Чтение онлайн

на главную

Жанры

Старонкі нашай мінуўшчыны. Абраныя артыкулы.

Грицкевич Анатолий Петрович

Шрифт:

Чатырохгадовае панаванне караля Міхала Вішнявецкага было нешчаслівым для Рэчы Паспалітай. Ён аказаўся няздольным манархам, не змог сканцэнтраваць грамадскія сілы ні на пытаннях унутранай, ні на пытаннях знешняй палітыкі. Ягоная аўстрыйская арыентацыя ў знешняй палітыцы не прынесла поспехаў і не абараніла дзяржаву ад турэцкага нашэсця.

На Беларусі і Літве ў 60-я — першай палове 70-х гг. XVII ст. найбольшага палітычнага ўплыву дамаглася магнацкая сям'я Пацаў. Пасля выбрання Міхала Вішнявецкага Пацы перайшлі на яго бок. Яны былі кіраўнікамі магнацка-шляхецкай прааўстрыйскай групоўкі. Заняўшы асноўныя дзяржаўныя пасады, на якія іх прызначыў кароль, яны фактычна кіравалі

Вялікім Княствам Літоўскім. Такім вось чынам, падчас панавання караля Міхала Вішнявецкага, Вялікае Княства Літоўскае падтрымлівала караля.

Ян Сабескі (1629–1696)

Ян Сабескі быў другім «Пястам» на каралеўскім троне ў Польшчы і вялікім князем літоўскім. Шляхта зноў выбрала ў 1674 г. караля са свайго асяроддзя. Зноў не Радзівіл, Любамірскі, Патоцкі, Пац ці Сапега — не радавіты магнат, і не замежны прынц ці кароль, а нашчадак заможнай шляхты заняў трон у Рэчы Паспалітай.

Ян Сабескі (малюнак Яна Матэйкі)

З роду герба «Яніна»

Ян Сабескі належаў да старажытнага роду герба «Яніна», але не надта вядомага і не надта багатага. Продкі яго вызначыліся падчас Лівонскай вайны. Дзед Яна Сабескага — Марэк Сабескі — удзельнічаў у войнах канца XVI — пачатку XVII ст., быў спачатку харунжым надворным каронным (г. зн. польскім), потым кашталянам люблінскім, а з 1598 г. — ваяводам люблінскім. Марэк Сабескі атрымаў землі ў Заходняй Украіне ў якасці ўзнагароды за добрую службу. Родная цётка Яна — Ганна (дачка Марэка) — прыняла манаства, уступіўшы ў ордэн брыгітак у Горадні, пазней з'яўлялася настаяцелькай манастыра (памерла ў 1650 г.).

Бацька Яна — Якуб Сабескі (1580–1646) — некалькі разоў абіраўся дэпутатам соймаў Рэчы Паспалітай, а чатыры разы нават маршалкам (старшынёю) соймаў. Якуб Сабескі быў таксама дыпламатам, ездзіў з пасольствамі ў Рым, Вену, Парыж. Купіў у Заходняй Украіне маёнткі Злочаў, Памараны, Збораў… У 1641 г. стаў ваяводам рускім, а ў 1646-м — кашталянам кракаўскім, меў староствы Трэмбавельскае, Стрыйскае, Калушскае ды інш.

Маці Яна Сабескага Тэафанія Даніловіч (1607–1661), таксама з польскага шляхецкага роду (венгерскага паходжання) з Заходняй Украіны, выйшла замуж за ўдаўца — Якуба Сабескага — і нарадзіла яму двух сыноў і дачку. Тэафанія Даніловіч была дачкой Яна, ваяводы рускага, і Зоф'і Жулкеўскай, дачкі знакамітага палкаводца Станіслава Жулкеўскага, гетмана вялікага кароннага, пераможцы шведаў пад Рэвелем, маскоўскіх войскаў пад Клушынам (1610) і ў іншых бітвах. Гэта ён у 1610 г. на чале польскіх і беларускіх-літоўскіх атрадаў заняў Маскву. Так што Ян Сабескі быў праўнукам Станіслава Жулкеўскага.

Старэйшы брат Яна — Марэк (1628–1652) — з'яўляўся старастам краснастаўскім і явораўскім, але памёр маладым. Сястра Кацярына (1634–1694) была двойчы замужам: у першым шлюбе з князем Уладзіславам Дамінікам Заслаўскім-Астрожскім, у другім — з князем Міхалам Казімірам Радзівілам, ваяводам віленскім і гетманам польным літоўскім, уладальнікам Нясвіжа. Такім чынам, Сабескі быў звязаны сваяцтвам з магнацкімі сем'ямі на Украіне і Беларусі.

Маладыя гады

Ян Сабескі нарадзіўся 17 жніўня 1629 г. у замку Алеска (Рускае ваяводства, дзе галоўным

горадам лічыўся Львоў). Дзяцінства прайшло ў Жолкве, маёнтку гетмана Жулкеўскага, выхаванне — у рыцарскай традыцыі роду Жулкеўскіх. У 1640 г. разам з братам хлопчык быў адпраўлены ў Кракаў, дзе абодва вучыліся ў калегіі Навадворскага, а з 1643 да 1646 г. — на філасофскім факультэце Кракаўскай акадэміі. У 1646 г. абодва паехалі на вучобу за мяжу — у Лейпцыг, Антверпэн, Парыж, Лондан, Гаагу. Займаліся вывучэннем замежных моў, літаратуры, вайсковых і палітычных спраў а ў 1648 г. вярнуліся на радзіму.

Ян Сабескі ўдзельнічаў у вайне супраць казацкага войска Багдана Хмяльніцкага ў бітве ля Зборава. Абодва браты змагаліся супраць казакоў і татараў ля Берастэчка ў 1651 г. У гэтай бітве Ян Сабескі быў цяжка паранены ў галаву. Брат загінуў у бітве ля Батога. У той бітве Ян не ўдзельнічаў, бо лячыўся ў Львове: перад гэтым ён быў паранены на дуэлі з Казімірам Пацам, які потым стаў ягоным палітычным апанентам. У 1653 г. палкоўнік Ян Сабескі камандаваў казацкай харугвай (лёгкай конніцай) у бітве супраць украінскіх казакоў і крымскіх татараў.

Сабескі — палкаводзец

У кастрычніку 1655 г. падчас шведска-польскай вайны Ян Сабескі з войскам харунжага кароннага Аляксандра Канецпольскага прынёс прысягу на вернасць шведскаму каралю Карлу X Густаву, войскі якога захапілі амаль усю Польшчу. Але ў сакавіку наступнага года Ян Сабескі пакінуў шведаў і перайшоў у войска Стэфана Чарнецкага, удзельнічаў у баях супраць шведаў у Вялікай Польшчы, Прусіі і ля Торуня, чым цалкам рэабілітаваў сябе і атрымаў ад караля Яна Казіміра чын харунжага кароннага. Уліпені 1656 г. падчас бітвы ля Варшавы Сабескі камандаваў злучанымі вайсковымі атрадамі палякаў і крымскіх татараў, якія атакавалі шведаў і брандэнбуржцаў Ян Сабескі браў удзел у баях супраць інтэрвенцыйнай арміі трансільванскага князя Юрыя II Ракачы, а ў 1658 і 1659 гг. — зноў супраць шведаў у Прусіі і ля Торуня. У тым жа 1659 г. Ян Сабескі ўпершыню быў абраны дэпутатам сойма. Праз год кароль Ян Казімір — за заслугі перад Айчынай — даў яму пажыццёва староства Стрыйскае. Восенню 1660 г. Ян Сабескі камандаваў палком у бітвах з казакамі гетмана Юрыя Хмяльніцкага і расійскімі войскамі на Украіне. Ягоны баявы вопыт у сутычках са шведамі, украінскімі казакамі, крымскімі татарамі і Масквою гартаваў ягоны характар палкаводца і чалавека.

Каханне — раз i назаўсёды

Малады харунжы каронны быў ласкава прыняты пры каралеўскім двары. Яшчэ ў 1655 г., калі Яну было 26 гадоў закахаўся ён ў прыгажуню Марыю Казімеру дэ ля Гранж д'Арк'ен, выхаванку каралевы Людвікі Марыі, французскай жонкі караля Яна Казіміра. Дзяўчыне было толькі 14. Гэтая францужанка, ці, як Сабескі называў яе, Марысенька, стала адзіным моцным яго каханнем на ўсё жыццё. Каралева Людвіка спрыяла закаханаму вайскоўцу, якому, лічыла, наканавана вялікая кар'ера.

Нягледзячы на прыхільнасць Марысенькі, Ян Сабескі саступіў больш багатаму і ўплывоваму канкурэнту Яну Замойскаму (1627–1665), ваяводзе кіеўскаму і ардынату Замойскаму (Замосце з багатымі маёнткамі), які ў 1658 г. ажаніўся з Марыяй Казімерай д'Арк'ен. Але каханне Сабескага пакінула ў старапольскай літаратуры помнік прыгожага пісьменства: ягоныя лісты да каханай — найлепшыя ўзоры стылістыкі палкага і адукаванага закаханага. Шлюб Марыі Казімеры быў няўдалым. Яна па-ранейшаму сустракалася з Янам Сабескім (ён меў маёнтак па суседстве, у Піляшковіцах). Перапіска паміж імі ўзмацнілася. Больш за тое, у 1661 г. у варшаўскім касцёле кармелітаў Сабескі даў клятву на вернасць сваёй каханай.

Поделиться:
Популярные книги

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)