Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

І ўвайшлі ў другі сухадол-міжгор’е, на канцы якога мігацела мутнае святло. Пётр паказаў рукою й кажа: — Гэта хата капача, які нас прыгарнуў, як, вярнуўшыся з хворым Лінам з Острыянума, не маглі мы прабрацца на Затыбра.

Па хвіліне прыйшлі. Была гэта хутчэй пячура, не хата, выдзеўбленая ў заломе скалы, залепленая звонку глінянаю сцяною. Дзверы былі зачынены, але праз атворышча замест акна відаць было асвечанае вогнішчам нутро.

Нейкая цёмная вялігурная постаць устала на спатканне ім і спытала: — Хто вы?

— Слугі Хрыстовыя, — адказаў Пётр. — Pax

табе.

Урсус схіліўся да ног Апостала, пасля, пазнаўшы Вініція, хапіў ля косткі ягоную руку і пацалаваў.

— І ты, спадару? — адазваўся. — Багаслаўлёна імя Збаўцы за радасць, якою пацешыш Каліну.

Гэта сказаўшы, адчыніў дзверы, і ўвайшлі. На пучку саломы ляжаў хворы, жоўты, бы слановая косць, Лінус. Ля вогнішча сядзела Лігія, трымаючы ў руках вязку нанізаных на шнурок, прызначаных, мабыць, на вячэру, рыбак.

Заклапочаная здыманнем з шнурка рыбаў і думаючы, што ўваходзіць Урсус, не кранулася з мейсца. Але Вініць падыйшоў і, вымавіўшы ейнае імя, працягнуў да яе рукі. Воміг паднялася на ногі, маланка здзіўлення й радасці зайграла на ейным твары, і без слова, бы дзіцянё, знайшоўшае пасля трывогі бацьку ці маці, кінулася да яго.

А ён абняў яе і прытуліў да грудзей з такою ж самаю радасцю, як бы цудоўна ўратаваную. Пасля ўзяў у далоні ейны твар, цалаваў чало, вочы ды зноў абняў яе, паўтараючы ейнае імя, нахіляўся да каленяў, да рук ейных, вітаў яе, песціў вачыма. Радасці ягонай папросту не было межаў, так як ягонаму каханню й шчасцю.

Урэшце пачаў ёй расказваць, як прыляцеў з Анцыюма, як шукаў яе ў горадзе ў хмарах дыму ў доме Ліна, колькі намаркоціўся й натрывожыўся, колькі нацярпеўся, пакуль не паказаў Апостал яму ейнага прытулішча.

— Ну, але цяпер, — казаў, — як знайшоў я цябе, не пакіну ў гэтым агні й расшалелым натаўпе. Людзі тут б’юцца, мардуюцца, абураюцца, нявольнікі займаюцца рабаўніцтвам. Бог адзін ведае, што спаткаць можа Рым.

Але выратую цябе і вас усіх. О мілая мая!.. Ці хочаце ехаць са мною да Анцыюма? Там сядзем на мараплаў ды паплывем на Сіцылію. Мая зямля — гэта вашая зямля, мае дамы — гэта вашыя дамы. Слухай! У Сіцыліі знойдзем Аўлаў, аддам цябе Пампоніі і вазьму пасля з ейных рук. Адыж ты, о carissima, не баішся ўжо мяне больш? Яшчэ не абмыў мяне хрост, але запытай вось Пятра, ці я нядаўна, ідучы да цябе, не казаў, што хачу быць праўдзівым вызнаўцам Хрыстовым, ды ці не прасіў яго, каб ахрысціў мяне хоць бы і ў гэтай хаце фосара? Вер мне, і верце мне ўсе.

Лігія слухала гэных слоў з сонечным воблікам. Усе тутака з прычыны пераследу з боку жыдоў, з прычыны пажару і закалотаў, выкліканых злыбядою, сапраўды ў заўсёднай трывозе й няпэўнасці. Выезд у спакойную Сіцылію палажыў бы канец трывозе і адначасна адкрыў бы новую пару шчасця ў іхнім жыцці. Каб Вініць пры гэтым маніўся забраць самую толькі Лігію, напэўна, супрацівілася б спакусе, не хочучы пакідаць Апостала Пятра і Ліна, але Вініць жа казаў ім: «Едзьце са мною! Мая зямля — гэта вашая зямля, дамы мае — гэта вашыя дамы!»

Дык, пахіліўшыся да ягоных рук з намерам цалунку ў знак паслухмянасці, кажа: — Твой хатні агмень ёсць і маім.

Засаромелая гэных сваіх слоў, якія паводле рымскага звычаю вымаўлялі толькі сужэнкі пры вянчанні, зарумянілася небарака і стаяла ў бляску агню

з апушчанай галованькай, няпэўная, ці не дакарацімуць ёй за гэта. Але ўваччу Вініція малявалася толькі пашана. Звярнуўся пасля да Пятра і пачаў зноў гаварыць: — Рым гарыць па загаду цэзара. Яшчэ ў Анцыюме ён наракаў, што не бачыў ніколі вялікага пажару. Але, калі адважыўся на такое ліхадзейства, падумайце, што яшчэ можа стацца. Хто ведае, ці, сабраўшы войска, не загадае вымардаваць жыхароў? Хто ведае, якія пакажуцца праскрыпцыі загаду? Хто ведае, ці па няшчасці пажару не прыйдзе бяда хатняе вайны, разбойства й голаду? Дык хавайцеся і хавайма Лігію. Там перачакаеце буру спакойна і зноў вернецеся сеяць вашае зерне.

Звонку ад боку Аger Vaticanus, казаў бы для прыпячатання Вініціевых слоў, адазваліся нейкія далёкія крыкі, заядлыя, жахлівыя. У тым жа моманце ўвайшоў у хату гаспадар і, зачыніўшы прытка дзверы, адазваўся: — Ля цырку Нэрона людзі мардуюцца. Нявольнікі й гладыятары кінуліся на грамадзян.

— Чуеце? — кажа Вініць.

— Дапаўняецца мера, — тлумачыць Апостал, — і будуць беды, бы безбярэжнае мора.

Пасля звярнуўся да Вініція і, паказваючы Лігію, сказаў: — Вазьмі гэтае дзяўчо, што Бог табе прызначыў, і ўсцеражы яе, а хворы Лін і Урсус хай таксама едуць з вамі.

Але Вініць, які палюбіў Апостала ўсёю сілаю свае гарачае душы, кажа: — Прысягаю перад табою, вучыцелю, што не пакіну цябе тут на згубу.

— Багаславі Божа цябе за тваю ахвоту, — адказаў Апостал, — але ці ж не чуў ты, што Хрыстус тройчы паўтараў мне: «Пасі авечкі мае!»

Вініць замоўк.

— Дык калі ты, якому ніхто не даверыў нада мною апекі, кажаш, што не пакінеш мяне тут на згубу, як жа хочаш, каб я аддаліўся ад статку майго падчас гора й няшчасця? Калі была бура на возеры, калі мы ўсе трывожыліся ў душы, Ён не пакінуў нас, дык як жа мне, слузе, не йсці за прыкладам свайго Спадара?

Нараз Лін падняў сваё сухое аблічча й спытаў: — А як жа мне, Божы Намесніку, не йсці за тваім прыкладам?

Вініць вадзіў рукою па затурбаванай галаве, моў змагаючыся з самім сабою, з думкамі сваімі, пасля, хапіўшы Лігію за руку, адазваўся энергічным тонам рымскага ваяка: — Слухайце мяне, Пётра, Ліне й ты, Лігія! Я гаварыў вам тое, што мне дыктаваў мой людскі розум, але вы маеце іншы, які не ўласнае бяспекі глядзіць, але загадаў Збаўцы. Так! Я не цямлю таго і зблудзіў, бо з вачэй маіх не знята яшчэ бяльмо, і даўняя натура адзываецца ўва мне. Але як мне мілы Хрыстус і служба Яму ды тыя, пра каго мне тут расходзіцца, кленчу вось перад вамі і прысягаю, што і я споўню загад любові і не пакіну братоў маіх у іхнім горы.

Гэта сказаўшы, укленчыў, і нагла агарнула яго як бы экстаза, вочы і рукі падняў угару, адзываючыся: — Ці разумею Цябе ўжо, Хрысце? Ці я годзен Цябе?

Ягоныя рукі дрыжалі, вочы набеглі слязьмі, на абліччы маляваўся акт веры й любові, а Апостал Пётр узяў гліняную амфару з вадою і, падыйшоўшы да яго, паважна адазваўся: — Хрышчу цябе ў імя Айца і Сына і Духа Святога!

Рэлігійная экстаза агарнула ўсіх прысутных. Здавалася ім, хата напаўняецца нейкім надземным святлом, чуюць засветную музыку, скала пячоры адкрываецца над імі, з неба плыве рой анёлаў, а ўгары крыж і багаславячыя прыбітыя рукі.

Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Эртан. Дилогия

Середа Светлана Викторовна
Эртан
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Эртан. Дилогия

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт