Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

У Менску быў арганізаваны беларускі 13-ты батальён у такім самым характары. Яго арганізаваў Ф. Кушэль, кіраўнік вайсковага аддзелу Галоўнай управы БНС у Менску. У паразумленьні з нямецкімі ўладамі ён правёў набор добраахвотнікаў, а часткова парадкам пакліканьня праз адміністрацыі паветаў. Ён прызначыў камандзірамі ротаў афіцэраў Бандыка і Мазура,- якія хацелі ўтрымаць батальён у беларускім нацыянальным характары. Камандзірам батальёну быў нямецкі маёр Юнкер. Частыя канфлікты Мазура з Юнкерам на нацыянальнай аснове скончыліся тым, што немцы расстралялі Мазура за супраціў, а батальён падпарадкавалі сабе поўнасьцю. Гэты батальён немцы пасылалі ў акцыі супроць партызанаў у Глыбокае, Вялейку, Ліду, Менск, Слуцк і інш.

Адмысловая нямецкая паліцыя для аховы чыгунак (Баншутцполіцэй), колькасна невялікая, цяпер не магла спраўляцца з аховай чыгунак супроць

нападаў савецкіх партызанаў. Нямецкія ўлады зьвярнуліся ў сьнежні 1942 году да Галоўнай управы БНС у Менску аб дапамозе пры арганізацыі чыгуначных беларускіх паліцэйскіх аддзелаў. Д-р Ермачэнка даручыў капітану Ф. Кушэлю арганізацыю гэтых аддзелаў. Папулярна яны называліся Беларускім чыгуначным батальёнам. Фактычна было арганізавана некалькі ротаў у гарадох, якія былі важнымі чыгуначнымі вузламі, як Менск, Ліда, Маладэчна, Баранавічы, Стоўпцы і іншыя. Роты па 200—300 чалавек былі набраныя часткова добраахвотна, а часткова шляхам пакліканьня праз мяйсцовую адміністрацыю пры дапамозе БНС. Рэкрутаў школілі беларускія афіцэры і падафіцэры, якія скончылі курсы Беларускай Самааховы. Па кароткім перашкаленьні нямецкія чыгуначныя ўлады падзялілі роты на дружыны, якія разаслалі па суседніх чыгуначных станцыях для дапамогі нямецкай чыгуначнай паліцыі. Ахова палягала на абходзе чыгунак у начы, варце каля чыгуначных будынкаў ды ў бункерах уздоўж чыгункі.

Арганізацыя беларускай чыгуначнай роты ў Лідзе ўзьняла там беларускі нацыянальны дух ува ўсіх іншых галінах грамадзкага жыцьця. Аднак пасьля выезду гэтай роты там ізноў запанаваў польскі тэрор і забойствы беларускай інтэлігэнцыі сталі частымі здарэньнямі.

У Менску беларуская чыгуначная рота была расфармаваная немцамі пасьля перашкаленьня двух курсаў.Гэтая рота была стрыжнем цэнтралізацыі чыгуначных ротаў у суцэльны беларускі батальён, а немцы не дапушчалі да цэнтралізацыі беларускіх збройных фармацыяў нават у такім сьціплым абсягу. Ф. Кушэль дамагаўся ад кіраўніцтва нямецкай чыгуначнай паліцыі прызначыць лейтэнанта Сажыча камандзірам усяго Чыгуначнага батальёну, раськінутага па многіх ахоўваных чыгуначных станцыях. Аднак немцы згадзіліся даць яму функцыю толькі афіцэра сувязі паміж ротамі.

На станцыі Выгода, на лініі Баранавічы — Ліда, беларускі чыгуначны аддзел дазнаваў крыўдаў ад мяйсцовых нямецкіх кіраўнікоў, якія надужывалі сваёй уладай ды абкрадалі іх з харчоў і іншых належнасьцяў. У канцы 1943 году беларускія чыгуначныя паліцэйскія абяззброілі немцаў, зьнялі з іх вопратку, забралі ўсё магчымае з сабой і пайшлі ў лес. Там яны заснавалі беларускі партызанскі аддзел імя Кастуся Каліноўскага пад камандай зьвязнога Слонімскага. Гэты аддзел ня мог доўга ўтрымацца і астаточна здаўся савецкім партызанам. Некалькі хлопцаў змаглі ўцячы адтуль у Баранавічы, адкуль іх употайкі выслалі на работы ў Нямеччыну, каб ухаваць ад нямецкага тэрору.

Пасьля гэтага лейтэнант Сажыч атрымаў дазвол часьцей наведваць паасобныя роты і праводзіць там нацыянальна ўзгадаваўчую працу.

Адначасна нямецкія ўлады арганізавалі паліцэйскія батальёны без удзелу беларускіх установаў. Такімі былі: 49-ты батальён у Астрашыцкім Гарадку, 48-мы ў Слоніме, 60-ты ў Баранавічах і 36-ты ўва Урэччы на Случчыне.

У гэтым самым часе немцы самі распачалі арганізацыю абаронных вёсак. У раёнах, дзе партызаны прыходзілі начамі за харчамі ў вёскі, нямецкія ўлады давалі некалькі вінтовак і гранатаў для ўзбраеньня мяйсцовых вартаўнікоў такіх вёсак. Аднак партызаны, даведаўшыся аб абаронных, вёсках, рабілі напады на іх большымі аддзеламі і мардавалі ўсе семьі абаронцаў і іхніх сваякоў. У наступныя дні ў гэтыя вёскі прыяжджалі нямецкія вайсковыя аддзелы, якія мардавалі многіх уцалелых сялян альбо і ўсё насельніцтва вёскі, уважаючы іх за пасобнікаў савецкіх партызанаў, а вёску палілі. Стараньні беларускіх адміністратараў у акруговых камісараў, як і ў гэнэральнага камісара аб спыненьні арганізацыі абаронных вёсак, заставаліся бяз посьпехаў.

Ведаючы неталерантнасьць тоталітарных нямецкіх уладаў да беларускіх захадаў аб спыненьні нямецкага тэрору супроць мяйсцовага насельніцтва, стасаванага пад час збройных акцыяў супроць савецкіх партызанаў, беларускія адміністратары рабілі свае захады ў дыплёматычнай форме. Старшыня Вялейскага павету П. Родзе-віч пачаў падаваць нямецкім уладам свае пратэсты ў гострай форме. Прыпушчальна, немцы зразумелі іх як варожую акцыю супроць сваёй улады на Беларусь 23 сакавіка 1943 году Родзевіч быў арыштаваны нямецкімі ўладамі, пасаджаны ў турму і пазьней расстраляны. Захады беларусаў аб вызваленьні

яго засталіся бяз посьпехаў. За ўсякае супроцьнямецкае выступленьне акупацыйныя ўлады распраўляліся бязлітасным вынішчэньнем супраціўнікаў.

Пад восень 1942 году, на агульнае дамаганьне беларусаў з акругаў, дэлегацыя БНС з Менска разам з групай бацькоў зьвярнулася ў Гэнэральны камісарыят з просьбай аб адчыненьні сярэдніх школаў для адукацыі падрастаючай моладзі. Аднак у нямецкіх плянах Беларусь прадбачалася за земляробскі край, дзе насельніцтва будзе займацца земляробствам і гадоўляй жывёлы. Было вырашана адкрыць некалькі настаўніцкіх сэмінарыяў для падрыхтоўкі настаўнікаў для пачаткавых школаў. Сярэдняя або вышэйшая адукацыя для моладзі не прадбачалася. Гэта вельмі ад'емна адбілася на адносінах беларусаў да немцаў. Школьны інспэктар Гадлеўскі адчынена пачаў крытыкаваць нямецкую палітыку на Беларусі перад наведваючымі яго настаўнікамі. Немцы запатрабавалі ад кс. Гадлеўскага, каб ён выбраў сабе адно з двух: працу школьнага інспэктара або духаўніка. Кс. Гадлеўскі трымаўся абоіх функцыяў. У сьнежні 1942 году ён быў арыштаваны праз СД і яго памешканьне было запячатана. Кс. Гадлеўскаму немцы праланавалі працу ў Рызе, каб ізаляваць яго чад беларускага насельніцтва, аднак ён адхіліў гэтую прапанову. Па даўжэйшым часе стала ведама, што кс. Гадлеўскі быў расстраляны немцамі.

30 ліпеня 1942 году гэнэральны камісар Кубэ прызначыў д-ра Ермачэнку старшынёй і закладчыкам Беларускага Навуковага Таварыства. Гэтае таварыства пастанавіла адчыніць Беларускі Унівэрсытэт у Магілеве і Мэдыцынскія Адсьвяжаючыя Курсы ў Менску.

Для арганізацыі і кіраўніцтва нацыянальным жыцьцём неабходныя палітычныя партыі, арганізаваныя самім народам. Гэта добра разумелі старэйшыя беларускія дзеячы. Аднак нямецкія акупацыйныя ўлады тоталітар-нага характару не дапушчалі да ніякай канкурэнцыі сваёй уладзе. Таму ўсе кіруючыя старэйшыя дзеячы абмяжоўваліся да асабістых уплываў на грамадзкасьць. Толькі д-р Я. Станкевіч ужо ад лета 1941 году арганізаваў нелегальную беларускую нацыянальную партыю. Ён асьцярожна падбіраў сяброў з ведамых сабе людзей і праз асабістыя знаёмствы з д-рам Тумашам, д-рам Ермачэнкам і кс. Гадлеўскім уладжваў іх на кіруючыя становішчы. Ён зьбіраў на сакрэтныя нарады ў Менску па некалькі сяброў, пераважна па пяць, дзе разважаў палітыку немцаў і бальшавікоў на Беларусі. Як бальшавікоў, так і немцаў ён уважаў за ворагаў беларускага народу ды імкнуўся да тварэньня самастойнай сілы беларускага народу. У хуткім часе ў Менску да гэтай партыі належалі Ю. Саковіч, А. Адамовіч, I. Касяк, А. Арэхва i Я. Станкевіч. Паводля інфармацыі Я. Станкевіча, у Барысаве належалі да партыі С. Станкевіч і Б. Шчорс, а ў Віцебску — У. Родзька і М. Рагуля. М. Рагуля распачаў выданьне «Бюлетэнью БНП» у Віцебску. У Вільні было некалькі сяброў, з якіх д-р С. Грынкевіч трымаў сувязь з польскім падземным кіраўніцтвам. У іншых гарадох Заходняй Беларусі таксама тварыліся гурткі партыі.

Гэтая партыя нацыяналістых скарыстала агульны зьезд БНС у канцы 1942 году ў Менску і правяла шырэйшы зьезд сяброў і вядучага актыву. На нарадзе былі Ю. Саковіч, I. Касяк, А. Адамовіч, А. Арэхва (Менск), У. Родзька і М. Рагуля (Віцебск), Б. Рагуля (Наваградак), Р. Зыбайла і Я. Дакіневіч (Слонім), А. Сянкевіч і М. Тулейка (Баранавічы), А. Сокал-Кутылоўскі (Ганцавічы) і іншыя. На нарадзе быў прыняты назоў партыі — Беларуская Незалежніцкая Партыя, было пастаноўлена ўзмоцніць арганізацыйны стан і дзейнасць беларускага актыву праз стварэньне сеткі партыі беларускіх нацыяналістых ува ўсім краі. Для наступнага зьезду пастаноўлена падрыхтаваць канчатковы праект праграмы і статуту партыі, бо запрапанаваны сябрамі з Віцебску прыняты статут вымагаў грунтоўнага перагляду.

Дзейнасьць Беларускай Незалежніцкай Партыі праходзіла ў цяжкіх абставінах. Некаторыя беларусы палёнафілы, супрацоўнічаючы з польскім падзем'ем, пранікалі ў шэрагі партыі і дапамагалі вынішчаць беларусаў, якія змагаліся супроць польскай антыбеларускай дывэрсіі.

Польская прапаганда пашырала весткі, што па сканчэньні вайны і перамозе аліянтаў незалежная Польская дзяржава будзе адноўленая ў сваіх папярэдніх межах павэрсальскай дзяржавы. У выніку шэраг вядучых беларускіх нацыянальных дзеячоў рыма-каталіцкага веравызнаньня, а пад іх уплывам і праваслаўныя іх сябры не эвакуаваліся на захад перад наступам савецкіх арміяў у 1944 годзе, хаця мелі на гэта магчымасьць. Яны засталіся на мейсцы, як кс. Адам Станкевіч, інж. Адольф Клімовіч, былы пасол Фабіян Ярэміч, старшыня Глыбоцкага павету Я. Казёл і іншыя. Усе яны былі арыштаваныя савецкім Сьмершам і зьніклі.

Поделиться:
Популярные книги

Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
Хроники странного королевства
Фантастика:
фэнтези
9.30
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Боец с планеты Земля

Тимофеев Владимир
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боец с планеты Земля

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец