Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

А за хатаю разлягаліся крыкі дзікага людскога змагання і гук полымя, пажыраючага горад.

XLIX

Людскія качовішчы разлажыліся ў маляўнічых парках Цэзара, даўных — Даміцыі й Агрыпіны, на Марсавым полі, у парку Пампея, Салюстыя і Мецэната. Пазаймалі портыкі, будынкі, прызначаныя для гульняў у шпурляк, раскошныя лецішчы і шопы для звярат. Павы, фламінгі, лебедзі і страусы, газэлі й антылопы з Афрыкі, алені і сарны, трыманыя дзеля ўпрыгожання паркаў, пайшлі пад нож. Еміны пачалі дастаўляць з Остыі так многа, што па плытох і разнастайных вадаплавах з аднаго боку Тыбру

на другі можна было пераходзіць, як па мосце. Раздавалі збожжа па надта нізкай цане трох сэстэрцыяў, а бяднейшым — цалкам дарма. Дастаўлены вялікія запасы віна, алівы і каштанаў, з гораў прыганялі штодня табуны валоў і авечак. Бедната, што схавалася ад пажару ў завулках Субуры і ў нармальныя часы галадаючая, жыла цяпер лепей, чым упярод. Пагроза голаду была аддалена, але цяжэй аказалася змагацца з гвалтам, рабаўніцтвам і зламысніцтвам. Беспрытульнасць качуючага натаўпу спрыяла бяскарнасці зладзеяў, скурадзёраў, тым больш, што аглашаліся прыхваснямі цэзара і не шкадавалі яму воплескаў пры кожнай нагодзе. Калі розныя ўстановы не функцыянавалі ды недахоп было мясцовай збройнай сілы, якая магла б спыняць свавольства, буянства ўсёсветнага зброду, што напаўняў тагдышнюю найбольшую сталіцу свету, дзеяліся неймаверныя рэчы.

Штоноч здараліся бойкі, забойствы, хапанні жанчын і дзяцей. Пры порта-Мугіёніс, дзе стаяла прыганянае з Кампаньі быдла, даходзіла часта да бітвы, у якой гінула сотні людзей. Кожнае раніцы берагі Тыбру ўсланыя былі тапельцамі, якіх ніхто не хаваў, а якія ад гарачыні пачыналі гнісці і атручваць паветра смуродам.

На табарышчах пачаліся хваробы, і баязліўныя прадвяшчалі вялікі паморак.

А горад яшчэ ўсё гарэў. Шостага толькі дня агонь, спаткаўшы пустую шыр Эсквіліну, дзе знарок разбурана вялікую колькасць дамоў, пачаў слабець. Але кучы раз’яранага вуголля свяцілі шчэ так моцна, што народ не хацеў верыць у канец злыбяды. І сёмае ночы пажар з новаю сілаю аднавіўся ў будынках Тыгэліна, не маючы, аднак, тлушчу, трываў ужо нядоўга. Анно перагарэлыя камяніцы тут і там западаліся, выціскаючы ўгару пламяністыя вужы і слупы іскраў.

Некаторыя вогнішчы, гарачыя ўсярэдзіне, зверху пачалі чарнець. Небасхіл перастаў па захадзе сонца чырваніцца крывавым загаравам, і толькі падчас ночы на разлеглай чорнай пустэчы скакалі блакітныя языкі з кучаў вуголля.

З чатырнаццаці кварталаў Рыму засталося толькі чатыры разам з Затыбрам. Астатняе зжор агонь. Калі ўрэшце кучы вуголля спапялелі, відаць была, пачаўшы ад Тыбру аж да Эсквіліну, шырокая пространь шэрая, сумная, мёртвая, на якой тырчалі шэрагі камінаў, бы надгробныя калоны на магільніку. Між тымі калонамі снавалі ўдзень маркотныя грамады людзей, шукаючыя то дарагіх рэчаў, то касцей дарагіх асоб. Ноччу вылі сабакі на папялішчах даўных дамоў.

Цэлая шчодрасць і спамога, якую цэзар аказаў людзям, не паўстрымала наракання і абурэння. Задаволены быў толькі натаўп басякоў, зладзеяў і бяздомнае галіты, які мог удосталь есці, піць і рабаваць. А людзі, якія страцілі найбліжэйшыя істоты, маёмасць, не далі сябе аблашчыць ні адкрыццём паркаў, ні збыткам збожжа, ні абяцанкамі гульняў ды дарункаў. Няшчасце было надта вялікае, нечуванае. Іншых, у каго тлілася яшчэ якая іскра прывязанасці да горада-бацькаўшчыны, даводзіла да роспачы вестка, што старая назова Рома загіне, што цэзар новаадбудаваны горад маніцца назваць Нэропаліс.

Хваля незадавальнення расла з кожным днём і, міма падхлебніцтва аўгустыянаў, міма лгарства Тыгэліна, Нэрон,

чулы, як ніхто з папярэднікаў-цэзараў, на ласку натоўпу, з трывогаю думаў, што ў глухім змаганні на смерць і жыццё, якое вёў з патрыцыятам і сенатам, можа страціць падпору. Самі аўгустыяне не менш трывожыліся, бо кожны заўтрашні дзень мог ім прынесці загубу. Тыгэлін маніўся адклікаць некалькі легіяў з Малое Азіі; Ватыній, які рагатаў нат тады, калі білі яго па пысе, згубіў цяпер зусім гумар; Вітэлі згубіў апетыт.

Іншыя талкавалі між сабою, як адвярнуць небяспеку, для нікога бо не было таямніцай, што калі б які закалот зрабіў канец цэзару, дык за выключэннем аднаго мо Пятронія аніводзін з аўгустыянаў не застаўся б жывы. Бо яны накручвалі цэзара на ўсе шалёныя ліхадзействы, якія тварыў. Нянавісць супраць іх была, бадай, мацнейшай, чым супраць цэзара.

Дык пачалі круціць мазгамі, як бы скінуць з сябе адказнасць за падпал гораду. Але, каб скінуць яе з сябе, трэ скінуць яе і з цэзара, інакш бо ніхто не паверыць, што бяду не яны спрычынілі. Тыгэлін раіўся ў гэтай справе з Даміцыем Афрам, а нат і з Сэнэкай, хоць яго ненавідзеў.

Папея, разумеючы таксама, што згуба Нэрона спрычыніла б і ёй канец, пытала рады ў сваіх павернікаў і гебрайскіх святароў, бо праўдападобна вызнавала веру Еговы. Нэрон вымысляў свае спосабы, часта страшныя, часцей блазноцкія, і то дрыжаў ад страху, то блазнаваў па-дзіцячаму, а перад усім наракаў.

Раз нейк у ацалеўшым ад пажару доме Тыбэрыя адбывалася доўгая й бясплённая нарада. Пятроні быў тае думкі, каб, кінуўшы турботы, ехаць у Грэцыю, пасля ў Егіпет і Малую Азію. Тым болей, што аб гэным падарожжы было вырашана даўно, дык нашто яго адкладаць тады, як у Рыме і маркотна, і небяспечна.

Цэзар прыняў раду энтузіястычна, але Сэнэка падумаў хвіліну і сказаў: — Паехаць лёгка, але вярнуцца цяжэй.

— На Геракла! — адказаў Пятроні. — Вярнуцца можна на чале азіяцкіх легіяў.

— Так і зраблю, — адазваўся Нэрон.

Але пачаў гэтаму супраціўляцца Тыгэлін. Сам не ўмеў нічога мудрэйшага прыдумаць і, каб яму прыйшоў у голаў Пятроніеў помысел, агалосіў бы яго бессумніўна як збавіцельны, расходзілася аднак яму пра тое, каб зноў Пятроні не аказаўся адзіным чалавекам, які ў цяжкіх момантах патрапіць усё і ўсіх усцерагчы.

— Паслухай, боскі, мяне! — кажа. — Гэта рада пагубная! Пакуль даедзеш да Остыі, пачнецца хатняя вайна. Хто ведае, ці каму з жывых — хай сабе і пабочных — нашчадкаў боскага Аўгуста не заманецца агалосіць сябе цэзарам, а тады што рабіцімем, як легіі стануць па ягоным баку?

— Пастараемся загадзя, — адказвае Нэрон, — каб не было каму на трон цэзара спакушацца. Няшмат іх ужо засталося, дык забяспечыцца ад іх лёгка.

— Зрабіць гэта можна, але ж ці толькі пра іх расходзіцца? Мае людзі не далей, як учора, падслухалі жаданні натоўпу, што цэзарам павінен быць такі муж, як Трэзэй.

Нэрон прыкусіў вусны. Цераз момант, аднак, падняў вочы ўгару і адазваўся: — Ненасытныя ды няўдзячныя. Маюць жа даволі збожжа і жару, на якім могуць бонды пячы, чаго ж ім хочацца больш?

На гэта Тыгэлін кажа: — Помсты!

Настала цішыня. Нараз цэзар устае, падымае руку ўгару і пачынае дэкламаваць: Сэрцы помсты клічуць, а помста — ахвяры… Дый, забыўшы пра ўсё, кажа з распагоджаным абліччам: — Дайце мне таблічку й стыль, мушу гэны верш запісаць. Люкану ніколі такі не прыйшоў на думку. Ці адцемілі вы тое, што паўстаў ён воміг?

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Коллектив авторов
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
4.50
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I

Лекарь для захватчика

Романова Елена
Фантастика:
попаданцы
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лекарь для захватчика

Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Лавренова Галина Владимировна
Научно-образовательная:
медицина
7.50
рейтинг книги
Энциклопедия лекарственных растений. Том 1.

Землянка для двух нагов

Софи Ирен
Фантастика:
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Землянка для двух нагов

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

В комплекте - двое. Дилогия

Долгова Галина
В комплекте - двое
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
попаданцы
8.92
рейтинг книги
В комплекте - двое. Дилогия

Солнце мертвых

Атеев Алексей Григорьевич
Фантастика:
ужасы и мистика
9.31
рейтинг книги
Солнце мертвых