Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

Нямецкае вайсковае камандаваньне арганізавала ў розных акругах дапаможныя сабе збройныя аддзелы з небеларусаў. Гэтыя аддзелы выконвалі нямецкія загады як па барацьбе з савецкімі партызанамі, так і па вынішчэньні мяйсцовага насельніцтва і вёсак. Пад час большых карных акцыяў супроць партызанаў, праводжаных нямецкімі і іншанацыянальнымі аддзеламі, гэтыя іншанацыянальныя карнікі былі асабліва лютымі. Такімі былі казацкія палковыя злучэньні пад камандай Кононова на Магілеўшчыне, дывізія пад камандай Камінскага на Бабруйшчыне і Случчыне, брыгада Родіонова на Глыбоччыне і Лепельшчыне, збройны аддзел Кроміаді, вайсковы аддзел пад камандай А. Буглая на Бабруйшчыне ды іншыя. Гэтыя збройныя аддзелы былі арганізаваныя немцамі з савецкага расейскага элемэнту, здэмаралізаванага камуністычным зьдзекам над людзьмі, палонам і голадам у нямецкіх лягерох вайсковапалонных, як і безадказнасьцяй службы

карнікаў. За вызваленьне з палону яны выконвалі кожны загад сваёй новай улады.

На Случчыне і Мазыршчыне пэўны час быў ужываны для змаганьня з савецкімі партызанамі батальён мадзяраў, які не разрозьніваў партызанаў Расеі ад мяйсцовага мірнага жыхарства. Падобны ўкраінскі батальён быў скарыстоўваны немцамі каля Вялікіх Лукаў і ў іншых мяйсцовасьцях Беларусі (аддзел пад камандай Рамана Шухевіча).

Вынішчэньне жыдоўскага насельніцтва ў ваеннай зоне праводзілася органамі СС і СД, а нямецкае вайсковае камандаваньне адносілася да гэтага нэгатыўна. Ня менш нэгатыўна яно адносілася да нялюдзкага трактаваньня савецкіх вайсковапалонных, якія адразу траплялі ў тыле пад уладу СД.

Прымусовы набор беларусаў для вывазу на працу ў Нямеччыну па загадзе з Бэрліну быў распачаты мяйсцовымі камандантамі вясной 1942 году і праводзіўся даволі лёяльна.

Увосені 1942 году ў Смаленск прыбыў з Менска япіскап Сьцяпан, прызначаны кіраваць Смаленскай епархіяй. Умовы для яго працы былі цяжкія. Аднак пры падтрымцы Гарадзкой управы досыць хутка ў саборы распачаліся богаслужэньні і выконваньне трэбаў. Значная колькасьць народу прымала ўдзел у рэлігійным жыцьці.

Летам 1943 году фронт пасоўваўся на захад у напрамку Смаленска. Смаленскі палявы камандант, гэнэрал Пооль, быў пераведзены ў Баранавічы, а радны Краац быў скіраваны ў Магілеў, з ім паехаў і Астроўскі. Тут яны адразу зьмянілі бурмістра расейца Філатава на беларуса Наронскага. Астроўскі заняўся адміністрацыяй акругі, зьвяртаючы ўвагу на адукацыю. У жніўні 1943 году была склікана нарада настаўнікаў усіх пачаткавых школаў, дзе разважаліся справы патрэбаў для пасьпяховай працы школаў у 1943/44 школьным годзе. Распачалося працы для адчыненьня сярэдняй школы ў Магілеве.

Лекароў не хапала ўсюды на Беларусі. Папярэдня шмат лекароў было жыдоўскага паходжаньня, але немцы вынішчылі іх, захапіўшы на Беларусі. Патрэбы аховы здароўя насельніцтва, як і праектаваныя і арганізаваныя беларускія і расейскія вайсковыя фармаваньні, патрабавалі лекарскага пэрсаналу. Дзеля гэтага было пастаноўлена адчыніць пры Магілеўскім гарадзкім шпіталі Мэдычны Інстытут для студэнтаў мэдыцыны двух старэйшых курсаў. Рэктарам інстытуту быў прызначаны д-р Сьцяпанаў і лекцыі распачаліся ў верасьні 1943 году. Хутка Мэдычны Інстытут быў пераведзены ў Новую Вялейку пад Вільняй і ім заапякавалася БНС з Менска. Тут канчалі адукацыю каля 40 студэнтаў.

Агульнае палажэньне ў іншых акругах ваеннай зоны Беларусі было падобнае да апісаных вышэй акругаў, з некаторымі адменамі ў паасобных дэталях.

XXXV

Нямецкія паражэньні на ўсходнім фронце.— Экспансыя савецкай партызанкі на Беларусь— Стварэньне і дзейнасьць Беларускай Цэнтральнай Рады.— Мабілізацыя Беларускай Краёвай Абароны і ейнае змаганьне.— Далучэньне Палескай і Берасьцейскай акругаў да Беларусі.— Школы на Беларусі.

У канцы 1942 і на пачатку 1943 гадоў нямецкія арміі былі разгромленыя савецкімі войскамі пад Сталінградам, дзе каля 300 000 нямецкіх жаўнераў разам «з гэнэралам Паўлюсам было ўзята ў палон. Распачалося адступленьне нямецкіх войскаў з Каўказу і з Украіны. 8 верасьня 1943 году расейцы занялі Данбас, а 6 лістапада — Кіеў. Яшчэ летам 1943 году савецкія войскі прарвалі нямецкі фронт каля Курска, а 25 верасьня здабылі Смаленск. 3 верасьня 1943 году арміі заходніх аліянтаў высадзіліся ў Італіі. Вайсковае паражэньне Нямеччыны было вочавідным і 28 лістапада 1943 году ў Тэгэране распачалася канфэрэнцыя Рузвэльта, Чэрчыля і Сталіна адносна канчатковай стадыі вайны і пасьляваенных мерапрыемстваў.

Савецкі партызанскі рух на ўсёй Беларусі вырас да вялічэзных памераў. Вёскі і валасныя цэнтры былі пераважна пад партызанскім кантролям. Акруговыя і паветавыя гарады былі пад нямецка-беларускім кантролям. Чыгуначныя шляхі і гасьцінцы з захаду на ўсход, патрэбныя для вайсковых транспартоў, былі ў стане пастаянньф нападаў савецкіх партызанаў. Узрываньне падкладанымі мінамі, збройныя напады на меншыя канвоі і на абаронныя бункеры, поўнае спыненьне даставак сельскагаспадарчых прадуктаў з валасьцей рабілі вялікія шкоды для нямецкага ўсходняга фронту. Каб запабегчы гэтаму, немцы час ад часу праводзілі збройныя акцыі

супроць партызанаў, ахопліваючы значныя абшары краю. У гэтых акцыях прымалі ўдзел значныя аддзелы СС, рэгулярнай арміі з гарматамі і танкамі, літоўскія, расейскія і іншыя нацыянальныя аддзелы. Рухомыя партызанскія аддзелы хутка пакідалі свае стаянкі і ўцякалі ў бясьпечныя аколіцы. Ахвярамі гэтых акцыяў было пераважна нявіннае мяйсцовае насельніцтва. Вёскі, у якіх стаялі партызаны, былі паленыя, насельніцтва іх пераважна забіванае на мейсцы, у рэдкіх выпадках працаздольная частка яго выбіралася і вывозілася на працу ў Нямеччыну. Такія карныя акцыі праводзіліся ў вайсковай і ў цывільнай зонах Беларусь Яны не зьмяншалі партызанскай сілы, а павялічвалі яе. Па адыходзе нямецкіх карнікаў пацыфікаваныя абшары ізноў займалі савецкія партызаны. Яны мардавалі ўцалелых жыхароў як нямецкіх прыхільнікаў. Насельніцтва, уцёкшае ў лясы ад нямецкіх карнікаў, якое хацела захаваць сваё жыцьцё, цяпер было на ласцы савецкіх партызанаў, якія забіралі да сябе маладзейшых людзей.

Ад самага пачатку вайны маскоўскі ўрад у сваёй прапагандовай акцыі заклікаў народ на сьвяшчэнную вайну для абароны бацькаўшчыны ад фашыстоўскіх захопнікаў. Камуністычныя лёзунгі зусім не былі ўжываныя. Былі ўведзеныя залатыя пагоны для афіцэраў арміі, як за царскіх часоў. У сярэдзіне 1943 году маскоўскі ўрад паклікаў Праваслаўную Царкву для падтрымкі духа барацьбы ў народных гушчах, дзе рэлігія была моцнай падпорай у цяжкім жыцьці. Новапастаўлены ў Маскве патрыярх Сяргей выдаў пасланьне да веруючых праваслауных людзей на акупаваных немцамі тэрыторыях. У пасланьні пісалася, што гэтыя людзі не павінны ніколі забывацца, што яны расейцы, і пад ніякім націскам немцаў яны не павінны здрадзіць сваю бацькаўшчыну. Царква выяўляла свой патрыятызм ня толькі малітвамі, але і ўчынкамі. Царква Сьв. Тройцы ў горадзе Горкі сабрала мільён рублёў у фонд абароны. У пасланьні заклікалася, каб праваслаўныя не супрацоўнічалі з немцамі і з нацыяналістычнымі цэрквамі, а дзялілі ўсе цяжкасьці і прыкрасьці расейскага народу.

Гэтае пасланьне было пашыранае савецкімі партызанамі на Беларусі. Партызаны прыходзілі ў цэрквы пад час богаслужэньняў і з шапкамі, на галовах чыталі пасланьне. Адначасна яны абвяшчалі, што ў Расеі ўсё зьмянілася, насталі свабоды і калгасы ліквідаваныя.

Немцы стасавалі розныя захады для барацьбы з савецкімі партызанамі на Беларусь У канцы 1943 году павет Дзятлава Наваградзкай акругі быў поўнасьцю заняты савецкімі партызанамі, за выняткам гораду Дзятлава, на які яны рабілі рабунковыя напады. Сюды рабілі напады таксама і польскія легіяністыя з суседняй Лідзкай акругі, рабуючы дабро і мардуючы беларускіх працаўнікоў адміністрацыі, настаўнікаў, БНС і іншых. Беларускія нацыянальныя партызаны выступілі супроць усіх чужынцоў, уключаючы і немцаў, аднак бяз большага посьпеху. Для пацыфікацыі павету неМцы прыслалі ў Дзятлава брыгаду Камінскага, якая адступала на захад перад савецкім фронтам. Немцы выехалі з Дзятлава і Камінскі неадкладна абсадзіў адміністрацыю гэтага павету сваімі людзьмі. Ён арганізаваў вялікую турму і сьледчы аддзел. Ён арыштоўваў і катаваў папярэдніх адміністратараў і багацейшых жыхароў, дамагаючыся ад іх золата і каштоўнасьцяў. Калі арыштаваны ня меў іх, то яго расстрэльвалі. У горадзе настаў голад і жыхары пачалі ўцякаць у іншыя гарады. Камінскі не змагаўся супроць партызанаў. Яго танкі выяжджалі некалькі разоў на 3 мілі ад гораду і варочаліся назад, каб забясьпечыць яго безадказную ўладу ў горадзе. Толькі перад надыходам савецкіх арміяў брыгада Камінскага адступіла на захад у Польшчу.

На мяжы з Латвіяй захавалася шмат лясоў, якія цягнуліся аж пад Полацк. Савецкія партызаны панавалі ад даўжэйшага часу ў гэтых лясох, а цяпер пасунулі на захад свае апэрацыі, перацінаючы камунікацыйныя шляхі, патрэбныя для немцаў. Нямецкае камандаваньне даручыла латыскай дывізіі СС ачысьціць гэты беларускі лясны абшар ад партызанаў. Партызаны адразу адступілі перад наступаючымі латышамі, але Асвея і аколіцы былі спаленыя, а насельніцтва вымардаванае поўнасьцю. Тут латышы вымардавалі звыш 15000 людзей. Зразумела, што латышы не хацелі бачыць розьніцы паміж расейскімі партызанамі і беларускімі сялянамі.

Новы гэнэральны камісар Беларусі фон Готтбэрг прабываў на Беларусі даўжэйшы час. Ён быў добра абазнаны з існуючай сытуацыяй і разумеў, што без дапамогі мяйсцовага насельніцтва яму будзе цяжка навесьці парадак на Беларусь Таму ён выступіў з ініцыятывай перад адпаведнымі дзейнікамі ў Бэрліне аб пакліканьні да жыцьця больш аўтарытэтнага ад папярадніх беларускага прадстаўніцтва, з шырэйшымі паўнамоцтвамі і з характарам беларускага ўраду. Гэтае беларускае прадстаўніцтва павінна было мець характар створанага самачынна беларусамі.

Поделиться:
Популярные книги

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Как я строил магическую империю 5

Зубов Константин
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

ВоенТур 3

АЗК
3. Антиблицкриг
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
ВоенТур 3

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая