БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
Шрифт:
Савецкая ўлада юрыдычна зраўнала беларусаў у правох з летувісамі, дазволіла адчыніць пару беларускіх народных школаў у Віленскай акрузе, але ясна не давала ніякіх надзеяў на магчымасьць развіцьця шырэйшае беларускае працы.
Ад 27 да 30 чэрвеня 1940 году войскі Савецкай Расеі акупавалі Бэсарабію і паўночную Букавіну, забіраючы іх збройна ад Румыніі. На вонкавай мяжы новазаваяваных краінаў урад СССР адразу распачаў фартыфікацыйныя работы, вайсковую падрыхтоўку і засіляньне рознымі родамі зброі. На заходняй мяжы Беларусі будаваліся ДОТы, супроцьтанкавыя равы, аэрадромы, пляцоўкі для артылерыі і г. п. Прыбывалі вайсковыя адзінкі, танкі, артылерыя, самалёты і г. п.
Адначасна савецкія ўлады апаноўвалі
Распачаўся падзел зямлі абшарнікаў паміж беззямельнымі і малазямельнымі сялянамі. За 1939 і 1940 гады было раздадзена 439 000 гэктараў абшарніцкай зямлі, 14 000 абшарніцкіх коняй, 33 000 абшарніцкіх кароў і шмат дробнай жывёлы. На пачатку савецкія ўлады непасрэдна ня змушалі ісьці ў калгасы. Ha ix налажылі вялікія падаткі натурай, грашыма і працай на леса- і сенанарых-тоўках.У скляпох адразу зьніклі вопратка, абутак, харчы і ўсе іншыя рэчы першай патрэбы. 3 СССР прывозілася шмат гарэлкі, трохі солі, запалак і газы. Доўгія чэргі перад скляпамі сталіся пастаяннай зьявай. Калі ў савецкіх палітрукоў запытвалі мяйсцовыя людзі: чаму цяпер у скляпох нічога няма, а за часоў панскай Польшчы там было ўсяго поўна, то тыя адказвалі, што ўсё будзе. Але запытаўшы чалавек хутка зьнікаў, арыштаваны праз НКВД.
Прыехаўшыя савецкія людзі былі худыя і бедна апранутыя. Мяйсцовае насельніцтва мела здаравейшы выгляд і было лепш апранутае.
Савецкія ўлады заяўлялі, што само мяйсцовае насельніцтва павінна вырашыць сваю будучыню. Аднак гэта была звычайная ашуканчая прапаганда. Ужо 6 кастрычніка 1939 году савецкае ваеннае камандаваньне абвесьціла выбары ў Народны Сход Заходняй Беларусі і вызначыла іх на 22 кастрычніка 1939 году. Выбары мелі быць агульныя, роўныя, непасрэдныя і патаемныя. Савецкія ўлады стварылі Цэнтральны перадвыбарчы камітэт Заходняй Беларусі з сядзібай у Беластоку. Да гэтага Камітэту былі прызначаныя найвышэйшыя ўрадоўцы з БССР, як Мікалай Наталевіч — Старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР і Грэкаў, тры камандзіры Савецкай Арміі: Гайсін, Маркеев і Спасов ды шмат савецкіх высокіх партыйных урадоўцаў, пераважна расейскага, жыдоўскага і грузінскага паходжаньня.
Перадвыбарчы камітэт падзяліў край на выбарчыя акругі, да якіх прызначыў савецкіх актывістых дзеля правядзеньня выбараў на мейсцах. Кандыдатаў падбірала патаемна савецкае кіраўніцтва, наступна іх публічна выбіралі мяйсцовыя сходы насельніцтва. Ніякія іншыя кандыдаты не дапушчаліся і дзеля гэтага былі пададзеныя для галасаваньня кандыдаты толькі аднаго савецкага сьпіску. У галасаваньні 22 кастрычніка прымалі ўдзел усе жыхары больш за 18 гадоў векам, незалежна ад сацыяльнага паходжаньня, расы, нацыянальнасьці, веравызнаньня, асьветы, маемаснага стану і ранейшай палітычнай прыналежнасьці і дзейнасьці. Агулам 96,7% упаўнаважаных выбаршчыкаў
Першае паседжаньне Народнага Сходу Заходняй Беларусі адбылося 28 кастрычніка 1939 году ў Беластоку. Праграма Сходу загадзя была падрыхтаваная савецкімі ўладамі і праводзілася савецкімі кіраўнікамі. Першы дзень выпаўнілі прапагандовыя прамовы, ганьбячыя панскую Польшчу і хвалячыя савецкую ўладу. На паседжаньнях 29 і 30 кастрычніка былі прынятыя дэклярацыі вырашальнага характару: 1) аб перадачы ўсёй дзяржаўнай улады ў Заходняй Беларусі Саветам дэпутатаў працоўных; 2) аб выражэньні просьбы ад працоўных Заходняй Беларусі да Вярхоўнага Савету СССР аб прыняцьці яе ў склад СССР і аб'яднаньні з БССР; 3) аб канфіскацыі абшарніцкіх земляў і абвешчаньні ўсёй зямлі дзяржаўнай собскасьцяй; 4) аб нацыяналізацыі банкаў і вялікіх прамысловых прадпрыемстваў, якія становяцца дзяржаўнай собскасьцяй.
Народны Сход выбраў паўнамоцную дэлегацыю з 66 асоб, якая паехала ў Маскву на 5-ю надзвычайную сэсыю Вярхоўнага Савету СССР. 2 лістапада 1939 году сэсыя прыхілілася да просьбы дэлегацыі і прыняла закон аб уключэньні Заходняй Беларусі ў склад СССР і аб'яднаньні яе з БССР. 12 лістапада 1939 году ў Менску адбылася 3-я пазачарговая сэсыя Вярхоўнага Савету БССР, якая пастанавіла прыняць Заходнюю Беларусь у склад БССР і такім чынам аб'яднаць беларускі народ у адзінай беларускай дзяржаве.
3 лістапада 1939 году была падпісаная ўмова паміж урадамі СССР і Нямеччыны аб перасяленьні жадаючых немцаў з БССР у Нямеччыну і беларусаў Гэнэральнай губэрні ў БССР. Падобная ўмова аб перасяленьні была падпісаная 7 лістапада 1939 году паміж урадамі СССР і Лету вы.
Канстытуцыя БССР была зрэвізаваная, гарантуючы тэрыторыяльную цэласць, нацыянальны стан і сувэрэннасьць у межах СССР. Аднак папярэдняя мяжа паміж Польшай і БССР, дзелючая Заходнюю Беларусь ад Усходняй, утрымлівалася і пільнавалася цьвёрда, як за ранейшых часоў. Высокі плот з калючага дроту, вежы з вартаўнікамі і кулямётамі ды баранаваная кожнага дня паласа зямлі ішлі ўздоўж усяе мяжы. Пераход яе быў сурова забаронены, і толькі асобы па прапускох маглі пераяжджаць яе ўва ўстаноўленых мейсцах.
Па афармленьні аб'яднаньня Заходняй Беларусі з БССР, распачалася поўным ходам ейная саветызацыя. Бальшавіцкі апарат, прысыланы з СССР, пастаянна павялічваўся. Гэта былі па нацыянальнасьці пераважна жыды, расейцы, грузіны і іншыя нацыяналы. Між імі было трохі зрусыфікаваных беларусаў. Гэтымі функцыянерамі быў абсаджаны кіруючы апарат ад гары і ўніз, ахопліваючы ўсе галіны жыцьця краю. Па акруговых гарадох — акруговыя камітэты КП(б)Б і акруговыя выканаўчыя камітэты; па раённых гарадох — раённыя камітэты КП(б)Б і раённыя выканаўчыя камітэты. У 1940 годзе ў Заходняй Беларусі налічвалася 14666 сяброў і кандыдатаў бальшавіцкай партыі ў 1106 пярвічных партыйных арганізацыях. На ніжэйшым узроўні, у гарадзкіх і сельскіх Саветах, было ўцягнена ў працу звыш 10000 мяйсцовых актывістых, па гарадох і местачках пераважна жыдоў, а па вёсках — беларусаў.
Усе часовыя мяйсцовыя ўправы, як і часовая служба парадку, былі цяпер распушчаныя. З СССР была прывезеная міліцыя, якая ахапіла ўвесь край сваімі аддзеламі. НКВД разбудавала турмы і свае аддзелы допытаў і расстрэлаў паводля савецкіх узораў, такіх памераў і дзічыні, якіх тут ніколі ня было.
24 лютага 1940( году ў Заходняй Беларусі адбыліся першыя выбары ў1 Вярхоўныя Саветы СССР і БССР. Сярод 58 кандыдатаў Вярхоўнага Савету БССР 30 былі беларусамі, 16 — палякамі, 6 — расейцамі і 2 — жыдамі.