Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

Аратаму

Ну, годзе ўжо спаці! глянь: сьветла ўжо ў хаце, Вясна заглядае ў вакно; Ўжо птушка сьвяргоча, ўжо лісьцік шапоча, Цябе шнур чакае даўно. Хай сошка крывая, кабылка худая I ты сам, крывы і худы, Пацягнуцца ў поле, на тое прывольле, На тыя прадзедаў сьляды. Ты — пан, ты — багаты, ты — сіла, араты! Ты ў крыўду ня даўся б другім: Знай, шмат каму трэба з тваёй працы хлеба, Дый сам ты галодзен зусім… Дык выпрамся ж трошку, дый жыва за сошку, Ды ў поле — к вялікай арбе! Бач, можа, і долю ў няўродлівым полі Ты выараш, братка, сабе… Хай злыдні над намі скрыгочуць зубамі — Любі сваю ніву, свой край I, колькі ёсьць сілы, да самай магілы Ары, барануй, засявай!..

Араты

Цягнецца
араты
За сахой крывой. Конік сьлепаваты Трасе галавой.
Бразджыць, скача сошка То на пень, то з пня… Цяжанькая ношка, Араты, твая! Стаў з трудоў гарбаты, Хоць яшчэ ня стар, Падбел пабіў пяты, Загарэў ўвесь твар. I ногі, і рукі Крывыя дрыжаць; Зь якой, ах, прынукі Мусіш гараваць? Што цябе ганяе Так трудзіцца век: Ці доля такая, Ці зьвер-чалавек? Ну, ідзі, араты, Гэй, далей ідзі! Шнурок вузкаваты Ары, не глядзі. Ў сыру зямлю прутка Сошку закладай, Каня пугай хутка Гані, паганяй. Скібіну ў скібіну, Загон у загон, Вылі дзесяціну, Не лічы варон! За кожным зваротам Баразну ральлі Палівай ты потам, Сьлязіной палі. Змогся. Час прысесьці, Аддыхнуць, дружок… Нясе жонка есьці Цэлы спарышок. Ну, што, баба, гэта Хлеба не нясеш?.. Ці ж на то ўсё лета, Араты, арэш? Ці ж на тое трэба Ліці табе пот, Каб есьці бяз хлеба Лебяду, асот? Ці ж на тое ў полі, Хоць душой замры, Б'есься без патолі З зары да зары? Доля твая, доля! Дзе ж яна расла? На чыстае поле Хіба уцякла! Ой ты, мой араты, Хмары ты хмурней: Зь цябе сьвет багаты, Ты ж усіх бядней…

Касцам

Дзе вы, брацьці-ўдальцы, дзе вы, хлопцы-касцы? Гэй, дакуль на вас трэба чакаць? Час вам косы кляпаць, час вам на сенажаць, Час вам сілу сваю паказаць! Пакуль згіне раса, хай засьвішча каса, Няхай вале ў пракосы траву; Няхай прыйдзе канец на сівец, на званец, — Хай пазнаюць усе грамаду! Сонца паліць агнём, пот ліецца цурком… Гэй, прывыклі да гэтага вы! Як вы толькі ўзрасьлі, к працы цяжкай ішлі, І ніхто не жалеў вас ані! Пот ліецца цурком, — абмахні рукавом Дый касой замахай весялей, I з упаўшай грудзі песьню сьлёз завядзі Песьню родную долі сваей! Песьню пей і касі, пакуль ясныя дні, Пакуль хмараў на небе няма; Зямля, плуг і каса — гэта наша краса, Гэта наша пацеха адна!..

На сенажаці

Чуць на небе зара Занімаецца, Ў курнай хаце мужык Падымаецца, Цягне сьвітку з пала Прапацелую, Цягне лапці з калка Скарчанелыя. I касу ён бярэ Адкляпаную, I жарсьцьвянку нясе Дзераўляную. Так на луг ён ідзе Свой някошаны, Зь песьняй топіць касу Ў траве зрошанай. Яго сілу ў касьбе Відаць моцную, Дый у песьні сьлязу Чуць гаротнага…

За касой

Кожны раз, як жывой муравой-дываном Лета высьцеле луг, сенажаць, — Косы сьвішчуць, зьвіняць над ракой за сялом, За касой касцоў песьні чуваць. Ясна косы блішчаць у цьвітучай расе, Высьцілаюць пракос у пракос; Песьні зь ветрам шумяць, пушча водклік нясе, — Пушча слухае песень і кос. Шле яна свой адказ ад капцоў да капцоў, Заміраючы ў вечнай жальбе; Ці даждуся калі кос і песень касцоў На другой, на вялікай касьбе?..

Зажынкі

Натачы, кавалёк, Вострым-востра сярпок, Адпусьці, назубі, загартуй; I ляшчынкі кусок Адпілуй, кавалёк, Нову ручку вазьмі дарыхтуй. Насьпяліўся шнурок, Б'е
паклон каласок,
Спаважнеў, пасівеў, шалясьціць. Пойдзе ходам сярпок, Туды-сюды, скок-скок! За сяло пабяжыць, пабяжыць.
Страшыў ніўку грамок, Сухата і дажджок; Птушка колас ляцела кляваць; Шлі заломы, урок, — Не збаяўся хлябок! — Памажы, Божа, толькі зажаць! Ляжа сноп у снапок, Стане мэтлік, крыжок, Не акіне і песьня шнурка! Будзе рад бедачок Звозіць скарб у тачок, — Вось яна, з мазалямі рука!

