Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

Усе гэтыя перашкоды, ліквідацыі, перасьледваньні праводзіліся на тое, каб зьліквідаваць беларускі адраджэнскі pyx, a беларусаў спалёнізаваць. Польская палітыка ў дачыненьні да беларусаў паводле тайнага «Opracowania zagadnienia polskiego stanu posiadania w wojewodztwie Nowogrodzkim» (Kwiecien 1939 r. Wojewoda Nowogrodzki Nr. PN. Ill 81/5/tjn./39. Tajne.) накіроўвалася да поўнае асыміляцыі беларусаў і паніжэньня іх да ролі парабкоў г. зв. «польскага стану посяданьня». Польскія палітыкі мелі падробна апрацаваны плян" сваёй дзейнасьці ў гэтым кірунку ва ўсіх галінах жыцьця, які ў будучыне меў праводзіцца паводле гэнага тайнага апрацаваньня

наступна:

У галіне рэлігійнага праваслаўнага жыцьця: «Праваслаўных сьвятароў улады мелі далей уцягваць па-за царквою да грамадзкае працы ў арганізацыях з моцнымі польскімі падставамі, з імкненьнем, каб яны ў прыватным жыцьці карысталіся польскай моваю і каб, чуючыся палякамі або прынамсі лёяльнымі грамадзянамі дзяржавы, у падобным духу навучалі сваіх сувернікаў. Апрача таго, справу назначэньня новых пробашчаў (настаяцеляў) праводзілі з увагай на інтарэсы дзяржавы». «Зьвернена была ўвага і на навуку, рэлігіі ў школах у польскай мове. Адміністрацыйныя ўлады думалі, што моладзь, вучачыся рэлігіі ў польскай мове, па сканчэньні школаў сама будзе дамагацца набажэнства ў польскай мове, бо мова расейская і царкоўна-славянская ня будзе для яе зразумелай; і тады яна сама будзе дамагацца палёнізацыі царквы» (балонка 42).

У сувязі з тым што сярод праваслаўных пашыралася акцыя вуніі і што ейныя прапагатары карысталіся беларускай, украінскай і расейскай мовамі, польская , ўлада уважала, «што вунійная акцыя ўмацняе на прасторы ейнае дзейнасьці ўплывы чужыя: рымскія, г. зв. беларускія і ўкраінскія» і дзеля таго «ў кансэквэнцыі ўлады агульнай адміністрацыі мусілі паставіцца да імкненьняў бізантыйскага (вуніяцкага) касьцёла здэцыдавана нэгатыўна» (бал. 51).

У галіне асьветнай: «Накіроўваючыся да поўнай палёнізацыі і разбудовы земляробства, трэба прыняць,—пісалася ў «Апрацаваньні»,— на будучыню як кірунковыя вехі:

a) выкасаваньне («wyrugowanie») з публічных школаў астаткаў г. зв. беларускае мовы;

b) абсалютнае выэлімінаваньне ня польскага элемэнтуз настаўніцкіх становішчаў і назначаньне на гэтыя становішчы выключна настаўнікаў-палякоў;

c) назначаньне на становішчы кіраўнікоў пачаткавых школаў бяз увагі на іхную арганізацыйную ступень настаўнікаў палякоў-мужчынаў падхаронжых (кандыдатаў у афіцэры.— Я. Н.) і афіцэраў рэзэрвы з адначасным настаўленьнем іх (школьным! ўладамі) на грамадзкую працу, а таксама на працу фізычнага ўзгадаваньня і вайсковага прыгатаваньня;

d) пляновае перашкаленьне палітычна-ўзгадаваўчае ўсяго настаўніцтва з увагай на ягоную спэцыяльную палітычную місыю ў прафэсыйнай працы; як найбольш пажаданы спосаб было-б перашкаленьне праз пакліканьне ў войска, творачы там з настаўніцтва спэцыяльныя інструктарскія аддзелы;

e) узгадняньне пэрсанальнае (кандыдатаў) абсады на настаўніцкія становішчы з адміністрацыйнымі ўладамі;

f) павялічэньне існуючай сеткі перадшкольляў (дзіцячых садкоў) асабліва на вёсцы і то як найхутчэй (гэта дзеля таго, каб ад самых першых гадоў браць - беларускія дзеці пад апеку польскіх настаўнікаў і польскія ўплывы.— Я. Н.);

g) агранічэньне да мінімуму прыняцьця да сярэдніх і ліцэальных школаў элемэнту ня польскага».

«На адрэзку асьветы пазашкольнай трэба прыняць:

a) разбудову сеткі вогнішчаў асьветы пазашкольнай;

b) улучэньне да гэтае акцыі мясцовага найбольш актыўнага польскага элемэнту;

c) выдатнейшае падтрыманьне чымся дасюль фінансавай помачай з дзяржаўнага скарбу» (бал. 69—70).

