Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

Нямецкая цывільная адміністрацыя прыбыла на Беларусь 1 верасьня 1941 году. Гэта былі нацыянал-сацыялістычныя партыйцы ў брунатных уніформах. Яны перебралі ўладу ад нямецкай групы арміяў «Цэнтар» і ад беларускіх цывільных установаў вышэйшага ўзроўня, ад акругаў і акруговых гарадоў, пакідаючы на мейсцы беларускую адміністрацыю паветаў і валасьцей ды вёсак.

Галоўнае кіраўніцтва нямецкай паліцыі, аддзелаў СС і ўстановы СД было ў Менску, а па акруговых цэнтрах былі ўстаноўленыя аддзелы нямецкай паліцыі,( якім былі падпарадкаваныя нямецкія паветавыя аддзелы паліцыі. У паветах былі арганізаваныя аддзелы беларускай паліцыі, падпарадкаваныя нямецкім

аддзелам. У валасьцёх нясьлі службу парадку беларускія паліцэйскія. Палітычная паліцыя (СД) мела свае аддзелы ў акруговых цэнтрах і важнейшых паветавых цэнтрах. Аддзелы СС былі стацыянаваныя каля Менска і высыланыя для карных экспэдыцыяў па ўсім краі.

На Беларусь былі прывезеныя немцамі адмысловыя летувіскія карныя батальёны, якія стаялі каля Менска і Сьвіра. Яны былі ўжываныя для карных экспэдыцыяў супроць мяйсцовага насельніцтва. Падобны славацкі батальён стаяў у Будславе Глыбоцкай акругі. Аднак славакі хутка навязалі адносіны са сваімі «братамі» — савецкімі партызанамі і іх вярнулі ў Славакію. На беларускай Віленшчыне, далучанай да Гэнэральнай акругі Летувы, быў арганізаваны немцамі беларускі батальён пад камандай капітана Сазыкі.

Для забясьпячэньня даставак з Беларусі для Нямеччыны ў харчох і іншых таварах па ўсіх акруговых, паветавых і валасных цэнтрах, як і большых прадпрыемствах, былі нямецкія крэйсляндвірты, зондэрфюрэры і іншыя ўраднікі. Для спраў гандлю былі прысланыя аддзелы нямецкай арганізацыі ЦТГО. Для выконваньня будаўнічых работ для закватэраваньня і камунікацыі для вайсковых патрэб былі прысланыя аддзелы нямецкай арганізацыі ТОДТ. У гэтай арганізацыі працавала шмат польскіх фольксдойчаў, якія выкарыстоўвалі гэтую арганізацыю для польскай субвэрсыйнай працы.

Забіраючы ўладу ў свае рукі ад беларусаў, якія мелі яе пад час вайсковага кіраўніцтва па акруговых і гарадзкіх цэнтрах, нямецкая цывільная адміністрацыя затрымлівала існуючы беларускі апарат, але зводзіла функцыі беларусаў да сьляпых выканаўцаў нямецкіх загадаў. У гэтым выпадку зусім ясна выступіў стан нямецкага калёніялізму для Беларусь Шэраг беларускіх дзеячоў не пагаджаліся з такім станам і адмаўляліся ад далейшай працы на мейсцы. Некаторыя з іх варочаліся назад у Гэнэральную губэрню, або ў Нямеччыну, як д-р Тумаш, а некаторыя пераяжджалі на ўсход у вайсковую зону Беларусі, як Астроўскі, Вітушка, Касмовіч і іншыя. Там былі значна большыя свабоды дзейнасьці і магчымасьці для дапамогі беларускай нацыянальнай справе, чым у зоне цывільнай адміністрацыі.

Беларускі актыў прыпушчаў, што сучасная нямецкая акупацыйная палітыка на Беларусі можа ў будучыні зьмяніцца. Аб гэтым гаварылі беларускім дзеячам нямецкія ўраднікі гэнэральнага камісара ў Менску, заяўляючы, што па сканчэньні вайны яны паедуць у Нямеччыну, а беларусы самі будуць кіраваць сваім краем. Вынік вайны ў гэтым часе ня быў да прадбачаньня. Аднак пры ўсякай сытуацыі беларусам патрэбная собская нацыянальная сіла. Пры першай магчымасьці яе трэба было тварыць у галіне павялічэньня нацыянальнай сьведамасьці ў народзе, павялічэньня грамадзкай і адміністрацыйнай арганізаванасьці ды тварэньня збройнай сілы. Беларускі нацыянальны актыў імкнуўся здабыць гэтыя пазыцыі, паколькі гэта было магчыма пры наяўнай сытуацыі.

Арганізаваную Р. Астроўскім управу Менскай акругі з ейнымі аддзеламі гэнэральны камісар затрымаў і ператварыў у дапаможнае сабе бюро (Нэбэнбюро). Яно выконвала дарадчыя і дасьледчыя функцыі па тых справах, па якіх да яго зьвярталіся ўраднікі-немцы паасобных аддзелаў гэнэральнага камісара.

Для

праўнага рэгуляваньня жыцьця на Беларусі быў выдаваны друкам на нямецкай і беларускай мовах «Урадавы Весьнік гэнэральнага камісара Беларусі». У нумары першым «Весьніка» была зьмешчана адозва дзяржаўнага камісара Остлянду Лёзэ ад 1 верасьня 1941 году, у якой пішацца наступнае: «...цаной сваёй крыві нямецкая армія разьбіла бальшавіцкага сусьветнага ворага і вызваліла Вас [жыхароў Беларусі] ад гэтага бальшавіцкага тэрору. Тым самым нямецкі народ узяў на сябе права і ўважае за абавязак заснаваць такія парадкі ў вашым краі, каб ніколі больш не магла ізноў паўстаць падобная небяспека для народаў Эўропы, якая пагражала-б іхняму быцьцю...»

«Нямецкае кіраўніцтва закліча вашых прадстаўнікоў у валасьцёх і гарадох да супольнае працы, у выпадку патрэбы яно вызначыць з вашага асяродзьдзя давераных людзей, якія будуць даводзіць да ведама дзяржаўнага камісара і акруговых камісараў вашыя жаданьні і патрэбы».

20 чэрвеня 1941 году была выдадзеная пастанова Лёзэ, якая абвесьціла, што распараджэньні датычна цывільнага жыхарства выдаюць урады нямецкага цывільнага кіраўніцтва. Адначасна была выдадзеная пастанова Лёзэ аб канфіскаце ўсёй рухомай і нерухомай маемасьці СССР у Остляндзе праз нямецкае цывільнае кіраўніцтва паводля стану на 20 чэрвеня 1941 году.

Пастанова Лёзэ ад 18 жніўня 1941 году ўводзіла нямецкую мову як дзяржаўную у Остляндзе, з дапушчэньнем мясцовай мовы ў кожным Гэнэральным абшары.

Тады-ж быў пастаноўлены абавязак рэгістрацыі на біржы працы ўсіх жыхароў Остлянду; гэтыя біржы пасьля мелі вызначаць каго, у якім парадку і калі выклікаць на працу. Гэта пастанова так сама легалізавала набор беларусаў для высыланьня іх на працу ў Нямеччыну, што і распачалося ў кароткім часе. Пастанова дзяржаўнага міністра Розэнбэрга ад 19 сьнежня 1941 году абагульняла і прэцызавала ўвядзеньне абавязку працы для жыхароў усяго ўсходу ў веку ад 18 да 45 гадоў адпаведна іх здольнасьці.

Распараджэньне дзяржаўнага камісара Остлянду Лёзэ ад 26 студзеня 1942 году забавязвала ўсіх жыхароў Остлянду да павіннасьцяў даставы фурманак і работнікаў ручной працы. Перадусім гэтая павіннасьць служыла патрэбам немцаў, як: вываз лесу, направа патрэбных для гэтага дарогаў і інш.

«Урадавы Весьнік» зьмяшчаў пастановы, што датычылі Беларусі, выдаваныя дзяржаўным міністрам занятых усходніх абшараў Розэнбэргам, дзяржаўным камісарам Остлянду Лёзэ, гэнэральным камісарам Беларусі Кубэ і па іх даручэньні паасобнымі кіраўнікамі аддзелаў. Гэты «Урадавы Весьнік» выдаваўся да канца дзейнасьці нямецкай цывільнай адміністрацыі на Беларусі.

На пачатку цывільнай адміністрацыі на Беларусь прыбыло некалькі беларускіх дзеячоў, якія занялі кіруючыя беларускія становішчы ў сыстэме нямецкай цывільнай адміністрацыі. Гэта былі: д-р Іван Ермачэнка, кс. Вінцук Гадлеўскі і праф. Вацлаў Іваноўскі.

Д-р I. Ермачэнка быў скіраваны 26 верасьня 1941 году праз дзяржаўнага міністра Розэнбэрга на кіраўніка мяйсцовай Самапомачы, якая прадбачалася пры аддзеле здароўя і народнай апекі пры дзяржаўным камісары Остлянду ў Гэнэральным камісарыяце Беларусь Жонка Ермачэнкі была немкай і таму як належачы да нямецкай нацыянальнасьці ён быў пакліканы з Прагі Чэскай да гэтай працы пад пагрозай кары. Д-р Ермачэнка неадкладна прыбыў" у Менск, згаласіўся да гэнэральнага камісара Кубэ і да кіраўніка аддзелу здароўя і народнай апекі д-ра Вэбэра ды неадкладна прыступіў да выконваньня сваіх абавязкаў.

Поделиться:
Популярные книги

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Жестокая свадьба

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
4.87
рейтинг книги
Жестокая свадьба

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Ринсвинд и Плоский мир

Пратчетт Терри Дэвид Джон
Плоский мир
Фантастика:
фэнтези
7.57
рейтинг книги
Ринсвинд и Плоский мир

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Весь Карл Май в одном томе

Май Карл Фридрих
Приключения:
прочие приключения
5.00
рейтинг книги
Весь Карл Май в одном томе

Птичка в академии, или Магистры тоже плачут

Цвик Катерина Александровна
1. Магистры тоже плачут
Фантастика:
юмористическое фэнтези
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Птичка в академии, или Магистры тоже плачут

Боярышня Евдокия

Меллер Юлия Викторовна
3. Боярышня
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Боярышня Евдокия

Экономка тайного советника

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Экономка тайного советника

Шлейф сандала

Лерн Анна
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Шлейф сандала