Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

–  Смаката, я й не ведаў…

–  Выпівай, я каля граба наспытаўся! — і ўсміхнуўся, прыгожа канаўкі на шчоках паглыбіўшы.

Алесь ахвотна зноў галаву закінуў, грабавік каб дапіць — і так і застыў з узнятай бутэлькай, другой рукой Макара штурхануў, пальцам уверх тыцнуў, нат слова не мовіў. І Макар знерухомеў, тое ж пабачыўшы: нізка, здавалася — над самымі верхавінамі бяроз, над іхнімі галовамі плыў павольна клін журавоў, птушак з дзвесце — ціха, стройна, грацыёзна. Спераду — важак, шыю выгнуў, на іх — здалося — зірнуў, - і зноў выдзюбіўся наперад. Нават мерны шоргат крылаў апаў на іх зверху…

–  Дамоў вярнуліся… — апамятаваўся Макар, калі журавоў ледзь відно стала.

–  Можа, і над маім Слуцкам вось так праплывалі?

Счакалі,

пакуль не набралася вядзерца соку, і назад паехалі. За руль Алесь напрасіўся:

–  На конях то добра гарцую, дык няўжо ж на гэтай траскотцы не здолею?!

Напачатку Макар дапамагаў — і шчапленне, збоку седзячы, адпусціў, і перадачы сам уключаў: Алесь толькі рулём і «газам» камандаваў — з Макаравай падказкі. І атрымалася, толькі роў жарабец жалезны мацней патрэбнага, гыркаў злосна на выбоінах, а пасля такі прынаравіўся, скарыўся лёсу свайму, і віхляць з боку ў бок меней стаў. І Алесь асмялеў, руля плаўней круціў, хуткасці падбаўляў. А Менск дзесь у прывечаровай хмурадзі прыхоўваўся, Домскі ў гаражы — пэўна ж! — нерваваўся… І прыспешвалі хлопцы — вось-вось фары ўключаць давядзецца. Дарога з горкі прыпусціла, лес зноў бліжэй да яе прыціснуўся…

–  Тармазі!!! — стрэліў раптам Макар. Крычаць то можна, а як тармазіць — не паказаў жа! Ды ў Макара і ў самога ногі доўгія — увомірг да педалькі дацягнуўся. Аўто нібыта на штось нябачнае тыцнулася, крыху ўбок віхнулася — і стала, заглохла. Алесь (добра, што за руль трымаўся!) ледзь з машыны не выкаўзнуўся, вочы наперад вытарачыў — і ў тую ж паўхвілю перад саменькім буферам штось вялікае, рудое шухнула (ажно ветрам твар абдало), на другі бок дарогі пераскочыла — і толькі тады стук з-пад капытоў данёсся…

–  Матка Боска… Няўжо лось?! — Алесь глядзеў услед напалоханай жывёле і, сам зляканы, не мог міргнуць нават.

–  Ты ж на дарогу глядзі, вершнік! А то і сам так рогі скруціш!

–  Дык я… — пачаў быў Алесь, — але што тут апраўдвацца!..

Толькі з паўвяршка бярозавіку і давезлі яны ў Менск — абярнуўся, разліўся ледзь не ўвесь сок з вядра пры тармажэнні… І на кепікі Домскага «Дзе ж ваш сок, натуралісты?» Макар і знайшоўся толькі:

–  Зазяваліся троху, а лось і выкаўтаў…

* * *

Алесь Хведаравіч яшчэ крыху пастаяў перад Кафедральным касцёлам, неўразумела гледзячы на дзве паніжэлыя, як падалося, званіцы. Заціснуты недарэчнымі будынкамі, касцёл патанаў пад наступам шэрага бетона. А дзе ж Губернатарскі дом? (Не ведаў, што на яго яшчэ два паверхі надбудавалі.) А дзе ж Ратуша? Яшчэ ж у апошнюю вайну было ўсё, ацалела… І там, справа, бліжэй да Свіслачы, якісь новы гмах-стадола… Нібы апамятаўшыся — спешка перахрысціўся. (Што думаючы? Дзякаваў, канешне, Небу за гэты падарунак звароту.) А затым — міжволі, спантанна — пакрочыў… Куды? Ён і сам яшчэ ўсвядоміць не мог, не паспеў. І ўблудзіў у нейкі напаўзакінуты двор, пашкадаваў нават, што на тлумнай шырокай вуліцы не застаўся ці — і таго лепш — зноў у таксі не сеў. Ды, дзякуй ёй, — акурат перад вачыма кабетка жвава з пад'езду выпырхнула і ледзь з ім не сутыкнулася..

–  Прабачце… Падкажыце, як на… прашпект… Скарыны (ледзьве вымавіў, не верачы ўсё яшчэ, што ўрэшце галоўная вуліца Менска займела імя беларускага першадрукара [3] ) выкільгікаць?

–  Скарыны? — кабета нібыта ад нейкага сну свайго адпрэчвалася. — А вось так прама і йдзіце…

І ён пакрочыў «прама», не здзівіўся нават, што яму па-беларуску адказалі. На нейкай вулцы раптам расступіліся дамы — пастарэлыя, хоць і дагледжаныя, наноў нядаўна пафарбаваныя. Смялей загудзелі машыны, два тралейбусы прашаргацелі адзін за адным — і ён здагадаўся, што йшоў правільна, там «цэнтар». А

супыніўся перад светлафорам — і застыў, уражаны, агаломшаны… Праз дарогу, на той бок праспекту, стаяў, як і семдзесят гадоў таму, будынак тэатра, адно фасад крыху перароблены — стаяў, як зубр аціхлы. Ён раптам перастаў заўважаць усе іншыя будынкі, «чужыя», узведзеныя пасля яго; колькі разоў запрашаў зялёным агеньчыкам светлафор… Божа мой, гэта ж тут Першы Ўсебеларускі кангрэс адбыўся, і гэта ж сюды паслухаць Меражкоўскага ў 1920-м ён з Алесем Гаруном прыходзілі! І вось — застаўся! Збярогся — і цяпер ужо і пра Купалу памяць цепліць («Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы»), і слова беларускае…

3

Да гэтага галоўная вуліца Менска - Захараўская - звалася вуліцай Міцкевіча, Савецкай, Хаўптштрасэ, праспектамі Сталіна і Леніна.

Урэшце перайшоў праспект — ледзь, праўда, паспеў, праваруч нейкае аўто з прыцемненым шклом прытармазіла — амаль у паўкроку. Зноў на чыста вымеценым тратуары пастаяў, навокал паўзіраўся — астатняе незнаёмае ўсё, чужое. Хіба яшчэ тую горку памятаў — праспект, здавалася, ныраў-бег уніз да Свіслачы. Там колісь гарадскі сад быў, і Юбілейны дом — Беларускі дом — на горцы ганарліва стаяў…

Пайшоў сцярожка, павольна. Мароз падціскаць пачаў — адвык ён ад холаду восеньскага! Вось і шчокі ўзгарэліся, і рукі стыць пачалі (чамаданік з рукі ў руку перакідваў — і пачарзе далоні ў кішэнях плашча грэў). Пальчатак адтуль не захапіў… Адтуль — і здзівіўся, што пра краіну, дзе большую частку жыцця свайго правёў, праз колькі беларускіх гадзінаў нечакана і неўсвядомлена замяняць гэтымі «там», «адтуль» пачаў…

Вецер пялёсткі сняжынак нагнаў, заказыталі гарэзліва твар. І тады зноў як агнём. апякло (сненнем ці казкай мройнай усё гэта лічыць нават у хвілю тую спрабаваў) — Беларускі дом! Вось ён!! Стаіць, купалкі свае два высока ўздымае!!! Толькі шыльду новую займеў — Дом мастацтваў. Някепскую. Можа і слушна Беларусь — гэта мастацтва… А вунь і вакно на другім паверсе — ягонага кабінета… Хтось мільгнуў у ім… Ён жа заўсёды першым дзверы адмыкаў, не павінна яшчэ там нікога быць… То чаго ж ён ня йдзе, лайдакуе?..

І што гэта з вачыма сталася: і дамы з праспекта зніклі, і светлафораў не відно, і машын?.. Із душы — як семдзесят гадоў спала… А там, унізе, за голым паркам, каля Свіслачы цёмнай і сцішанай — Купалаў домік..

Ён рушыў напрасткі, як і хадзіў часта — паўз рэчку, і нават бетон, што ваду сціскаў, знаёмым здаваўся…

Пад абед 20 сакавіка 1920 года Янка Купала выпісаўся з земскай бальніцы. У адведкі шмат тады пайшло: Гарун, Бядуля, Ігнатоўскі, Лёсік, Цярэшчанка, Рак-Міхайлоўскі, яшчэ некалькіх запамятаваў… і ён, Алесь. Сустрэла Купаліха, заўсміхалася, — значыць, добра ўсё, на папраўку ідзе гаспадар. А ён — больш таго! — за сталом сядзеў, пісаў. Шчокі схудзелыя, цені пад вачыма, а зрэнкі — ажно свецяцца…

— Ажыў, браткі, ажыў! І крэмзаць пачаў, - прызнаваўся Купала за гарбатай. Але пра сябе амаль не расказваў (хіба толькі пра тое, што паэмы частку, у палаце складзеную, запісаў), больш распытваў пра менскія навіны. І нельга было не заўважыць, як і весялосць ягоная знікла, і агеньчыкі ў вачах затуманіліся.

Слабым усё ж, бачыў Алесь, быў яшчэ Купала, не паправіўся напоўніцу. Хоць нашмат горш на пачатку года пачуваўся. Тады, 2 студзеня, Алесь карэктуру з «Беларусі» яму дадому прыносіў (Лёсік папрасіў — сам з газэтай дужа пільна заняты быў). Вось і тады Купала весяліўся, жартаваў. Уладзіслава Францаўна пірагом частавала… А праз тыдзень, 9-га, Купала ў бальніцу лёг. На аперацыю…

Поделиться:
Популярные книги

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Новый Рал 7

Северный Лис
7. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 7