Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

Для ўстанаўленьня беларускага правапісу і графікі ў 1926 г. была скліканая акадэмічная канфэрэнцыя, у якой бралі ўдзел выдатныя беларускія вучоныя, а таксама розныя замежныя моваведы. Вельмі вялікая беларуская навуковая праца праводзілася краяведнымі згуртаваньнямі і часапісам «Наш Край». Працу ў галіне краяведы кіравалі: Смоліч, Касьпяровіч, Шашалевіч, Жураўскі, Казак і інш. Краяведныя гурткі пашыралі сярод моладзі любасьць да роднага краю, зьбіралі беларускія этнаграфічныя матар'ялы, вывучалі, пазнавалі прыгажосьць і багацьце Беларусі. Разбудоўвалася прамысловасьць, гарады, паляпшалася гаспадарка. БССР набывала выгляд беларускае дзяржавы. Беларуская мова карысталася ўсюды пашанай і была прызнаная за ўрадавую мову. Стварыліся пэрспэктывы красаваньня і дабрабыту.

Усё гэта спрычынілася да таго, што шмат якія беларускія дзеячы, якія раней змагаліся з бальшавікамі і былі змушаныя эміграваць за межы, захопленыя магчымасьцямі працы на роднай ніве, вярталіся ў Менск. Вярнуліся нават такія выдатныя беларускія нацыянальныя дзеячы, як Вацлаў Ластоўскі, Аляксандар Цьвікевіч, Пракулевіч, Заяц, якія адыйгравалі

першыя ролі ў беларускіх нацыянальных урадах. Магчымасьці беларускае нацыянальнае працы ў БССР спрычыняліся да таго, што сярод беларускіх эмігрантаў паўставалі разломы на груньце дачыненьня да БССР і наагул да бальшавікоў. Такі разлом|паўстаў і сярод беларусаў у Заходняй Беларусь Вялікая Ічастка беларускага грамадзянства, беларускага народу, зусім пазытыўна і прыхільна пачала ставіцца да бальшавікоў і наагул да камуністычнага руху.

З прыездам у Менск у 1927 годзе Ластоўскага, Цьвікевіча і іншых беларускіх нацыянальных дзеячоў беларуская культурная праца ў БССР яшчэ больш узмоцнілася, асабліва ў выдавецкай галіне. Выходзіла з друку шмат розных беларускіх кніжак, брашураў, навуковых працаў, часапісаў і газэтаў. Інстытут Беларускае Культуры дасягнуў найвышэйшае ступені свайго разьвіцьця, так што ў 1928 годзе ён быў ператвораны ў Беларускую Акадэмію Навук. Хоць у сябры Акадэміі бальшавікі падсыпалі ўжо багата чужога і варожага беларусам элемэнту, але Акадэмія Навук усё-ж праводзіла далей беларускую нацыянальную культурную і навуковую працу. Бачачы гэта, бальшавікі, што дасюль вялі сярод беларусаў сваю камуністычную работу і спынялі беларускую нацыянальную працу ціхім і, можна сказаць, лагодным спосабам, загаварылі мацней. Акадэмія Навук атрымала загад распрацоўваць навуковыя тэмы ў духу марксызму, ленінізму і сталінізму. У галіне мовы, гісторыі, літаратуры павінна была весьціся праца ў кірунку збліжэньня беларускага народу з расейскім. У гісторыі трэ было браць увагу насамперш не на нацыянальныя, культурныя і гаспадарскія справы, а на клясавае змагачьне, ідэю сусьветнае рэвалюцыі і дыктатуры пралетарыяту.

У савецкай нацыянальнай палітыцы пачаўся новы курс, выразна скіраваны супроць беларускага нацыянальнага адраджэньня і супроць беларускае нацыянальнае культуры. Пачала ўсё больш акцэнтавацца старая сталінава формула, што культура павінна быць нацыянальнай толькі ў форме, а ў зьмесьце «пралетарскай», г. зн. камуністычнай. На практыцы, аднак, для беларускае культуры не пакідалася нават і вонкавае беларускае формы, а накідвалася як мага расейшчына. Гэта сьведчыла, што бальшавікі або спалохаліся беларускага нацыянальнага руху, або спэцыяльна раней дазволілі на культурную беларускую нацыянальную працу, каб вылавіць усю беларускую інтэлігенцыю, а пасьля ўзяцця за камунізаваньне і русыфікацыю яе, ці ўрэшце за зьнішчэньне ўсяго беларускага актыву.

Беларускія нацыянальныя дзеячы, беларускія культурнікі, паэты і пісьменьнікі не маглі пагадзіцца з гэтым курсам, за што на іх зараз-жа пачаліся атакі ў камуністычнай прэсе, на розных сходах і мітынгах, ва ўстановах, урадах і школах. Усім ім камуністыя закідалі беларускі шавінізм і контррэвалюцыю. Напады зрабіліся нагэтулькі прыкрыя, што маладыя беларускія пісьменьнікі студэнты — Александровіч, Дудар і Зарэцкі — у канцы 1928 году змушаныя былі выступіць з Менскага Унівэрсытэту.

У 1929 годзе бальшавікі павялі ўжо фармальны паход супроць беларускага нацыянальнага руху і супроць беларускае культуры. На аснове пастановы бюро Цэнтральнага Камітэту Камуністычнае Партыі 31.VIII. 1929 году з становішча камісара асьветы БССР звольнілі А. Баліцкага за тое, што спрыяў разьвіцьцю беларускае асьветы. 14.IX. 1929 г. звольнілі камісара земляробства Зьмітро Прышчэпава, які праводзіў хутарызацыю і надзяляў сялян зямлёю. 17 верасьня гэнага самага году адсунулі ад уплываў Зьмітро Жылуновіча (Цішка Гартны) — камуніста, першага старшыню беларускага савецкага ўраду, аднаго з галаўнейшых тварцоў Беларускае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі. Крыху раней з становішча старшыні ўраду БССР звольнілі Язэпа Адамовіча, камуніста, які ўсё-ж вельмі часта супроцьставіўся Маскве і ейнай русыфікатарскай палітыцы ў дачыненьні да беларусаў. 16 кастрычніка 1929 г. з становішча сакратара Беларускае Акадэміі Навук звольнілі ведамага беларускага дзеяча і пісьменьніка Вацлава Ластоўскага, а таксама Сьцяпана Некрашэвіча, заснавальніка Інстытуту Беларускае Культуры, з становішча віцэ-прэзыдэнта Беларускай Акадэміі Навук. Сьледам за гэтым ва ўсіх бадай урадах і ўстановах БССР бальшавікі сыстэматычна звальнялі ўсіх беларусаў, а на іхнае месца прызначалі небеларусаў.

Адначасна пачалася акцыя калектывізацыі вёскі. Адзіночныя сялянскія гаспадаркі бальшавікі прымусова ліквідавалі, а сялян заганялі ў калектыўныя гаспадаркі, калгасы. Сяляне, такім парадкам, пазбаўляліся сваіх гаспадарак, жывёлы і агулам усяе маемасьці. Фактычна варочалася старая паншчына і прыгон з тэй толькі розьніцай, што над селянінам стаяў, заганяў да работы і выдзяляў яму хлеб ужо ня пан-прыватнік, а чыноўнік ад імя савецкае дзяржавы. Сярод сялянства гэтая рэформа выклікала вялікі адпор, бо ніхто не хацеў быць нявольнікам. Тады бальшавікі ўсіх тых сялян, што супрацівіліся калектывізацыі, а таксама больш заможных, масава вывозілі ў Сібір, Казахстан і інш. аддаленыя краіны. На ўсход ішлі вялізарныя эшалёны, поўныя беларускіх сялян, што з плачам разьвітваліся з родным краем і з сваймі гаспадаркамі. У краі настала страшэннае разбурэньне. Сяляне, каб не аддаць маемасьці калгасам, нішчылі свае гаспадаркі, палілі збожжа, рэзалі жывёлу, а часта бывала, што і зброяй баранілі сваю маемасьць. Усюды шырыліся процібальшавіцкія настроі і пагражала паўстаньне, тым больш што ў выніку калектывізацыі пашыраўся голад. Згледзіўшы процібальшавіцкія настроі,

бальшавікі яшчэ больш узмоцнілі свой тэрор і праводзілі масавыя арышты.

