Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

Мужык

Што я мужык, усе тут знаюць, I, як ёсьць гэты сьвет вялік, Зь мяне сьмяюцца, пагарджаюць, — Бо я мужык, дурны мужык. Чытаць, пісаць я не умею, Ня ходзіць гладка мой язык, Бо толькі вечна ару, сею, — Бо я мужык, дурны мужык. Бо з працы хлеб свой здабываю, Бо зношу лаянку і крык, I сьвята рэдка калі знаю, — Бо я мужык, дурны мужык. Галеюць дзеці век бяз хлеба, Падзёрты жончын чаравік, Ня маю грошы на патрэбу, — Бо я мужык, дурны мужык. Заліты потам горкім вочы; Ці я малы, ці я старык, — Працую, як той вол рабочы, — Бо я мужык, дурны мужык. Як хвор ды бедзен — сам бяруся Лячыць сябе: я чараўнік! Бо я бяз доктара лячуся, — Бо я мужык, дурны мужык. Што голы я, павінен згінуць, Як той у лесе чашчавік, I,
як сабака, сьвет пакінуць, —
Бо я мужык, дурны мужык.
Але хоць колькі жыць тут буду, Як будзе век тут мой вялік, Ніколі, браткі, не забуду, Што чалавек я, хоць мужык. I кожны, хто мяне спытае, Пачуе толькі адзін крык: Што хоць мной кожны пагарджае, Я буду жыць! — бо я мужык!

Аб мужыцкай долі

1

Дайце скрыпку мне маю. Дайце мне мой смык! Я зайграю, запяю, Як жыве мужык. Глянь: вялікае сяло — Ветрам хоць разьвей, Завяло ж там, завяло Бяздольле людзей! Бачыш, быццам чалавек, Векам малады: Сьлёзы лезуць з-пад павек, Гнецца ад бяды. Сіла згублена ў палях, Сышла ні за грош, Дыхавіца у грудзях, У каленях дрож. Колькі слава і рука За жыцьцё цярпіць! Адно доля бедака Сном вячыстым сьпіць, За ўсю працу, за ўвесь труд, Зьвярнуцца к каму? Камень голы там і тут Платаю яму. Летам выаздабе ў пот Мачыху-зямлю, — Увосень схопіць недарод За работу ўсю. Зімой — холадам зь сям'ёй Воўкам завядзе, На паліцу зуб вясной З голаду кладзе. Так ідзе за годам год, I не паглядзіш — Ачапіў Мікіту звод, Лёг пад белы крыж.

2

Кепска жыці! дый што зробіш? Цярпець мусіш як-нібудзь, Грош заробіш, два праробіш, Кроў, пот, сьлёзы век цякуць. Няма ботаў — лапці носіш, Абы толькі стала лык; Штось украдзеш, штось заробіш, Вось і сыт я, гад, мужык. Ў тры пагібелі гну сьпіну Перад тым, хто сьсе мой пот; Скажаш праўду — як скаціну, Цябе злаюць на ўвесь род. Цэлы век безь перарыву Гараваў, ракой пот цёк, I вось — дайцеся ўсе дзіву — Я ад беднасьці ня ўцёк. Голы, босы хадзіў дзіцем, — Цяпер стар, і ўсё ж ня ўскрос: Паглядзіце, пасудзіце — Я таксама гол і бос. Скора з чэрвямі сам-насам Сьмерць папрэ жыць бедака, Вы ж ці глянулі хто часам На магілу мужыка? Варта глянуць: крыж яловы Пахіліўся, мохам зрос; Насып, знаць, калісь дзярновы, Дажджавы ручай разьнёс. Замест ружаў, геаргіняў — Крапіва, лаза, палын, А пад імі ў дамавіне Ляжу я — нядолі сын. Спачываю, пазабыты I чужымі, і сваймі… О, цяпер адзет і сыты! Жыў зь зямлі і сьпі ў зямлі. Над мной восеньню слатлівай Ды зімоваю парой Гудзіць вецер жаласьліва Песьняй гораснай такой. Вецер сьвішча, вецер стогне, Жальбы шле ў выцьці дзіком, Можа, сэрца чыё дрогне I ўздыхне над мужыком.

3

Сагнуўшы плечы ў крук, Араў зямлю Паўлюк, Як чорны вол варочаў, А з дня ў дзень, з году ў год За плот шоў ўвесь прыплод, Сам днём блудзіў, як ночай. Так выйшла ўся моц з жыл, — Араць ня стала сіл, Настаў канец дакукі… З касою сьмерць прыйшла, З сабой весьць прынясла: Пара складаці рукі! Ўзяў шлюб зь зямлёй Паўлюк, Ня гне ўжо плечы ў крук, Быдлём ня чэзьне болей. Памёр і не спазнаў, Што на чужых араў Ўвесь век чужое поле.

4

За сахой, бараной, За сярпом і касой З дня на дзень, з году ў год Сьлёзы, пот лье народ, А за гэта за ўсё Што ж здабыў за жыцьцё? Гэй, го-го! Гэй, го-го! Мы жывём і пяём, Хлеб наш людзі ядуць, Мы ж мякіну жуём!.. З тапаром і пілой Маразянай зімой З дня на дзень, з году ў год Шуркі ставіць народ, А за гэта за ўсё Што ж здабыў за жыцьцё? Гэй, го-го! Гэй, го-го! Мы жывём і пяём, Аграваем другіх, Самі холад клянём!.. На палац, на пакой На сьпіне на худой З дня на дзень, з году ў год Бэлькі носіць народ, А за гэта за ўсё Што здабыў за жыцьцё? Гэй, го-го! Гэй, го-го! Мы жывём і пяем, Дамы ставім людзям, Самі мром пад вуглом!..

