Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

На ўсю Лацьвію засталася толькі адна беларуская пачаткавая школа ў Рызе, але і яна мела быць зьліквідаваная. Беларускія настаўнікі, звольненыя з працы ў школах, мусілі ісьці зарабляць сабе на пражыцьцё фізычнай працай. Палітыка асыміляцыі беларусаў і латышызацыі завойстрылася і выклікала вялікае незадаваленьне сярод беларускага жыхарства. Беларуская інтэлігенцыя ў Лацьвіі, аднак, і ў такіх цяжкіх умовах не апускала рук, а трымалася свайго і што магла рабіла для беларускае справы.

Спробы палепшыць палажэньне і беларуска-латыскія дачыненьні, робленыя з беларускага боку, не давалі ніякіх вынікаў, аж пакуль у 1939 годзе ня выбухнула вайна. Ваенныя падзеі, а асабліва развал Польшчы, ацьвярозіў латыскіх шавіністых. Яны спынілі ліквідацыю апошняе беларускае школы і дазволілі стварыць беларускую арганізацыю ў форме Беларускага Таварыства ў Латгаліі. Гэтае таварыства праводзіла насамперш

беларускую культурную працу і аднаўляла беларускае грамадзкае жыцьцё.

Калі ў 1940 г. Лацьвію акупавалі бальшавікі, Беларускае Таварыства запатрабавала аднаўленьня ўсіх беларускіх школаў у Рызе і на правінцыі, зьліквідаваных латыскімі шавіністымі. Пераходная ўлада ў Лацьвіі здавольвала беларускія жаданьні. У Рызе ды на правінцыі паўставалі беларускія школы, пры прафэсыянальным саюзе настаўнікаў паўстала беларуская сэкцыя, а пры Міністэрсьцьве Асьветы, пераробленым на Камісарыят Асьветы, стварылася рэфэрэнтура беларускіх школаў. Але пасьля, як Лацьвію абвесьцілі савецкай рэспублікай, палажэньне зьмянілася на горшае. Багата настаўнікаў-беларусаў савецкая ўлада арыштавала і вывезла, а сярод беларускіх народных масаў праводзілася бальшавіцкая агітацыя, каб перарабляць беларускія школы на расейскія. I у Лацьвіі, як бачым, бальшавікі праводзілі тую самую русыфікацыйную палітыку, што ў БССР, але яе перапынілі ваенныя падзеі, якія пашырыліся і на Усходнюю Эўропу. Бальшавікі пад напорам нямецкае арміі пакінулі Лацьвію, і там пачалося новае жыцьцё ня толькі для латышоў, але і для беларусаў.

У межах ,,Летувіскае дзяржавы, паводле першага ўсерасійскага перапісу ад 1897 году, было 70 300 беларусаў, а паводле першага летувіскага перапісу ад 1923 году — усяго 4 400. Беларускія дасьледнікі сьцьвярджалі, што агулам у Летуве жыло каля 45 000 беларусаў, толькі вялікая частка з іх былі людзьмі нацыянальна нясьведамымі і ў часе перапісу жыхарства запісаныя палякамі, калі былі каталіцкага веравызнаньня, а часткава расейцамі, калі былі праваслаўнага веравызнаньня. Беларусамі запісаліся толькі моцна сьведамыя нацыянальна адзінкі і актыўныя ўдзельнікі беларускага руху. Найбольш беларусаў жыло ў ваколіцах Нова-Аляксандраўшчыны і Еўя.

Беларуска-летувіскія дачыненьні ўкладаліся розна. Былі часы, калі гэтыя дачыненьні былі добрыя, але было і наадварот. Да добрых дачыненьняў шмат прычынілася традыцыя супольнага сужыцьця ў Вялікім Княсьцьве Літоўскім, а таксама гады супольнае няволі і няволі беларусаў і летувісаў, перанесеныя пад польскім і расейскім панаваньнем. Добрым беларуска-летувіскім дачыненьням спрыяла таксама і тое, што на пачатку XX стагодзьдзя беларусы і ліцьвіны ў Вільні супольна выступалі супроць царскага расейскага панаваньня, ды што ў 1915 годзе Канфэдэрацыя Вялікага Княства ўзнаўляла думку адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае на фундамэнце незалежнасьці Беларусі і Летувы. Забавязвала-ж да добрых узаемных дачыненьняў беларусаў і летувісаў умова, зробленая між летувіскім урадам і Віленскай Беларускай Радай 27 лістапада 1918 году аб добрых дачыненьнях, супрацоўніцтве і змаганьні за волю Беларусі і Летувы, якая была 11 .XI. 1920 году яшчэ больш пашыраная і пацьверджана беларускім і летувіскім урадамі. На аснове гэтае ўмовы ў Коўні пры летувіскім урадзе паўстала Міністэрства Беларускіх Справаў, на чале якога спачатку стаяў былы першы прэм'ер беларускага ўраду Я. Варонка, а пасьля Д. Сямашка.

Некаторы час у Летуве прабываў беларускі ўрад на чале з прэм'ерам В. Ластоўскім і старшыня Рады Беларускае Народнае Рэспублікі П. Крэчэўскі. У Коўні, між іншага, з прычыны адставы прэм'ера В. Ластоўскага 23.VIII. 1923 г. адбылася апошняя рэарганізацыя ўраду Беларускае Народнае Рэспублікі. На чале новага ўраду стаў А. Цьвікевіч. Ён таксама быў і за міністра замежных справаў. За міністра асьветы быў Я. Варонка, выконваў абавязкі міністра фінансаў — В. Захарка, за дзяржаўнага кантралёра — Л. Заяц і за дзяржаўнага пісара — В. Пракулевіч. Пасьля гэтае рэарганізацыі 2.XI. 1923 г. Рада і Урад БНР пераехала ў Прагу, а В. Ластоўскі застаўся ў Коўні і стаяў на чале беларускага руху ў Летуве.

Дзеля змаганьня за супольныя беларускія і летувіскія інтарэсы пры летувіскай арміі былі створаныя беларускія вайсковыя аддзелы. Да аддзелаў гэтых далучаліся таксама раней зарганізаваныя на Беларусі беларускія вайсковыя аддзелы, прымушаныя пазьней пад націскам бальшавікоў і палякоў адступаць на паўночны захад у Гарадзеншчыну. Беларускія аддзелы спачатку кіраваў гэнэрал К. Кандратовіч, запрошаны з Менску. Ён, між іншага, апрача тытулу галоўнага камандзера беларускага войска меў тытул віцэ-міністра Краёвай Абароны Летувы. Пасьля гэн. Кандратовіч падаўся ў вадставу, і беларускія вайсковыя справы ў Летуве кіравалі беларускія афіцэры: Лаўрышаў,

Казлоў, Глінскі, Ружанцоў і іншыя. Ад 1918 да 1923 году ў складзе летувіскага войска былі наступныя беларускія часткі: беларускі полк пяхоты, беларускі швадрон, Гарадзенская камандатура, першая і другая асабовыя беларускія роты, беларускі батальлён пяхоты, асобны беларускі батальлён і ўрэшце асобная беларуская рота. Праз гэтыя часткі прайшло каля 2500 вайсковых ахвіцэраў, падахвіцэраў і жаўнераў беларусаў. Для беларускіх аддзелаў выдаваўся беларускі часапіс «Вайсковы». Ён узгадоўваў беларускіх жаўнераў у нацыянальным беларускім дусе і пабуджаў да змаганьня з бальшавікамі і палякамі.- I трэба сказаць, што беларускія аддзелы моцна змагаліся як з першымі, гэтак і з другімі і шмат дапамагалі летувісам у вабароне летувіскае незалежнасьці. Шмат беларускіх жаўнераў і афіцэраў аддало сваё жыцьцё за супольныя беларускія і летувіскія ідэалы.

Калі зьмяніліся палітычныя абставіны і калі ўмацавалася Летувіская дзяржава, тады летувіскія дачыненьні да беларусаў шмат у чым зьмяніліся на горшае. Міністэрства Беларускіх Справаў было зьліквідаванае, а беларускі рух у Летуве не атрымаў магчымасьцяў для большага разьвіцьця. Летувісы не далі магчымасьці стварыць ніводнае беларускае школы. Праўда, у Коўні стварыўся Беларускі Нацыянальны Камітэт, Беларускі Цэнтр, а пасьля і Беларускае Культурна-Асьветнае Таварыства, якія ладзілі ад часу да часу беларускія паказы, лекцыі і сходы, але шырэйшай працы яны не маглі разгарнуць. Да больш вартасных беларускіх працаў у Летуве можна залічыць толькі выданьне каля 20 розных беларускіх кніжок, часапісу «Крывіч» і слаўнае «Гісторыі беларускае (Крыўскае) Кнігі», апрацаванае В. Ластоўскім. Але выдавецкая беларуская праца вялася толькі да 1926 г., г. зн. датуль, пакуль у Летуве працаваў ведамы беларускі дзеяч В. Ластоўскі.

Летувісы, відаць, баючыся беларускіх уплываў, не падтрымвалі беларускага руху ўнутры свае дзяржавы. Іхная палітыка была скіраваная на асыміляцыю і зьлетувішчваньне беларускіх масаў. Затое летувісы хацелі бачыць больш моцным беларускі рух у межах былое Польскае дзяржавы, з якой яны ўсьцяж былі на ваенным палажэньні і якую хацелі бачыць аслабленай нацыянальна-вызвольнымі рухамі гэтак званых нацыянальных мяншыняў. Таму летувіска-беларускія дачыненьні лепш укладаліся ў былой Польскай Рэспубліцы, чымся ў самой Летуве.

У сувязі з гэтым, калі ў 1939 годзе бальшавікі аддалі Вільню з ейнай акругаю Летуве, багата беларусаў, што раней прызнавалі за патрэбнае падтрымваць добрыя беларуска-летувіскія дачыненьні, верылі, што пасьля гэтага ды яшчэ ў часе разьвіцьця вялікіх падзеяў беларуска-летувіскія дачыненьні і супрацоўніцтва дасягнуць найвышэйшае і найпрыгажэйшае ступені свайго разьвіцьця. Беларусы былі перакананыя, што ў Вільні з летувіскаю ўладаю здолее разьвівацца беларускае выдавецтва, каапэрацыя, што тое жыхарства Віленскай акругі, якое гаворыць пабеларуску, атрымае беларускія школы, што тыя ўсе беспрацоўныя беларусы, якія цярпелі гора за часоў польскіх, за братняй летувіскай уладай атрымаюць працу і г. д. Нажаль, ніводная з гэтых надзеяў ня спраўдзілася.

Гаворачы аб беларускай эміграцыі, насамперш трэба ўзяць на ўвагу, што беларусы мелі эмігрантаў двух родаў і што перш за ўсё была эміграцыя, выкліканая панскай эксплёатацыяй. Беларускія сяляне яшчэ тады,, калі магнаты, баяры і шляхта нашага краю, за прыкладам польскіх паноў, штораз больш абцяжвалі сялянства падаткамі і прыгонам, ня могучы перанесьці цяжараў, уцякалі ад зьдзекаў і галоты на эміграцыю ў шырокія і вольныя стэпы Украіны, дзе тварыўся г. зв. казацкі рух. Пазьней, калі прыйшла новая сыстэма эксплёатацыі — сыстэма капіталістычнае гаспадаркі, калі разьвівалася прамысловасьць і расьлі гарады і калі на Беларусі запанавала чужая ўлада, якая ня дбала аб палепшаньні жыцьцёвых абставінаў, багата беларусаў змушана эміграваць у розныя прамысловыя цэнтры, у гарады: Рыгу, Петраград, Маскву, у Сібір і нават у далёкія краі Паўночнай Амэрыкі, у Задзіночаныя Штаты і ў Канаду, каб там шукаць лепшага жыцьця. Паваеннымі часамі, часамі польскага панаваньня і калёнізацыі Заходняй Беларусі, багата беларусаў з прычыны цяжкіх матар'яльных абставінаў і беспрацоўя эмігравала ў Паўдзённую Амэрыку — у Аргентыну, Бразылію, Парагвай, а таксама ў Францыю ды на сэзонавыя работы ў Лацьвію і Эстонію, дзе не ставала працоўных рук. Шмат каму з беларусаў у Заходняй Беларусі мусам трэ было эміграваць у Польшчу на загад польскіх уладаў, што адрывалі актыўнейшых беларусаў ад беларускага асяродзьдзя і беларускіх масаў. З Савецкае Беларусі бальшавіцкія ўлады зноў масава вывозілі беларусаў на Сібір і іншыя далёкія краіны, як Казахстан, Камчатка, за тое, што гэныя беларусы трымаліся беларускіх нацыянальных прынцыпаў і няпрыхільна глядзелі на бальшавіцкія парадкі.

Поделиться:
Популярные книги

Город Богов 3

Парсиев Дмитрий
3. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 3

Вернуть Боярство

Мамаев Максим
1. Пепел
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Вернуть Боярство

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Адвокат вольного города 3

Кулабухов Тимофей
3. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 3

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Неудержимый. Книга IV

Боярский Андрей
4. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга IV

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6