Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

2

I чаго ж, непагода сьлязьлівая, Непрасьветна вісіш над зямлёй? Што ўрадзіла нам ніва убогая, I таго не сабраць за табой! У пракосе, ў капе, дый няскошана I стаіць, і гніе сенажаць; I ў снапах, і нязжатым бадзяецца Дабро ў полі, аж сьлёз не стрымаць. I ня хочаш ты гору мужычаму Спагадаць, непагода, ані; Не глядзіш, як ён будзе праводзіці Зь дзецьмі, з жонкай зімовыя дні… Што пачне ён, бядак, як расьсьцелецца Белы сьвет на дварэ, на страсе? Чым сямейку карміць яму прыйдзецца I трасянкі з чаго натрасе? Дзіцё
плакаці будзе галоднае,
Будзе ў хлеве кароўка рыкаць, Будзе сам ён стагнаць, а мяцеліца Будзе выць, будзе ўсім падцінаць.

Прышла восень…

Прыйшла восень, мужычок, Ой, прыйшла! Глянь, што ў пуню і тачок Прынясла. Працаваў ты, працаваў Круглы год. Разьліваў ты, разьліваў Кроў і пот, — Надзяліў жа малайца Труд вялік: Налажыў куток сянца Наш мужык. Злажыў торпамі ў таку Скарб — снапы: Акалоту у кутку З паўкапы; З копку грэчкі і аўса Ў другі кут. Вось і плата табе ўся За твой труд. Ідзі ў ток, ідзі да дня Цэпам бі I кароўку, і каня Накармі. Адбяры, што ўзяў вясной, У магазын, Насып мех ты збажыной, Вязі ў млын… Прыйшла восень, мужычок, Ой, прыйшла! Глянь, што ў пуню і тачок Прынясла.

Зімовая ноч

Каля зоркі зорка Ўніз глядзіць, мігціць; Каля горкі горка Сьнегам зіхаціць. На гасьцінцы скрогат, На прысадах інь, Чутна воўчы рогат… Глуш, дзе вокам кінь. Цягнецца каняжка, Сані — за канём; Янка пад сярмяжкай На санях клубком. Сіверна, марозна, Забірае дрож, Пырхае трывожна, Толькі жыў гнядош. Неба залаціцца, Пад санямі шум; Многа Янцы сьніцца Ў гэту ночку дум… Аб спакойнай вёсцы, Аб кутку сваім, Аб вясьне, аб сонцы, Аб жыцьці другім. Міла ў думках брэдзе, Цешыцца праз сон, Але ці даедзе? Ці даедзе ён?..

Зіма

1

На марозе, на мяцеліцы Прынёс сівер зіму срогую; Людцы песьняй не вяселяцца, Ўхаты крыюцца з трывогаю. Ўсё замёрзла пад пялёнкаю Сьнегу белага, халоднага; Страх мець холад над старонкаю Для убогага, галоднага! Ня плач, бедны, сьлязой горкаю! Да вясны трэба памучыцца: Ўзойдзе доля новай зоркаю, I няшчасным папець лучыцца. Мей надзею ў сэрцы ясную, Што ня век зіма паношыцца, I бяз жальб, што шлеш напрасныя, Сьлёзы высахнуць па крошачцы.

2

Белы стрэхі, бела поле; Змоўкла птушак сакатаньне. Гайда, Янка! Вось раздольле! Кінь калёсы — выладзь сані! Заскакаў мароз па сьценах, Віхры ў коміне галосяць; Дроў у хаце ні палена, Дзеці, жонка есьці просяць… Не пужайся гэткіх хмураў: Шмат у горад шурак трэба; Хай жа
дрогне лес пануры, —
Папрасі сякерай хлеба!
Гайда, жыва! Што ня ўмеру Там трасесься, як у трасцы? Насталі сваю сякеру, Хай у пушчы стук раздасца!.. Ты худы, кабылка худа — Хвойку вывезьлі, аж міла! Даказалі-такі цуду: Конь, мужык на сьвеце — сіла!

Хто ты гэткі?

Хто ты гэткі? — Свой, тутэйшы. Чаго хочаш? — Долі лепшай. Якой долі? — Хлеба, солі. А што болей? — Зямлі, волі. Дзе радзіўся? — Ў сваёй вёсцы. Дзе хрысьціўся? — Пры дарожцы. Чым асьвенчан? — Кроўю, потам. Чым быць хочаш? — Ня быць скотам…

Ці ж гэта многа?!

Ад сьвету, ад Бога Жадаю нямнога: Зямелькі з валоку, К ёй шнур неўдалёку, Зь сьвятлічкай хацінку, За жонку дзяўчынку, Кусок салца к хлебу, Рубля на патрэбу, Здароўя чым болей, Крыху долі, волі — I ўсё! больш нічога… Ну, ці ж гэта многа?!

*** Праз што плачаш, мужычок?

Праз што плачаш, мужычок? — Празь людзей і неба. Чаго хочаш, мужычок? — Трохі солі, хлеба. Калі шчасьліў, мужычок? — Як водкі нап’юся. Калі грозен, мужычок? — Як з жонкаю б’юся. Праз каго сыт, мужычок? — Праз свой труд і сілу. А ня ў крыўдзе калі ты? — Як лягу ў магілу.

Песьня сіроткі

Трэба мне, сіротцы, доля. Ой, трэба: Няма хаткі, няма поля І хлеба. На тым сьвеце бацька, маці Ў магіле, — Сама я запрацаваці Ня ў сіле. Хто ж адзецца, пракарміцца Паможа? Дзе падзецца, прытуліцца, Мой Божа? Пайду к дрэўцу прытулюся, Заплачу; К зоркам думкай памалюся Бядачай. Пашлю скаргу, хай нясецца За мора, Як мне цяжанька жывецца, — Гавора. Мо' ня льюць там сьлёз напрасна Паводкай, Маюць літасьць над няшчаснай Сіроткай. Стогне бор, віхры зрываюць Плёт з стрэхаў, — Мае жальбы заміраюць Бяз рэха…

Былі ў бацькі тры сыны…

Былі ў бацькі тры сыны, Ды ўсе ж яны Васілі. Адзін служыць у дварэ, Поле панскае арэ; Другі стражнікам зь іх стаў, Куляй, шабляй засьвістаў; Трэйці згінуў у баю За свабоду і зямлю. Бацька ў вёсцы сваёй сьпіць, I дуда пры ім ляжыць; Ён часамі дзьме ў яе, Песьню нудную пяе: Ой ты, дудка, ой, дуда! Бяда жыці мне, бяда! Не вяселіш ты мяне Ў маёй беднай старане.
Поделиться:
Популярные книги

Отмороженный 6.0

Гарцевич Евгений Александрович
6. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 6.0

Никто и звать никак

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
7.18
рейтинг книги
Никто и звать никак

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Семь способов засолки душ

Богданова Вера
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Семь способов засолки душ

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Скрываясь в тени

Мазуров Дмитрий
2. Теневой путь
Фантастика:
боевая фантастика
7.84
рейтинг книги
Скрываясь в тени

Менталист. Революция

Еслер Андрей
3. Выиграть у времени
Фантастика:
боевая фантастика
5.48
рейтинг книги
Менталист. Революция

Метатель. Книга 3

Тарасов Ник
3. Метатель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 3

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Эпоха Опустошителя. Том I

Павлов Вел
1. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том I

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Цеховик. Книга 1. Отрицание

Ромов Дмитрий
1. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Цеховик. Книга 1. Отрицание