Чтение онлайн

на главную

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Адразу пасля абрання каралём Ян Казімір праводзіў памяркоўную палітыку ў адносінах да Багдана Хмяльніцкага, разлічваючы на пагадненне і прыцягненне гетманскай Украіны да планаванай вайны з Турцыяй. Аднак ужо ў 1649 г. рэчаіснасць паказала, што такая палітыка нерэальная.

Улетку 1649 г. Ян Казімір сам сабраў армію і выступіў у паход, каб вызваліць крэпасць Збараж ад казацка-татарскай аблогі. Пасля бітвы, якая адбылася каля Зборава, быў падпісаны мір, паводле якога прызнавалася аўтаномія трох украінскіх ваяводстваў у складзе Польшчы. Наступная вайсковая кампанія 1651 г. закончылася перамогай польскіх войскаў над казацка-татарскай арміяй у бітве пад Берасцечкам і новым мірам, які скараціў тэрыторыю аўтаномнай Украіны да межаў аднаго Кіеўскага ваяводства.

У гэты час значная частка тэрыторыі Беларусі была таксама ахоплена сялянскімі паўстаннямі, якія ад 1648 да 1651 г. падмацоўваліся

казацкімі загонамі. Багдан Хмяльніцкі кідаў іх на Беларусь, каб адцягнуць беларускае-літоўскае войска ад паходаў на Украіну. З вялікай цяжкасцю гетману польнаму літоўскаму Янушу Радзівілу ўдалося здушыць паўстанне і разбіць казацкія атрады.

Напад Расіі і Швецыі

Чарговае выпрабаванне вытрымала Рэч Паспалітая ў 1654–1655 гг., калі расійскія войскі на чале з царом Аляксеем Міхайлавічам пачалі наступ на тэрыторыю Беларусі разам з украінскімі казакамі наказнога гетмана Залатарэнкі. Пасля баёў у 1654 г. маскоўскія войскі здабылі Смаленск, Полацк, Віцебск і іншыя гарады і мясцовасці. Гарады і крэпасці баранілі не толькі вайсковыя гарнізоны, але і шляхта, гараджане, часам сяляне. Войска вялікага гетмана літоўскага Януша Радзівіла з 10 тысяч чалавек манеўравала, каб супрацьстаяць на Беларусі тром расійскім арміям і войску ўкраінскіх казакоў агульнай колькасцю каля 100 тысяч. У 1655 г. была захоплена амаль уся Беларусь, за выключэннем Берасцейскага і часткі Наваградскага ваяводстваў ды гарадоў-крэпасцяў Слуцка і Быхава. Ворагі ўзялі сталіцу дзяржавы Вільню і горад Коўна. Царскія ратнікі і атрады дваранскай конніцы палілі гарады і вёскі, рабавалі маёмасць, забівалі ці выводзілі ў палон людзей. Цар планаваў (як Чынгісхан) вывезці ў Расію 300 тысяч чалавек, здольных рамеснікаў-майстроў і сялян, каб падараваць расійскім памешчыкам новых прыгонных. Аляксей Міхайлавіч, абвясціўшы сябе вялікім князем літоўскім і дадаўшы да свайго тытула словы «гасудар і вялікі князь Белае Русі», далучыў захопленыя землі да Расіі. Тады ж, улетку 1655 г., шведскі кароль са сваёй арміяй захапіў амаль усю тэрыторыю Польшчы, за выключэннем усходніх і ўкраінскіх ваяводстваў і Падляшша, заняў частку Літвы. Захапіўшы большую частку Польшчы, шведскі кароль Карл X Густаў прапанаваў цару Аляксею Міхайлавічу план падзелу Рэчы Паспалітай, аддаючы ўкраінскія землі ад Галіча і Львова праз Луцк да Прыпяці, потым беларускія землі па лініі Слуцк, Менск, Докшыцы і Дзісна. Але цар адмовіўся, бо ягоныя войскі паспяхова працягвалі захоп беларускай тэрыторыі. Нашто ж дзяліцца здабычай?

