Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

Наведваючы Міністэрства ўсходу (Остміністэрыюм) у Бэрліне ў верасьні 1941 году, д-р Шчорс атрымаў там прапанову абняць становішча старшыні Беларускай Народнай Самапомачы (БНС) у Менску і раднага пры гэнэральным камісары Беларусі Кубэ. Яму абяцалі, што сытуацыя на Беларусі мае зьмяніцца пры цывільнай нямецкай адміністрацыі. Калі д-р Шчорс запытаўся, ці Кубэ будзе браць пад увагу яго рады, то ўраднікі сказалі, што гэта будзе залежаць ад самога Кубэ. Д-р Шчорс адмовіўся ад прапанаваных становішчаў, ня хочучы нясьці маральнай адказнасьці за дзеяньні, на якія ён ня мог бы мець уплыву.

У акруговых, паветавых і бальшыні валасных цэнтраў Заходняй Беларусі ад самага пачатку нямецкай акупацыі ўладу захапілі палякі, якія масава прыбылі з Гэнэральнай губэрні,

а часткова перахаваліся на Беларусі. Многія з іх добра ведалі нямецкую мову, альбо сталіся нямецкімі нацыяналамі (фольксдойчы). Агульная адміністрацыя і паліцыя сталіся польскімі, у чым дапамаглі польскія абшарнікі, якія вярнуліся ў свае маёнткі. Калі-ж мяйсцовыя беларусы рабілі захады перад немцамі аб зьмене польскай адміністрацыі на беларускую, то палякі ўдавалі іх немцам як камуністых і тыя загадвалі страляць беларусаў. У далейшым палякі самі вымардоўвалі беларускі нацыянальны актыў на мейсцах па ўсёй Заходняй Беларусі.

Сяляне адразу па ўцечцы бальшавікоў распачалі дзяліць калгасную зямлю і рухомую маемасьць ды вяртацца да аднаасабовай гаспадаркі. Саўгасы і большыя прамысловыя прадпрыемствы былі абсаджаныя нямецкімі вайсковымі ўраднікамі і функцыянавалі як дзяржаўныя прадпрыемствы.

Па загадзе нямецкіх уладаў жыдоўскае насельніцтва мусіла ў кароткім часе перасяліцца ў бліжэйшыя прызначаныя для іх часткі гарадоў і большых местачак. Гэтыя часткі паселішчаў былі абгароджаныя высокімі плакатамі з калючага дроту і з будкамі, дзе былі ўзброеныя вартаўнікі. Унутры гэтых гэто-паселішчаў кіраўніцтва выконвалі самі жыды, як і парадку пільнавала жыдоўская паліцыя. Выхад з гэто дазваляўся толькі для тых, каго бралі для працы патрабуючыя ўстановы. На працу жыдоў вялі ў калёнах узброеныя вартаўнікі. Жыды былі змушаныя насіць нашытую на вопратку жоўтую зорку Давіда. Рэшце насельніцтва было забаронена зносіцца з жыдамі пад пагрозай суровых, караў.

Улічваючы вялікае значаньне рэлігіі ў беларускім народзе і хочучы скарыстаць гэта ў супроцьвагу савецкаму атэізму, немцы падтрымлівалі адбудову рэлігійнага жыцьця на Усходняй Беларусі, якое было поўнасьцю зьнішчана савецкімі ўладамі. Па заняцьці Менска нямецкія часткі палітычнай паліцыі (СД) прывязьлі ў сталіцу з Пружаншчыны пражываючага там праваслаўнага іераманаха Уладзімера Фінькоўскага. Народ спаткаў сьвятара з вялікай радасьцяй. У Менску быў арганізаваны царкоўна-будаўнічы камітэт, які распачаў рэмонт уцалелых цэркваў: Сьв. Кацярыны, Прэабражэньня і на Старажоўцы. Гарадская ўправа дапамагала гэтай дзейнасьці і ў жніўні 1941 году сьв. Фінькоўскі распачаў богаслужэньні ў Прэабражэнскай царкве. Богаслужэньні прыцягвалі мноства народу і рабілі вялікае ўражаньне на народ. Сьв. Фінькоўскі наведваў іншыя гарады і местачкі Усходняй Беларусі, арганізаваў там будаўнічыя камітэты для адбудовы і рэмонту існуючых цэркваў і прызначаў туды сьвятароў. Народ масава прывозіў малых і прыводзіў старэйшых дзяцей да хрышчэньня. Іераманах Фінькоўскі паходзіў з беларускай сялянскай сямьі, аднак прапаведваў парасейску і трымаўся здалёк ад беларускай адміністрацыі у Менску. Ён трымаў сувязь толькі з немцами.

Стараньнямі д-ра М. Щчорса і мяйсцовага беларускага актыву ў Баранавічах было арганізаванае выданьне«Баранавіцкай Газэты» на нямецкай і беларускай мовах. Першы нумар газэты выйшаў з друку ў канцы ліпеня 1941 году. Нямецкі наглядчык над газэтай ад вайсковага камандаваньня над уплывам палякоў дамагаўся ўвядзеньня ў гэтую газэту польскай старонкі. Аднак беларусы цьвёрда супрацівіліся гэтаму і не дапусьцілі да польскіх уплываў.

Ініцыятывай і арганізацыйнымі захадамі бурмістра Тумаша, як і высілкамі журналістых, пісьменьнікаў і паэтаў у Менску ў жніўні 1941 г. пачала выходзіць на беларускай мове і ў беларускім нацыянальным духу «Менская Газэта», якая разыходзілася пераважна ў горадзе і часткова ў яго ваколіцах.

