Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шляхам жыцьця

Купала Янка

Шрифт:

С песень беззямельнаго

1

Ніваў загоны, Лес, сенажатка, Садзік зялёны І гэта хатка — Ня нашы, братка… Сёлета гэта Выарам гладка, Далей на лета Чуць-чуць з апраткай Цягнемся, братка. Потам абліта Ніва і градка, Наша рунь жыта Дый сенажатка — Панскія, братка. А хоць нам трэба, Так, неспагадка, Мець кусок хлеба, — Вер, будзе сьвятка І ў нас, мой братка! Пройдзе, як вейка, Крыўда і звадка, Будзе зямелька, Будзе і хатка – Ў магілцы, братка!..

2

Як спыніўся я за хатай, Як пайшоў, — Ні прыстанішча, ні сьвята Не знайшоў. Сьвецяць зоры дабрадзейна, Зіхацяць, — Маёй толькі безьзямельнай Не відаць. Я з рукамі позна, рана К сім і тым: І к сваёму і да
пана, —
Служу ўсім;
I ару, і бараную, Засяю, На ўрадлівасьць жа гляджу я Не сваю! Пастыр стадка ў поле гоніць I пяе: Дзе ж кароўкі, валы, коні, Дзе мае? Ці на небе хмары тыя, Ці ў вадзе? I сюды я, і туды я — Ой, нідзе! За кусок той хлеба чорны Ты аддай Сілу, думкі, — будзь пакорны I чакай!.. Нямой рыбай аб лёд біся Век-вяком I ў магілку паваліся Бедаком. Вецер енчыць, сьвішча ў полі, Вольна дзьме, Кляне, моліцца ў нядолі За мяне. Ходзяць хмары чарадою Над зямлёй, Плачуць, плачуць нада мною Сіратой…

3

Што за шчасьце, што за доля, Мой Божа! Ані хаткі, ані поля, Ні збожжа!.. Па чужых кутах бадзяцца Век трэба, I гавець, і адгаўляцца Бяз хлеба, Гінуць сілы над чужою Работай. Заліваесься сьлязою З ахвотай. Ці тут п'яўкі, ці тут людзі — Хто зьведаў? — Адно ўнуку сохнуць грудзі, Як дзеду. Жывеш, мучысься бяз толку, Бяз волі, Хоць жывы лезь у дамоўку Зь нядолі. Пайду к пушчы загукаю Да зоркаў, Як мне ў бедным родным краю Жыць горка… Што за шчасьце, што за доля, Мой Божа! Ані хаткі, ані поля, Ні збожжа…

4

Растапілісь гурбы, Зачарнелі скібы, — Гайда, безьзямельнік! Пашукай сялібы! Шмат зямлі на сьвеце, Шмат на сьвеце хатак, — Толькі безьзямельных Мінуў гэты датак… Скідае куточак, Азярняціць поле, — Бач, пагналі далей, Гоняць без патолі! Пхнецца безьзямельнік, Стогне, уздыхае, — Падпякае сонца, Дожджык палівае. Вецярок калыша, Як галінку тую, Песеньку заводзіць, Як жыцьцё, старую… Не ўздыхай, мой родны! Знойдзеш, — прыйдзе сьвята: Слаўным, роўным станеш Зь бедным і багатым! З чатырох дылёвак Будзеш мець мясьціну, На век вечны поля Роўна тры аршыны. Ляжаш там, заляжаш, Бедачок сярмяжны, У дзянькі і ночкі Ціха і паважна… А цяпер, сягоньня, Па лясах, па скібах, Гайда, безьзямельнік, Пашукай сялібы!

5

Паляці ты лесам, полем, Голас неразьвейны, Аб той долі ці нядолі, Долі безьзямельнай. Ці ж ня пан я, не вяльможны? Бойцеся вы Бога! Нават злодзей, на ўсё сквапны, Не ўкрадзе нічога. Маё поле, мае гоні — Воблакі сівыя, Маё стадка, мае коні — Хмары вараныя. Маё поле арэ вецер I пасе скаціну, Што бушуе падчас лішне Ў летнюю часіну. Мой палац, хто ведаць хоча, — Неба прастор гэты, Што ўдзень сонцам, зормі ночай Сьвеціцца адзеты. Ніхто не пераарэ мне Мяжы ў маім полі, Там падаткаў не плачу я Нікому, ніколі. Як узойдзе маё поле, Высокая ніва, Туды мчацца мае думкі Па сваё па жніва. Мчацца думкі, зьвіняць песьні Вольна, неразьвейна Аб той долі ці нядолі, Долі безьзямельнай.

6

Ой, скажы ты, безьзямельнік, Вашэці, Скуль ты ўзяўся, бедачына, На сьвеце? Ці скрасілі цябе лёды, Марозы? Ці вылілі цябе воды Са сьлёзаў? Дзе ўзрастаў ты, безьзямельны, Хаваўся? Пад якой страхой, мазольнік, Бадзяўся? Ці пад плотам-частаколам Багатых, Ці на прызьбе родных сёлаў, Пад хатай? Хто атуліваў малога Ў пялёнкі? Хто пеў песьні пры калысцы Ў пацёмкі? Ці то вецер, што бяз толку Галосіць I зь бядачых хат саломку Разносіць? Чым ты хрышчан, які меў ты Адзетак? Чым кармілі цябе людзі Шмат летак? Ці то плотам, зьнемажэньнем Нязьменным, Ці то крыўдай, паніжэньнем Штодзенным? Хто вучыў цябе, малога Як дзіцяцю, Як шукаць на сьвеце долі, Багацьця? Ці паводкі, што сьвет рыюць Вясною, Ці мяцеліцы, што выюць Зімою? Ой, чаго ты спадзяваўся Ад сьвету, Як зьявіўся на зямельку На гэту? Ці карчомкі таёй п'янай, Гуляшчай, Ці цямнічкі акаванай, Лядашчай? А як сьмерць на цябе, мілы, Надойдзе, Дзе магілка твая будзе, Крыж твой дзе? Ці
ў чужым далёкім краі,
Ў няволі, Ці пад родным лесам, гаем, У полі?
Ну, дакуль жа ты ўсё будзеш Марнеці Без прыпынку, без пацехі На сьвеце? З дня на дзень бядак чакае Ўсё сонца, — Раса вочы выядае Бясконца.

7

Ох, як гляну, гляну я На жыцьцё паганае, Ціснуць думы знаныя, Жалем выліваныя. У цябе, саколіка, Ані свайго полейка, Ані свайго воліка, Ані свайго століка. Ходзіш ты вячорамі Зь ціхаю пакораю, Бачаць неба з зорамі, Полейка з разорамі. I клянеш напэўнае Гора не разьвейнае, Долю пустасейную, Долю безьзямельную. Толькі думы думныя Чуюць хмары буйныя, Хвойкі, елкі шумныя Дый ня людзі чуйныя. Вось, як гляну, гляну я На жыцьцё паганае, Бачу ўсё мне знанае, Сьлязьмі паліванае.

8

Дзе мой дом, дзе ты, хата мая, Дзе загон хлебадайнай зямлі? Сам — зь бядой, ні жыцьця, ні пуцьця! Знай, гаруй ды магілку хвалі. Дзень і ноч нада мной, сіратой, Стогне, сьцелецца стада хмурын, Дзень і ноч то сьлязой, то крывёй Сьцежку росіш адзін, сам адзін! З году ў год злыдні з кута ў куток Пруць у сьвет, сьвету знаць не даюць; Як вятрышчы сарваны лісток, Падхапілі, нясуць і нясуць. Знай, нясуць, вось скруцілі, згнялі, А ўсё пруць, усё ў сьвет, на той сьвет; Вось і звон, шмат званоў… Загулі… Бач, труна, пры труне адзін дзед. Жыў, ня жыў, шчасьця знаў, не зазнаў, Палажылі ў дамоўку — ляжы! Дайце ж камень на грудзь, каб ня ўстаў Безьзямельнік, гаротнік сьляпы!..

V. Сваім і чужым

Ужо днее…

З-над сонных вод Нёмна, з-пад хвой Белавежы, Суседзі, суседкі, вітаю я вас! Блудзіла я доўга па рытвах, па межах, Аж сьцежку-дарожку знайшла во хоць раз. Хоць, пэўна, вы знаеце, хто я такая, Якім правам тут перад вамі стаю, Дзе дом мой, народ мой, — зь якога я краю, — Паслухайце смутную повесьць маю. З канца у канец, дзе загнанае слова Зьвініць беларуса, — ўладаньне маё; Шмат сотняў таму лет у хаце вясковай Ўзяла і праводжу сваё я жыцьцё. З-пад гэтай хаціны па выдмах нязнаных Ганялі, чаго не згубіла, шукаць. Глядзіце: во рукі і ногі у ранах, А раны на сэрцы — каму ж іх паняць?! Па грудах, каменьнях хадзіла я босай, Крывёю чырвонай дабрыла зямлю; На шаты мае паглядалі з'укоса I песьню з насьмешкай віталі маю! З балотам мяшалі, пагардай плявалі Ўсе тыя, што вырасьлі нават са мной! З маім людам згінуць навек мне казалі, I страшна было мне так жыць сіратой! За сошкай, за коскай, зь сярпом і зь сякерай Я шла-валаклася, дзе шоў мой народ; Заплатай было, што ён часам мне верыў I думкі снаваў аба мне з году ў год. Шлі векі. Магіла лягла пры магіле, — Вада змыла наспы, крыжы пагнілі; Гаротнасьцяй зможаны, ў крыўдзе, ў бясьсільлі Там прадзедаў косьці бяз часу ляглі. Шлі векі. Хрэст брала народнай сьлязою; Між віхраў, і бураў, і холаду зім Зь людской неразлучны ўзяла шлюб бядою, I тузаюць мной, як народам маім. Здушылі мне голас на родных на нівах; Крыж цяжкі упадку з народам нясла, I думаў чужынец, што ўжо я няжыва. Ня верце! Жыву, як ад векаў жыла! Я ўсё, колькі сілы, змагала, ўставала! Я жыва! Народ мой са мною, пры мне! Я ўсё перанесла і выйшла я з хвалай, Я сільна, я вечна ў сваёй старане! Прайшло засьляпеньне, мінае трывога; На небе ўжо новая відна зара. Шырок прада мною гасьцінец-дарога. Ўжо днее! ўжо днее! — к сваім мне пара!

Роднае слова

Пад навалай крыўдаў многія сталецьці Мы нясьлі пакорна лямку беспрасьвецьця. Мы нясьлі — ўсё ныла, гінула памалу, Аж ня нашай наша Бацькаўшчына стала. Не для нас сасонкі нашы зашумелі, Не для нас пасевы нашы зарунелі; Адно ты нам, слова, засталося верным, Каб вясьці з упадку к радасьцям нязьмерным.
*
Каб вясьці нас, як мы век свайго сумленьня Не заклеймавалі помстай, зьніштажэньнем, — Мы калі ўміралі, то ішлі на муку Для чужой карысьці, пад чужой прынукай. Сеючы ж і дома, і за домам косьці, — Дзе нас гналі нашы леташнія госьці, — Як у пушчы цёмнай, зьбіліся з дарогі I здарма чакалі ад людзей падмогі…
*
Ўсё спаганяць людзі, покі ноч шалее, Вырвуць веру ў шчасьце, веру і надзею, Ды таго ня вырвуць, што напела маці Ночкай над калыскай роднаму дзіцяці. Ой, ня вырваць з сэрца цябе, наша слова, Ой, ня ўзяць ніякім сховам ды аковам, Як бяруць матулю у малой дзяціны, Як бяруць у бацькі апошняга сына!
*
Ты зжылося з намі, бацькаўскае слоўца, Як бы корань з дрэвам, як бы зь небам сонца; Дзеліш з намі вечна ўсё, што з намі ходзе У благой і добрай мачысе-прыгодзе. I мы самі нават мо' не спазнавалі, Як у думках нашых цябе гадавалі, Як цябе хавалі ў шчасьці і няшчасьці Ад напраснай злосьці, ад людской напасьці.
*
Ты ў жыцьці вяло нас з хвалай і няхвалай; Быў час — свае правы чужым дыктавала; І цяпер хто зводна над табой сьмяецца, — Гэта або вецер, што ў платах трасецца, Або той сьмяецца, хто ня знаў ніколі Чалавечых думак, чалавечай долі, — Хто ў грудзях гадуе злосна, непрытворна Замест сэрца — камень, мест душы — дым чорны.
*
Як жыло ты з намі — будзеш вечна жыці, Грамадой мільёнаў зь сьветам гаманіці… З попелу мінуўшых дзён сьляпых, крывавых Весела узойдзе рунь сьвятлянай славы, I радзімым словам рукой мазалістай Беларус упіша на старонцы чыстай Кнігі ўсіх народаў важна, ў непрымусе Сумную аповесьць роднай Беларусі.
Поделиться:
Популярные книги

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Смерть может танцевать 2

Вальтер Макс
2. Безликий
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
6.14
рейтинг книги
Смерть может танцевать 2

В лапах зверя

Зайцева Мария
1. Звериные повадки Симоновых
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
В лапах зверя

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Дорогами алхимии

Видум Инди
2. Под знаком Песца
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Дорогами алхимии

Поступь Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Поступь Империи

Имя нам Легион. Том 5

Дорничев Дмитрий
5. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 5

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Орден Багровой бури. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1

Семь способов засолки душ

Богданова Вера
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Семь способов засолки душ

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1