20 кастрычніка 1655 г. Януш Радзівіл з групай паноў і шляхты заключыў у Кейданах акт дзяржаўнай уніі Вялікага Княства Літоўскага са Швецыяй, прызнаючы караля Карла X Густава сваім вялікім князем. Аднак значная частка беларускай і літоўскай шляхты на чале з Паўлам Сапегам, ад 1656 г. ваяводам віленскім і вялікім гетманам літоўскім, працягвала барацьбу з заваёўнікамі.

Кароль Ян Казімір, пацярпеўшы паражэнне, у лістападзе 1655 г. выехаў у Аполе ў Сілезію, але праз месяц вярнуўся, каб гуртаваць сілы супраць ворага на чале з палкаводцам С. Чарнецкім. Пачаўся шырокі народны рух — шляхты, мяшчан і сялян — супраць шведаў. У 1656 г. польскія войскі нанеслі ворагам знішчальны ўдар. Ян Казімір кіраваў войскам, якое ў чэрвені 1656 г. вызваліла Варшаву. Цар Аляксей Міхайлавіч, захапіўшы вялікую тэрыторыю, вырашыў падпісаць з каралём замірэнне, а сам пачаў вайну са Швецыяй за Прыбалтыку.

А ў гэты час супраць Рэчы Паспалітай выступіла кааліцыя Швецыі, Брандэнбурга, Трансільваніі і Украіны. Саюз быў падпісаны ў снежні 1656 г. у вёсцы Раднот (па-румынску Ернут). Пасля перамогі Швецыя павінна была атрымаць каралеўскую (гэта значыць польскую) Прусію з Гданьскам, Ліфляндыю, Курляндыю, частку Літвы і Мазоўша; Брандэнбург — Вялікую Польшчу з Познанню; Хмяльніцкі — усю Украіну; усё астатняе — трансільванскі (сямігародскі) князь Юрый II Ракачы, а ваяводства Наваградскае планавалася пераўтварыць у асобнае княства для слуцкага князя Багуслава Радзівіла.

У 1657 г. Ракачы спрабаваў захапіць Польшчу, але быў разбіты. Расія працягвала вайну ў Ліфляндыі, але беспаспяхова.

У гэты час Ян Казімір скасаваў саюз з імператарам, бо Аўстрыя не дапамагла Рэчы Паспалітай. Цяпер кароль пачаў арыентавацца на Францыю, дзе каралём быў Людовік XIV. Кароль, якога моцна падтрымлівала каралева Марыя Людвіка і якая мела на яго вялікі ўплыў, распрацаваў план рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Ён прапанаваў выбіраць новага караля не пасля смерці папярэдніка, а пры жыцці, каб не было безуладдзя ў час міжкаралеўя. Аднак сойм 1660 г. і соймікі 1661 г. выказаліся супраць такой рэформы. Узмацнення цэнтральнай

улады не адбылося.

Апошнія гады панавання

Паступова палітычнае становішча Рэчы Паспалітай паляпшалася. Ворагі не маглі канчаткова дамовіцца аб сумесных дзеяннях, пачалі цярпець паражэнні і паступова выходзілі з вайны. У 1657 г. быў падпісаны мір з Брандэнбургам і Прусіяй, у 1660 — са Швецыяй. Нават з казацкай старшынай Украіны ў 1658 г. была падпісана Гадзяцкая ўмова, паводле якой Украіна, якая папярэдне адмовілася ад саюзу з Расіяй, уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай у якасці трэцяга члена федэрацыі (так званае княства Рускае). Праўда, праз год другая частка старшыны (расійскай арыентацыі) адмовілася ад уніі, каб вярнуцца ў склад Расіі на правах аўтаноміі.

Ян Казімір Ваза (малюнак Яна Матэйки)

Вайна з Масковіяй на тэрыторыі Беларусі была ўзноўлена ў 1658 г. Ад 1660 г. аб'яднаныя польска-беларускія войскі разам з мясцовымі атрадамі пачалі наносіць удары расійскім войскам. У 1660 г. войскі пад камандаваннем С. Чарнецкага нанеслі расійскім войскам цяжкае паражэнне каля Палонкі і Чарэі. У 1661 г. маскоўскаму ваяводзе Хаванскаму было таксама нанесена паражэнне пад Кушлікамі на Полаччыне. У лютым 1661 г. паўсталі мяшчане Магілёва на чале з бурмістрам Леановічам і за адну ноч перабілі расійскі гарнізон. Мяшчане Дзісны, Себежа, Гомеля і іншых гарадоў таксама або знішчылі, або выгналі царскія фармаванні. У снежні 1661 г. была вызвалена сталіца краіны — Вільня. Такім чынам, царскія войскі былі выціснутыя з тэрыторыі Беларусі. У студзені 1667 г. у Андрусаве (недалёка ад Мсціслава) было падпісана замірэнне на трынаццаць з паловаю гадоў. Маскоўская дзяржава захавала Смаленск і левабярэжную (па Дняпры) Украіну. У Прыбалтыцы Расія не займела нічога.

Страты на Беларусі былі неймавернымі. Гэта была нацыянальная трагедыя беларускага народа. Загінула, было забіта, вымерла ад голаду і эпідэмій, вывезена сілком у Расію палова насельніцтва Беларусі. Насельніцтва Полацкага, Віцебскага, Мсціслаўскага і Менскага ваяводстваў скарацілася на 60–70 %. Тут застаўся толькі кожны трэці. Страты Наваградскага, Берасцейскага і Віленскага ваяводстваў у людзях складалі 35–45 %. Праваслаўны патрыярх Антыёхіі Макарый III (араб па нацыянальнасці) праязджаў у гэты час праз Беларусь у Маскву, і ў яго дарожным дзённіку знайшлі адлюстраванне жахлівыя малюнкі, якія ён бачыў на сваім шляху. Прызвычаены да жорсткасці на Блізкім Усходзе, ён з цяжкасцю мог паверыць у тыя нялюдскія ўчынкі, якія рабілі войскі маскоўскага цара ў заваяванай краіне.

Супраць Яна Казіміра і яго планаў умацавання цэнтральнай улады ў дзяржаве ў Польшчы склалася апазіцыйная групоўка на чале з гетманам польным каронным Ежы Сэбастыянам Любамірскім. У 1665 г. яна падняла рокаш супраць караля. Хаця спачатку ракашане перамаглі каралеўскае войска, але потым мусілі капітуляваць. Любамірскага суд прыгаварыў да баніцыі (выгнання з радзімы). Але і спроба рэформаў была сарваная.

Новая бяда напаткала Яна Казіміра. У маі 1667 г. памерла ягоная жонка Марыя Людвіка, пастаянная дарадчыца, пад уплывам якой ён заставаўся да канца іх супольнага жыцця. Доўга кароль быў у смутку. Планы рэформаў не здзейсніліся, Рэч Паспалітая шмат пацярпела ў часе войнаў, частка тэрыторыі была страчана. Федэратыўная дзяржава аслабела. Усё гэта прывяло караля да думкі адмовіцца ад трона. 16 верасня 1668 г. Ян Казімір зрабіў гэты крок — адрокся ад трона і назаўсёды выехаў у Францыю да свайго саюзніка караля Людовіка XIV.

Памёр Ян Казімір 16 снежня 1672 г. у горадзе Неверы. Цела караля было перавезена ў Польшчу і ўрачыста пахавана ў студзені 1676 г. у Кракаве ў касцёле на Вавелі.

Міхал Карыбут Вішнявецкі (1640–1673)

Паходжанне

Пасля таго як у верасні 1668 г. Ян Казімір Ваза адрокся ад трона каралём польскім і вялікім князем літоўскім стаў Міхал Карыбут Вішнявецкі.

Князь Міхал Карыбут Вішнявецкі паходзіў са старажытнага княжацкага роду. Радавод свой Вішнявецкія вялі ад літоўскага князя Карыбута Дзмітрыя Альгердавіча, князя Ноўгарад-Северскага, аднаго з малодшых Альгердавых сыноў і таму да свайго прозвішча дадавалі яшчэ прыдомак Карыбут. Яны лічылі сябе нашчадкамі малодшага сына Карыбута Дзмітрыя — Фёдара, ад якога паходзілі князі Збаражскія і Вішнявецкія на Украіне.

Поделиться:
Популярные книги

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Волчья воля, или Выбор наследника короны

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Волчья воля, или Выбор наследника короны

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1