Жнеям

Красаваў, наліваўся I дасьпеў шнур мужычы; Час вам, жнейкі, на бітву! Постаць кліча, ой, кліча. Сонца ўзыдзе і зайдзе, Не кідае зямелькі, Правядзе і спаткае Ў поле, з поля вас, жнейкі. Выйшлі з хатак за вёску, Гнуцца, бедныя, ў полі, Толькі песьню чуваці Іхняй долі-нядолі. Жніце, жніце, галубкі, Сваю радасьць і сьлёзы! Трэба многа нажаці — Прыйдзе зімка, марозы: К той прытуліцца братка, К той — маленькі сынулька, А ўсё хлеба, ой, хлеба Дай, сястрыца, матулька! Ходзяць хмары па небе Зь нейкай дзіўнай трывогай; Чутна жнейкіна песьня, Нуды ў песьні той многа. Хто зьлічыў тыя каплі, Што нам неба прыносіць? Хто прыслухаўся, людзі, Аб чым жнейка галосіць?!.

Жніво

Годзе, жытцо маё, годзе, насьпелае, З хмарамі, з бурамі знацца, дружыць; Годзе шумеці думкі нясьмелые, Годзе загоны сабой харашыць! Жнеяў прышла во дружына вялікая, С песьняй за дзела ўзялася сваё; Серп, як маланка, ўскок бегае, сыкае, Глуха снапамі кладзецца жытцо. Сталі ў калючым аржонні с павагаю Мэтлікі шнурам адзін за адным; Сэрцэ забілось надзеі адвагаю: Ёсьць на што глянуць, пацешыцца чым. Эх, заплаці-ж, дабрыцо, ты аратаму За яго ў полі ўвесь труд над табой: Дай ты багацьце яму небагатаму— С клеці ня зводзься ягонай пустой. Хай яго збудуцца думкі, адналечэ Гэтулькі вынясе, выцярпе ён, З году у год аручы, засеваючы, Потам, крывёю абліты загон!..

Песьня жнеяў

Бор наш высокі над усе бары, Двор наш багаты над усе двары, Шнур наш вузенькі над усе шнуры, — Коціцца, ўецца ў гару, то з гары. Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць! Час сярпы зубіць — і жаць. Дворны палетак з канца у канец Пройдзе, схаваўшысь, высок маладзец; Шнур наш хаваецца ў гірсу, ў званец, Зьліча калосьсе найменшы хлапец. Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць! Час сярпы зубіць — і жаць. Шнур і палетак мужыцкай рукой Выаран гладка, засеян парой, Скроплен — каб лепей рос — жудкай расой: Потам мужычым, крывёй і сьлязой. Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць! Час сярпы зубіць — і жаць. Скора мы, жнейкі, шнурок свой дажнём, Панскі палетак тады жаць пайдзём; Гойна заплацяць там нам медзяком, Мы на дажынкі вянок ім спляцем. Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць! Час сярпы зубіць — і жаць. Водкі к дажынкам ня будзе няхват; Песьню сьпяём мы ўсе пану ўпадрад: Будзь нам багат, панок, будзь весел, рад, Зь лета у лета будзь сыт і багат. Гэй, гэй, жнейкі, не драмаць! Час сярпы зубіць — і жаць.

Над ніваю ў непагоду

1

Постаць нязжатая слотамі гноіцца, Птушкай цярэбіцца, ветрам малоціцца. Колас сагнуўся, зьмяшаўся з гразёй; Зжатыя снопікі ў мэтлях валяюцца, Віхрам зрываюцца, зерне зрастаецца… Як жа ты, шнур наш, глядзіш сіратой! Столькі і працы, і поту загнанымі Ўложана ў ніву скупую сялянамі, Столькі пайшло уздыханьня, мальбы! Гляньце — усё нішчыцца злой непагодаю, Неба ня зжаліцца над зямлі ўродаю, Неба ня чуе ні скарг, ні кляцьбы. Сэрца забытых крывёй абліваецца Доля няшчаснага ў полі бадзяецца Рады зьнікуль не відаць і ня чуць; Думы ўзьнімаюцца, думы маркотныя: Што бедакі, хлебаробы гаротныя Холадам, голадам зімнім пачнуць? Белай пялёнкаю сьнег разьлягаецца, З гікам мяцеліца дзіка ўздымаецца, Ў сьцены бязьлітасна валіць мароз… Дзе тут схаваціся, дзе прытуліціся? Дзе на кусок хлеба ў сьцюжу разжыціся? Божа… а сьлёз тых, о, колькі тых сьлёз!..
Поделиться:
Популярные книги

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Генерал Скала и ученица

Суббота Светлана
2. Генерал Скала и Лидия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.30
рейтинг книги
Генерал Скала и ученица

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Брак по-драконьи

Ардова Алиса
Фантастика:
фэнтези
8.60
рейтинг книги
Брак по-драконьи

Страж Кодекса. Книга III

Романов Илья Николаевич
3. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга III

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Возвышение Меркурия. Книга 7

Кронос Александр
7. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 7

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет