Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

Паводле прысуду Цэнтральнае Калегіі ГПУ пры Радзе Народных Камісараў СССР, арыштаваныя сябры арганізацыі альтруістых былі засуджаныя на розныя тэрміны выгнаньня за межы Беларусі (у Архангельск, Волагду і г. д.) і у канцэнтрацыйныя лягеры Савецкай Поўначы.

Вялікая колькасьць розных процібальшавіцкіх беларускіх арганізацыяў і агульны народны процібальшавіцкі настрой выводзіў ГПУ («Главное Политическое Управление»), а пазьней НКВД («Народный Комиссариат Внутренних Дел») з цярліпвасьці. Яно начало падазраваць у контррэвалюцыйнай і нацыянальнай рабоце і перасьледваць ужо ня толькі беларускіх нацыянальных дзеячоў, але і беларусаў камуністых і тых, якія стараліся ўсякімі спосабамі дагадзіць савецкай палітыцы ды нападалі на сваіх жа сяброў. Падозраньні гэтыя давялі да таго, што ў 1937 годзе разам з далейшымі арыштамі сярод беларускай інтэлігенцыі адбыліся арышты і сярод старых беларускіх камуністых. Арыштаваны быў З. Жылуновіч, беларускі паэта камуністы Міхась Чарот, прафэсар Шчарбакоў, які вёў акцыю супроць беларускіх нацыянальных дзеячоў, Кернажыцкі і багата іншых Атакавалі

і старых беларускіх камуністых Гікалу, сакратара Камуністычнай Партыі Беларусі, Галадзеда, старшыню Рады Народных Камісараў БССР, Чарвякова, старшыню Цэнтральнага Выканальнага Камітэту, Убарэвіча — камандзера Беларускае Вайсковае Акругі, Уладзімерскага — начальніка беларускае чыгункі, Дзякава — камісара асьветы і іншых выдатных прадстаўнікоў савецкае ўлады. Абвінавачвалі іх за тое, што дапусьцілі да таго, што бадай усе партыйныя камуністычныя арганізацыі былі апанаваныя беларускімі нацыяналістымі. У Віцебску на 191 партыйную арганізацыю беларускія нацыяналістыя ці, як іх называлі, нацыянал-дэмакраты, а скарочана «нацдэмы», апанавалі 188, а ў Гомелі на 143 было апанавана 109. Вынік паходу супроць гэных высокіх прадстаўнікоў савецкае ўлады і Камуністычнае Партыі Беларусі быў такі, што Чарвякоў і Галадзед скончылі самагубствам, а іншых расстрэльвалі, засуджвалі ў вастрог, канцэнтрацыйныя лягеры або на высылку. На іхныя месцы ў БССР прысылаліся небеларусы, і яны ўжо адкрыта праводзілі русыфікацыю Беларусі.

Беларуская мова, якую бальшавікі сваёй рэформай беларускае граматыкі, праведзенай у 1933 годзе, стараліся наблізіць да расейскай, была адсунутая на апошняе месца, а ўсюды ў урадах, школах, установах заводзілася расейшчына Беларускае выдавецтва, кніжкі, газэты часапісы штораз больш зьмяншаліся або і зусім ліквідаваліся. У беларускай мове друкавалася бадай толькі адна прапагандавая камуністычная літаратура. Затое шмат кніжак, газэтаў і часапісаў выходзіла ў расейскай мове. Русыфікацыя ішла поўным ходам. Савецкая прэса ўжо хваліла і ўзьвялічвала ня толькі расейскі народ і Расею, ейных нацыянальных паэтаў, але і розных расейскіх гэнэралаў і цароў якіх раней бальшавікі аплёўвалі.

Жыцьцёвыя абставіны ў БССР, як і ва ўсім Савецкім Саюзе, былі запраўды цяжкімі. Насамперш ніхто з жыхароў ня быў пэўны заўтрашняга дня. Бясконцыя «чысткі» ад «нацдэмаўшчыны», клясавых ворагаў, розных «ухілаў» ад гэнэральнае палітычнае лініі, якую праводзілі бальшавікі і якая вельмі часта зьмянялася, даносы ды шырокаразьвіты шпіянаж НКВД — трымалі жыхароў у вечным страху. Ніхто ня быў пэўны, ці ўсё добра робіць, ці ягонае паходжаньне ня сьцягне на яго перасьледу НКВД, або ці часамі хто-небудзь не зрабіў на яго якога-небудзь даносу. Заработкі работнікаў, працаўнікоў, калгасьнікаў былі нізкія, а працаваць трэ было многа і цяжка. Прытым дысцыпліну працы бальшавікі ўстанавілі надзвычайна суровую. За малыя спазьненьні работнікі ішлі пад суд, а пасьля на прымусовыя работы, а то і ў вастрог. Зьмена месца працы абмяжоўвалася. Уведзены бальшавікамі гэтак званы стаханаўскі мэтад працы, паводле якога кажны мусіў старацца як найлепш і як найпладней працаваць, пашырыў і падвысіў эксплёатацыю працоўных да нябывала высокае ступені. Да гэтага ўсяго даходзілі яшчэ бясконцыя нутраныя грашовыя пазыкі на рэалізацыю розных камуністычных плянаў, што кажны мусіў купляць, і бясконцыя розныя камуністычныя, прафэсійныя і іншыя сходы, на якія трэ было хадзіць і якія абрыджвалі людзям жыцьцё да немагчымасьці. Заработкаў бадай нікому не ставала на тое, каб добра пракарміцца і адзецца. Прадуктаў, адзежы і абутку таксама заўсёды не ставала. Каб што-небудзь купіць, трэ было стаяць у чарзе або рабіць розныя камбінацыі, ашуканствы, чаго ня ведаў ніводны край у Эўропе і наагул у цэлым сьвеце. Ініцыятыва прыватнага гандлю, прамысловасьці, гаспадаркі нідзе не дапушчалася, а ў дзяржаўных, камунальных і савецка-каапэрацыйных прадпрыемствах, у калгасах, у саўгасах разьвівалася бюракрацыя. Яна спыняла разьвіцьцё дабрабыту, прыносіла вялікія страты і ўводзіла ўсюды балаган. Пры такой сыстэме палепшаньня жыцьцёвых абставінаў ня было відаць. Наадварот, жыцьцёвыя абставіны не паляпшаліся, а пагаршаліся, аб чым сьведчыць хоць бы тое, што за навуку, што раней давалася дарэмна, апошнім часам увялі плату.

Праўда, калі выбухнула ў 1939 годзе польска-нямецкая вайна і калі бальшавікі далучылі да БССР Заходнюю Беларусь, а прыбалтыцкія дзяржавы — Летуву, Лацьвію і Эстонію ўзялі пад сваю «апеку», у Менску лягчэй было дастаць некаторыя рэчы. Але гэта таму, што якраз з Прыбалтыкі, з маленькіх гаспадарстваў, што ня мелі прыродных багацьцяў, але дзе, аднак, ня было камуністычных парадкаў, дзе ня было калгасаў, дзе добра стаяла гаспадарка, дзе свабодна разьвіваўся гандаль, прывозілі багата розных тавараў і прадуктаў. Гэныя маленькія, бедныя на прыродныя багацьці гаспадарствы, гэныя маленькія народы Прыбалтыкі — летувісы, латышы, эстонцы без «апекі» Масквы, без «апекі» камуністых патрапілі стварыць сабе лепшыя матар'яльныя і жыцьцёвыя абставіны, шырокую нацыянальную і асабістую свабоду і большыя магчымасьці для культурнага разьвіцьця. Такое-ж дастатнае свабоднае, культурнае жыцьцё здолелі-б і здолеюць стварыць сабе і беларусы, калі ня будзе ў Беларусі савецкага ладу і маскоўскае няволі.

Цяжкія савецкія жыцьцёвыя абставіны і нацыянальны перасьлед беларусаў прычыніліся да таго, што калі ў 1941 годзе выбухнула нямецка-савецкая вайна, беларусы кідалі зброю і ішлі дахаты. На пытаньні, чаму яны ня хочуць ваяваць, яны адказвалі, што за калгасы, астрогі і расейшчыну біцца ня будуць. I Беларусь хутка была занятая нямецкай арміяй, якая ішла з клічам, што нясе

новы, справядлівы лад Эўропы і лепшую будучыню ўсім народам.

XXIX

Беларускі рух у Лацьвіі і Летуве.— Беларуская эміграцыя.— Беларускія эмігранцкія цэнтры ў Празе, у Задзіночаных Штатах Паўночнай Амэрыкі, у Аргентыне, Францыі, Варшаве і Бэрліне.

Беларускі нацыянальны адраджэнскі рух праз увесь час напатыкаў багата розных перашкодаў з усіх бакоў. Ня раз ворагам Беларусі здавалася, што яны дасягнулі ўжо свае мэты, што ім удалося канчальна разьбіць і спыніць беларускі адраджэнскі рух ды што яны раз назаўсёды запануюць на беларускай зямлі. Гэтак было, між іншага, пасьля падпісаньня Рыскага Трактату і падзелу Беларусі. Тады адзін з польскіх палітыкаў, прэм'ер Скульскі, адкрыта заявіў, што за пару дзесяткаў год ня будзе нідзе ніякіх беларусаў. Аднак словы гэнага польскага палітыка ня збыліся. Беларускі рух, наўсуперак розным перашкодам, не замер, а далей разьвіваўся, і ня толькі ў Заходняй Беларусі, пад польскім панаваньнем, ці ў Савецкай Беларусі, але і ў Лацьвіі і Летуве, дзе здаўна жыло шмат беларусаў, а таксама і ў іншых краёх, дзе апынулася багата беларускіх эмігрантаў.

У Лацьвіі беларусы жывуць галоўна ў паўдзённых наветах: Дзьвінскім, Люцынскім і часткова ў Рэжыцкім і Ілукштанскім. Найбольш беларусаў жыве ў Дзьвінскім павеце — у валасьцёх: Прыдруйскай, Дагдзенскай, Капінскай і Вышкаўскай і ў Люцінскім павеце ў валасьцёх: Пасінскай, Пылдзенскай і Міхайлаўскай. У некаторых з гэтых воласьцяў, узьмежных да БССР і Заходняй Беларусі, беларусы становяць больш за 50 працэнтаў усяго жыхарства. Апрача таго, шмат беларусаў жыве ў сталіцы Лацьвіі — горадзе Рызе і па іншых гарадох. Багата беларусаў працуе ў розных лацьвійскіх фэрмэраў, асабліва ў Курляндыі. Агулам усіх беларусаў на тэрыторыі Лацьвійскае дзяржавы, паводле перапісу 1897 году, было 79 523. Паводле перапісу 1920 году, у Лацьвійскай дзяржаве было 75 630 беларусаў. Паводле перапісу 1925 г.— 38 010, а паводле перапісу 1930 г.— 39 876 беларусаў. Гэтулькі беларусаў налічалі калісь расейцы, а пасьля латышы. Ясна, што расейскія, а асабліва латыскія перапісы імкнуліся паказаць як найменшую колькасьць беларусаў, бо гэта было ў іхных інтарэсах. На самой рэчы беларусаў у Лацьвіі далёка болей, чымся падаюць латышы. Беларускія дасьледнікі цьвердзяць, што ў Лацьвіі ёсьць больш за 100 тысячаў беларусаў.

У Лацьвіі, насамперш у горадзе Рызе, яшчэ за расейскіх царскіх часоў жыло шмат выдатных беларускіх дзеячоў, пісьменьнікаў і паэтаў, як В. Ластоўскі, С. Палуян, А. Уласаў, М. Вяршынін, Б. Эпімах-Шыпіла, З. Жылуновіч і іншыя, аднак беларускі адраджэнскі рух арганізавана пачаў разьвівацца тут толькі ў 1919 г., калі ў Рызе стварылася Рада Беларускае калёніі і калі прыехала туды Ваенна-Дыплёматычная Місыя Беларускае Народнае Рэспублікі. На чале Ваенна-Дыплёматычнае Беларускае Місыі стаялі: шэф місыі палкоўнік Кастусь Езавітаў, дараднік палкоўнік Шаўкоў і сакратар Я. Чарапук. Зараз пасьля прыбыцьця місыі ў Рызе паўстала Беларускае Прэсавае Бюро, беларускае культурна-асьветнае таварыства «Бацькаўшчына», Беларускі Клюб, Курсы Беларусаведы, пачаў выходзіць беларускі часапіс «На чужыне», а ў паўночнай частцы Лацьвіі і ў паўдзённай частцы Эстоніі былі зарганізаваныя беларускія вайсковыя аддзелы пад камандай гэнэрала Булак-Балаховіча, якія адразу-ж ваявалі з бальшавікамі.

У 1920 годзе ў Рызе стварыўся ўжо моцны беларускі цэнтр, бо туды прыехаў бадай увесь урад Беларускае Народнае Рэспублікі, які мусіў эміграваць з Бацькаўшчыны, разам з міністрам-прэзыдэнтам В. Ластоўскім. Туды-ж перабраліся і некаторыя сябры Рады Беларускае Народнае Рэспублікі. У Рызе абмяркоўваліся і разьвязваліся ўсе найважнейшыя беларускія справы. Але ўсё зьмянілася, калі латышы і бальшавікі пагадзіліся і падпісалі ўмову, на аснове якое латышы забавязаліся спыніць дзейнасьць ураду БНР і ягоных установаў. З гэтае прычыны ўрад БНР прымушаны быў выехаць. Прымушаны былі таксама выехаць і беларускія вайсковыя аддзелы, прычым вялікая частка іх на чале з гэн. Булак-Балаховічам перайшла на службу Польшчы і даўгі час яшчэ змагалася з бальшавікамі. Савецка-латыская ўмова прычынілася да таго, што ўсялякая сувязь з урадам БНР у Лацьвіі разглядалася як процідзяржаўная дзейнасьць. Усе арганізацыі беларускіх эмігрантаў забараняліся. Рада Беларускае Калёніі, таварыства «Бацькаўшчына», а таксама Беларускі Клюб і Прэсавае Бюро былі зачынены. Дыплёматычная Беларуская Місыя зьліквідавала свае аддзелы ў Лібаве і Рэвалі і Урад Беларусі яе адклікаў.

Дзякуючы стараньням палкоўніка К. Езавітава хутка, бо ўжо 25.111 1923 г., нанова зарганізавалася беларускае таварыства «Бацькаўшчына», толькі ня ў Рызе, а ў Дзьвінску, з аддзеламі ў Люцыне, Старой Слабадзе, Краслаўлі, Рэжыцы, Індры і ў некаторых іншых валасьцёх, дзе была большая колькасьць беларускага жыхарства. Таварыства «Бацькаўшчына» і беларуская інтэлігенцыя ў розных месцах выяўлялі вялікую дзейнасьць. Паўстала 56 беларускіх пачаткавых народных школаў, дзьве беларускія гімназіі: адна ў Дзьвінску, а другая ў Люцыне, адбываліся беларускія сходы, паказы, а ўся праца цэнтралізавалася ў Дзьвінску. У Рызе беларускае жыцьцё заціхла, але не на доўга, бо ў хуткім часе пры Лацьвійскім Міністэрсьцьве Асьветы паўстаў Беларускі Аддзел і Рада Аддзелу, каля якіх ізноў гуртавалася і пульсавала беларускае жыцьцё. У склад Рады ўваходзілі: кіраўнік аддзелу — Сяргей Сахараў, інспэктар беларускіх школаў — К. Езавітаў, дырэктар беларускае гімназіі ў Дзьвінску — Іван Краскоўскі, старшыня таварыства «Бацькаўшчына» — Ян Харлап, арганізатар беларускае школы і беларускае гімназіі ў Люцыне — Рыгор Плыгаўка, прадстаўнікі беларускага настаўніцтва — Астап Круцкі, Сымон Маціеўскі і Мікола Талерка.

Поделиться:
Популярные книги

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Новый Рал 7

Северный Лис
7. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 7