Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

Апрача таго, былі яшчэ беларусы-эмігранты, што пакінулі свой край дзеля таго, каб уцячы ад чужой акупацыйнай улады, ад перасьледу за сваю беларускую працу, за выступленьне супроць акупантаў і дзеля таго, каб на чужыне далей праводзіць работу на карысьць свае Бацькаўшчыны-Беларусі. Такім парадкам, ёсьць у нас эміграцыя, выкліканая эканамічнымі прычынамі, і эміграцыя палітычная. Гэтая апошняя асабліва шырака разьвілася пасьля першае сусьветнае вайны, калі бальшавікі і палякі разбурылі будаўніцтва Беларускага гаспадарства і заводзілі на Беларусі свае парадкі, перасьледуючы беларускіх незалежнікаў.

Першым найбольшым цэнтрам беларускае палітычнае эміграцыі сталася Чэхія, якая прыймала беларускіх эмігрантаў, сяброў беларускага ўраду, Рады Беларускае Народнае Рэспублікі, беларускіх слуцкіх паўстанцаў, а таксама беларускую моладзь, што прыяжджала туды здабываць сабе вышэйшую асьвету. У Чэхіі, у сталіцы Празе, у 1921 годзе адбылася ведамая беларуская нацыянальна-палітычная нарада ў справе дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі. У Празе адбываліся розныя беларускія студэнцкія зьезды і нарады. У Празе ў 1923 г, на даўжэйшы час затрымаліся найвышэйшыя прадстаўнікі беларускага народу —

старшыня Рады БНР П. Крэчэўскі і ягоны намесьнік В. Захарка. Спачатку беларуская эміграцыя гуртавалася каля прадстаўніцтва Беларускае Народнае Рэспублікі, на чале якога стаяў М. Вяршынін, а пасьля каля Беларускае Грамады (з студэнцкай сэкцыяй) і нарэшце каля Беларускае Рады ў Празе ды Іншых беларускіх арганізацыяў і ўстановаў, што паўсталі ў Празе. Такімі арганізацыямі і ўстановамі былі: Беларускае (Крывіцкае) Культурнае Таварыства імя Фр. Скарыны, Аб'яднаньне Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў, беларускае таварыства «Сокал», Беларускі Архіў у Празе і часапіс беларускага студэнцтва «Наш Прамень».Беларускае Культурнае Таварыства імя Фр. Скарыны гуртавала каля сябе пераважна студэнцкую моладзь, выдавала часапіс «Іскры Скарыны» і ў сваёй працы галоўны націск клала на разьвіцьцё беларускае грамадзкае творчае думкі.

Аб'яднаньне Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў было цэнтраляй усіх беларускіх студэнцкіх арганізацыяў і згуртаваньняў, існуючых у Празе, у Вільні, Варшаве, у Бэрліне, Брусэлі, Лілі, Рыме, Рызе, Коўні. Яно кіравала ўсю працу студэнцкіх арганізацыяў, наколькі гэта дазвалялася тэхнічнымі і праўнымі магчымасьцямі, брала ўдзел у розных міжнародных студэнцкіх зьездах, канфэрэнцыях, асабліва ў Канфэрэнцыях Міжнароднае Студэнцкае Канфэдэрацыі (СІЕ), сябрам якое яно было і на канфэрэнцыях, якое ў Рыме, Букарэшце і іншых гарадох прадстаўляла беларускае студэнцтва, інфармавала студэнцтва іншых народаў аб жыцьці і імкненьнях беларусаў ды бараніла інтарэсы беларускага студэнцтва і беларускага народу. Дзеля інфармацыйных мэтаў выходзіў «Бюлетэнь Аб'яднаньня Беларускіх Студэнцкіх Арганізацыяў». Наагул, беларускія арганізацыі і беларускія дзеячы на эміграцыі ў Празе адыйгравалі паважную ролю ў беларускім руху. беларускі Цэнтр у Празе заўсёды жвава рэагаваў на ўсе падзеі на Бацькаўшчыне, пратэставаў супроць перасьледу беларускага народу акупацыйнымі ўладамі, дамагаўся дапамогі і заступніцтва ад іншых народаў і прапагандаваў беларускую праблему на міжнароднай арэне. Між іншага, 20.V. 1924 году Старшыня Рады Беларускае Народнае Рэспублікі П. Крэчэўскі выслаў з Прагі ў Лігу Нацыяў мэмарандум, у якім, прадставіўшы агульнае беларускае палажэньне і перасьлед беларускага нацыянальнага руху польскімі і бальшавіцкімі ўладамі, дамагаўся разьвязаньня беларускае праблемы праз поўнае ўнезалежненьне як ад Польшчы, так і ад Расеі. У 1926 годзе П. Крэчэўскі выдаў у Празе вельмі вартасны зборнік артыкулаў і дакумэнтаў «Замежная Беларусь». Петра Крэчэўскі бязупынна выкарыстоўваў усе магчымасьці, каб далей разьвіваць ідэю незалежнасьці Беларусі, і, як найвышэйшы прадстаўнік Беларускага народу, годна прадстаўляў яго аж да самае свае сьмерці ў 1928 г. Пасьля сьмерці старшыні П. Крэчэўскага ягоныя функцыі пераняў намесьнік В. Захарка, які таксама годна рэпрэзэнтаваў беларускі народ аж да самай сьмерці, дасягнуўшай яго 14 сакавіка 1943 году.

Другі вельмі паважны цэнтр беларускае эміграцыі быў у Задзіночаных Штатах Паўночнай АмэрыкІ. Арганізацыя беларускай эміграцыі ў Амэрыцы пачалася ў 1921 годзе. Першая арганізацыя беларускіх эмігрантаў — Беларускі Нацыянальны Камітэт — паўстала 6 траўня 1921 году ў Нью-Ёрку. Пасьля падобная арганізацыя — Беларуска -Амэрыканскі Нацыянальны Саюз — паўстала ў Чыкаго. Пры камітэце ў Чыкаго заснавалася бібліятэка, асьветная камісія і прэсавае бюро. У Чыкаго існаваў яшчэ Беларускі Амэрыканска-Нацыянальны Клюб і філія Камітэту Помачы работнікам і сялянам Заходняе Беларусі, цэнтраля якога была ў Нью-Ёрку. Дзейнасьць гэтых арганізацыяў асабліва ажывілася пасьля прыезду ў Амэрыку былога прэм'ера ўраду Беларускае Народнае Рэспублікі Я. Варонкі і беларускага дзеяча Я. Чарапука. Прыехаўшы ў Амэрыку, Я. Варонка 23.X. 1926 г. пачаў выдаваць у Чыкаго газэту «Беларуская Трыбуна».

Газэта гэта, як і беларускія арганізацыі, на працягу шмат год змагалася з расейскімі ўплывамі сярод беларускай эміграцыі, інфармавала яе аб беларускім руху, аб беларускай гісторыі, культуры, пабуджала да працы дзеля адраджэньня беларускага народу, заклікала ўспамагаць беларускі нацыянальны pyx на Бацькаўшчыне і інфармавала чужынцаў аб беларускіх імкненьнях. У 1927 г. пачаў выдаваць беларускую газэту пад назовам «Праўда» ў Нью-Ерку ведамы беларускі дзеяч — кс. праф. д-р Я. Тарасэвіч. Але гэтага часапісу выйшаў толькі адзін нумар. Сярод беларускай эміграцыі ў Амэрыцы, апрача Я. Варонкі, кс. праф. д-ра Тарасэвіча, Я. Чарапука, багата яшчэ працавалі Я. Лабач, А. Аршуловіч, Гайдук і іншыя.

Сьледам за беларускай эміграцыяй у Злучаных Штатах Паўночнай Амэрыкі, толькі крыху пазьней, пайшлі беларускія эмігранты ў Паўдзённай Амэрыцы — у Аргентыне, дзе таксама паўставалі розныя беларускія арганізацыі. Першая беларуская арганізацыя ў Аргентыне — Беларускае Культурна-Асьветнае Таварыства — паўстала 17.1.1935 г. у Буэнос-Айрэсе. У 1937 г. таксама паўстала Беларускае таварыства «Культура», а пры ім — Беларуская Бібліятэка ім. Ів. Луцкевіча. У 1938 г. паўстала ў Буэное-Айрэсе яшчэ адно беларускае таварыства «Белавеж». Таварыствы гэтыя гуртавалі беларускіх эмігрантаў, ладзілі беларускія паказы, вечарыны і наагул праводзілі сярод эмігрантаў з нашага краю беларускую культурную і нацыянальную працу.

Беларускі нацыянальны pyx разьвіваўся і сярод эміграцыі ў Канадзе. Праўда, там беларускія эмігранты ня мелі свайго цэнтру, свае арганізацыі, аднак выяўлялі свае беларускія імкненьні пры расейскіх работніцкіх камітэтах.

У эўрапэйскіх краёх найбольш беларусаў-эмігрантаў знаходзілася ў Францыі. Беларуская праца сярод беларускіх эмігрантаў у Францыі распачалася ў 1926-1927 годзе на прадмесьці Парыжу Біянкуры і ў іншых гарадох Паўночнай Францыі. Запраўдны арганізацыйны рух сярод беларускай эміграцыі

ў Францыі пачаўся ў сьнежні месяцы 1930 г., калі туды зьявілася з Прагі двух маладых беларускіх інтэлігентаў — інж. А. Абрамчык і інж. Рыдлеўскі. Дзякуючы іхным стараньням у Парыжы паўстала беларуская цэнтральная эмігранцкая арганізацыя «Хаўрус беларускае працоўнае эміграцыі» з правам закладаць свае аддзелы па ўсёй Францыі. За 8 месяцаў дзейнасьці «Хаўрусу» было адчынена і зацьверджана 5 філіяў «Хаўрусу» на правінцыі з агульным лікам сяброў каля 350. 3 прычыны выезду з Парыжу інж. Абрамчыка «Хаўрус» занепадаў, але ненадоўга, бо ў 1936 г. ён ўзноў ажывіўся. У Парыжы паўстала беларуская бібліятэка, нядзельныя курсы, выдавецтва собскага беларускага часапісу «Рэха» і інфармацыйнага беларускага бюлетэню. У 1938 г.у Парыжы паўстала беларуская арганізацыя «Беларуская Жаночая Грамада», якая ладзіла беларускія вечарыны і лекцыі. Перад выбухам вайны ў 1939 г. арганізацыйная праца сярод беларускіх эмігрантаў у Францыі разьвівалася штораз лепш.

За пару год перад сучаснай другой сусьветнай вайной, калі польскія ўлады ліквідавалі беларускія арганізацыі ў Заходняй Беларусі, патрапіла зарганізавацца і стварыць сваё таварыства беларуская эміграцыя ў Варшаве. Беларусы ў Варшаве выяўлялі сваю дзейнасьць яшчэ на пачатку XX стагодзьдзя і ў часе сусьветнае вайны. У 1919 г. у Варшаве зарганізаваўся Беларускі Камітэт, а крыху пазьней І Камітэт Помачы пацярпеўшым ад вайны. Нажаль, абедзьве гэтыя арганізацыі хутка былі зьліквідаваныя. Ад 1922 г. да 1930 г. у Варшаве існавала Беларускае Парлямантарнае Прадстаўніцтва. Нейкі час выходзіў там і беларускі часапіс «Праваслаўны Беларус» і нямецка-беларуска -ўкраінскі часапіс «Natio», прызначаны для інфармаваньня замежжа аб жыцьці г. зв. нацыянальных мяншыняў у Польскай дзяржаве — немцаў, беларусаў і ўкраінцаў. У 1930 г. у Варшаве заснаваўся Саюз Беларускіх Студэнтаў. Ён гуртаваў каля сябе студэнтаў -беларусаў, што здабывалі асьвету ў высшых Варшаўскіх школах. У 1936 годзе паўстала думка стварыць арганізацыю, якая магла-б заапекавацца беларускай калёніяй у Варшаве і праводзіць беларускую культурную працу на тэрыторыі ўсяе Польскае дзяржавы, дзе ёсьць беларусы.

Ініцыятыўная трупа апрацавала статут і пастанавіла залажыць «Беларускае Культурнае Таварыства». Нажаль, польскія ўлады такой арганізацыі не зацьвердзілі. Тады, 23.XII. 1937 г., паўстала «Асьветнае Таварыства» беларусаў у Варшаве з правам дзейнасьці на тэрыторыі гораду Варшавы. Гэтая арганізацыя была зацьверджаная і зараз-жа пачала гуртаваць каля сябе беларускіх работнікаў, работніцаў і інтэлігенцыю, ладзіць лекцыі, вечарыны і наагул праводзіць беларускую культурную працу. Калі Польская дзяржава пад націскам нямецкае арміі распалася і Варшаву занялі немцы, у Варшаве паўстаў Беларускі Камітэт. Камітэт павёў яшчэ шырэйшую дзейнасьць ня толькі сярод беларускіх эмігрантаў у Варшаве, Кракаве і іншых гарадох, але і сярод беларускага сялянскага жыхарства на ўсходніх частках Гэнэральнае губэрні. Адначасна паўсталі беларускія нацыянальныя камітэты ў Лодзі і Пазнані. Перад сучаснай вайной і ў часе вайны найважнейшым беларускім цэнтрам на эміграцыі сталася Нямеччына, а насамперш ейная сталіца Бэрлін. Беларускія эмігранты ў Нямеччыне зьявіліся пасьля першае сусьветнае вайны і гуртаваліся каля беларускага прадстаўніцтва ў Бэрліне, на чале якога стаяў Прадстаўнік Ураду БНР сп. Бароўскі. У Бэрліне друкаваліся некаторыя беларускія кяіжкі для Беларусі. Там жыў нейкі час прэм'ер ураду БНР А. Цьвікевіч. Там таксама гасьцяваў нейкі час З. Жылуновіч, які, працуючы для Савецкае Беларусі, усімі спосабамі стараўся перацягнуць на савецкі бок урад БНР, а таксама і сяброў Рады БНР, нагаворваючы іх прызнаць БССР і здаць ейнаму ўраду ўсе мандаты. Жылуновічу часткава ўдалося выканаць даручаную яму справу. А. Цьвікевіч паслухаўся Жылуновіча, паверыў у бальшавіцкія абяцанкі шырокіх магчымасьцяў беларускае працы ў БССР, склікаў у кастрычніку 1925 г. канфэрэнцыю і стараўся пераканаць усіх сяброў ураду і Рады Беларускае Народнае Рэспублікі аб патрэбе прызнаньня БССР і перадачы савецкаму ўраду сваіх мандатаў. Але пачатая А. Цьвікевічам акцыя не ўдалася да канца. Яго падтрымалі толькі У. Пракулевіч і Л. Заяц. Іншыя сябры ўраду В. Захарка, Я. Варонка, а галоўна старшыня Рады Беларускае Народнае Рэспублікі П. Крэчэўскі сваіх мандатаў не здалі, БССР ня прызналі і засталіся надалей вернымі ідэі 25 сакавіка. Цьвікевіч, Пракулевіч і Заяц, прызнаўшы БССР, выехалі ў Менск, але нядоўга цешыліся там свабодай, бо пазьней бальшавікі арыштавалі і саслалі іх у далёкія ўсходнія краіны, дзе Л. Заяц і памёр, а доля іншых няведамая і таксама пад вялікім пытаньнем. У 1932 г. на Бэрлінскім груньце і сярод беларускай эміграцыі спрабавалі разгарнуць сваю працу камуністыя, выдаючы свой часапіс «Барацьба». Але з прыходам да ўлады ў Нямеччыну Адольфа Гітлера гэты часапіс у 1933 г. перастаў выходзіць. Затое ў гэным самым часе ў Бэрліне паўстаў Саюз Беларускіх Студэнтаў з нацыянальна-беларускай ідэялёгіяй і ён адыйграваў паважную ролю, асабліва ў прапагандаваньні беларускае справы на Бэрлінскім груньце. Перад самай вайной у 1939 г. у Бэрліне зьявіўся правадыр беларускіх нацыянал-сацыялістых Фабіян Акінчыц. ён шукаў у Нямеччыне помачы для беларусаў у змаганьні супроць польскае і бальшавіцкае няволі і зьдзекаў. У выніку гэтага наладзілася супрацоўніцтва беларускіх нацыянал -сацыялістых з нямецкімі дзейнікамі. Супрацоўніцтва гэтае ў часе нямецка-польскае вайны выявілася ў тым, што шмат беларускіх нацыянал-сацыялістых актыўна памагалі немцам у змаганьні з палякамі.

Пасьля распаду Польскае дзяржавы і далучэньня Заходняе Беларусі да БССР беларуская эміграцыя ў Нямеччыне, павялічыўшыся колькасна, зарганізавалася і праводзіць шырокую дзейнасьць. У канцы 1939 г. у Бэрліне было заснаванае Беларускае Прадстаўніцтва, пачала выходзіць беларуская газэта «Раніца», а крыху пазьней паўстаў таксама Камітэт Беларускае Самапомачы. Як прадстаўніцтва, так Камітэт Самапомачы і газэта «Раніца» праводзілі вялікую беларускую работу. Яны гуртавалі беларускую эміграцыю, беларусаў-палонных з польскае і савецкае арміі, разьвівалі беларускую нацыянальную думку, прадстаўлялі беларусаў у Нямеччыне, памагалі беларусам у розных справах, а супрацоўнічаючы з нямецкімі ўладамі, інфармавалі іх аб беларускіх імкненьнях і патрэбах.

Поделиться:
Популярные книги

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Дворянская кровь

Седой Василий
1. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.00
рейтинг книги
Дворянская кровь

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Под Одним Солнцем

Крапивин Владислав Петрович
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Под Одним Солнцем

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)