Першым чынам увесну і асабліва ўлетку 1930 году былі праведзеныя арышты сярод беларускае інтэлігенцыі. Сярод арыштаваных знайшліся ў першую чаргу былы старшыня Беларускае Народнае Рэспублікі А. Цьвікевіч, які вярнуўся з эміграцыі ў Менск, В. Ластоўскі, А. Смоліч, Краскоўскі, Язэп Лёсік, С. Некрашэвіч, Алесь Адамовіч, прафэсар Б. Эпімах-Шыпіла, Максім і Гаўрыла Гарэцкія, рэктар Менскага Унівэрсытэту прафэсар Пічэта, былы камісар земляробства Прышчэпаў, пісьменьнікі: Ул. Дубоўка, Яз. Пушча, А. Бабарэка, Ул. Жылка і другія, а таксама багата іншых выдатных беларускіх навукоўцаў, дзеячоў і пісьменьнікаў, агулам каля 200—300 асобаў. Арыштаваны быў і ведамы беларускі паэта Янка Купала. Прафэсар Ігнатоўскі, які быў за прэзыдэнта Беларускае Акадэміі Навук і якога таксама зьбіраліся арыштаваць, каб паставіць на чале штучна творанай ГПУ беларускай контррэвалюцыйнай арганізацыі, на пачатку 1931 году скончыў самагубствам. Самагубствам хацеў скончыць і Янка Купала. Ён спрабаваў зрабіць сабе харакіры *, але яго пасьля адратавалі і змусілі поўнасьцю паддацца пад загады камуністых. Усе арыштаваныя абвінавачваліся ў тым, што стварылі нелегальную арганізацыю пад назовам: «Саюз Адраджэньня Беларусі», а пасьля «Саюз Вызваленьня Беларусі», якая была скіравана супроць бальшавікоў, імкнулася вызваліць Беларусь і завесьці ў ёй нацыянальна -дэмакратычны лад. Бальшавікі абвінавачвалі арыштаваных і ў тым, што яны мелі кантакт з украінскай нацыянальнай арганізацыяй «Саюзам Вызваленьня Украіны», што змагалася з бальшавізмам і рыхтавала паўстаньне на Украіне (публічны працэс над гэтай штучна створанай ГПУ арганізацыяй адбыўся крыху раней). Хоць ніякіх дакумэнтаў і довадаў

На гэтым хваля арыштау беларускіх дзеячоў ня спынілася. У 1933 г. бальшавікі арыштавалі ўсіх былых беларускіх паслоў у польскі сойм з Беларускае Сялянска -Работніцкае Грамады і «Змаганьня», якія супрацавалі з камуністымі і ўцяклі з Заходняе Беларусі ў БССР або былі вымененыя як вязьні. Агулам тады было арыштавана 96 асобаў на чале з пасламі; Рак-Міхайлоўскім, Мятлом, Гаўрылікам, Дварчанінам, Валынцом, Валошынам, Кахановічам, Бараном і знш. выдатнымі беларускімі дзеячамі з Заходняй Беларусі. Усе яны, як ужо гаварылася, супрацавалі з камуністымі або належалі да Камуністычнае Партыі Заходняй Беларусі і пасьля, калі ім пагражаў арышт, уцяклі ў БССР. Былі сярод арыштаваных і такія, што добраахвотна выехалі ў БССР, думаючы, што там можна лепш будзе працаваць на беларускай ніве, чымся ў Заходняй Беларусь Усіх арыштаваных абвінавачвалі ў тым, што стварылі паўстанцка-дывэрсыйную шпіёнскую арганізацыю пад назовам «Беларускі Нацыянальны Цэнтр» з мэтаю актыўнага змаганьня супроць камуністычнага руху, арганізацыі паўстаньняў, шпіянажу і дывэрсыйна -тэрарыстычнае работы на тэрыторыі Савецкага Саюзу. Арганізацыя гэтая быццам супрацавала з польскім штабам і ўкраінскай арганізацыяй і ўвосені 1933 г. або ўвесну 1934 году мела выклікаць у БССР паўстаньне. У выніку свае дзейнасьці Беларускі Нацыянальны Цэнтр у мамэнт ягонае ліквідацыі — месяцы жнівень-лістапад 1933 г. быццам-бы агарнуў сваей сеткай шмат гаспадарскіх і культурных арганізацыяў і ўстановаў ды шмат аддзелаў Чырвонае Арміі ў розных раёнах БССР. Прасякала яна нават быццам у партыйныя арганізацыі. Характэрна, што ў часе сьледзтва абвінавачаныя прызнаваліся да стаўленых ім закідаў, хоць закіды гэтыя зусім непраўдападобныя. Усіх абвінавачаных пакаралі або сьмерцяй, або на даўгія гады лягеру ці высылкі.

Адзін з дасьледнікаў працэсу Беларускага Цэнтру ведамы беларускі дзеяч Ф. Акінчыц, які супрацаваў з грамадаўскімі пасламі, цьвердзіць, што «абвінавачаньне ў дачыненьні да грамадаўцаў і змаганцаў зьяўляецца правакацыяй і ашуканствам. Камуністыя,— кажа ён,— сфабрыкавалі яго дзеля таго, каб адвярнуць сымпатыі народных масаў ад грамадаўцаў і змаганцаў, якія прыехалі ў Саветы як бальшавіцкія гэроі, і каб ня даць ім магчымасьці праводзіць беларускую працу, ды агулам рабілі гэта, каб ліквідаваць увесь беларускі актыў». Гэта пацьвярджае, што Беларускі Нацыянальны Цэнтр як процісавецкая і процікамуністычная арганізацыя не існаваў, а ўсе прызнаньні абвінавачаных былі вымушаныя.

Праўда, гэта не гаворыць аб тым, што наагул ня было беларускіх процікамуністычных арганізацыяў. Арганізацыі такія былі і нават далёка раней, калі яшчэ можна было праводзіць беларускую культурную працу і калі вялікая колькасьць беларускай інтэлігенцыі верыла ў магчымасьць і карыснасьць супрацоўніцтва з бальшавікамі.

Першай такой арганізацыяй зьявілася згуртаваньне беларускай моладзі каля арганізацыі «Беларуская Хатка». Паўстала яно пад назовам «Саюз Беларускае Моладзі» ў 1920 г., калі ўжо беларускія нацыянальныя арганізацыі і прэсу бальшавікі зьліквідавалі і будавалі Савецкую Беларускую Сацыялістычную Рэспубліку. Саюзу Беларускай Моладзі, ня маючы сваёй прэсы, дзякуючы прыхільнасьці Зьмітра Жылуновіча, тады рэдактара газэты «Савецкая Беларусь», удалося надрукаваць у гэтай газэце адозву з заклікам да моладзі гуртавацца ў свае гурткі, праводзіць паміж сваіх сяброў палітычную і асьветную працу, зьбіраць народныя беларускія творы, пашыраць нацыянальную сьведамасьць сярод народу, ладзячы адпаведныя вечары, паказы, лекцыі, дэклямацыі, а калі дзе можна, дык і праз прэсу. Адозва знайшла шырокі водгук як сярод вучнёўскае, гэтак і сярод вясковае беларускае моладзі. У шмат якіх месцах паўставалі гурткі, праводзілася культурная і нацыянальная беларуская праца, рабіліся нават захады, каб сабраць зьезд беларускае моладзі. На чале арганізацыі ў Менску стаялі Яўхім Кіпель, Уладзімір Сянько, В. Бузаноўская і іншыя. Да арганізацыі належала шмат моладзі. Прыгожа разьвіваліся гурткі Саюзу Беларускае Моладзі ў Слуцку, Віцебску, Смаленску і ў Петраградзе пры вайсковай мэдычнай акадэміі.

Поделиться:
Популярные книги

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)