XXXII

Нямецкая цывільная адміністрацыя на ўсходзе Эўропы і на Беларусі.— Падзел Беларусі немцамі.— Д-р I. Ермачэнка, кс. В. Гадлеўскі і праф. В. Іваноўскі на Беларусь— Рэлігійнае

жыцьцё.— Вымардаваньне жыдоў немцамі.— Прапагандыстыя, Саюз Беларускай Моладзі і нямецкія пляны на будучыню для Беларусь— Прэса, выдавецтвы і культурна -мастацкае жыцьцё.

17 ліпеня 1941 году, чатыры тыцні пасьля пачатку вайны з СССР, Гітлер вызначыў Альфрэда Розэнбэрга, балтыцкага немца, дзяржаўным міністрам для ўсяго ўсходу Эўропы. У Бэрліне было створана Усходняе Міністэрства (Остміністэрыюм) для адміністраваньня гэтымі абшарамі. Розэнбэрг падзяліў усход Эўропы на чатыры адміністрацыйныя адзінкі: Вялікая Фінляндыя, Усходні Край (Остлянд), Украіна і Каўказ Дзяржаўны камісарыят Остлянду складаўся з Гэнэральных акругаў Беларусі, Эстоніі, Латвіі і Летувы. На чало Остлянду быў вызначаны Гітлерам дзяржаўны камісар Гэйнрых Лёзэ (Lohse) з сядзібай у Рызе.

Этнаграфічная тэрыторыя Беларусі была падзеленая немцамі наступна. 15 жніўня 1941 году Бел а сто к і Горадня з акругамі былі далучаныя да Усходняй Прусыі — нямецкага Райху. Вільня з акругай была далучана да Летувіскай гэнэральнай акругі. Дзьвінск з акругай быў накінуты ў межах Латвійскай гэнэральнай акругі. Гарады: Берасьце, Пінск і Гомель з акругамі былі далучаныя да Гэнэральнага камісарыяту Украіны. Рэшта Беларусі, уключаючы Смаленшчыну і частку Браншчыны, мела тварыць Беларускую гэнэральную акругу. Пакуль што Беларуская гэнэральная акруга была падзеленая на дзьве часткі: цывільную і вайсковую зоны. Цывільная нямецкая адміністрацыя абняла абшары на захад ад ракі Бярэзіны. Абшары на ўсход ад Бярэзіны падлягалі вайсковай нямецкай адміністрацыі дзеля пастаянных вайсковых апэрацыяў, якія там адбываліся.

Абсяг кампэтэнцыяў беларусаў у адміністрацыйным апараце кожнай з названых частак Беларусі быў розны. Беласточчына і Гарадзеншчына лічыліся часткай нямецкага Райху і там уся адміністрацыя была нямецкая. Беларусы кіравалі толькі часткова беларускім школьніцтвам і некаторымі харытатыўнымі арганізацйямі.

Зараз па далучэньні гэтай часткі Беларусі да Райху прыбыўшыя сюды ўкраінскія дзеячы распачалі яе ўкраінізацыю. У павеце Белая Падляская яны ўплынулі на нямецкае кіраўніцтаа і распачалі адчыняньне ўкраінскіх школаў заместа беларускіх, а праваслаўных сьвятароў змушалі ўжываць украінскую мову. Мяйсцовыя беларусы супрацівіліся гэтым намаганьням украінцаў і ў шасьці валасьцёх (Янаў—Церасполь) гэтая дзейнасьць была спыненая і былі адчыненыя беларускія школы па вёсках. а ў цэрквах была ўведзеная беларуская мова.

На тэрыторыі Беларусі з Вільняй, далучанай да Летувы, адміністрацыя была ў руках летувісаў аж да летувіскіх Мужоў Даверу пры гэнэральным камісары Летувіскай акругі. Аднак немцы спынілі найбольш дзікія праявы летувіскага шавінізму ў дачыненьні да беларусаў. Ужо пару дзён па заняцьці Вільні нямецкімі войскамі там арганізаваўся Беларускі Нацыянальны Камітэт. Гэты камітэт быў афіцыйным прадстаўніцтвам беларусаў у Гэнэральнай акрузе Летувы. Беларуская мова была прызнаная немцамі ў Вільні за адну з афіцыйных моваў у краі, побач з летувіскай і польскай. Урадавыя нямецкія паведамленьні аб прабегу вайны падаваліся і ў беларускай мове.

Падобнае палажэньне было на беларускіх тэрыторыях, далучаных да Гэнэральнай акругі Латвіі і Гэнэральнага камісарыяту Украіны.

Афіцыйная назва для Беларусі была — Беларуская гэнэральная акруга (Weissruthenische Generalbezirk). На чале яе ў ліпені 1941 году быў пастаўлены Гітлерам гэнэральны камісар Беларусі Вільгэльм Кубэ. Сядзіба яго была ў Менску. Беларусь Остлянду была падзеленая на пяць галоўных акругаў (Hauptbezirke) з цэнтрамі ў Менску, Баранавічах, Магілеве, Віцебску і Смаленску. На чале іх у зоне цывільнай адміністрацыі былі вызначаныя нямецкія камісары галоўных акругаў. Галоўныя акругі дзяліліся на акругі (Gebiet) з нямецкімі акруговымі камісарамі на чале. Акругі дзяліліся на наветы, на чале якіх стаялі беларускія старшыні паветаў, прызначаныя акруговымі камісарамі. Паветы дзяліліся на воласьці, на чале якіх былі беларускія валасныя старшыні. Воласьцям падлягалі вёскі, якімі кіравалі беларускія старасты.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3