Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

Цэзар мог бы мо не дагледзець твае адсутнасці, але калі б зацеміў і ўспомніў, што ты зламала ягоную волю, не было б ужо для цябе ратунку. Хадзі, Лігія… Ці чуеш гоман у доме? Сонца зніжаецца, і госці зараз пачнуць збірацца.

— Праўду кажаш, Актэ, — вырашае Лігія, — пайду за тваёй радай.

Колькі ў гэтай дэцызыі было жадання спаткацца з Вініціем і Пятроніем, колькі жаночай цікавасці, каб раз у жыцці пабачыць такі банкет, а на ім цэзара, двор, слаўную Папею ды іншыя красуні і ўвесь той нечуваны сплендор, пра які цуды расказвалі ў Рыме, сама Лігія не магла расцеміць. Але Актэ мела рацыю, дзяўчына гэта ведала добра. Трэба было йсці, і калі мус ды проста розум падмацавалі пакусу, перастала вагацца.

Актэ завяла яе тады да свайго ўнктуарыюма, каб прыхарашыцца, а

хоць у цэзара багата было нявольніц, дый Актэ іх даволі мела для асабістае прыслугі, то праз спагаду да дзяўчыны, краса й нявіннасць якое хапілі яе за сэрца, вырашыла ўбраць яе сама. І зараз паказалася, што ў маладое грэчанкі, паміма ейнае журлівасці й лектуры лістоў Паўла з Тарсу, уцалела шчэ многа гэлінскае душы, да якое краса цела прамаўляла мацней, чым усё на свеце. Распрануўшы Лігію, ахапіўшы вокам ейную фігуру, лёгкую, гладкую, ну проста вылітую з перламутру й ружы, аж крыкнула ад захопнага подзіву і, адступіўшы некалькі крокаў, песціла замілаваным вокам гэную чароўную постаць вясны.

— Лігія! — адазвалася ўрэшце. — Ты ж у сто разоў прыгажэйшая за Папею!

Але дзяўчына, узгадаваная ў суровым доме Пампоніі, дзе сціпласць забавязвала жанчын, нат калі былі сам-насам толькі, — стаяла цудная, бы цудны сон, гарманійная, моў твор Праксытэлеса ці як песня; але стрывожаная, ад сарамлівасці румяная, стуліўшы калені, рукамі засланяючы грудкі й спусціўшы вочанькі. Раптам падняла рашучым рухам рукі, выняла шпількі з валасоў і ў адной хвіліне, сцяпянуўшы галавою, моў плашчом, пакрылася імі.

Актэ, падыйшоўшы й дакрануўшыся да ейных цёмных локаў, далей захаплялася: — Ах, што за валасы!.. Не трэ ім залатое пудры, яны самі на закрутках залацяцца… Ледзь дадам хіба толькі ім залатога полыску, але лёгка, лягонька, каб прасвятлялі іх касулькі… Чароўны, не йначай, ваш край Лігаў, дзе такія чаруні родзяцца!

— Я не памятаю яго, — адказала Лігія, — толькі расказваў Урсус, што ў нас лясы, лясы і лясы.

— А ў лясох кветкі цвітуць, — дасказала Актэ, мачаючы далоні ў вазе з вервенай ды змочваючы ёю валасы Лігіі.

Скончыўшы гэта, пачала далікатна намашчаць усё ейнае цела арабскімі алейкамі, пасля атуліла яе залацістаю мяккаю тунікай без рукавоў, на якую дасць потым снежна-белы пеплюм. Але шчэ трэ было ўчасаць валасы, дык ахінула яе тым часам шырокай хусцінай, так званай «сынтэсіс», і, пасадзіўшы на крэсле, аддала яе на хвіліну нявольніцам, наглядаючы часанне здалёк. Дзве нявольніцы пачалі адначасна накладаць на ножанькі Лігіі белыя пурпураю гафтаваныя чаравічкі, барсаючы іх накрыж тасьмамі да алебастравых костак.

Калі часанне было скончана, надзелі на яе пеплюм з уложанымі стройнымі хвалдамі, тады Актэ, прыпяўшы ёй перлы на шыі, пазалаціўшы лочкі, загадала прыбіраць сябе самую, водзячы цэлы час захопленымі вачыма за Лігіяй.

Хутка сама была гатова, і як перад галоўнаю брамай пачалі паказвацца першыя лектыкі, увайшлі абедзве ў бакавы крыптапортык, з якога відаць была галоўная брама, галярэі й панадворак усярэдзіне, акружаны калюмнадаю з нумідыйскага мармуру.

Штораз болей праходзіла людзей пад высокім люкам брамы, над якою стройная квадрыга Лізвыяша казаў бы ўносіла ў паветра Апалона й Дыяну.

Пышны від ачараваў Лігію, аб якім скромны дом Аўла не мог ёй даць найменшага паняцця. Была гэна хвіліна заходзячага сонца, і апошнія касулі ягоныя азаралі жоўты нумідыйскі мармур калюмнаў, што гарэлі золатам у гэным бляску ды пераліваліся ружавою. Між калюмнамі, вобак белых статуяў Данаід ды іншых багоў і герояў, плыла рака людзей — мужчын, жанчын, — падобных да гэтых статуяў, бо ўдрапаваных у тогі, пеплюмы і столы, ападаючыя стройна мяккімі хвандамі да зямлі, а на іх дагасалі водбліскі заходзячага сонца. Велізарны, з асветленай шчэ галавою, Апалон ад грудзей быў ужо ў ценю калюмны, паглядаў згары на гэную грамаду. Актэ паказвала Лігіі сенатараў у шырока аблямованых тогах з паўмесяцамі на абутку, і вершнікаў, і знакамітых актораў, і рымскіх жанчын, убраных па-рымску, па-грэцку або ў фантастычныя ўсходнія строі, з валасамі, уложанымі ў вежу, піраміды, або зачэсаных, моў багіні, гладка ды прыстроеных аднізу ў кветкі. Многа мужчын і кабет

Актэ называла паіменна, дадаючы да імёнаў кароткія й часамі страшныя гісторыі, ад якіх Лігія праймалася жахам, подзівам, здумленнем. Быў гэта для яе дзівосны свет, прыгажосцю якога ўпаяліся ейныя вочы, але супярэчнасцяў ягоных не мог зразумець ейны дзявочы розум. У гэных зарніцах на небе, у гэных радох непарушных калюмнаў, уцякаючых у далячынь, і ў тых людзях, падобных да статуяў, быў нейкі вялікі супакой; здавалася, што сярод гэных просталінійных мармураў павінны быць бестурботныя, шчаслівыя людзі-паўбогі, тым часам ціхі голас Актэ адкрываў паступова штораз іншую страшную тайніцу і гэтага палацу, і гэтых людзей. Вунь там далёка відаць крыптапортык, на калюмнах якога й на пасадцы чырваняцца шчэ крывавыя плямы, якімі аблюзгаў белыя мармуры Калігула, забіты нажом Касія Хрэі; там замардавана ягоную жонку; там дзіцянё разбілі аб каменні; там, пад гэным крылом, ёсць падзямелле, у якім з голаду грыз рукі Друз-малодшы; там атруцілі старэйшага; там віўся ад жаху Гэмэль, там з канвульсіяў Клаўдый, там Германік. Усюды сцены гэтыя чулі енкі й стогны канаючых, а тыя людзі, што спяшаюцца цяпер на банкет у тогах, у краскавых туніках, у кветках і кляйнотах, — гэта, можа, заўтрашнія асуджэнцы; можа, не на адным твары жах прыкрываецца смехам; можа, гарачка, жарсць і зайздрасць раз’ядаюць сэрцы гэтых напазор бестурботных паўбагоў.

Палахлівыя думкі Лігіі не маглі паспець за словамі Актэ, і калі той цудны свет прыцягаў штораз мацней ейныя вочы, сэрца трапяталася ў ёй ад страху, а ў душы сарвалася нагла нявыказаная вялікая туга па каханай Пампоніі, па супакойным доме Аўлаў, дзе панавала любоў — не злачынства.

Тым часам ад Вікус Апалонус наплывалі штораз новыя хвалі гасцей. З-за брамы данасіліся вокрыкі й гоман кліентаў, адводзячых сваіх патронаў. Надворак і калюмнады зараіліся мноствам цэзаравых нявольнікаў, нявольніц, малых хлапчанят і прэторыянскіх ваяроў, вартуючых палац. Дзе-нідзе між белымі або смаглымі тварамі чарнеўся твар нуміда з перыною ў шаломе і з вялікімі залацістымі кольцамі ў вушах. Няслі лютні, цытры, пучкі штучна выгадаваных, міма позняе восені, кветак, ручныя мядзяныя, сярэбраныя й залатыя лямпы. Штораз галаснейшы шум гутарак мяшаўся з плюскам вадаліву, якога ружовыя ад вячэрняй зары косы падалі звысака на мармуры, разбіваліся на іх, як бы плачучы.

Актэ перастала расказваць, але Лігія ўсцяж глядзела, як бы каго ў грамадах шукаючы. Нараз зарумянілася. Спаміж калюмнаў выхіліліся Вініць і Пятроні, яны йшлі да вадаліву трыклініюма: прыстойныя, спакойныя, падобныя ў сваіх тогах да белых багоў. Лігіі, якая сярод чужых людзей убачыла гэтыя дзве знаёмыя прыязныя асобы, асабліва Вініція, здавалася, што вялікі цяжар апаў ёй з сэрца. Пачулася менш самотнай. Тая няўтульная тужлівасць па Пампоніі і доме Аўлаў, якая абудзілася ў ёй перад хвілінай, перастала мучыць. Пакуса спаткання з Вініціем і бяседы з ім заглушыла іншыя водгукі душы. Дарэмна прыгадвала сабе ўсё благоцце ў доме цэзара, аб якім чула і словы Актэ, і перасцярогі Пампоніі. Паміма гэных слоў і перасцярогаў раптам пачула, што на гэтым банкеце не толькі быць мусіць, але і хоча: на ўспамін, што за хвіліну пачуе гэны мілы любы голас, які гаварыў ёй пра каханне і боскае шчасце, які гучэў ёй у вушах дасюль, моў чаруючая песня, ахапіла яе радасць.

Але раптоўна і спалохалася гэтае радасці. Здалося ёй, што ў гэтай хвіліне здраджае і той чысты голас навукі, у якой яе ўзгадавана, і Пампонію, і сябе. Іншая рэч ісці пад прымусам, а іншая — цешыцца з такога прымусу. Пачулася вінаватай, нягоднай і прапашчай. Каб была сама адна, укленчыла б і пачала б бажыцца ў грудзі, прызнаючыся: мая віна, мая віна! Актэ, узяўшы цяпер яе за рукі, вяла праз нутраныя пакоі ў вялікі трыклініюм, дзе меўся быць банкет, а ёй цямнела ўваччу, шумела ад нутраных узварушэнняў, і біццё сэрца забівала ў ёй дыханне. Нібы ў сне ўбачыла тысячы мігатлівых лямпаў і на сталох, і на сценах, як праз сон пачула вокліч, якім віталі цэзара, як у імгле ўбачыла яго самога. Вокліч аглушыў яе, бляск асляпіў, ударыў пах квецця, і, страціўшы прытомнасць, ледзь магла распазнаць Актэ, якая, пасадзіўшы яе за стол, сама села вобак.

Поделиться:
Популярные книги

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Новый Рал 7

Северный Лис
7. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 7