БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
Шрифт:
Беларуская праца ў Лацьвіі наагул разгарнулася даволі шырака. Між іншага, беларусы мелі вялікае маральнае падтрыманьне з боку найвялікшага латыскага паэты Райніса і некаторых другіх выдатных латышоў, але, нажаль, шмат знаходзілася і ворагаў беларускага руху. Першымі такімі ворагамі былі расейскія манархістыя, што засталіся ў Лацьвіі і тварылі базу для свае кансьпірацыйнае арганізацыі «Руская Праўда», а беларусаў уважалі за вялікіх ворагаў ідэі «адзінае і недзялімае Расеі». Ворагамі беларусаў былі, бязумоўна, і бальшавікі, якія нішчылі беларускі нацыянальны рух, а таксама і палякі, якія і ў Лацьвіі хацелі з беларусаў рабіць палякоў. Ворагамі беларускага руху былі ўрэшце латыскія шавіністыя, бо яны лятуцелі аб асыміляцыі беларусаў і аб
Польска-расейска-латыскія інтрыгі прычыніліся да таго, што ў 1924 годзе латыскія ўлады арыштавалі найбольш выдатнага ў Лацьвіі беларускага дзеяча К. Езавітава і стварылі судовы працэс. Разам з К. Езавітавым судзілі яны і іншых беларускіх дзеячоў: У. Пігулеўскага, Я. Краскоўскага, Я. Якубецкага, П. Мядзёлку-Грыб, П. Жэрдзі, В. Корці і М. Іванова. Усіх іх латыскія ўлады вінавацілі ў тым, што яны імкнуліся стварыць незалежную Беларускую дзяржаву, якая абыймала-б усе беларускія этнаграфічныя землі, а ў тым ліку і частку тэрыторыі Латыскае дзяржавы — паветы Дзьвінскі, Люцынскі, Рэжыцкі і часткава Ілукштанскі. Каб зьдзейсьніць свае мэты, абвінавачаныя праводзілі адпаведную працу сярод беларускіх масаў, беларускае щкольнае моладзі і мелі цесны кантакт з беларусамі ў іншых дзяржавах. Суд, разгледзеўшы справу, апраўдаў усіх абвінавачаных. Аднак за час сьледзтва і беларускага працэсу ў 1924 і 1925 гадох латышы пасьпелі ператварыць цэлы шэраг беларускіх школаў на латыскія, а таварыства «Бацькаўшчына» ды іншыя арганізацыі зачыніць. Зачынілі нават і Беларускі Аддзел пры Міністэрсьцьве Асьветы ў Рызе, заміж якога паўстала Справаводзтва Беларускіх Школаў на чале з дырэктарам латышом.
Беларускае грамадзянства, каб ратаваць беларускі рух ад разгрому, стварыла тры новыя беларускія культурныя пляцоўкі ў Рызе: першую беларускую асноўную школу, асьветнае таварыства «Рунь» пад старшынствам Я. Шчорса і асьветнае таварыства «Беларуская Хата» пад старшынствам М. Дзямідава. «Рунь» адчыніла ў Рызе Беларускі Клюб і ладзіла ў ім беларускія вечарыны, паказы, лекцыі, але больш шырокай працы ня здолела павесьці і, праіснаваўшы пару год, замерла. Таварыства «Беларуская Хата» пасьля заканчэньня беларускага працэсу і апраўдальнага прысуду, калі беларускія дзеячы нанова павялі беларускую працу, пусьціла глыбака карэньне ў беларускія работніцкія масы ў Рызе, праводзіла беларускую культурна-асьветную працу, зарганізавала беларускую пачаткавую школу і беларускія 2-гадовыя настаўніцкія курсы, якія ўзгадавалі шмат беларускіх настаўнікаў.
У чэрвені 1925 г. у Рызе пачала выходзіць першая газэта латыскіх беларусаў «Голас Беларуса». Газэта гэтая сталася модным асяродкам беларускае грамадзкае думкі і, абапіраючыся на апраўдальны прысуд у беларускім працэсе, дзе было сказана, што кажны беларус мае права думаць аб сваім народзе І нават дбаць, каб гэты народ здабыў сваю незалежную дзяржаўнасьць, наладжвала сувязь з усімі беларускімі дзеячамі ў краі і за межамі, у Эўропе і Амэрыцы, а таксама згуртавала каля сябе маладых беларускіх паэтаў у Лацьвіі, сярод якіх асабліва адзначаліся: Пётра Масальскі (Пятро Сокал), Валентына Казлоўская (Лясная Кветка), Віктар Вальтар, Антон Лейтан, Якуб Варкуль і Галена Іванова. Паэты гэтыя ў 1926 г. выдалі супольны зборнік сваіх вершаў «Першы Крок» I ад яго атрымалі назоў «першакрокаўцаў». Частка «першакрокаўцаў» з прычыны цяжкіх жыцьцёвых абставінаў загінула, пераважна ад хваробы сухотаў. Так, прыкладам, ад сухотаў памерлі: паэтка Галена Іванова, паэта-сатырык Якуб Варкуль і паэта і пісьменьнік Віктар Вальтар. Рэшта «першакрокаўцаў» стала супрацоўнічала ў «Голасе Беларуса» аж да 1930 г., пакуль ён выходзіў.
У ліпені месяцы 1925 г. у Рызе паўстала першая палітычная арганізацыя латыскіх беларусаў пад назовам Таварыства Беларусаў Выбаршчыкаў. Цэнтралю сваю яно мела ў Рызе, а на правінцыі ў розных беларускіх валасьцёх мела 16 аддзелаў. Кірунак арганізацыі быў нацыянальна-беларускі. На чале арганізацыі стаялі: К. Езавітаў —
Найвялікшы ўздым беларускае працы ў Лацьвіі прыпадае на 1925 і 1926 годы. У гэным часе Рыга зноў сталася цэнтрам беларускага руху ў Лацьвіі. Тут побач з наяўнымі арганізацыямі паўсталі новыя беларускія культурныя і гаспадарскія таварыствы. Новай вельмі важнай арганізацыяй было насамперш Таварыства Беларускіх Вучыцялёў. Яно згуртавала каля сябе ўсё беларускае настаўніцтва ў Лацьвіі і адыграла вельмі важную ролю ў арганізацыі прыватнага беларускага школьніцтва, бо зарганізавала і ўтрымвала 4 прыватныя беларускія народныя школы, дзіцячы сад і беларускую гімназію ў Рызе, а таксама выдавала свой часапіс «Школа і жыцьцё». Вельмі важным культурным таварыствам было таксама «Беларускае Выдавецтва ў Лацьвіі». Яно выдавала падручнікі, кніжкі і брашуры, якія асьвятлялі пытаньні беларускае культуры і адраджэнскага руху. Апрача таго, Беларускае Выдавецтва выдавала часапіс «Беларуская Школа ў Лацьвіі».
Для арганізацыі беларускага гаспадарскага жыцьця ў Рызе паўстала Беларускае Цэнтральнае Пазычкова-Ашчаднае Таварыства на чале з Я. Шчорсам. Таварыства гэтае арганізавала сярод беларускага жыхарства крэдытовую каапэрацыю, абняўшы сеткай сваіх філіяў усе беларускія воласьці ў Лацьвіі, і нейкі час выдавала сельскагаспадарска -каапэратыўны часапіс «Гаспадар». У Дзьвінску таксама паўстала беларускае сельскагаспадарскае таварыства «Араты» і культурна-асьветнае таварыства «Асьвета», Нажаль, у гаспадарскай і каапэратыўнай галіне беларусам у Лацьвіі не ўдалося шырэй разгарнуць працы. Тут была вельмі моцная канкурэнцыя з боку мацнейшых і падтрымваных дзяржавай лацьвійскіх арганізацыяў.
Беларускае грамадзянства, узмацніўшыся ў сэньсе арганізацыйным, на зьезьдзе прадстаўнікоў усіх беларускіх арганізацыяў у Рызе высунула дамаганьне аднавіць дзейнасьць Беларускага Аддзелу пры Міністэрсьцьве Асьветы і на кіраўніка аддзелу назначыць У. Пігулеўскага. Латыскія ўлады задаволілі гэтае дамаганьне і ад 1927 г, Беларускі Аддзел быў адноўлены. Факт аднаўленьня Беларускага Аддзелу забясьпечыў на далейшы час існаваньне беларускіх школаў у больш нармальных абставінах і падахвоціў беларусаў да больш творчае працы" на беларускай культурнай і нацыянальнай ніве.
У 1928 і 1929 годзе за беларускую грамадзкую і культурную працу пачала брацца і беларуская моладзь, узгадаваная ў беларускіх школах. Паўстала адмысловае Таварыства Беларускае Моладзі ў Лацьвіі. На чале Таварыства Моладзі стаялі пераважна беларускія студэнты Лацьвійскага Унівэрсытэту і Акадэміі Мастацтва: Пётра Мірановіч, Ніна Пінская, Казімір Мяжэцкі, Кароль Казакевіч ды Пятро Масальскі. Таварыства Моладзі разьвіло таксама даволі шырокую працу, закладаючы спартовыя і драматычныя гурткі, ладзячы спаборніцтвы, беларускія паказы, чытальні. Яно абыймала ўсе бадай беларускія воласьці і выдавала свой часашс «Пагоня».
У гэтым часе выходзілі яшчэ іншыя два беларускія часапісы: адзін пад назовам «Думка Беларуса», а другі — «Наш Шлях».
Дзеля арганізацыі беларускай этнаграфічна-краяведнае працы, якая шырока праводзілася тады ў БССР, у Рызе паўстала Беларускае Навукова-Краязнаўчае Таварыства. Яно сабрала шмат розных матар'ялаў і часткава друкавала іх у «Беларускай Школе ў Лацьвіі».
Беларуская праца, праўда, з рознымі перашкодамі, але паступова разьвівалася аж да 1934 г., гэта значыць да часу, пакуль уладу ў Лацьвіі не захапіў ведамы латыскі шавіністы Кароль Ульманіс. Ён, узяўшы ўладу ў свае рукі, адразу зьліквідаваў усе беларускія арганізацыі, таварыствы, часапісы і разам з гэтым — Беларускі Аддзел пры Міністэрсьцьве Асьветы ў Рызе.