Усе

існуючыя польскія арганізацыі, якіх было мноства, «павінны зьвярнуць галоўна ўвагу на дзейнікі, што спрычыняюцца да асыміляцыі і палёнізацыі мясцовага праваслаўнага жыхарства» (бал. 90).

У галіне земляробскай і гаспадарчай польскія ўлады на Беларусі мелі праводзіць:

«1. Абсалютнае спыненьне продажы рольных грунтаў, а таксама нярухомасьцяў мескіх і прамысловых з польскіх рук у рукі чужых народнасьцяў на цэлым абшары прымежнае паласы. Акцыя гэтая мае на мэце стварэньне ў прымежнай паласе абшару, заселянага элемэнтам польскім як на адрэзку вясковым, так і мескім;

2. Спрычыненьне, каб у іншых паветах зямля з польскіх рук пераходзіла выключна ў рукі набыўцоў палякоў» (бал. 103).'

Трэба зазначыць, што дзякуючы такому настаўленьню ўжо ў 1938 годзе беларусом толькі ў Наваградзкім ваяводзтве было забаронена купіць зямлі ад палякоў, ці лепш сказаць ад польскіх, або спалёнізаваных беларускіх, абшарнікаў— 1531 га і 6969 кв. м, ад беларусаў — 93 га 6622 кв. м, ад расейцаў — 2 га 2009 кв.м, ад жыдоў — 14 га 2145 кв. м, ад татараў — 202 га 5107 кв. м. У гэтым самым годзе палякі купілі ад беларусаў 305 га і 6999 кв. м, ад польскіх абшарнікаў — 9990 га 8276 кв. м, ад расейцаў — 68 га 9512 кв. м, ад жыдоў—1233 га 1547 кв. м, ад летувісаў— 10 га 1069 кв. м і немцаў — 3 га. Такім чынам, палякі ў 1938 годзе купілі на Беларусі 11 689 га і 6755 кв. м.

Пры тым, паводле тайнага загаду польскіх уладаў, мела быць «сарганізаваная апека над палякамі, што куплялі зямлю, з боку мясцовых тэрытарыяльных самаўрадаў, а таксама з боку земляробскіх арганізацыяў» (бал. 105). Вайсковыя польскія каляністыя, якім ужо ў 1923 г. у Беларусі і Украіне прызначана было 259 162 га і лік якіх меў усьцяж павялічацца, мелі так вялікае падтрыманьне з боку розных польскіх банкаў і таварыстваў, што ўжо ў 1932 г. на кажны прыдзелены ім гэктар зямлі прыпадала па 340 злотаў даўгу. «Кандыдатаў -жа ў асаднікі на прасторах загрожаных г. зв. беларусізацыяй падбіраў ваяводзкі ўрад» (бал. 105).У сувязі з тым што некаторыя беларусы і іншыя людзі ня польскае нацыянальнасьці стараліся мець нярухомую маемасьць у гарадох, «пачынаючы ад 1938 году ваяводзкі ўрад праводзіў пляновую акцыю ўзмацняньня польскага стану маемасьці праз агранічаньне абароту нярухомасыіямі ў прымежнай паласе, а таксама праз падтрымліваньне будаўлянай акцыі палякоў» (бал. 140).

У галіне гандлёва-прамыслова-рамесьніцкай «пачатая ваяводзкім урадам акцыя тварэньня польскіх гандлёвых, прамысловых і рамесьніцкіх пляцовак у палове 1936 году дала да сучаснае хвіліны (1939 г.) вынік у постаці колькі сот хрысьціянскіх пляцовак, існуючых у розных пунктах ваяводзтва» (бал. 107). «Рамесьніцкая-ж Палата ў паразуменьні з ваяводзкім урадам мае намер прывязьці рамесьнікаў польскіх з заходніх ваяводзтваў» (бал. 108).

У самаўрадзе, дзе агулам беларусаў ня шмат было, ад 1 сакавіка 1937 году пачалася рашучая чыстка пэрсаналу ўрадаўцаў, што паводле паходжаньня былі ня польскае нацыянальнасьці, як няпэўных з увагі на інтэрас абароны дзяржавы. Чыстка гэтая мусіла закончыцца да 31.XII.1940 году. Месцы звольненых самаўрадавых працаўнікоў не палякоў — мусілі заняць выключна палякі, што былі раней у войску. Кандыдатуры на гэтыя становішчы як у прымежнай паласе, так І на прасторах спэцыяльных мелі быць узгадняныя з зацікаўленымі вайсковымі ўладамі (бал. 117—118).

Поделиться:
Популярные книги

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)