БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
Шрифт:
Нямецкая палітыка не дапушчала да адбудовы рыма-каталіцкага рэлігійнага жыцьця на пасавецкай Усходняй Беларусі як у межах Гэнэральнага камісарыяту, так і ў вайсковай зоне. Ужо легам 1941 году арцыбіскуп Ялбжыкоўскі пасылаў для місыйнай дзейнасьці ў быўшую Савецкую Беларусь польскіх рыма-каталіцкіх ксяндзоў. Яны самачынна прыбывалі на былыя рыма-каталіцкія парахвіі, энэргічна рэмантавалі касьцёлы і адбудоўвалі парахвіяльнае жыцьцё з беларусаў каталікоў у польскім нацыянальным духу. Нямецкія ўлады загадвалі гэтым ксяндзам вярнуцца туды, адкуль яны прыехалі Аднак .ксяндзы не падпарадкаваліся гэтым загадам і працавалі надалей. У хуткім часе яны былі арыштоўваныя і мардаваныя немцамі. Але ўвесь час, аж да паловы 1944 году, польскія ксяндзы былі высыланыя на Усходнюю Беларусь. Калі яны зьвярталіся па дапамогу да нямецкіх уладаў, то атрымлівалі адмову.
Летам 1941 году на Усходнюю Беларусь прыбылі
Каталікі ўсходняга абраду разгортвалі сваю дзейнасьць у Альбэртыне, каля Слоніма. Кс. А. Неманцэвіч атрымаў тытул папскага экзарха для каталікоў усходняга абраду на Беларусі. Ён пашыраў думку, што нацыянальнай беларускай рэлігіяй павінна быць вунія, бо так было ў мінулым. Праваслаўе выкарыстоўвалі расейцы, а рыма-каталіцтва — палякі. У Баранавічах падобную дзейнасьць праводзіў кс. Л. Гарошка. Аднак гэтая дзейнасьць не разгарнулася. У жніўні 1942 году кс. Неманцэвіч быў арыштаваны немцамі, вывезены ў Менск і там расстраляны. Пасьля гэтага ўсе вуніяцкія манахі выехалі ў Львоў і вуніяцкая дзейнасьць у Альбэртыне спынілася.
Баптыстыя праводзілі дзейнасьць на Слонімшчыне, Вялейшчыне і іншых акругах, ды распачалі місыю на Усходняй Беларусь Бывалі дні, калі ў Слуцку ў рацэ Случ за адзін раз яны хрысьцілі больш за 500 чалавек. Іх прэсьвіцер, Дзекуць-Малей, арганізаваў выданьне малітаўніка на беларускай мове ў Менску.
13 кастрычніка 1941 году дзяржаўны камісар Лёзэ выдаў загад, паводле якога ўся рухомая і нярухомая маемасьць жыдоўскага насельніцтва Остлянду падлягала канфіскацыі, камісарскаму адміністраваньню і касацыі паводля прадбачаных прадпісаньняў. У тым самым часе, па загадзе з Бэрліну, адмысловыя аддзелы СС праводзілі масавае вымардоўваньне ўсяго жыдоўскага насельніцтва ў мейсцах іхнага пражываньня. На працягу некалькіх дзён у Менскім гэто было вымардавана больш за палову яго насельніцтва, а па некаторым часе і астаткавая яго рэшта. Агулам тут згінула больш за 100 000 жыдоў. Наступна немцы прывозілі ў Менск вялікія транспарты жыдоў з Заходняй Эўропы ў 1942 годзе і памяшчалі іх у парожнім гэто, а па некаторым часе ўсіх забівалі. Частка жыдоў, што змагла ўцячы ў лясы з гэто або з працы, або схавацца сярод мяйсцовага насельніцтва,засталася пры жыцьці. Такі самы лёс спаткаў усё жыдоўскае насельніцтва Беларусі.
Немцы плянавалі сваё панаваньне на Беларусі як усеахопліваючае. Для фармаваньня і кіраваньня ўмысламі насельніцтва і супроцьдзеяньня савецкай агітацыі і пачынаючай партызанскай акцыі ў Бэрліне была арганізаваная служба прапагандыстых. Была створаная камісія для набору кандыдатаў на прапагандыстых у складзе: Ф. Акінчыц, Камароўскі і іншыя. Гэтая камісія аб'яжджала лягеры вайсковапалонных савецкай і польскай арміяў і рыхтавала сьпіскі кандыдатаў. Увосені 1941 году гэтая камісія выклікала кандыдатаў і апытвала іх аб кваліфікацыях. Пад канец 1941 году выбраных кандыдатаў у ліку каля 60 чалавек выклікалі з лягероў і скіравалі ў школу прапагандыстых у местачку Вусстраў каля Бэрліна. У гэтай школе чыталі лекцыі: Акінчыц — былы савецкі пракурор (а цяпер нацыянал-сацыялісты), Барановіч, Зімёнак, Федотаў — былы палітрук дывізіі і іншыя. Курсанты пісалі даклады на зададзеныя тэмы, як і вучыліся прамаўляць. Першая група перашколеных прапагандыстых была прывезеная ў Менск у сьнежні 1941 году, а другая група — у красавіку 1942 году. Наступна былі прысыланыя далейшыя групы. Прапагандыстыя былі прыдзеленыя да аддзелу прапаганды гэнэральнага камісара ў Менску, які пасылаў іх у акругі. Нямецкія аддзелы прапаганды пры акруговых камісарах скарыстоўвалі іх паводля сваіх мяркаваньняў і патрэб. Прапагандыстым было сурова забаронена немцамі зносіцца непасрэдна з беларускімі арганізацыямі і ўстановамі ды з насельніцтвам, за выняткам прапагандовых выступленьняў. Нічога дзіўнага, што ў хуткім часе некаторыя прапагандыстыя забівалі сваіх сяброў, якія былі адменных поглядаў, ды ўцякалі да савецкіх партызанаў. Некаторыя прапагандыстыя зносіліся патаемна з партызанамі і супрацоўнічалі з імі, застаючыся
Для выкарыстаньня беларускай моладзі для сваіх патрэб немцы стварылі арганізацыю пад назовам «Саюз Беларускай Моладзі» (СБМ). Ад пачатку заснаваньня гэтай арганізацыі было забаронена зносіцца з мяйсцовымі беларускімі дзейнікамі — адміністрацыяй, установамі і арганізацыямі. Вышэйшы нагляд над СБМ меў Мэнцэль, обэрфюрэр нямецкай гітлераўскай арганізацыі моладзі. Непасрэднае кіраўніцтва СБМ выконваў Нікель, нямецкі ўраднік у Бэрліне, а мяйсцовае кіраўніцтва меў Шульц. нямецкі ўраднік у Гэнэральным камісарыяце Беларусі ў Менску.На шэфа-правадніка СБМ быў вызначаны Міхаіл Ганько, якога выбралі з польскіх вайсковапалонных беларусаў у Нямеччыне і прыслалі ў Менск. Кіраўнічкай аддзелу дзяўчат СБМ была прызначаная д-р Надзея Абрамава з Менска, якую рэкамандаваў д р Ермачэнка. Аддзел дзяўчат быў падпарадкаваны шэфу-правадніку ўсяго СБМ. Галоўная ўправа СБМ складалася з аддзелаў: арганізацыйнага, культуры, прапаганды і гаспадарчага. У акругах былі заснаваныя акруговыя аддзелы СБМ, а ў паветах — паветавыя аддзелы СБМ. У Альбэртынскім манастыры ў 1943 годзе была арганізаваная школа падрыхтоўкі кіраўнікоў СБМ. Сябры гэтай арганізацыі, паходзячы з Усходняй Беларусі, час ад часу ўцякалі да савецкіх партызанаў, забіваючы сваіх сяброў, якія не хацелі Ісьці разам з імі.
Вясной 1944 году з акругаў Беларусі было сабрана і прывезена ў Менск звыш 400 чалавек моладзі. Гэты набор праводзілі па акругах нямецкія афіцэры авіяцыі пры дапамозе СБМ. Урачыстае разьвітаньне было зроблена на гарадзкой плошчы нямецкімІ ўраднікамі і моладзь паехала ў Нямеччыну для абслугі супроцьлятунскай артылерыі.
Ад пачатку гістарычных часоў нямецкая экспансыя на ўсход (Drang nach Osten) прыкрывалася цывілізацыйнай місыяй. Гітлер даў ёй новае абгрунтаваньне. Нямецкая раса паноў патрабуе жыцьцёвага прастору для сябе і славянскіх работнікаў, якія народжаныя, каб быць нявольнікамі. Нямецкія пляны Новай Эўропы і будучыні для Беларусі і ўсёй усходняй Эўропы, акрэсленыя А. Розэнбэргам, трымаліся ў тайніцы, але яны былі ўстаноўленыя і рыхтавалася іх рэалізацыя. Славянскае насельніцтва мела быць у масе перакіненае на ўсход за Уральскія горы ў Азыю. Эўропа прадбачалася на жыцьцёвы прастор для нямецкага насельніцтва з Райху. Толькі неабходная славянская працоўная сіла мела быць пакіненая на гэтых абшарах. Інтэлігэнцыя і нацыянальна вядучая частка народу мелі быць зьнішчаныя.
У большых гарадох Беларусі, якія былі пераважна зруйнаваныя вайной, ужо цяпер рыхтавалася перабудова. У Менску, Смаленску, Магілеве, Віцебску, Гомелі, Клінцах і Бранску працавалі групы нямецкіх архітэктароў, якія плянавалі адбудову іх для патрэб нямецкага насельніцтва і нямецкай адміністрацыі згодна з іх вымаганьнямі і стандартамі.
Кіраўнікі нямецкай цывільнай адміністрацыі для ўсходу Эўропы былі загадзя вызначаныя і са сваімі штабамі высыланыя ў кірунку сваіх мейсцаў прызначэньня. У цывільнай зоне Беларусі чакалі на перадачу ім улады вайсковым камандаваньнем галоўны камісар Смаленску, гэнэральны камісар Каўказу і іншыя. Пад час паляваньня на лісіцаў гэнэральны камісар Каўказу і некалькі высокіх нямецкіх ураднікаў былі забітыя савецкімі партызанамі ў лясох паміж Слуцкам і Баранавічамі.
Плянуючы выдаленьне беларускага народу з Беларусі, немцы праўдападобна хацелі захаваць для нейкіх мэтаў бібліятэчную спадчыну аб беларускім народзе. Па загадзе Розэнбэрга быў створаны адмысловы аддзел (Эйнзацкоммандо) з нямецкіх спэцыялістых пад кіраўніцтвам Лянгкопфа і д-ра Рыхэля. Яны пераглядалі захаваныя бібліятэкі і архівы Беларусі ды выбіралі з іх адпаведную літаратуру аб Беларусі і беларускім народзе ад найдаўнейшых часоў аж да сучаснасьці. Яны перавозілі выбраныя кнігі і іншыя матар'ялы ў адмысловы будынак у Менску, падрыхтаваны для часовага перахоўваньня да часу вывазу ў Нямеччыну.
Наагул немцы безкантрольна забіралі ўсё, што хацелі. Менскі гарадзкі музэй яны адразу абрабавалі з каштоўных абразоў, скульптураў і іншых экспанатаў. унівэрсытэцкі гарадок у Менску быў абрабаваны таксама на пачатку акупацыі з оптыкі, выкручанай з мікраскопаў і іншых навукова-дасьледчых прыладаў.
Нямецкая цывільная адміністрацыя адразу перабрала,. пад сваё кіраўніцтва і кантроль беларускую прэсу. «Менская Газэта» была пераназваная ў «Беларускую Газэту», падпарадкаваная аддзелу прапаганды гэнэральнага камісара і, побач беларускіх матар'ялаў, зьмяшчала прысыланыя нямецкія. У рэдакцыі згуртаваліся публіцыстыя: Антон Адамовіч — рэдактар, Уладыслаў Казлоўскі, Алесь Матусэвіч, Караленка, паэтэса Натальля Арсеньнева, Некрашэвіч і іншыя. Пазней гэтая рэдакцыя стала выпускаць газэту «Голас Вёскі», зьмест якой быў дастасаваны для сялян. Кальпартаж газэты па акругах і паветах быў узложаны на БНС, якая з Менска вязла газэту, а назад прывозіла харчы.