Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Продак князёў Вішнявецкіх князь Міхал Збаражскі, які жыў на пачатку XVI ст., валодаў замкам Вішнявец на Валыні. Ён і ягоныя сыны ўжо насілі прозвішча Вішнявецкія. Гэта быў багаты праваслаўны княжацкі род у Вялікім Княстве Літоўскім і Рускім. Вішнявецкія былі ўладальнікамі значных маёнткаў, займалі адміністрацыйныя пасады ў розных частках гаспадарства, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі. Так, Іван Міхайлавіч Вішнявецкі быў дзяржаўцам эйшышскім, варнянскім, чачэрскім і прапойскім, яго брат Фёдар — таксама дзяржаўцам прапойскім і чачэрскім, а іх брат Аляксандр — рэчыцкім старостам. Але найбольш

праславіўся ўнук заснавальніка роду — Дзмітрый Іванавіч Вішнявецкі, пра якога потым спявалі песні на Украіне. Гэты князь, староста чаркаскі і канеўскі, быў адным з кіраўнікоў барацьбы запарожскіх казакоў супраць туркаў і крымскіх татараў. У 1554–1555 гг. ён пабудаваў на дняпроўскай выспе Малая Хорціца крэпасць, з чаго і пачалася Запарожская Сеч. У знак пратэсту супраць загаду вялікага князя літоўскага (і караля польскага) Жыгімонта Аўгуста спыніць казацкія напады на Крым і Турцыю (каб не выклікаць нападаў у адказ) Дзмітрый Вішнявецкі перайшоў на бок рускага цара Івана IV Грознага (Жахлівага) і двойчы ўдзельнічаў у паходах рускага войска на Крымскае ханства. Праз колькі гадоў падчас Лівонскай вайны, Дзмітрый Іванавіч вярнуўся на Украіну — у Чаркасы. У 1563 г. запрашаецца баярамі на малдаўскі трон, але ягоны атрад быў разбіты ў бітве з войскамі гаспадара Стэфана IX. Вішнявецкі трапіў у палон, быў выдадзены туркам, якія не забыліся пра яго налёты на іх, і ў тым жа 1563 г. пакараны смерцю ў Канстанцінопалі.

Бацька Міхала Вішнявецкага

Праз два пакаленні род князёў Вішнявецкіх, як і многіх іншых украінскіх і беларускіх магнатаў перайшоў з праваслаўя ў каталіцтва. Да другой галіны роду належаў славуты ў першай палове XVII ст. Іярэмія Міхал Вішнявецкі (1612–22.08.1651). Гэта быў буйны магнат на Украіне. Ягоныя асноўныя маёнткі знаходзіліся на Левабярэжнай Украіне і складалі цэлую латыфундыю з 56 гарадоў мястэчак і вёсак з насельніцтвам 288 тысяч чалавек. Сталіцай яе быў горад Лубны (цяпер Палтаўская вобласць). У афіцыйных дакументах гэтае суцэльнае ўладанне называлася «панствам», «дзяржавай».

У князя Іярэміі (па-ўкраінску Ярэмы) было сваё 12-тысячнае войска. Ён прымаў замежных паслоў і пасылаў у іншыя краіны сваіх. Акрамя таго, князь Вішнявецкі меў крэпасці і маёнткі на Валыні і Палессі. У свой час вучыўся ў школе езуітаў і ведаў «навукі» на еўрапейскім узроўні, але гаварыў па-польску няправільна, са шматлікімі ўкраінскімі словамі і выразамі (так бы мовіць, «трасянкова»). Іярэмія Вішнявецкі ўзначальваў групу польскіх магнатаў, якая выступала супраць цэнтралізацыі ўлады ў Рэчы Паспалітай. 3 1646 г. быў ваяводам рускім (цэнтр ваяводства — горад Львоў).

Падчас казацка-сялянскай вайны на Украіне ў сярэдзіне XVII ст. Іярэмія Вішнявецкі з 6-тысячным войскам у 1648 г. прайшоў маршам па Паўночнай Украіне ад Чарнігава да Львова, адбіўшы атакі казацка-сялянскіх атрадаў. Паход суправаджаўся масавымі рэпрэсіямі ва ўкраінскіх вёсках і гарадах. Вішнявецкі выступаў супраць усякіх перамоў з Багданам Хмяльніцкім. Ён быў прыхільнікам жорсткай палітыкі супраць казакоў і сялян.

