Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

Некаторыя аддзелы прапаганды акруговых камісараў выдавалі свае мяйсцовыя газэты, як «Баранавіцкая Газэта» ў Баранавічах, перанятыя імі ад папярэдняга вайсковага кіраўніцтва, Беларускі Камітэт у Беластоку выдаваў газэту «Новая Дарога».

Прапагандовы аддзел нямецкіх Паўночных Арміяў у Рызе, Лацьвіі выдаваў ад канца 1941 году на расейскай мове часапіс «Новый Путь», прызначаны для насельніцтва паўночнай Беларусі. Па інтэрвэнцыі Езавітава, пабачыўшы, што расейская мова не надаецца для чытачоў Беларусі, нямецкае кіраўніцтва пастанавіла выдавать гэты часапіс на беларускай мове. Улетку 1942 году на галоўнага рэдактара быў запрошаны з Менска У. Сядура, які і кіраваў далей часапісам «Новы Шлях». Ён мусіў выжыць папярэдняга рэдактара латыша, які стараўся ўтрымаць расейска-нямецкі характар часапісу. Наступна Сядура ператварыў гэты часапіс у нацыянальна беларускі

з шырокім культурна -інфармацыйным абсягам. Беларускія творы, якія не дазваляла друкаваць у Менску нямецкая цэнзура Гэнэральнага камісарыяту Беларусі, у «Новым Шляху» былі друкаваныя. Артыкулы рэдактара Сядуры былі прысьвечаныя слаўным гістарычным і культурным падзеям Беларусі і служылі нацыянальным узгадаваўча адукацыйным мэтам.

На самым пачатку дзейнасьці нямецкай цывільнай адміністрацыі д-р Ян Станкевіч змог собскімі сродкамі і ашукваючы немцаў выдаць друкам у Менску сваю невялічкую гістарычную кніжку «Беларусь-Крывія ў мінуласьці». Выказаныя ў ёй погляды аб балтыцкіх уплывах на народ Беларусі выклікалі надзвычайную варожасьць у Гэнэральным камісарыяце Беларусі. Д-р Станкевіч мусіў уцякаць з Менска, каб ухаваць жыцьцё.

Аддзел культуры БНС у Менску падрыхтаваў да друку каляндар-кніжку на 1943 год. Аднак аддзел прапаганды гэнэральнага камісара не дазволіў яго друкаваць. Пазьней гэты матар'ял календара быў забраны аддзелам прапаганды, скантраляваны і выдрукаваны ім.

Працуючы ў навуковым аддзеле Нэбэнбюро, Язэп Найдзюк апрацаваў папулярную гістарычную кнігу «Беларусь учора і сяньня». Гэтая праца была кантраляваная і папраўляная Сівіцам, нямецкім працаўніком аддзелу культуры і палітыкі гэнэральнага камісара. У палове 1943 году гэтая кніга выйшла з друку.

У Слуцку быў выдрукаваны зборнік паэзыі мяйсцовых паэтаў пад назовам «Песьняры Случчыны».

Неўзабаве распачаў працу Менскі гарадзкі тэатр, даючы спэктаклі беларускіх і міжнародных драматургаў. Часта даваліся опэры з сусьветнага рэпэртуару. У гэтым часе беларускія кампазытары стварылі шэраг опэраў высокай мастацкай каштоўнасьці. Кампазытар Мікалай Шчаглоў напісаў шэраг выдатных опэраў на тэмы з беларускага фольклёру і гістарычнай гэроікі як «Лясное возера» і «Усяслаў Чарадзей». Кампазытары Туранкоў, Самохін, Равенскі і Іваноў працавалі ў галіне беларускага фольклёру, узбагачаючы беларускі музычны рэпэртуар. Тэатры працавалі ў Смаленску, Віцебску і іншых гарадох.

Малады драматург, Тодар Лебяда, напісаў драму «Загубленае жыцьцё», даючы праўдзівы і прыгожы абраз традыцыйнага жыцьця беларускай. вёскі. Далей ён паказаў, як гэта жыцьцё было зруйнаванае чужацкай маскоўска-бальшавіцкай палітыкай гвалтоўнага заганяньня ў калгасны прыгон і масавымі арыштамі і дэпартацыямі ў Сібір на загубу. На паказе гэтай драмы ў Менскім гарадзкім тэатры ўся заля глядачоў голасна плакала. А гэтая-ж драма паказвала толькі дробную частку жахлівых маскоўскіх гвалтаў на Беларусі.

Паэтэса Натальля Арсеньнева шмат пісала ў галіне паэзіі і нацыянальнай паэтычнай творчасьці. Яна напісала лібрэто да опэраў кампазытара Шчаглова, як і да опэры «З выраю», музыка для якой не была напісаная. Для вайсковых патрэб яна напісала вайсковыя маршы: «Беларусь наша маці-краіна» і «У гушчарах». Асаблівае значаньне мае рэлігійна-нацыянальны гімн «Магутны Божа», напісаны Арсеньневай і паложаны на музыку кампазытарам Равенскім.

XXXIII

Арганізацыя маскоўскім урадам партызанскай дывэрсыі на Беларусі.— Польская, беларуская і жыдоўская партызанка.— Установа Мужоў Даверу.— Арганізацыя Беларускай Самааховы.— Арганізацыя чыгуначных і іншых батальёнаў для аховы і барацьбы супроць партызанаў.— Абаронныя вёскі.— Беларуская Незалежніцкая Партыя.— Польская акцыя сярод каталікоў.— Выдаленьне д-ра Ермачэнкі з Беларусі.— Забойствы беларускіх дзеячоў маскоўскімі агэнтамі.

Савецкая партызанская дывэрсыя на Беларусі, акупаванай немцамі, была арганізаваная, узброеная, кіраваная і кантраляваная ўрадам СССР з Масквы. Мэтай яе была не абарона беларускага народу ад гвалтаў нямецкай акупацыі, але дапамога савецкім арміям аднавіць уладу маскоўскага ўраду на Беларусі

Дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 году жадала: «У занятых ворагам раёнах ствараць партызанскія аддзелы і дывэрсыйныя групы для барацьбы з аддзеламі варожай арміі... У захопленых раёнах ствараць невыносныя ўмовы для ворага і ўсіх яго пасобнікаў, прасьледаваць і зьнішчаць іх на кожным кроку, зрываць усе іх мерапрыемствы». Да такіх пасобнікаў

залічалася і беларускае насельніцтва, якое не ўцякала з бальшавікамі на ўсход, бо мела досыць жахлівай бальшавіцкай улады Масквы над Беларусяй.

3 ліпеня 1941 году Старшыня Дзяржаўнага Камітэту Абароны Сталін у прамове па радыё, між іншага, жадаў, каб пры адступленьні савецкія войскі не пакідалі нічога ворагу, а ўсё зьнішчалі; каб на захопленых немцамі абшарах арганізоўваліся партызанскія аддзелы.

18 ліпеня 1941 году Цэнтральны Камітэт Усесаюзнай Камуністычнай Партыі прыняў пастанову па справе арганізацыі барацьбы ў тыле нямецкіх войскаў. Там былі канкрэтныя ўказаньні аб стварэньні і дзейнасьці бальшавіцкага падпольля і разгортваньні партызанскай дзейнасьці на занятых немцамі абшарах. У ліпені 1941 году быў прызначаны шэфам гэнэральнага беларускага партызанскага руху з галоўнай кватэрай у Маскве ІІанцялейман Панамарэнка, першы сакратар Беларускай Камуністычнай Партыі, а яго заступнікам — гэнэрал Мачульскі. Па савецкім баку фронту пасьпешна было арганізавана некалькі школаў для падрыхтоўкі групаў сабатажнікаў і шпіёнаў. З унівэрсытэтаў былі змабілізаваныя і выдзеленыя з арміі камсамольцы, хлопцы і дзяўчаты, паходзячыя з Беларусі, якіх па двух месяцах узмоцненай падрыхтоўкі перакідалі групамі па 3, 5 ці 7 чалавекаў на занятую немцамі Беларусь. Трэці сакратар Кампартыі Беларусі даваў курсантам палітычную падрыхтоўку, а інструкцыі аб выбуховых сродках і выконваньні імі разбурэньняў, аб сувязі, справаздачах і шпіянажы былі даваныя вайскоўцамі і працаўнікамі НКВД. Побач сабатажу і шпіянажу да функцыяў дывэрсантаў належала справа параліжаваньня нямецкага тылу за ўсякі кошт, стасуючы ўсякі магчымы тэрор. Яны мелі ўваходзіць у супрацоўніцтва з немцамі, быць іх найбольш зацятымі памоцнікамі, правакаваць усякімі спосабамі нямецкі тэрор супроць насельніцтва, каб выклікаць нянавісьць народу да немцаў і ўцяканьне ў лясы да партызанаў.

Увосені 1941 году на акупаваную немцам! Беларусь было перакінена з Расеі каля 4650 дывэрсантаў, перашколеных для сабатажу. Але першыя трупы савецкіх партызанаў ужо паказваліся на Беларусі ўлетку 1941 году. Яны праводзілі арганізацыйную падрыхтоўчую работу і зрэдку акты тэрору. Аднак заклік да барацьбы з бандам! і групамі тэрорыстых ужо быў выдадзены дзяржаўным камісарам Остлянду 29 верасьня 1941 году. Дывэрсыйная акцыя ў гэтым часе была наагул слабой. На пачатку партызаны ня мелі падтрымкі мяйсцовага насельніцтва, народ добраахвотна не далучаўся да іх.

Савецкі ўрад энэргічна пашыраў праграму дывэрсыі на Беларусь Групы для адмысловых мэтаў і перш вайсковай разьведкі былі перакіданыя з Расеі праз фронт. Іх складалі агэнты НКВД для важных актаў тэрору, інструктары камуністычнай партыі і камсамолу для ўзнаўленьня нелегальнай камуністычнай і камсамольскай арганізацыйных сетак і камандзіры са штабамі для арганізацыі партызанскіх вайсковых аддзелаў.

У лістападзе 1941 году быў выдадзены загад, падпісаны Сталіным. у каторым гаварылася наступнае: «Трэба стварыць такія абставіны ў тыле супраціўніка, каб зямля гарэла пад нагамі фашыстаў. З надыходам моцных маразоў трэба паліць усе населеныя пункты, каб немцы засталіся без зімовых кватэраў». Загад вымагаў: «Зьнішчыць населеныя пункты шляхам падпалу іх у начную пару самазагараючай запальнай мешанінай, незалежна ад таго, ёсьць там супраціўнік, ці яго няма». Зразумела, што ахвярай гэтага загаду было мірнае беларускае насельніцтва. Гэты загад выконваўся, і тысячы беларусаў згінулі ў агні, а яшчэ больш былі пазбаўлены мейсца жыхарства.

Шэраг фактараў уплынуў на хуткі рост савецкай партызанкі на Беларусі. Паўстрыманьне маланкавага нямецкага наступу за Смаленскахм і Бранскам на два месяцы, а пазьней, увосені 1941 году, перад Ленінградам і Масквой ды наступнае адступленьне нямецкіх арміяў ад Масквы на даўгім адрэзку фронту ад пачатку сьнежня 1941 году разьвеялі міф аб непераможнасьці нямецкіх войскаў. На Усходняй Беларусі настроі насельніцтва да савецкай улады рашуча зьмяніліся з непрыязных на прыхільныя дзеля праўдападобнага павароту савецкай улады. Перакінутыя савецкія камандзіры перадусім распачалі агітацыю сярод вайскоўцаў-акружэнцаў і прыпісьнікоў. Пэўная частка іх адразу пайшла ў лясы да партызанаў. Хочучы перашкодзіць гэтай акцыі, нямецкія ўлады выдалі загад, каб усе вайсковапалонныя вярнуліся з гаспадарак на зборныя пункты. Гэты загад выгнаў усіх іх у лясы, дзе яны. сталі ўжо гатовай масавай сілай у руках савецкіх камандзіраў. Сталін загадаў тварыць другі фронт на нямецкіх тылох у форме вялікіх партызанскіх аддзелаў, што зараз і пачало рэалізавацца.

Поделиться:
Популярные книги

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Семь Нагибов на версту

Машуков Тимур
1. Семь, загибов на версту
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Семь Нагибов на версту

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Наука и проклятия

Орлова Анна
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Наука и проклятия

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Полное собрание сочинений в одной книге

Зощенко Михаил Михайлович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в одной книге

Блуждающие огни 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 3

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Город Богов 2

Парсиев Дмитрий
2. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 2

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Начальник милиции. Книга 6

Дамиров Рафаэль
6. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 6