш вадзіла за ёю сваімі блакітнымі вачыма, пасля кажа: — Табе шкада яго, Актэ?

— Шкада! — глуха адказала.

Ды зноў пачала хадзіць са сціснутымі, як бы ад болю, рукамі ды бязрадным абліччам.

А Лігія нясмела пытала далей: — Ты яшчэ любіш яго, Актэ?

— Люблю… Пазней дадала: — Яго ніхто, апрача мяне, не любіць… Настала маўчанне, падчас якога намагалася супакоіць раскалыханую ўспамінамі душу, і калі на твары зноў загасціў ціхі сум, сказала: — Гаворым аб табе, Лігія. Нават і не думай супраціўляцца цэзару. Гэта было б адчаем. Урэшце, супакойся. Ведаю добра гэты дом і думаю, з боку цэзара нічога табе не пагражае. Калі б Нэрон загадаў цябе забраць для сябе, не прывялі б цябе на Палатын. Тут валадарыць Папея, а Нэрон ад тае пары, як нарадзіла яму дачку, шчэ больш паддаецца ейнай уладзе… Не. Нэрон, праўда, загадаў, каб ты была на банкеце, але не бачыў цябе дагэтуль, не пытаў пра цябе, дык яму пра цябе не расходзіцца. Можа, адабраў цябе ад Аўла й Пампоніі толькі праз злосць да іх… Мне пісаў Пятроні, каб апекавалася табою, але пісала й Пампонія, дык хіба згаварыліся з сабою. Можа, ён зрабіў гэта дзеля ейнае просьбы. Калі так ёсць, калі і ён заапякуецца табою, нічога табе не пагражае, і хто ведае, ці не нагаворыць Нэрона, каб аддаў цябе дамоў. Не ведаю, ці Нэрон надта яго любіць, але ведаю, што рэдка калі асмяляецца яму пярэчыць.

— Ах, Актэ! — адказвае Лігія. — Пятроні перад гэтым быў у нас, і маці мая была пераканана, што Нэрон зажадаў мяне праз яго намову.

— Гэта было б дрэнна, — адцеміла Актэ.

Але, надумаўшыся, гаварыла далей: — Можа, Пятроні на якой вячэры выгаварыўся ненарокам перад Нэронам, што ў Аўлаў жыве закладніца лігаў, і Нэрон, прагавіты на сваю ўладу, зажадаў цябе толькі таму, што закладнікі належаць да цэзара. Дый ён не любіць Аўла й Пампоніі… Не! Пятроні дзеля свае захцеванкі не адбіраў цябе гэткім спосабам… Не ведаю, ці Пятроні лепшы за тых, што акружаюць цэзара, але ёсць іншы… Адыж можа апрача яго знойдзецца ж каго іншага, хто за цябе заступіўся б. Ці ў Аўлаў не пазнала каго з блізкіх цэзара?

— Спатыкала Вэспасыяна й Тытуса.

— Цэзар іх не любіць.

— І Сэнэку.

— Даволі, каб Сэнэка што параіў, то Нэрон зробіць наадварот.

Яснае аблічча Лігіі пачырванела.

— І Вініція… — Не ведаю яго.

— Гэта Пятроніевы сваяк, што вярнуўся нядаўна з Арменіі… — Ці думаеш, Нэрон рад яму?

— Вініція ўсе любяць.

— І захацеў бы заступіцца за цябе?

— Так.

Актэ чула ўсміхнулася й сказала: — Дык напэўна яго на банкеце спаткаеш. Быць на ім мусіш насамперш таму, што мусіш… Толькі такое дзіцянё, як ты, магло б інакш думаць. Па-другое, калі хочаш вярнуцца да Аўлаў, мецьмеш нагоду папрасіць Пятронія й Вініція, каб сваімі ўплывамі выпрасілі для цябе права павароту. Каб тут яны былі абодва, сказалі б табе тое, што і я: было б адчайнай злыбядой спрабаваць упірацца.

Поделиться:
Популярные книги

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Вернуть Боярство

Мамаев Максим
1. Пепел
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Вернуть Боярство

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Адвокат вольного города 3

Кулабухов Тимофей
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6