Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

Паводля плянаў немцаў дзейнасьць Беларускай Народнай Самапомачы (БНС) павінна была быць скіраваная на справы харчаваньня і здароўя беларускага насельніцтва, уключаючы справы шпіталяў. Існуючы Беларускі Чырвоны Крыж як маючы арганізацыйны міжнародны характар было загадана зьліквідаваць.

22 кастрычніка 1941 году была выдадзеная адозва да насельніцтва гарадоў і вёсак Беларусі за подпісам гэнэральнага камісара Кубэ і кіраўніка БНС д-ра Ермачэнкі, зьмешчаная ў № 3 «Урадавага Весьніка». Для ліквідацыі бяды-нядолі, выкліканай камуністычным панаваньнем, адозва заклікала арганізаваць свае нацыянальныя мяйсцовыя арганізацыі Самапомачы. БНС заклікала аб дапамозе галадаючым і вайсковапалонным. Адозвы мелі вялікія наступствы. БНС тварылася згары як беларуская сцэнтралізаваная арганізацыя, ахопліваючая ўвесь абшар цывільнай адміністрацыі. У народзе было агульнае

разуменьне вагі і патрэбы ў такой арганізацьіі і яна паўстала ў кароткім часе, гуртуючы ўвесь беларускі актыў. Галоўная ўправа БНС была ў Менску. Ува ўсіх акруговых гарадох былі арганізаваныя акруговыя управы БНС, а ў паветах — паветавыя ўправы БНС.

Галоўным кіраўніком БНС быў д-р I. Ермачэнка, яго заступнікам на пачатку д-р Я. Станкевіч, а пазьней запрошаны з Парыжу д-р Валькевіч. Сябрамі Галоўнай Рады БНС былі: кс. В. Гадлеўскі — галоўны школьны інспэктар, праф. Р. Астроўскі (да ад'езду ў вайсковую зону), арх. Філафей — заступнік Мітрапаліта, праф. В. Іваноўскі — бурмістр Менска, А. Адамовіч і У. Казлоўскі — рэдактары «Беларускай Газэты», інж. I. Касяк — аддзел культуры БНС, агр. Ю. Саковіч — камандант паліцыі Менска, П. Сьвірыд — акруговы судзьдзя, В. Чабатарэвіч — сакратар і зносіны з палітычнай паліцыяй, Аўчыньнікаў — кіраўнік гаспадарчага і транспартнага аддзелу, А. Кіркевіч — кіраўнік аддзелу кнігаводзтва. З бегам часу склад Рады БНС часткова зьмяняўся.

Акруговыя і паветавыя рады БНС складаліся з мяйсцовага вядучага актыву, які вырашаў усе мяйсцовыя беларускія справы і ў патрэбе ўплываў на мяйсцовую нямецкую адміністрацыю.

На заклік БНС сотні фурманак вязьлі жыта і іншыя харчы да БНС, адчыняліся сталоўкі, якія амаль дарам давалі ежу. З Менска ў Віцебск былі высланыя харчы, бо там не змаглі адразу арганізаваць дапамогу галадаючым. БНС атрымала дазвол наведваць лягеры вайсковапалонных і дабілася вызваленьня беларусаў спэцыялістых у розных патрэбных галінах. Пазьней, калі частка вайсковапалонных уцякала да савецкіх партызанаў, доступ БНС да лягероў вайсковапалонных быў забаронены немцамі.

Нямецкая цывільная адміністрацыя адразу перадала БНС поўнасьцю справу аховы здароўя насельніцтва Беларусі. Ужо на пачатку 1942 году быў праведзены зьезд усіх лекароў Беларусь На зьезьдзе было пастаноўлена наступнае: 1) стварыць беларускую лекарскую арганізацыю для дапамогі лекаром пры сьцьверджаньні іх кваліфікацыяў, як і для іншых прафэсыянальных лекарскіх патрэб, 2) адчыніць беларускі унівэрсытэт для адукацыі лекароў; 3) арганізаваць матар'яльную дапамогу лекарам у сучасную цяжкую пару. Зараз па зьезьдзе былі вызначаныя лекары па ўсіх акругах, якія ўрухомілі бальніцы і амбуляторыі пры дапамозе БНС.

За часоў савецкай улады на Беларусі было арганізавана шмат санаторыяў і дзіцячых прытулкаў на прынцыпе самавыстарчальнасьці. Яны мелі прыдзел зямлі, будынкаў, жывёлы і інвэнтару, але самі мусілі працаваць і ўтрымлівацца са сваіх прыбыткаў. Мэдыкамэнты яны атрымлівалі ад кіраўніцтва раёнаў. Немцы хацелі зьліквідаваць гэтую форму .апекі, але гэтым перадалі гэтыя ўстановы для БНС. Акруговыя аддзелы БНС праводзілі рассяленьне дзяцей, колькасьць якіх даходзіла да 10000 асоб, па гэтых прытулках, як і мелі нагляд над імі.

На пачатку 1942 году з Бэрліну прыехаў у Менск камісар з нямецкага міністэрства працы для набору беларусаў на працу ў Нямеччыну, На БНС быў узложаны абавязак, каб ейныя лекары рабілі агляд стану здароўя кандыдатаў. На пачатку гэты набор праводзіўся сярод добраахвотнікаў, але калі такіх зьявілася зусім мала, то людзей сталі забіраць прымусова. Лекары рабілі кваліфікаваны агляд здароўя, ведаючы, што людзі ня хочуць ехаць з Беларусі, і ў выніку знаходзілі «я шмат здольных кандыдатаў да працы. Д-р Ермачэнка і яго супрацоўнікі былі арыштаваныя немцамі за сабатаж набору работнікаў. Аднак яны сьцьвердзілі, што агляд рабіўся на аснове найлепшай лекарскай практыкі, таму нарэшце арыштаваныя былі выпушчаныя на волю. У выніку БНС была адсуненая ад лекарскага агляду, а немцы высылалі работнікаў без лекарскага агляду. Набор работнікаў праводзіўся самымі дзікімі спосабамі. Так, у Сталовічах Баранавіцкай акругі на першы дзень Вялікадня ў 1943 годзе СД акружыла царкву, поўную народу, забрала ўсіх працаздатных людзей і гвалтам выслала іх на работы ў Нямеччыну.

Сетка СД на ўсей Беларусі арыштоўвала, праводзіла сьледства і карала паводля сваіх крытэрыяў. Іх дапаможныя службоўцы латышы не дбалі аб справядлівасьці для беларускага насельніцтва. Польскія і савецкія правакатары пралазілі ў апарат СД і стараліся вымардаваць

як найбольш нацыянальна сьведамых беларусаў. Каб паўстрымаць гэты чужацкі тэрор, д-р Ермачзнка дабіўся ад гэнэральнага камісара, каб у СД працавалі і беларускія ўраднікі, якія дапамогуць унікнуць бязсэнсоўнага тэрору. У большыя аддзелы былі прынятыя на працу беларусы.

Кс. В. Гадлеўскі быў скіраваны з Бэрліну ў Менск д-рам Шульцам на становішча галоўнага школьнага інспэктара. Па прыезьдзе ў Менск у верасьні 1941 году ён быў прызначаны гэнэральным камісарам Кубэ на гэтую пасаду. Ад пачатку кс. Гадлеўскі быў вялікім прыхільнікам немцаў. Гэта было вынікам гутарак нямецкіх ураднікаў з ім у Бэрліне да прыезду на Беларусь. На аснове гэтага ён заяўляў, што па сканчэньні вайны немцы аддадуць беларусам усё кіраўніцтва на Беларусі. А ў перамозе немцаў ён быў моцна пераконаны. Кс. Гадлеўскі быў устаноўлены кіраўніком існуючага школьнага аддзелу ў Нэбэнбюро. Там ён атрымаў памяшчэньне для ўрадаваньня і для жыцьця. Кс. Гадлеўскі запрасіў д-ра Я. Станкевіча да дапамогі пры працы і яны распачалі плянаваць культурна -асьветную працу. Гэтая дзейнасьць самастойнага характару была хутка спыненая немцамі.Беларускі школьны аддзел у Нэбэнбюро быў абмяжаваны да ролі дарадніка для немцаў і па іхніх пажаданьнях. Плянаваньне, кіраўніцтва і кантролю школьнай справы выконвалі самі немцы. Гэнэральны камісарыят забараніў кс. Гадлеўскаму зносіцца непасрэдна са школьнымі аддзеламі акругаў. Д-р Я. Станкевіч хутка пакінуў працу ў школьным аддзеле, калі пабачыў такія дачыненьні.

13 кастрычніка 1941 году гэнэральны камісар Кубэ апублікаваў ва «Урадавым Весьніку» загад акруговым камісарам галоўных камісарыятаў Менска і Баранавічаў, каб да 1 кастрычніка 1941 году ў іх акругах былі адчыненыя школы. Гэты загад быў высланы камісарам значна раней. Абавязкавае навучаньне ўстанаўлялася для дзяўчат і хлапцоў у веку ад 7 да 14 гадоў. Для дзяцей жыдоўскага паходжаньня не ўстанаўлялася ніякага абавязкавага навучаньня і не дазвалялася арганізаваць жыдоўскіх школаў.

У выдадзеным гэнэральным камісарам Кубэ часовым школьным рэгуляміне пісалася наступнае: «§ 1. Гэнэральная акруга Беларусі ахоплівае жыцьцёвы абшар беларускага народу. Дбаньне аб беларускай культуры, звычаях і асьвеце зьяўляецца аднэй з істотных задач школ Гэнэралънай акругі Беларусі. Іншыя народнасьці: палякі і расейцы, якія жывуць на гэтым жыцьцёвым абшары, павінны засвойваць беларускую культуру... Выкладаньне ў школах будзе ў беларускай мове». 30 студзеня 1942 году гэнэральны камісар Кубэ выдаў забарону карыстаньня ў школах ранейшымі савецкімі і польскімі школьным! падручнікамі. Да часу ўвядзеньня новых школьных падручнікаў настаўнікі павінны былі карыстацца выдадзенай школьным інспэктарам для беларускіх школаў газэтай «Беларуская Школа». Навуковаму аддзелу Нэбэнбюро было даручана распрацаваньне школьных падручнікаў для пачаткавых беларускіх школаў. Шэраг навуковых працаўнікоў рыхтавалі патрэбныя падручнікі.

Пры акруговых камісарах былі школьныя аддзелы з беларускіх працаўнікоў, падпарадкаваных нямецкаму ўрадніку акругі і выконваючых яго загады. Паветавыя школьныя ўраднікі былі беларусамі і яны выконвалі загады акруговых школьных аддзелаў.

Бурмістр Менска, д-р Тумаш, не пагаджаўся з падпарадкаванай выканаўчай роляй, якую яму давала нямецкая цывільная адміністрацыя. Ён выехаў з Беларусі ў Нямеччыну, але перад выездам прадставіў кандыдата на сваё мейсца. Паводля стараньняў д-ра Я. Станкевіча гэтае становішча згадзіўся абняць праф. Вацлаў Іваноўскі, які тады пражываў у Вільні. Немцы згадзіліся на кандыдата і прызначылі яго бурмістрам Менска. Праф. Іваноўскі быў старэйшы векам і грамадзка выраблены праз сваё папярэдняе жыцьцё. Ён дастасоўваўся да нямецкіх вымаганьняў і стараўся павялічваць свае ўплывы. Сярод беларусаў Менска ён меў мала даверу. Яго шматгадовая праца прафэсара польскага ўнівэрсытэту ў Варшаве, трыманьне здалёк ад беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы ды рыма-каталіцкае веравызнаньне выклікалі недаверу многіх. Ён акружыўся рыма-каталіцкімі працаўнікамі, а пры зачыненых дзьвярах у яго габінэце часта гучэла польская мова. Ён часта гаварыў Ю. Сабалеўскаму, што яго наведваюць польскія дзеячы з Гэнэральнай губэрні і тэрорызуюць яго. Дзеці Іваноўскага, якія прыяжджалі з Варшавы, уважалі сябе за палякоў, ня ведалі беларускай мовы і гаварылі па-польску. Дачка Іваноўскага адчынена казала, што яе бацька выдумаў (ураіў сабе), што ён беларус, а не паляк. Сярод невялікай часткі беларусоў, пераважна рыма-каталіцкага веравызнаньня і асабліва з Заходняй Беларусі, Іваноўскі цешыўся даверам і супрацоўніцтвам.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3