Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:
Ты прыйдзі ка мне вясною, Кветкаю прыйдзі; Заквіці красой са мною, Думку разбудзі… Ты прыйдзі ка мне улетку, Коласам прыйдзі; Песьняй жніўнай на палетку Думку саладзі… Ты прыйдзі ка мне зімою, Сонейкам прыйдзі, Даўнай казкай залатою Думку абудзі… Ты прыйдзі ка мне увосень, Зоркаю прыйдзі; Ў сьвет далёкі з шумам сосен Думку павядзі… Ты прыйдзі і на магілкі, Кветкаю прыйдзі; Белай ручкай клён няхілкі Шчыра пасадзі… • • • • • • • • • • • • • • Ты прыйдзі…

Над рэкою ў спакою…

Над ракою ў спакою Зацьвітала каліна; У сяле за ракою Вырастала дзяўчына. Да
зялёнай каліны
Прылятала зазюля; Да дзяўчыны-маліны Удаваўся Януля.
Над ракой, дзе каліна, Сенажаць церабілі; У сяле, дзе хлапчына, У паход затрубілі. Перастала каліна У цьвяточкі ўбірацца; Перастала дзяўчына Зь ненаглядным страчацца. Бедавала зязюля, Што каліны ня стала; Бедавала матуля, Што дзяўчына ўсыхала. Па рацэ гналі хвалі Ўдаль галіны каліны; Людзі ў рэчцы шукалі Самагубкі-дзяўчыны… Над ракою ў спакою Зацьвіла зноў каліна; А ў зямельцы пад ёю Спала наша дзяўчына.

Як у повесьці

Шлях. Каля шляху лес хілкі. Вёска, дзе лес, і магілкі; Ў вёсцы — зь сьвятліцай хаціна, У хаце — з бабуляй дзяўчына. Там жа паблізку стаяла Гэткая ж хатка бязмала, — Хлопец у хаце жыў зь дзедам, Быў той дзяўчыны суседам. Звалі дзяўчыну Маланкай, Хлопца, чуў, клікалі Янкай; Зналіся змалку абое, Зналі і сёе, і тое. Кожны год цёплай вясною, Ў поле шоў Янка з сахою; Кужаль Маланка снавала, Цэўкі сукала і ткала. Улетку кляпаў хлопец коску, — Шоў луг касіці за вёску; Сена дзяўчына сушыла, Ніўку жаць потым хадзіла. Жыта ляшыў ён увосень Або лучыну біў з сосен; Шла яна бульбу капаці Ці лён часала у хаце. Сані ён ладзіў зімою, Ехаў ці йшоў ў лес зь пілою; Часам яна ў лес хадзіла Ці на таку малаціла. Далей, ня так ужо далей: Янку кудысьці пазвалі, Там пасадзілі за штосьці, Не адпусьцілі і ў госьці. Болей яго я ня бачыў; Чуў, што ня вельмі там скача, — Нешта капае, валоча, Ждучы ўсё сонейка ўночы. Ну, а дзяўчына?.. Э, што там! Збаю калісь аб ёй потым… Людзі ж казалі, што Янка Вельмі любіўся з Маланкай.

Дзяўчынка і вянок

Сонца ўтульна пазірала, Птушкі пелі на ўсе тоны; Кветкі дзеўчынка зрывала Ля дубровы ля зялёнай. Заплятала у вяночак, Прымярала на галоўцы; Радасьць біла зь яе вочак: Ёй спрыялі кветкі, сонца. Чуць вяночак не гатовы — Не хапала адной кветкі… Выйшаў хлопец з той дубровы, Хлопец пекны, стройны гэткі. Удваёчку ўжо шукаюць Кветкі ў буйнай сенажаці, Толькі дзе знайсьці — ня знаюць… Сталі ў вочы заглядаці. Так хадзілі ўсё далінкай; Сонца зь імі ўсьлед хадзіла, Аж вяночак свой дзяўчынка Недзе ў лузе загубіла. Клопат… Бедная ня знае, Ці ёй плакаць, ці сьмяяцца? Кветкі — ўпрочках, — хлопца мае… Надало ж так памяняцца! Ходзе, траўкі не зачэпе… За вянок — дзяцюк прыгожы; А што горай? а што лепей? Бабка надвае варожа.

Ястрэб

Дзе голуб з галубкай варкуе, сядзіць, З-пад неба хмурлівага ястраб ляціць, I кіпці запусьце ў галубку ён сьмела, I выгрызе сэрца, і кроў высьсе зь цела. Дзе шчыра дзяўчынку дзяцюк палюбіў, — Прыйшоў стары зводнік, дзяўчынку адбіў; Як ястраб з галубкай, так цешыцца ўволю, Паганячы славу — дзявочую долю. Няма ўжо галубкі, прыўныў галубок, Сядзіць, не варкуе; як мёртвы, замоўк: Па любай сваёй у вялікай жалобе, Чакае, аж ястраб і зь ім тое зробе. Няма ўжо дзяўчынкі; сум хлопца гняце, У сэрцы глухі жаль, як рана, цьвіце; Дзе пойдзе, дзе гляне, стогн рвецца маркотны: Адзін ты, адзін, небарача гаротны! Галубкіны косьці разьвеяла бура, К другой свае вочы стары зводнік жмура, Галуб жа, дзяўчынка і хлопец, як дзеці, Бядуюць, што ястрабаў так шмат на сьвеце.

