Чтение онлайн

на главную

Жанры

Пастка для пярэваратня

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Адпушчу. Няхай ідуць.

У пана Бадзея вочы сталі круглыя-круглыя.

— Адпускаеце? Не пакараўшы?

Мы бокам-бокам з гэтай залы, падобнай на турму.

Сапраўдны тарарам

У горадзе быў сапраўдны тарарам. Піск, енкі, крыкі. Нейкія людзі ў лахманах б'юць, цягнуць гараджан. Ды хіба толькі іх? Вось адзін схапіў за ногі астрыжанага сабаку, пакруціў у паветры і шпурнуў за плот, у агарод. Сабака толькі вякнуў.

— Разбойнікі

разгуляліся! — крыкнуў Пятрусь.

Цяпер і я здагадаўся, што разбойнікі ў горадзе гаспадараць. Разгуляліся дык разгуляліся! Як відаць, не хутка спыняцца. Нямала слёз пральецца.

Я азірнуўся і ўбачыў пана Катовіча. Ён стаяў непадалёку. Каля яго скупіліся стражнікі. Покатам са смеху качаюцца.

Я падбег да пана Катовіча.

— Сонца сёння добра смаліць, — прамовіў ён, як бы не заўважаючы, што я перад ім стаю.

— В-вы… В-вы… — прамовіў я, запінаючыся ад хвалявання.

Пан Катовіч глянуў на мяне, бы на камара, які надакучае.

— Цябе выпусцілі, а падзецца няма куды?

— Чаму людзей не ратуеце?

— Няхай патрэніруюцца разбойнікі,— сказаў пан Катовіч і пайшоў. За ім пацягнуліся стражнікі.

Да Петруся, бачу, падбег разбойнік. Паглядзелі б вы на яго! Нос сіні, сарочка расхрыстаная, нагавіцы на каленях парваныя, быццам цэлы дзень, не спыняючыся, поўзаў.

— Дзядзька… — пачаў Пятрусь.

— Дай закурыць, — сказаў разбойнік. Пятрусь вытрашчыў вочы.

— Я не куру.

— Не курыш? Гы-гы-гы… — гыгыкнуў разбойнік і кулаком пад дых.

Пятрусь, пераламаўшыся ў паясніцы, упаў на зямлю, а разбойнік, гыгыкаючы, пабег па вуліцы. Я кінуўся да сябрука.

— Ты жывы?

— У-у-у… — застагнаў Пятрусь. — Ён мне як рэзнуў, дык свет перавярнуўся.

Жывы! Жывы… Даў закурыць! А калі б разбойнік якім-небудзь кіем па галаве? Яму закон не пісаны.

Пятрусь, войкаючы, прыўзняўся.

— Ігнат, трэба ратаваць людзей.

Не нашым носам маліны кляваць. Гэтыя разбойнікі што апантаныя. Дый Пятрусь ледзь стаіць на нагах. Можа, пачакаць, пакуль акрыяе, а пасля кіямі ўзброіцца, злавіць каторага і па пятах? Каб толькі кіі ў нас не адабралі.

— Ігнат, разбойнікі са стражнікаў шаравары сцягваюць, а свае нагавіцы ім аддаюць, — усклікнуў Пятрусь.

Але, сцягваюць. Вось злавілі аднаго, наваліліся гуртам. Той вішчыць, як парася ў плоце, адбіваецца. Не тут тое было. Сцягнулі шаравары, і той, з сінім носам, які Петрусю рэзнуў, на сябе адзеў.

— Цяпер не пазнаць, хто разбойнік, а хто стражнік, — прамовіў Пятрусь.

І праўда, не пазнаць. Усе як ашалелі. Бегаюць, кагосьці даганяюць. «Добра было б, каб народны цар Іванка сюды прыйшоў. І з яго нагавіцы сцягнулі б», — падумалася мне.

— Наперад! Звязаць разбойнікаў! — пачулася каманда.

— Пан Катовіч не вытрываў. Баіцца, што без нагавіцаў застанецца, — прагаварыў Пятрусь.

На вуліцу высыпалі

стражнікі. Напэўна, паўтары сотні, не меней. Пан Катовіч ззаду, за імі ідзе.

— Звязаць! Усіх да аднаго!

Крычыць, нервуецца. Не чакаў, што так павернецца. Выпусціў на сваю галаву разбойнікаў. І яму прышчамілі хвост.

Стражнікі, махаючы шаблямі, пагналі разбойнікаў перад сабою. Вуліца апусцела.

З-за хаты выбег астрыжаны сабака, гаўкнуў некалькі разоў і, падцяўшы хвост, панёсся. А з партрэта, усміхаючыся, пазіраў на прыціхлую вуліцу народны цар Іванка.

— Цяпер стражнікі і сваіх звяжуць, — сказаў Пятрусь.

— Тых, з каго разбойнікі шаравары сцягнулі? — запытаў я.

Пятрусь кіўнуў галавою.

— Тых.

Вуліцы ажылі. З падворкаў выходзілі людзі, спыняліся каля весніц, прыслухоўваючыся. Каля некаторых хат чуўся ціхі плач.

— Нават плакаць баяцца, — заўважыў Пятрусь. Каля нас, выціраючы вочы, прайшла жанчына.

— За вамі сочаць, — прашаптала, мінаючы. Я павярнуўся да Петруся.

— Чуў?

— Чуў. Але хто сочыць?

Сапраўды, хто? Дагнаць жанчыну і запытацца? Не скажа, пабаіцца. Хто ж сочыць? Чаму? Народны цар Іванка нас адпусціў. Няўжо загадаў, каб злавілі? Але ж мы не хаваемся.

Мы, азіраючыся, пайшлі па вуліцы. Тут было як пасля бою. Паламаныя платы, яблыні, патаптаныя агароды. Некаторыя быццам танк гусеніцамі мясіў.

— Пастараліся разбойнікі,— сказаў я. Пятрусь раптам тузануў мяне за руку, пацягнуў на нейкі падворак. Я не ведаў, што ён задумаў, але пабег за ім. Мы мінулі хату, схаваліся за хлеў.

— Стой. Праверым, хто за намі сочыць. — Пятрусь, высунуўшы галаву з-за рога хлява, стаў пазіраць на вуліцу.

Я таксама высунуў галаву. Невядома, што было б, калі б гаспадар ззаду знячэўку крыкнуў: «А вы чаго тут, мілыя госцейкі?»

Ігнат… — пачаў Пятрусь і адразу ж змоўк, нібы яму язык прышчамілі.

Каля хаты паказаўся пан Бадзей. Выцягнуў шыю, як бы прынюхваючыся.

Дык вось хто за намі віжуе! Відаць, народны цар Іванка яго паслаў. Думае, што тут у нас знаёмыя, што да іх пойдзем.

— Дурань, — сказаў я.

— Пан Бадзей дурань? — прашаптаў Пятрусь.

— Не. Народны цар Іванка.

— Трэба заблытаць сляды, — прагаварыў Пятрусь.

Мы, прыгнуўшыся, пабеглі праз агарод.

Калі топішся, то і за саломінку ўхопішся

Усё-ткі, як сказаў Пятрусь, нам удалося заблытаць сляды: уцяклі ад пана Бадзея. Не памятаю, колькі блукалі па агародзе. Мо гадзіну, мо дзве, пакуль не ўбачылі на перакрыжаванні вуліц возера, па берагах парослае лазняком. Звычайна ў гарадах, ведаў я, робяць фантаны, з якіх пырскамі б'е вада, ззяючы на сонцы вясёлкаю. А тут возера. І ніводнага чалавека на беразе. Нават хлапчукоў няма.

Поделиться:
Популярные книги

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Кодекс Крови. Книга ХVIII

Борзых М.
18. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVIII

Экспансия: Сотрудничество. Том 5

Белов Артем
5. Планетарный десант
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Экспансия: Сотрудничество. Том 5

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Эволюционер из трущоб. Том 10

Панарин Антон
10. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 10

Сумеречный стрелок 6

Карелин Сергей Витальевич
6. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 6

Возвращение Безумного Бога

Тесленок Кирилл Геннадьевич
1. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Агенты ВКС

Вайс Александр
3. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Агенты ВКС

Боец с планеты Земля

Тимофеев Владимир
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боец с планеты Земля

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти