Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Хвілінка, і нізкі знаёмы голас адзываецца з другога боку: — Вітаю найцуднейшую з красунь зямных і зорак нябесных! Як маешся, боская Каліна?

Лігія, крыху апрытомеўшы, зірнула — побач з ёю сядзеў Вініць.

Быў без тогі, бо выгода і звычай вымагалі гэтага. Акрывала яго толькі шкаратная туніка без рукавоў, вышываная ў сярэбраныя пальмы. Рукі меў голыя, ухарошаныя ўсходнім звычаем двума шырокімі залатымі нараменнікамі вышэй локцяў, а ніжэй — чыстыя ад валосся, гладкія, але занадта мускулярныя, сапраўдныя рукі ваяра, створаныя для мяча і шчыта. На галаве меў вянок з ружаў. З бровамі, зрослымі над носам, з чароўнымі вачыма ды смаглай скурай быў, казаў бы, увасабленнем маладосці й сілы. Лігіі здаваўся так прыгожым, што, хоць першае ашаламленне ўжо мінула, ледзь магла адказаць: —

Прывітанне Марку!

А ён: — О, як шчаслівыя вочы мае, што на цябе глядзяць. Як жа шчаслівыя вушы мае, што чуюць твой голас, мілейшы мне, чым голас цытры ці флейты!

Каб мне сказалі выбіраць, хто мае сядзець пры мне на гэтым банкеце: ты, Лігія, ці Венус, выбраў бы цябе, боская!

І пачаў углядацца на яе вачыма. Зор ягоны скоўзваўся з твару ейнага на шыю й голыя рукі, песціў чароўныя лініі ейнае фігуры, любаваўся ёю, агартаў яе, прагавіта ўпаяўся, але побач з жадою свяціла ў ім шчасце й любасць.

І захапленне без граніц.

— Я ведаў, што спаткаю цябе ў доме цэзара, — гаварыў далей, — аднак, як угледзеў цябе, усёю душою маёй страсянула такая радасць, як бы спаткала мяне шчасце зусім неспадзяванае.

Апрытомеўшы крыху ды зарыентаваўшыся, што ў гэным таварыстве адзінаю блізкаю да яе істотаю ёсць ён, пачала гутарыць з ім аб усім незразумелым тут ды страхотным, выпытваць: скуль ён даведаўся, напрыклад, што знойдзе яе ў доме цэзара, ды чаму яна тут? Навошта цэзар забраў яе ад Пампоніі? Ёй тутка жудасна, хацела б вярнуцца дамоў. Памерла б з тугі й трывогі, каб не надзея на ягонае й Пятроніева заступніцтва за яе перад цэзарам.

Вініць талкаваў ёй, што аб вывязенні яе даведаўся ад самога Аўла. Чаму яна тутака — не ведае. Цэзар ні перад кім не тлумачыцца з сваіх паступкаў і загадаў. Аднак жа хай яна не баіцца. Ён бо, Вініць, пры ёй будзе. Лепей бы страціў вочы, чым яе спрад вачэй, лепей бы аддаў жыццё, чым ад яе аддаліцца. Яна ёсць ягонай душой, дык пільнавацьме яе, як уласнае душы. Збудуе ёй у сваім доме алтар, моў багіньцы, на якім кадзіцьме ёй мыраю, алоэзам, а вясною — пралескамі й цветам яблыні… А калі баіцца цэзаравага дому, дык прыракае ёй, што ў гэным доме яна не будзе.

А хоць гаварыў жартаўліва й часамі падхлушваў, у голасе ягоным вычувалася праўда, почувы бо ягоныя былі праўдзівымі. Авалодвала ім шчырая літасць, і словы прыліпалі да ягоных вушэй так, што калі пачала дзякаваць яму ды запэўніваць аб удзячнасці й міласці Пампоніі за дабрату яму, што хіба ніколі ў жыцці не здолеў бы адмовіць ейнай просьбе, сэрца ў ім расплывалася.

Краса ейная ўпойвала яго почувы, будзіліся пажаданні, але адначасна пабойваўся чымся зняважыць гэтае боскае стварэнне; з’яўлялася непаўстрыманая ахвота гутаркі пра ейную красу, пра свой подзіў, і, карыстаючы з банкетнага гоману, прысунуўся да яе бліжэй ды пачаў шаптаць салодкія любошчы — сардэчныя, мілагучныя, упаяючыя, бы віно. Ды ўпаіў жа яе. Паміж чужых тут выдаваўся ёй штораз бліжэйшым, штораз мілейшым, шчырэйшым.

Супакойваў яе, абяцаў вырваць з дому цэзара; прыракаў служыць і апекавацца ёю. Калісь у Аўлаў гутарыў з ёю толькі агульна пра каханне й шчасце, якое даць яно можа, цяпер жа прызнаваўся ёй адкрыта, што любіць яе, што яна яму наймілейшая ды найдаражэйшая.

Лігія першы раз чула такія словы з мужчынскіх вуснаў, і чым больш слухала, тым больш уяўляла сабе, што нешта ў ёй будзіцца, бы ад сну, што падпальвае ейнае нейкае шчасце, у якім бязмерная радасць мяшаецца з бязмернай трывогай. Загарэліся шчочкі, затрапятала сэрца, вусны расхіліліся бы з подзіву. Баялася гэных слоў, а ні за што не хацела ўраніць аніводнага з іх. То спушчала, то падымала на Вініція вочанькі іскрыстыя, баязлівыя, пытаючыя, казаў бы — просячыя: «Гавары яшчэ!» Гоман, музыка, пах кветак ды водар арабскага кадзідла пачалі зноў адураць яе. Рымскі абычай вымагаў пры стале на банкетах выцягацца наўзлокатку, але дома Лігія займала мейсца між Пампоніяй і малым Аўлам, тут жа ляжаў вобак яе Вініць, малады, урадлівы, раскаханы, гарачы, дык рабілася ёй сорамна, але й раскошна. Авалодвала ёю нейкая салодкая знямога, млоснасць і самазабыццё, бы які раскошны сон яе марыў.

Але й на яго пачала ейная блізкасць дзеяць.

Твар збялеў, ноздры хадзілі, бы ў каня арабскага. Відаць, і ягонае сэрца скакала пад шкаратнаю тунікай, бо зяхаў прыспешна, а сказы заміралі яму ў вуснах. І ён таксама першы раз быў так пры ёй. Думкі яму памутнелі, у жылах адчуваў полымя, якое надарэмна натужваўся гасіць віном. Не віно, але ейны цудны твар, яе нагія ручанькі ды дзявочыя грудкі, хвалюючыя пад тунікай, і ейная постаць, атуленая белымі хвандамі пеплюма, упаялі яго штораз больш. Урэшце не ўсцерпеў, абняў яе руку вышэй костачкі, як было ўжо раз у Аўлаў, і, цягнучы яе да сябе, пачаў шаптаць дрыжачымі губамі: — Я цябе люблю, Каліна… боская мая!..

— Марк, пусці, — бароніцца Лігія.

А ён з вачыма памутнелымі далей: — Багіня мая!.. Пакахай мяне!..

Нараз адзываецца голас Актэ з другога боку Лігіі: — Цэзар паглядае на вас.

Вініція парвала наглая злосць і на цэзара, і на Актэ. Словы бо ейныя знішчылі чар упаення. Юнаку нат і спагадны голас выдаваўся дакукаю, думаў бо, што Актэ манілася знарок перарваць ім гутарку. Дык, падняўшыся ды акінуўшы вокам экснявольніцу з-за плячэй Лігіі, цыкнуў: — Кажуць, што слепнеш, дык як жа можаш яго дагледзець?

А тая бы з сумам адказвае: — Аднак жа яго бачу… Ён таксама блізарукі й абсэрвуе вас праз шкло.

Усё, што рабіў Нэрон, будзіла чуйнасць нат і найбліжэйшых ягоных, і Вініць устрывожыўся й асеў — ды пачаў нязначна кідаць вокам у бок цэзара.

Лігія, якая напачатку банкету бачыла яго, ад нясмеласці, бы праз ймглу, а пасля, захопленая Вініціем, не глядзела на цэзара зусім — цяпер таксама звярнула да яго цікаўныя й адначасна трывожныя вочы.

Актэ праўду казала. Цэзар, нахіліўшыся над сталом ды прыжмурыўшы адно вока, узброенае круглым шмарагдам, глядзеў на іх. На хвіліну зрок ягоны спаткаўся з вачыма Лігіі, і сэрца дзяўчыны сціснуў жах. Калі за дзіцячых гадоў бывала ў сіцылійскай вёсцы Аўла, старая няня, егіпская нявольніца, расказвала ёй аб смоках з горскіх нетраў, вось жа цяперака здалося ёй: глядзяць на яе зекра такога смока. Хапіла за руку Вініція, бы спалоханае дзіцянё, а ў галаву пачалі налазіць раптоўна спагудныя з’явы. Дык гэта ён? Той страшны ды ўсёмагутны? Не бачыла яго ніколі, інакш сабе яго ўяўляла. Імагінавала сабе нейкае людаедскае аблічча з закамянелаю злосцю; тым часам тут угледзела вялізную, асаджаную на грубезным карку галаву, страшную, праўда, але больш смешную, чым жахлівую, падобную бо здалёк да галавы дзіцячае. Туніка колеру аметыставага, забароненага звычайным смяротнікам, кідала сіняваты водблеск на ягоны шырокі кароткі твар. Валасы меў цёмныя, модна ўложаныя на манер Атона ў чатыры рады пукляў. Барады не насіў, нядаўна бо ахвяраваў яе Ёвішу, за гэта ўвесь Рым складаў яму падзяку, хоць паціху шаптаў сабе, што ахвяраваў яе з прычыны рудога колеру, якім абрастаў увесь ягоны род. На чале ягоным, моцна выступаючым над бровамі, было, аднак, штось алімпійскае. У насупленых бровах знаць было сведамасць вялікамагутнасці; але пад гэным чалом паўбога мясціўся твар малпы, п’яніцы й камедыянта, твар пустагона, поўны ўсялякае жады, наліты, міма маладога веку, салам, твар хваравіты й плюгавы. Лігіі выдаваўся ён агідным, зладумным.

Пасля палажыў шмарагд і перастаў глядзець на яе. Тады ўгледзела ягоныя пукатыя вочы, прыжмураныя ад лішняга святла, шклястыя, бязмысныя, падобныя да вачэй мерцвякоў.

Абярнуўшыся да Пятронія, спытаў: — Ці гэта тая закладніца, у якую закахаўся Вініць?

— Тая, — адказаў Пятроні.

— Як завецца ейны народ?

— Лігі.

— Вініць уважае яе за красуню?

— Убяры ў жаночы пеплюм спарахнелы пень аліўны, дык Вініць назаве яго прыгожым. Але на тваім твары, о знаўца незраўнаны, прысуд на яе ўжо чытаю. Не патрабуеш яго й аглашаць. Так ёсць. Засухая! Хударлявая! Іставетная макаўка на тоненькім сцібурыку; а ты ж, боскі эстэта, цэніш у жанчыне сам сцібур, і твая праўда — у тры, у чатыры столкі праўда! Самы тварок яшчэ нічога не значыць. Я многа пераняў ад цябе, аднак так меткага вока яшчэ не маю… І гатоў пайсці ў заклад з Туліем Сэнэцыем на ягоную каханку, што хоць цяжка пры банкеце, калі ўсе ляжаць, мераць стан вокам, ты ўжо сабе адмераў: «Завузкая ў паясніцы».

Поделиться:
Популярные книги

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Новый Рал 7

Северный Лис
7. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 7