Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

XIV

Гаспадары Вялікага Княства Літоўскага: Сьвідрыгайла, Жыгімонт I, Казімір, Аляксандар, Жыгімонт II.— Прывілеі.— Бунты.— Войны з Масквой.— Проціпольскія настроі.

Учынкі палякоў у дачыненьні да вялікага князя Вітаўта, асабліва-ж крадзеж ягонае каралеўскае кароны, выклікалі абурэньне сярод усіх жыхароў Вялікага Княства, і таму па сьмерці Вітаўта зараз-жа, не зважаючы на ўмову з палякамі не выбіраць бяз іхнага ведама вялікага князя, быў абраны за вялікага князя Сьвідрыгайла (1430—1432), які раней княжыў у Бранску і Ноўгарад-Северску і стаяў за самастойнасьць Вялікага Княства і разарваньне вуніі з Польшчаю. Сьвідрыгайла, будучы вялікім князем, прыцягваў у склад свае рады не магнатаў-каталікоў, жмудзінаў, а праваслаўных князёў і баяраў.

Яны атрымвалі таксама прызначэньні на тыя пасады, на якія, паводле прывілею 1413 году, мелі права толькі каталікі. Праваслаўныя магнаты бралі таксама ўдзел

у соймах, скліканых Сьвідрыгайлам для абмеркаваньня розных дзяржаўных пытаньняў. Такім парадкам кіраўнічае значаньне жмудзінскіх магнатаў падрывалася. Апрача таго, Сьвідрыгайла паставіў Вялікае Княства роўным з Польшчай. З гэтае прычыны дайшло да вайны з палякамі. У вайне перавага аказалася на старане палякоў, якіх "падтрымлівалі жмудзіны. Сьвідрыгайла мусіў зрачыся вялікакняскага пасаду, пакідаючы пры сабе толькі Валынь.

На Сьвідрыгайлава месца быў абраны за вялікага князя Жыгімонт I (1432—1440), Кейстутаў сын. Каб супакоіць бунт, палякі прызналі яму правы манарха і самастойнасьць Вялікага Княства Літоўскага, а Ягайла, каб здабыць прыхільнасьць беларускіх князёў і баяраў,у 1432 і 1434 годзе надаў праваслаўным баярам прывілеі, якія мелі каталікі. Аднак ад Жыгімонта I польскія паны ўзялі прырачэньне, што пасьля ягонае сьмерці Вялікае Княства пойдзе пад уладу польскага караля. Жыгімонт I ня выявіў сябе добрым гаспадаром. Ён, між іншым, адступіў паляком Падольле. Магнаты Вялікага Княства, як каталікі, так і праваслаўныя, не маглі яму дараваць таго, што ён аднавіў вунію з Польшчаю на ўмовах, нявыгодных для Літоўскага Княства. Незадавальненьне прывяло да таго, што ў 1440 годзе яны зарганізавалі змову і забілі Жыгімонта I.

Па сьмерці Жыгімонта I паны ВКЛ выправілі ў Польшчу пасольства з просьбай да польскага караля Уладыслава, Ягайлавага сына, прыслаць у ВКЛ за свайго намесьніка каралевіча Казіміра. Але як толькі Казімір прыехаў у Вільню, зараз-жа абвесьцілі яго вялікім князем (1440—1492) бяз згоды палякоў і супроць умовы з імі ад 1413 і 1432 году. Палякі доўга не хацелі з гэтым згадзіцца, беларусы-ж і жмудзіны зноў з гэтае прычыны не бедавалі і жылі самастойна. Бачачы гэта, палякі, каб захаваць неяк вунію з Вялікім Княствам, прымушаныя былі згадзіцца з самавольным выбарам Казіміра на вялікага князя і, з свайго боку, па сьмерці Уладыслава абралі Казіміра ў 1447 годзе за польскага караля.

Перад гэтым, аднак, беларускія магнаты ўзялі ад вялікага князя Казіміра прырачэньне, што ён, будучы польскім каралём, сувязь Вялікага Княства з Польшчай будзе ўважаць толькі за абаронную, а Валыншчыну і Падольле, да якіх мелі палякі прэтэнзіі, будзе прызнаваць за землі Вялікага Княства. На знак вялікае прыхільнасьці да магнатаў беларускіх і на пацьверджаньне свае згоды Казімір даў ім у 1447 г. прывілей, якім ня толькі пацьвярджаліся дасюлешнія іхныя правы, але ладна пашырыліся. Паводле гэтага прывілею праваслаўныя магнаты беларускіх і ўкраінскіх земляў дамагліся фармальнага зраўнаньня ў правох з жмудзкімі магнатамі-каталікамі.