Пры выбарах караля ў 1648 г. Іярэмія Вішнявецкі падтрымаў кандыдатуру Караля Фердынанда Вазы, «кандыдата вайны», і быў супраць кандыдатуры Яна Казіміра Вазы, «кандыдата міру». Пасля абрання Яна Казіміра аказаўся ў няміласці. Вішнявецкі ўдзельнічаў у войнах з Багданам Хмяльніцкім. У 1649 г. ён вылучыўся пры абароне Збаражу, а ў 1651 г. — у бітве пад Берастэчкам. 22 жніўня 1651 г. Іярэмія Міхал Вішнявецкі падчас эпідэміі памёр. У выніку казацка-сялянскай вайны вялікія маёнткі на Левабярэжнай Украіне для сям'і Вішнявецкіх былі страчаны.

Іярэмія Вішнявецкі быў звязаны сваяцтвам з іншымі арыстакратычнымі сем'ямі. Ягоная маці Рэгіна была дачкой гаспадара Малдавіі Іярэміі Магілы і стрыечнай сястрой кіеўскага праваслаўнага мітрапаліта Пятра Магілы (памёр у 1647 г.). Жанаты князь Іярэмія быў з Грызельдай Канстанцыяй Замойскай, дачкой канцлера вялікага кароннага і ўладальніка багатай Замойскай ардынацыі (амаль аўтаномнага ўладання). Ад гэтага шлюбу ў князя Іярэміі і нарадзіўся адзіны сын Міхал, якому лёсам і людзьмі наканавана было стаць каралём.

Маладыя гады

Міхал Томаш Вішнявецкі нарадзіўся 31 жніўня 1640 г. у Вішняўцы на Валыні. Да 1642 г. знаходзіўся ў Замосці, у сваёй бабкі

Кацярыны Замойскай. Пасля смерці бацькі з 1651 г. выхоўваўся пад наглядам біскупа плоцкага Караля Фердынанда Вазы, брата караля Яна Казіміра. Вучыўся ў езуіцкай школе, пазней, па стыпендыі караля, — у Празе Чэскай, а таксама ў Дрэздэне і Вене. Адукацыю атрымаў някепскую, ведаў некалькі замежных моў: французскую, нямецкую, італьянскую, турэцкую, татарскую і, безумоўна, лацінскую. Некаторы час служыў у аўстрыйскім войску і атрымаў ступень палкоўніка. Пасля вярнуўся да маці ў Замосце, дзе ўладальнікам вялікай латыфундыі (Замойскай ардынацыі) быў ягоны дзядзька, брат маці Ян Замойскі, ваявода сандамірскі.

У лістападзе 1663 г. Міхал Вішнявецкі прыняў удзел у ваеннай кампаніі караля Яна Казіміра на Украіну супраць расійскіх войскаў. Камандаваў уласным палком пяхоты з 600 чалавек. Гэты паход караля на Левабярэжную Украіну скончыўся безвынікова, бо расійскія войскі адступалі і ў вялікія бітвы не ўвязваліся. Больш нічым у гэты час Міхал Вішнявецкі не вызначыўся. Падчас рокашу (выступлення) магнатаў пад кіраўніцтвам Е. Любамірскага супраць караля малады Міхал Вішнявецкі падтрымаў караля Яна Казіміра. У 1668 г. кароль і вялікі князь Ян Казімір Ваза адмовіўся ад трона. У Рэчы Паспалітай пачалося бескаралеўе.

Абранне на трон

Вакантны трон адразу прывабіў шматлікіх кандыдатаў. У справу ўмяшаліся і замежныя двары, у першую чаргу французскі і аўстрыйскі, чые прыхільнікі былі сярод магнатэрыі Рэчы Паспалітай. Стаць каралём польскім і вялікім князем літоўскім намагаліся прынц Луі Кандэ («Вялікі Кандэ»), французскі палкаводзец, блізкі родзіч французскага караля Людовіка XIV. Прааўстрыйская групоўка вылучыла кандыдатуру герцага латарынгскага Карла. Былі названыя таксама кандыдатуры расійскага цара Аляксея Міхайлавіча і яго сына царэвіча Фёдара. Кандыдатамі выступілі і брандэнбургскі курфюрст Фрыдрых Вільгельм Гогенцолерн, італьянскія прынцы, шведская экс-каралева Крыстына Ваза і брат англійскага караля Джэймз Сцюарт (з часам англійскі кароль Якаў II).

Аднак пэўная група магнатаў і шляхты выступіла супраць выбараў замежных кандыдатаў, прапануючы кандыдатуру «Пяста», г. зн. радавітага жыхара Рэчы Паспалітай. Пачалася агітацыя менавіта за такую кандыдатуру. Біскуп хэлмінскі і падканцлер каронны Анджэй Альшоўскі разаслаў па паветах на перадвыбарчыя соймікі пракламацыю «Цэнзура кандыдаторум» з прапановай выбраць абывацеля (грамадзяніна) Рэчы Паспалітай.

6 чэрвеня 1669 г. элекцыйны (выбарчы) сойм выключыў з выбараў кандыдатуру французскага прынца Кандэ. 17 чэрвеня шляхта, пасля нейкіх чутак, пачала страляць па сенатарскім павільёне, абвінаваціўшы магнатаў у здрадзе. Доўга вагаліся ў выбары дэпутаты ад Вялікага Княства Літоўскага. У складзе кіраўніцтва апазіцыі быў і швагер Яна Сабескага — падканцлер і гетман польны літоўскі Міхал Казімір Радзівіл з Нясвіжа. У апазіцыю новаму каралю ўваходзілі ваяводы і кашталяны з усёй Рэчы Паспалітай. Прадстаўнікі ваяводстваў і паветаў Беларускага-Літоўскага гаспадарства, нягледзячы на супраціўленне магнацкіх сем'яў Радзівілаў і Пацаў, выказаліся за кандыдатуру Міхала Вішнявецкага.

29 чэрвеня 1669 г. каралём быў абраны «Пяст» — Міхал Карыбут Вішнявецкі.

Гэта быў кандыдат шляхты, а не магнатаў. Шляхта лічыла, што малады, нежанаты і небагаты князь, не спрактыкаваны ў палітыцы, без вялікіх амбіцый і ў той жа час старанны вернік-католік не будзе для шляхты і для яе вольнасці небяспечным. Магнаты пад ціскам шляхты вымушаны былі пагадзіцца на выбар маладога Вішнявецкага, але не любілі яго. Яны цягнулі час з абвяшчэннем яго каралём, а потым перайшлі ў апазіцыю, перш за ўсё гэта прафранцузская партыя (ці, як іх называлі, «незадаволеныя») на чале з арцыбіскупам-прымасам (галавой каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай) М. Пражмоўскім і гетманам вялікім каронным Янам Сабескім. Магнаты цяпер мусілі кланяцца беднаму, на іх погляд, князьку, які яшчэ перад сваёй элекцыяй (выбарам) пазычаў грошы ў замежных дыпламатаў, а цяпер «цудам» быў узняты на трон. Яны з пагардай гаварылі пра новага караля: «Ну што за караля абралі? У яго нават няма шастака (сярэбраная шасціграшовая манета. — А. Г), каб купіць сабе грэбень». Апазіцыя распускала плёткі пра караля, быццам ён імпатэнт або гомасексуаліст. У сваіх лістах Ян Сабескі і яго жонка Марысенька называлі караля «малпай».

Поделиться:
Популярные книги

Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Цвик Катерина Александровна
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.53
рейтинг книги
Корпулентные достоинства, или Знатный переполох. Дилогия

Идеальный мир для Лекаря 19

Сапфир Олег
19. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 19

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Его маленькая большая женщина

Резник Юлия
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Волчья воля, или Выбор наследника короны

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Волчья воля, или Выбор наследника короны

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Измена. Право на счастье

Вирго Софи
1. Чем закончится измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на счастье

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Система Возвышения. Второй Том. Часть 1

Раздоров Николай
2. Система Возвышения
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Система Возвышения. Второй Том. Часть 1