БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
Шрифт:
Тымчасам савецкая партызанская дывэрсыя вырасла настолькі, што ўсе вялікія лясныя абшары былі поўнасьцю імі апанаваныя. Дастава падаткаў і сыравіны з гэтых абшараў для немцаў стала немагчымай. Узрывы ваенных цягнікоў, едучых да фронту, сталі пастаяннай зьявай. Пачасціліся забойствы высокіх нямецкіх ураднікаў і беларускіх службоўцаў. У Менску быў забіты Ф. Акінчыц, які прыехаў з Бэрліну па справах арганізацыі беларускіх прапагандыстых. Яго застрэліў працаўнік рэдакцыі «Беларускай Газэты» А. Матусевіч, які пасьля гэтага ўцёк да савецкіх партызанаў. Матусевіч ад даўжэйшага часу супрацоўнічаў сукрыта з савецкімі партызанамі. У Вільні быў забіты Ф. Аляхновіч, драматург, рэдактар газэты «Беларускі Голас». У Менску быў забіты
На пачатку 1943 году Розэнбэрг выклікаў у Бэрлін прадстаўнікоў БНС для атрыманьня ад іх непасрэдных інфармацыяў аб сытуацыі на Беларусі і аб прычынах зьяўленьня і росту партызанскай дывэрсыі. Дэлегацыя БНС у складзе д-ра Ермачэнкі, д-ра Вайтэнкі, рэдактара Адамовіча і настаўніка Беляковіча наведала Розэнбэрга, мела з ім гутарку і падала яму загадзя прыгатаваны мэморандум. Там адзначалася, што на пачатку вайны беларускі народ быў прыхільны да нямецкай улады, але самаволя і зьдзекі мяйсцовых органаў гэстапо зьмянілі прыхільнасьць на варожасьць.
Розэнбэрг праз свайго кіраўніка палітычных спраў праф. фон Мэндэ рэкамандаваў дэлегацыі склікаць нараду бэрлінскіх беларусаў і прыняць рэзалюцыю з просьбай да нямецкіх цывільных і вайсковых уладаў аб спыненьні рабаваньня вёсак і прьімусовага высыланьня хворых беларусаў на працу ў Нямеччыну. На гэтую нараду мелі прыбыць радны міністэрства Кляйст і д-р Вэгнер. Аднак гэстапо не дапусьціла да гэтай нарады і вярнула дэлегацыю ў Менск.
Адразу па звароце д-р Ермачэнка быў арыштаваны гэстапо. Яго дапытвалі на працягу трох дзён, і толькі пасьля ўмяшаньня гэнэральнага камісара Кубэ д-р Ермачэнка змог вярнуцца да працы.
Выглядала, што кіруючыя нямецкія дзейнікі ў Бэрліне не былі задаволеныя з бягучай дзейнасьці д-ра Ермачэнкі. ён не здабыў агульнай папулярнасьці ў народзе і не перашкодзіў разьвіцьцю савецкай партызанкі. Захады Ермачэнкі аб арганізацыі масавай збройнай Беларускай Самааховы выклікалі недавер у немцаў.
У жніўні 1943 году д-р Ермачэнка быў выдалены з Менска ў Прагу Чэскую з забаронай займацца грамадзкімі справамі. Па забойстве гэнэральнага камісара Кубэ ў Менску ў канцы 1943 году д-р Ермачэнка быў арыштаваны ў Празе як падазроны ў садзейнічаньні гэтаму забойству, бо ён рэкамандаваў працаўнікоў гэнэральнаму камісару. Прызначаны на транспарт у лягер сьмерці з Прагі, Ермачэнка быў уратаваны захадамі д-ра фон Мэндэ і зьняты з транспарту.
На старшыню Галоўнай управы БНС быў прызначаны бурмістр гораду Баранавічы, былы пасол у польскім сойме, Юры Сабалеўскі. Дзейнасьць БНС цяпер была абмяжаваная да матар'яльнай дапамогі патрабуючым жыхарам. Асабісты ўплыў галоўнага старшыні БНС на гэнэральнага камісара спыніўся і БНС мусіла пільнавацца толькі загадаў нямецкіх кіраўнікоў. Справа арганізацыі збройнай Беларускай Самааховы была поўнасьцю спыненая.
Замест установы Мужоў Даверу была ўведзеная гэнэральным камісарам іншая ўстанова — Беларуская Рада Даверу, на старшыню якой быў прызначаны Вацлаў Іваноўскі, захаваўшы за сабой і становішча бурмістра Менска. Заступнікам старшыні Рады Даверу быў прызначаны Ю. Сабалеўскі. Іваноўскі рэкамандаваў сваіх кандыдатаў на сяброў Рады Даверу, агулам 16 асобаў, якія былі зацьверджаныя. У іх ліку быў Міхаіл Ганько, кіраўнік Саюзу Беларускай Моладзі (СБМ), прызначаны сакратаром Рады Даверу. Сябрамі Рады Даверу былі прызначаныя: Аўген Калубовіч, старшыня Беларускай Рады Культуры; д-р Надзея Абрамава, старшыня аддзелу дзяўчат СБМ; Канстанцін Рябушко, старшыня Прафэсыйных Саюзаў Гэнэральнага камісарыяту Беларусі і 10 прадстаўнікоў акругаў (па адным ад кожнай акругі Гэнэральнага камісарыяту). В. Іваноўскі быў прызначаны таксама старшынёй Беларускага Навуковага Таварыства, куды ён рэкамандаваў сваіх кандыдатаў у сябры. Як Іваноўскі, так і Рада Даверу ня
Неўзабаве пасьля сфармаваньня, у сярэдзіне жніўня, Беларуская Рада Даверу зажадала супольнай нарады з гэнэральным камісарам Беларусі і яго адміністрацыяй. Беларускія прадстаўнікі ў сваіх дакладах прадставілі наступныя пільныя патрэбы: 1) зварот усёй собскасьці прыватным собсьнікам, як гэта было перад бальшавіцкай рэвалюцыяй; 2) адчыненьне сярэдніх школаў і унівэрсытэту для адукацыі беларускай моладзі; 3) зьмена мэтадаў змаганьня супроць савецкіх партызанаў. Яны прасілі спыненьня безсэнсоўных нямецкіх рэпрэсыяў супроць мяйсцовага насельніцтва ў адказ на варожую дзейнасьць савецка-расейскіх партызанаў. У дакладах сьцьвярджалася, што партызаны былі арганізаваныя расейцамі, скінутымі на парашутах з самалётаў, з расейскіх вайсковапалонных, якія паўцякалі з лясоў.
Ня гледзячы на незадавальненьне некаторых удзельнікаў нарады адносна часткі прадстаўляных спраў, даклады былі прынятыя і Кубэ абяцаў паправу і перадачу ў Бэрлін адносна безпадстаўных актаў, робленых органамі, яму не падпарадкаванымі. Аднак адказ на гэтыя даклады не быў атрыманы.
22 верасьня І943 году гэнэральны камісар Кубэ быў забіты выбухам бомбы, падкладзенай пад яго ложак беларускай прыбіральшчыцай памешканьня Галінай Мазанік. Бацька яе быў у гэтым часе старастам Чыгуначнай Царквы ў Менску. Савецкія партызаны выкарысталі Галіну, паведаміўшы яе, што ейны муж забіты ў СД як партызан. Па падлажэньні міны Галіна зараз-жа была вывезеная партызанамі з Менска ў партызанскі раён.
Прыехаўшы з Бэрліну ў Менск, Борман, заступнік Гітлера, лаяў усіх нямецкіх кіраўнікоў за іх даверлівасьць і лагоднасьць да беларускага насельніцтва. Ён ударыў па твары д-ра Кайзэра, заступніка Кубэ, і выслаў яго жаўнерам на Усходні фронт. Некалькі сотняў беларусаў, якія ў прызначаны для тэрору дзень прыпадкова праходзілі каля муроў дому, у якім быў забіты Кубэ, было схоплена і на грузавікох вывезена за горад ды расстраляна.
Наступным гэнэральным камісарам Беларусі быў прызначаны камандзір войскаў СС і паліцыі на Беларусі гэнэрал-лейтэнант фон Готтбэрг. Кіраўніком аддзелу культуры і палітыкі ён прызначыў маладога маёра СС Маркуса, які перад гэтым вывучаў Беларусь у ейных розных аспэктах.
Неўзабаве пасьля гэтага быў забіты бурмісгр Менска В. Іваноўскі. Яго забіў М. Васьковіч, працаўнік Менскай гарадзкой управы і сябра Беларускага Навуковага Таварыства, які пасьля гэтага ўцёк да савецкіх партызанаў. Наступным бурмістрам Менска быў прызначаны менчук Анатоль Комар, сьціплы чалавек без беларускага патрыятызму. Ён не выявіў ніякай ініцыятывы ў беларускіх справах пад час свайго ўрадаваньня.
XXXIV
Асаблівасьці абставінаў у вайсковай зоне Беларусь— Дзейнасьць беларускай адміністрацыі ў Бранскай акрузе.— Беларуская адміністрацыя ў Смаленскай і Магілеўскай акругах.
Арганізацыя самаўрадавай адміністрацыі ва ўсходняй ваеннай зоне Беларусі мела больш труднасьцяў, чым у заходняй зоне цывільнай адміністрацыі. Прычыны для гэтага наступныя:
1. Прыфрантавое палажэньне, перасоўваньне фронту на ўсход і назад, на захад, баявыя дзеяньні.
2. Адсутнасьць мяйсцовай інтэлігенцыі, якую, маючы больш часу, савецкае кіраўніцтва змагло эвакуаваць на ўсход разам з прадрыемствамі.
3. Вялікія спусташэньні краю, дзе моцныя баі трывалі амаль 2 месяцы і савецкія аддзелы выпальвалі ўсе запасы, пакідаючы за сабой толькі спаленую зямлю.