У 1457 годзе Казімір далей пайшоў насустрач беларускім магнатам, выдаўшы спэцыяльны земскі прывілей. Прывілей забесьпячаў недатыкальнасьць як асобы, так і маемасьці князёў, баяраў, шляхты і нават мяшчан. Паводле яго ніхто ня мог быць караны толькі на аснове тайных ці яўных даносаў або падозраньня. Кара мела быць вызначаная толькі судом, перад якім абвінавачаны меў усе магчымасьці бараніцца. Далей, кажны адказваў толькі за свае віны, прыкладам жонка не каралася за мужаву віну, бацькі не адказвалі за дзяцей і наадварот. Увядзеньне гэтых прынцыпаў скасавала сярэднявечныя асновы адказнасьці за праступкі, абапёртыя на даносах і адказнасьці радні. Дзякуючы гэтым асновам. грамадзянства разьвівалася духоўна ў атмасфэры вольнасьці і пэўнасьці свайго праўнага палажэньня ў гаспадарсьцьве. У арт. 15 гэтага прывілею бачым гарантыю з боку гаспадара, што займаць урады і купляць зямлю ў гаспадарсьцьве маглі толькі ягоныя родзічы, а не чужнікі: «У тых землях нашых, таго вялікага княства, зямель, гарадоў, месц, а з каторых кольвек урадаў і дзедзіцтв удзержаньня, або дастойнасьцей ня маецца даваці жаднаму чужаземцу, але толькі тубыльцам тых зямель маем даваці мы і патомкі нашыя». Гэта было скіравана, наўперад, супроць палякоў. Наступнікі Казіміра пацьвярджалі гэты прывілей.

У 1468 г, Казімір выдаў яшчэ адзін вельмі важны акт у беларускай мове, ведамы пад назовам «Статуту», або «Судзебніка». Гэты статут меў на ўвеце практычную мэту — даць гаспадарсьцьвенным судзьдзям кодэкс пісаных законаў заміж звычаёвага няпісанага права,якім дагэтуль судзьдзі кіраваліся. Але і кодэкс 1468 г. быў абапёрты на праве звычаёвым.

Беларускае баярства ня надта было задаволенае і з Казіміра, бо ён пасьля падтрымваў польска-летувіскія імкненьні падпарадкаваньня праваслаўнае царквы ўладзе рымскага папы. Польскія паны хацелі ўжыцьцёвіць Флёрэнтыйскую вунію, што была падпісаная ў 1439 г. паміж праваслаўнай царквой Бізантыі і рымскім папам. Бізантыйская царква

прызнала тады над сабой найвышэйшую ўладу рымскага папы за тое, што папа дакляраваў арганізаваць крыжовы паход супроць туркаў, якія пагражалі Бізантыйскай імпэрыі. Флёрэнтыйская вунія ня мела ўсё-ж нідзе падтрыманьня з праваслаўнага боку. Казімір-жа, падтрымваючы каталіцтва, стаў адсоўваць на другі плян праваслаўнае жыхарства і пашыраць каталіцтва. У 1481 г. Казімір выдаў нават загад, якім забараняў праваслаўнаму жыхарству будаваць новыя цэрквы і рамантаваць старыя. За тое-ж будаваліся каталіцкія касьцёлы.

Праваслаўныя баяры і князі, будучы нездаволенымі з Казіміра, хацелі адлучыцца ад Вялікага Княства і злучыцца з Масквою. Дзеля гэтага была зарганізаваная спэцыяльная змова. На чале змовы спачатку стаяў Ян Гаштолд, а пасьля князь Слуцкі Міхал Алелькавіч і ягоны зродны брат Хведар Бельскі. Змова, аднак, выкрылася. Міхала Алелькавіча пакаралі сьмерцяй, а князь Бельскі змушаны быў уцякаць у Маскву. Уцёкі Бельскага прычыніліся да таго, што на бок Масквы пачалі пераходзіць і іншыя беларускія князі. Супроць Казіміра арганізаваліся бунты ў Смаленску, Віцебску і Полацку.

Тое, што беларускія і ўкраінскія праваслаўныя князі зварачаліся па дапамогу ў Маскву, давала прычыну Маскоўскаму вялікаму князю ўмешвацца ў нутраныя справы Вялікага Княства Літоўскага. Падтрымваючы ўдзельных князёў і ўмешваючыся ў нутраныя справы Вялікага Княства, быццам з мэтаю абароны «рускае» нацыянальнасьці і праваслаўнай веры, Масква ўвесь час шукала магчымасьцяў захапіць беларускія землі пад сваю ўладу, уважаючы іх за «рускія» землі. Апрача таго, яна хацела здабыць сабе доступ да Балтыцкага мора. З гэтых прычынаў пачынаюцца між Масквой і Вялікім Княствам вялікія, даўгія і цяжкія войны. Дзеля таго, што сама Масква ня здолела-б перамагчы Вялікага Княства, яна шукала і знайшла сабе дапамогу ў крымскіх татараў на чале з Мэнглі Гірэям, якіх намаўляла нападаць на Княства, і якія гэта часта і ахвотна рабілі.На чале Маскоўскага княства ў канцы XV стагодзьдзя стаяў хітры Іван III, званы срогім. Ён быў жанаты з нашчадкай апошняга з Палеолёгаў — сямы бізантыйскіх цэзараў і, уважаючы сябе наступнікам бізантыйскіх цароў, назваўся царом «усяе Русі», прыняўшы адначасна бізантыйскі гэрб двугаловага арла. Іван III першым чынам пачаў зьбіраць усе землі, якія калісь зваліся «Русьсю», пад уладу Масквы. Перадусім здабыў ён Ноўгарад, а пасьля пачаў сілай адрываць кавалкі земляў Вялікага Княства. За часоў Казіміра яму ўдалося адарваць ад Беларусі верхняоцкія княствы. Дзеля таго, аднак, што беларусы моцна маглі бараніцца, Іван III на гэтым пакуль што спыніўся і больш не нападаў на Беларусь, аж да Казіміравай сьмерці.

Казімір таксама, як і ягоныя папярэднікі, гаварыў і пісаў пабеларуску. Ваюючы і забоцячыся пра захаваньне вайсковых тайніцаў, ён казаў: «Каб мая рубаха знала, тобы яе зжог».

Калі Казімір памёр, магнаты ВКЛ першым чынам, ня пытаючыся ў палякоў, абралі за вялікага князя ягонага сына Аляксандра (1492—1506). Польскія магнаты, хочучы мець лучнасьць з магнатамі ВКЛ, запрасілі іх выбіраць супольна польскага караля, але паны ВКЛ не ўзялі ў гэтым удзелу. На польскі пасад быў абраны Ян Альбрэхт, брат Аляксандраў. Тады Аляксандар паслаў яму прывітаньне і прыпомніў аб супрацоўніцтве прадзедаў у змаганьні з замежнымі ворагамі, але ня выразіў свайго падданства. Гэткім спосабам заміж вуніі між Польшчай і Вялікім Княствам быў толькі сяброўскі саюз. Аднак гэта нядоўга трывала, бо вайна Масквы і татараў супроць Вялікага Княства ў 1494—1500 гадох, у часе якое былі страчаныя княствы: Вяземскае, Навасільскае, Перамысьльскае, Адаеўскае, Варатынскае, Білеўскае, горад Казельск, рэшткі верхняоцкіх княстваў і, апрача гэтага, Чарнігаўская і частка Смаленскай і Віцебскай земляў, прымушала шукаць дапамогі ў палякоў. Была тады падпісаная ў 1499 г. новая ўмова. Яна варочала Вялікае Княства да таго стану, у які яго ставілі ўмовы ад 1413—1432 гг. Але ў часе ваенных дзеяньняў памёр польскі кароль Альбрэхт. Летувіская шляхта падняла тады пытаньне пра запрашэньне вялікага князя Аляксандра на польскі пасад. Палякі выкарысталі цяжкі стан Вялікага Княства і запрапанавалі новыя, вельмі цяжкія Княству ўмовы вуніі, паводле якое Вялікае Княства і Польшча злучаліся ў вадну дзяржаву з адным каралём, абіраным на агульным польска-літоўскім сойме, з супольнымі грашыма, аднолькавымі прывілеямі, але рознымі судамі і пасадамі. I гэтая вунія, з прычыны цяжкага ваеннага палажэньня, была падпісаная ў 1501 г. Заабавязвала яна абедзьве дзяржавы быць неразлучнымі «як у шчасьці, так і ў няшчасьці». Палякі ўсё-ж слаба памагалі Вялікаму Княству ў змаганьні з Масквой. Вунія фахтычна ня была ўжыцьцёўленая. I таму, калі ў 1506 г. памёр вялікі князь Аляксандар, беларусы і жмудзіны адмовіліся ехаць на агульны літоўска-польскі сойм, а на собскім сойме, ня пытаючыся ў палякоў, абралі за вялікага князя ягонага брата Жыгімонта (1506— 1522), званага другім і старым. Палякі, каб захаваць хоць-бы лучнасьць, моўчкі зараз-жа абралі яго за караля Польшчы. Жыгімонт панаваў у іх ад 1506 да 1548 г.

Поделиться:
Популярные книги

Младший сын князя. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 2

Комсомолец 2

Федин Андрей Анатольевич
2. Комсомолец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.50
рейтинг книги
Комсомолец 2

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Чужак. Том 1 и Том 2

Vector
1. Альтар
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Чужак. Том 1 и Том 2

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3

Измена. Ты меня не найдешь

Леманн Анастасия
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Ты меня не найдешь

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Тайный наследник для миллиардера

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.20
рейтинг книги
Тайный наследник для миллиардера

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая