БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
Шрифт:
XXXI
Заваяваньне Нямеччынай Заходняй і Паўдзённай Эўропы.— Напад Нямеччыны на СССР.— Дзейнасьць беларусаў у Цэнтральнай Эўропе.— Нямецкая акупацыя і вайсковая адміністрацыя Беларусь— Захады беларусаў дзеля арганізацыі беларускай адміністрацыі.— Польская дзейнасьць у Заходняй Беларусі.— Нямецкая палітыка адносна жыдоўскага насельніцтва.— Аднаўленьне рэлігійнага жыцьця на Усходняй Беларусі.— Пачатак «Менскай Газэты».
Нямеччына мела вялікія і хуткія посьпехі ў вайне супроць Францыі і Англіі як на зямлі, так і на моры. 9 красавіка 1940 году немцы занялі Данію і Нарвэгію», а 10 траўня — Галяндыю, Бэльгію і Люксэмбург. 14 траўня немцы распачалі наступ на Францыю. хутка здабылі Парыж і 22 чэрвеня маршал Пэтэн падпісаў перамір'е з Нямеччынай. Наступнае бамбардаваньне з самалётаў Англіі сталася зацяжнай справай, без
Ужо 18 сьнежня 1940 году Гітлер вырашыў вярнуцца да асноўнага напрамку сваёй экспансыі на ўсход, супроць СССР (плян Барбаросса). У сакавіку 1941 году нямецкія войскі ўжо былі ў Мадзяршчыне, Баўгарыі і Румыніі, а 5 красавіка немцы напалі на Грэцыю і Югаславію. Такім чынам Гітлер забяспечыўся на захадзе і на поўдні перад стварэньнем другога фронту і ўзмоцніў свой вайсковы патэнцыял новымі заваяваньнямі.
Рыхтуючыся да вайны супроць СССР, нямецкі ўрад праводзіў падрыхтоўчую працу сярод беларусаў і сярод іншых падсавецкіх народаў. У Нямеччыне, Гэнэральнай губэрні (Польшчы), Чэхаславакіі і Францыі пражывала шмат людзей з падсавецкіх краінаў розных нацыянальнасьцяў, як на волі, так і ў лягерох вайсковаполонных з польскай арміі. Яшчэ ў ліпені 1939 году прафэсар фон Мэндэ быў дэлегаваны ў Вільню для бліжэйшых кантактаў з беларусамі. Ад кастрычніка 1939 году да ліпеня 1941 году беларускай справай цікавіліся нямецкія ўраднікі з контрразьведкі (Абвэр): маёр Гэруліс, былы рэктар унівэрсытэту ў Кэнігсбэргу; маёр Дэрынг, капітан, доктар Казлоўскі, прафэсар фон Мэндэ і яго дараднік фон Энгэльгардт , як экспэрт па беларускіх справах.
У канцы лютага 1941 году Беларускі і Украінскі камітэты ў горадзе Лодзі наведалі нямецкія вайскоўцы маёр Гэруліс і капітан Казлоўскі па справе вярбаваньня добраахвотнікаў беларусаў і ўкраінцаў у парашутныя дывэрсыйныя аддзелы. З беларусаў яны набралі 32 чалавекі, якіх перашколілі ў лягеры каля Остролэнкі і сфармавалі з іх 3 групы. Дзьве групы па 11 чалавек 20 чэрвеня былі спушчаныя на парашутах па савецкім баку мяжы каля Беластоку. Гэтыя групы былі хутка выкрытыя савецкімі ўладамі і зьнішчаныя. Трэцяя трупа з 10 чалавек была спушчаная на парашутах у начы з 21 на 22 чэрвеня каля Менска і яна выканала прызначаныя ёй заданьні.
У Варшаве быў арганізаваны немцамі, пры дапамозе Ж. Вежана і іншых, аддзел беларускіх парашутыстых. Іх перашколілі ў Сілезіі. Напярэдадні нямецкага нападу на СССР гэты аддзел быў перакінуты на ўсход за раку Буг. Пасьля кароткага змаганьня гэты аддзел быў выяўлены і пасаджаны ў турму ў горадзе Ломжы. Па заняцьці Ломжы немцы вызвалілі гэтых людзей.Незадоўга перад вайной нямецкія ўлады выклікалі з Прагі Чэскай у Бэрлін Васіля Захарку, Старшыню Рады БНР, і д-ра Івана Ермачэнку. Іх прыняў заступнік міністра замежных спраў. У гутарцы, якая трывала некалькі гадзін, нямецкі ўраднік даў да зразуменьня, што супрацоўніцтва немцаў з беларусамі немагчыма як роўных партнэраў. Але ён хацеў схіліць беларусаў да супрацоўніцтва з немцамі. Беларускія прадстаўнікі перадалі нямецкаму ўрадніку мэморандум, скіраваны ў Міністэрства замежных спраў Нямеччыны, падпісаны В. Захаркай, Старшынёй Рады БНР, і д-рам I. Ермачэнкам, сябрам Рады БНР. У гэтым мэморандуме было пададзена жаданьне волі і незалежнасьці для Беларусі.
Ужо па заняцьці немцамі Беларусі нямецкія ўраднікі запрапанавалі В. Захарку і I. Ермачэнку аб'ехаць Заходнюю Беларусь і прадыскутаваць беларускія нацыянальныя справы з наяўнымі там вядучымі беларускімі людзьмі. Разважыўшы гэтую справу ў Бэрліне з дзеячамі А. Шкутка, Ф. Акінчыцам і кс. В. Гадлеўскім, было пастаноўлена:
1) наведаць усе культурныя цэнтры Заходняй Беларусі;
2) стварыць Коордынацыйны Камітэт для змаганьня занезалежнасьць Беларусі;
3) прыцягнуць да камітэту ўсіх вядомых культурных і палітычных дзеячоў. З гэтай мэтай Захарка і Ермачэнка наведалі Варшаву, Кракаў,Лодзь і іншыя гарады, спаткаліся з д-рам М. Шчорсам, праф. Р. Астроўскім і іншымі. Быў апрацаваны праект Коордынацыйнага Камітэту. Аднак выявілася вялікая разьбежнасьць у паглядах адносна таго, чаго зараз трэба жадаць ад немцаў: беларускага ўраду ці Коордынацыйнага Камітэту. В. Захарка ведаў, што немцы ня згодзяцца на тварэньне беларускага ўраду, бо яны рыхтуюць для беларускага народу падпарадкаванае становішча пад нямецкім кіраўніцтвам і толькі абяцаюць самаўраду неакрэсьленай будучыні. Ня могучы перамагчы гэтай разьбежнасьці ды імкнучыся да самастойнай Беларусі,В.
Прыбліжэньне нямецка-савецкай вайны станавілася вельмі адчувальным. Беларускія дзеячы, пражываючыя ў вольных краях, імкнуліся спаткаць гэтую падзею супольным узгодненым фронтам і выкарыстаць яе для беларускай нацыянальнай справы. Створаны кс. В. Гадлеўскім Беларускі Нацыянальны Фронт не стаўся большай коордынацыйнай арганізацыяй. Для стварэння адзінай беларускай рэпрэзэнтацыі ад беларускіх арганізацыяў, існуючых у Нямеччыне і Гэнэральнай губэрні, была скліканая 19 чэрвеня 1941 году нарада ў Бэрліне У гэтай нарадзе прымалі ўдзел прадстаўнікі з Нямеччыны: Мікалай Шкялёнак — старшыня Беларускага Камітэту Самапомачы ў Бэрліне, гаж. Анатоль Шкутка — кіраўнік Беларускага Бюро Даверу ў Бэрліне, д-р Вітаўт Тумаш — старшыня Беларускага Камітэту Самапомачы і Лодзі; з Гэнэральнае губэрні прымалі ўдзел: кс. Вінцук Гадлеўскі — прадстаўнік Беларускага Камітэту ў Гэнэральнай губэрні ад цэнтралі ў Варшаве і аддзелаў у Кракаве і Белай Падляскай і іншыя.
Нарада пастанавіла стварыць Беларускі Нацыянальны Цэнтар, які меў за мэту кіраваць, плянаваць і коордынаваць беларускую працу ў Нямеччыне і Гэнэральнае губэрні. На старшыню цэнтру быў выбраны завочна д-р М. Шчорс, а на сяброў М. Шкялёнак, А. Шкутка, кс. В. Гадлеўскі, Ч. Ханяўка і д-р В. Тумаш. Д-р Шчорс з дапамогай д-ра Тумаша апрацаваў даўгі мэморандум на Імя Гітлера. Там жадалася высьвятленьне адносін Нямеччыны да беларускай справы, з дамаганьнем незалежнасьці для Беларусі на ўсіх этнаграфічных землях, пры палітычным і эканамічным супрацоўніцтве з Вялікай Нямеччынай. У мэморандуме выражалася надзея, што цяперашні нямецкі ўрад не паўторыць памылкі ўраду кайзэра Вільгельма II адносна Беларусі. як і на мірных перамовах у Берасьці ў 1917 годзе. Гэты мэморандум быў перададзены нямецкаму гэнэралу, які адмыслова прыехаў з Бэрліну ў Варшаву да д-ра Шчорса 13 ліпеня 1941 году. Праз два дні гэты самы гэнэрал прыехаў да д-ра Шчорса і запэўніў яго, што прапановы гэтага мэморандуму будуць прынятыя пад увагу і зрэалізаваныя пад час канчатковага вырашэньня праблемаў Усходняй Эўропы.
Давяраючы абяцаньням нямецкіх ураднікаў і спадзяючыся на справядлівае вырашэньне беларускай нацыянальнай справы, беларускія дзеячы ў далейшым супрацоўнічалі з нямецкімі ўрадавымі дзейнікамі ў змаганьні супроць СССР за вызваленьне Беларусі.
22 чэрвеня 1941 году Гітлер без абвешчаньня вайны напаў на СССР па ўсёй гранічнай лініі вялікімі збройнымі сіламі. У дзень нападу немцаў па радыё ў Бэрліне выступіў з прамовай пабеларуску да народу Беларусі кс. В. Гадлеўскі, заклікаючы да змаганьня супроць маскоўскіх камуністых за вызваленьне Беларусі ад бальшавізму. Наступна ён выступаў па радыё з падобнымі прамовамі. Нямецкая радыёстанцыя «Вінэта» з Кэнігсбэргу, Усходняй Прусіі, "надавала радыёпраграмы да народаў СССР на іх мовах, заклікаючы да барацьбы з бальшавізмам. Беларускі аддзел быў вельмі актыўны ў гэтай працы. На пачатку вайны нямецкія ўрадавыя прадстаўнікі спатыкаліся з прадстаўнікамі беларусаў у Бэрліне, як: інж. А. Шкутка, кс. В. Гадлеўскі і іншыя. Немцы прапанавалі беларусам прыняць актыўцы ўдзел у антысавецкім змаганьні. Аднак яны не акрэсьлівалі будучага стану для Беларусі па перамозе над СССР.
На займаных абшарах Беларусі на пачатку немцы вешалі на дамох і платах загадзя выдрукаваныя вялікія абвешчаньні на нямецкай і беларускай мовах. На гэтых абвешчаньнях падавалася аб вызваленьні Беларусі ад бальшавізму нямецкімі войскамі, а Беларусь абвяшчалася жыцьцёвым абшарам беларускага народу.
Нямецкі напад на СССР быў неспадзяваным. Ён быў накіраваны моцнымі вайсковымі ўдарамі ў трох напрамках: на поўначы на Ленінград, у цэнтры на Маскву праз Беларусь, а на паўдні на Украіну і Каўказ. Немцы плянавалі ў кароткім часе быць на лініі Архангельск—Астрахань, зьнішчыць індустрыяльныя цэнтры на Урале і да зімы закончыць маланкавую вайну поўным разгромам СССР.
Вялікія савецкія арміі на заходняй мяжы былі хутка спаралізаваныя нямецкай артылерыяй, бамбардаваньнем з самалётаў і танкавымі атакамі. Яны рабілі слабы мяйсцовы супраціў, хаотычна адступалі на ўсход, былі акружаныя нямецкімі арміямі і масава забіраныя ў палон. На пяты дзень вайны немцы занялі Менск, а заваяваньне ўсей Беларусі трывала менш трох тыдняў. Наступленьне немцаў было даўжэй затрыманае савецкімі арміямі на ўсход ад Смаленска — каля Дарагабужа і Ельні, каля Бранска і Гомеля. Толькі на пачатку кастрычніка немцы перамаглі гэты савецкі супраціў і пайшлі на Маскву.