5

Як
выйду за хату
На траву-лагі, А што ж касіць буду, Божа дарагі?
Ой, лю-лі, лю-лі, Што ж буду касіць?.. Туды-сюды, сям-там — Сьмех казаці людзям: Сівец, аер, куп'ё — Вось і ўсё, вось і ўсё!
*
Як выйду за хату, Дзе дабро — шнурок, А што буду жаць я, Зьбіраць, везьці ў ток? Ой, лю-лі, лю-лі, Што ж буду зьбіраць? Туды-сюды, сям-там — Сьмех казаці людзям: Мятлу, гірсу, званец, — Вось і ўсё, і канец!
*
Як выйду за хату, — Бор шуміць, пяе… А што ж буду сеч я, Дзе хвойкі мае? Ой, лю-лі, лю-лі, Дзе дровы, бярно? Туды-сюды, сям-там — Сьмех казаці людзям: Лаза, корчык, гнільлё, — Вось і ўсё, вось і ўсё!
*
Як выйду за хату, — Дарога ідзе, А куды ж, кудою Мяне павядзе? Ой, лю-лі, лю-лі, Куды ж завядзе? Туды-сюды, сям-там — Сьмех казаці людзям: У астрог, у карчму, — Вось і ўсё усяму!..

6

Эх, дзяцюк, хама ўнук, Сын бяды і працы, Чаго прэш, як сьляпы, Ў панскія палацы? Ці там сват, ці камрад, Ці брат, ці сястрычка? Ці цябе вабіць там Панна-белалічка? Ці табе па арбе, Трудах, потам зьлітых, Весялей, шчасьлівей Між паноў, між сытых? А мо' дзе на куце Разам там саджаюць І віном дарагім Частуюць, прымаюць?.. Эх, Арцём! ня твой дом — Панскія парогі, Не твае там дружкі, Мой ты браце ўбогі. Бач, стаіш і дрыжыш З шапкаю ў парозе — Вось якраз, як зімой З дрэвам на марозе. А во, глянь, лепей стань, Кланяйся здалёку: К табе аж пад парог Нясе чарку лёкай. Трэба піць, закусіць Недаежай панскай, У руку цмакануць За прывет, за ласку. А вунь, дзе панна йдзе, — Якія, ах, шаты! Што глядзіш? — у яе Ёсьць паніч багаты. Як там ёсьць, ты ўсё ж госьць, — Думай і аб хаце… Вось, сабак дворных дзе Не спаткай, мой браце. Ну, пайшоў ты дамоў Нязваны, нясланы, Са сьлязой пад брывой, Нясыты, няп'яны. Знаць, ня так, небарак, Думаў разгасьціцца: За сталом з багачом Піці, весяліцца. Што ж рабіць? трэба жыць… Слухай долі-маткі I панам ня хлюсьці, Пільнуй сваёй хаткі, Цемнаце, беднаце Палац не стаўляўся: Не такі ў ім народ, Каб на рэчы знаўся. Вер, ня вер, як ня мер, Мой гаротны браце, — Дзе радзіўся, дзе ўзрос, — Трэба і ўміраці.

7

Сажань шырынёю Надзельны шнурок… Пустыня, бяз гною, Каменьне, пясок… Пад сьнегам адпрэла Жытцо за зіму; Прыхваціпа, зьела Сьпека ярыну. Бульба — як арэхі, Як цьвек — бурачок… — Вось скарбы, пацехі Твае, мужычок! Багаты будзь зь нівы, Ўвесь чынш заплаці; Будзь весел, шчасьлівы, Ня пі, не крадзі! Жый згодна з усімі І Бога хвалі, Не крычы з другімі: «Свабоды! Зямлі!»

8

Нашто хлеб, нашто багацьце, Калі нам мякіны хваце? Нашто боты, чаравікі, Калі ёсьць лаза і лыкі? Нашто век зямлі хацеці? Памром — сажань будзем меці! Нашто новыя нам хаты? Казна, двор і так багаты. Нашто сьвет навукі шчаснай, Калі сьлёзы сьвецяць ясна? Нашто лек на гора болькі, Калі маем манаполькі? Нашто знаці ўсяго многа? I так трапім да астрога!..

На прадвесьні

…I сівер ледзь хаткі ня зьверне, I сьнегу ані не ўбывае, А тут у сьвіронку — ні зерня, Апошняя бульба ўцякае! I сена няма ад Грамніцаў, Саломкі той зараз ня хваце; Кабылка падбегчы баіцца, Кароўка ня хоча ўставаці. Даведаўся ў двор і да сына — Ня служцы куток свой карміці! I больш не даюць з магазына, Няма дзе рубля зарабіці… Нялёгка на сэрцы, нялёгка! Дум чорных ня збыцца дзень цэлы… А так яшчэ траўка далёка, Калі ж і той колас насьпелы?!
Поделиться:
Популярные книги

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Дорогами алхимии

Видум Инди
2. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дорогами алхимии

Поступь Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Поступь Империи

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Орден Багровой бури. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1

Семь способов засолки душ

Богданова Вера
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Семь способов засолки душ

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1