Хмарка і Маладзік

Над задумаю ніў Маладзік бледны плыў, Дзіваваўся з жыцьця, Што ўнізе без пуцьця Спала сном нежывым. Хмарка свой бледны лік, Дзе лунаў маладзік, Ціхавейна ўзьняла, Шопат-сказ
павяла
Так з суседам сваім:
— Маладзенькі ты мой, Абніміся са мной, — Паплывём, паляцім, Каб было абаім Вольна, весела нам! Будзем цені снаваць, Бледнатой спавіваць Мёртва-сьпячу зямлю, Зь ёй заводзіць гульню — Сеяць сум тут і там. З вутлых сетак, як цін, Я сплялася з краплін, I мяне — сірату, Як плыву ў высату, Страшыць сонца ня раз. А ты — лепшай душы, Жаль ка мне акажы; Буду цешыць цябе Я ва ўсякай журбе, — Дык прымі ў добры час… Маладзік зьвесялеў, Падміргнуў ціха ей: — Маладая мая, Выглядаў цябе я Ўжо даўно ў вышыне. Я тут — сам — адзінок, Як бы той каласок, А ты, хмарка-імгла, Мне нуду разьвяла, — Прытуліся ж ка мне… Ты — царыца, я — цар… На зямлі молад, стар З-пад наплеценых пут Нам зайздросьціць жа тут Будуць зь веку у век. Мы і ночкай, і днём То ўсплывём, то сплывём Вольна так, згодна так I ўжо волі ніяк Не дадзім мы на зьдзек. • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • Абняліся яны, Як вясеньнія сны, I гуляюць адны Ад вясны да вясны На сум вечны людзям. Цені-сеткі снуюць, Песьню-змову пяюць: — Паплывём, паляцім, Каб было абаім Вольна, весела нам!

Русалка

Дайце галінку, дайце павесіцца Гэтай русалцы, гэтай дзяўчыне! Вы яе гналі, вы яе мучылі, Дайце ж хоць сьцежку беднай к галіне! Дайце, як сьледна, зь ветрам нацешыцца Вольна, прывольна ў тайнай мясьціне; Стуль, каб ёй болей не надакучылі, Скочыць з галіны, скрыецца ў ціне. Ў ціне, як бледны месяц засьвеціцца, Будзе русалка плаваць, круціцца; К ёй вадзянік там збліжыцца сватацца, Выйдзе і сядзе зь ёй над крыніцай. I лесавік к ім выпаўзе братацца З пушчы махнатай, сам весь кудлаты. Шлюб неразлучны дасьць ім, малодзенькім, Зграе вясельле вецер крылаты. Пойдзе гульня у іх мёдам салодзенькім, Разьвесяляцца, чары завесяць; Вецер, лясун, русалка з вадзянікам, Пушча, крыніца, ночка і месяц. Казку аставяць дзіўную згнаньнікам. Страх баязьлівым кожны зь іх кіне; Сум маўчалівы там раскудзесіцца, Песьню аб гэтай зложыць мясьціне. • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • • Дайце ж галінку, дайце павесіцца Гэтай русалцы, гэтай дзяўчыне!..

IV. Наша вёска

Наша вёска

1

Горы ды каменьне, Вузкія палоскі: Гэта наша поле, Поле нашай вёскі. Курныя ваконцы — Каб сьвятла хоць трошкі: Гэта нашы хаты, Хаты нашай вёскі. Лапці ды сярмягі — Як абраз ня боскі: Гэта нашы людзі, Людзі нашай вёскі. Карчмы ды астрогі, Крыжыкі, бярозкі: Гэта наша доля, Доля нашай вёскі.

2

Вёска, о ціхая вёска мая, Колькі ты зносіш няшчасьцяў, Колькі бед зносіць сямейка твая, Колькі дарэмных напасьцяў! Цёмныя ночы абселі цябе, Скрылі дарожкі-пуціны. Марная ўрода па ўсякай сяўбе, Крывы, убогі хаціны. Летам труд цяжкі, хваробы ў зіму; Родзіць магіла магілу; Зь сьвечкай прайдзі, страсяні старану: Смокча бясхлебіца сілу. Мучысься, вёска, няпраўдай старой… Рукі працягнеш з надзеяй: Неба заплача халоднай слатой, Вецер уздохі разьвее. Вецер і моц, знаць, табе прынясе Зь песьняй магучай, як воля, Што перастоіш палацы ты ўсе, Станеш да бою зь нядоляй.

3

Там, за лесам-борам, На апецы боскай, Як нядолі сьведка, Села наша вёска. Ёй няма спачынку, Ёй няма пацехі, Крышыць, ломіць вецер I платы, і стрэхі. А хоць і няўдала Выглядаюць хаты, Ходзяць к ёй у госьці Бедны і багаты. I ўсё б чыста зь вёскі, Што маглі, забралі, А што ж далі вёсцы? Гэй! скажы, што далі? Далі тую долю, Што ўсе праклінаюць, Далі тую волю, Што ў няволі маюць…
Поделиться:
Популярные книги

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет