Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Яшчэ з зімы многія падаліся ў лес — чакалі адыходу палякаў. Ды з Бярэзіны ўжо не чутно было раскацістых грукатаў гарматаў, заціхла ўсё маразамі — толькі згаладалыя ваўкі смела вылі за вёскамі, вяшчаючы нядобрае. А ў самы напал арганізацыйнай вясновай працы да іх, пэўна, зашыўся правакатар. І павыдаваў — усіх, з кім сышоўся. Усчаліся аблавы, арышты, вышукі. П'яная аблава ўварвалася і ў вёску Бабарэкі. Хто тыцнуўся на вуліцу — хапалі і ў гумно селяніна Салановіча… Ахвяру распраналі й ніцма клалі на ток. Адзін жандар садзіўся на галаву, другі — на ногі. Трэці напярэсцік біў гарапніком, звітым з тэлефоннага дроту. Калі ж гарапнік расхвостваўся — браў другім канцом і тоўк тронкам. Немарасцевыя крыкі — па ўсёй вёсцы. Жандары адбіралі сала, яйкі, гарэлку. Самога ж Якіма Салановіча ў ягоным жа гумне і застрэлілі. Рэшту (а там і Бабарэка, і Астрэйка) звязенілі — і ў Слуцак. Па дарозе яшчэ і ў Русаках затрымаліся, ды ўся моладзь ужо ў лесе была,

а на папялішчы (вёска колькі дзён перад тым згарэла) — адны старыя й бабы. Ноч у турме, а назаўтра — у нядзелю — чатырнаццаць хлопцаў расстралялі, - закутымі па руках і нагах… Астатнія ж — тыдзень ужо як у турме. Штодня — допыты ў фельчарскай камеры: і віскі абцугамі ціснулі, і пальцы ламалі, і стрэмкі — пад пазногці. Млеў хтось — вады халоднай на галаву, і — наноў. Калі ж і такое не «брала», не прызнаваліся — галавой уніз падвешвалі і гарапнікамі пяткі рассякалі. З катавальні-фельчарскай усіх потым — у бальніцу. Бабарэку, казалі, выпяклі на спіне пяцікутную зорку…

–  Астроўскі — ты ж ведаеш, што з Новага году ён стаў кіраўніком Пінскага адзьдзела польска-амерыканскага камітэта дапамогі дзецям? — во-толечкі да начальніка павятовага пайшоў, трэці раз ужо… Мяне ж па перадачу… — Бусла цяжка пазнаць цяпер было: худы, вочы запалі, сінякі пад вачыма — паскамі, гаворыць хвалюючыся, блытаецца.

–  Божа ж мой! Што ж вы ў Менск не паведамілі?! Ці ж так трэба… — Алесь і сам разгубленым, зніякавелым стаў. — То айда хутчэй, перадачу возьмем — і да хлопцаў.
– І паўшэптам па дарозе ўжо, подбегам: — Дык, кажаш, ні Бабарэка, ні Астрэйка ні ў чым не раскрыліся?..

Яшчэ з паўдня правялі яны каля турмы, пакуль урэшце палову вязняў не вызвалілі — вечарам ужо, цёмначы, — усіх тых, хто не прызнаваўся ў «дзейнасці супраць Польшчы». Сярод іх — і Бабарэку з Астрэйкам. Начаваць у горадзе хлопцы адмовіліся — і ў рызыку ўводзіць сяброў не хацелі (ведалі, што шпікі яшчэ доўга будуць «праводзіць»), і далей ад турэмных сценаў, ад паліцыі быць пажадалі, - узялі з правіянту асноўнага, запалак і солі паболей, і падаліся за Слуцкі тракт, у лес.

А раніцай, калі ніхто і не чакаў, выпусцілі яшчэ аднаго — маладога каваля Міцю Жалязовіча з Прошчыцаў. (Алесь знаёмы з ім быў — і каня ў яго падкоўваць даводзілася, і па «пяцёрках» ведаўся.) Але наўрад ці хто з ягоных знаёмцаў пазнаў бы каваля зараз: вочы чырвоныя, колісь чорна-сажавы чуб — як у муцэ, у белых плямах, паўмесяца не голены, збіты твар - у драцінішчы валосся, схуднелы, прыгорблены, рукі (якія адно і выдавалі ў ім каваля: магутныя, цвёрдыя далоні — як капачы, калі сашчэпіць у кулак — як вядро) віселі як старыя цапы, вузлаватыя пальцы - пакрыўленыя, ссінелыя пазногці, разадраныя да крыві…

Калі за ім закрыліся-бразнулі турэмныя вароты — уздрыгануў, сцяўся. Пастаяў няўцямна з хвіліну і рушыў да бліжэйшых пабудоў, нават лужыны й гразь не абыходзячы. Стрэўся жандар з зіхоткімі знакамі на галунах — кінуўся да яго, вочы выкаціў, праслінявіў:

–  Міця я, Буба Міця!.. Ні ведаю нічога, адпусцеце… Міця я… Міця Буба…

Адштурхнуў яго жандар, сплюнуў і далей пашыбаваў, а Міця да гандляра з тытунёвай лаўкі кінуўся:

–  Вы ж ведаеце мяне! Я Міця Буба… Нічога ні ведаю…

Даліся бедалагу турэмныя катаванні, розум прымутнеў у каваля Міці Жалязовіча. На вязня-волата — і здзекі ўтрая мацнейшымі былі. Прывязвалі за ногі да столевых крукоў і білі-дапытваліся па чарзе: хто, з кім знаёмы з бандытаў, што рабіць збіраўся, хто вучыў?! Стамляўся кат — другога зваў, а сам у карты гуляць садзіўся. У тым жа фельчарскім пакоі. Так і здзекваліся «кругам», у сямёх — хто прайграваў у карты, той «на высадку» да каваля на дапыт ішоў, - мацюкаўся, жылы рваў, пазногці ціснуў, па вушах і вісках тоўк. Слабеў каваль, непрытомеў — пярэрву рабілі, і — зноў усё з пачатку. А катавы сябрукі тымчасам у карты люта рэзаліся: «Паненка бубова!.. Холера ясна! На туз буба!! Ха-ха…»

Вось і стрэліла неяк у галаве каваля… забыў і прозвішча сваё, і хто ён, і чаго ён… Толькі і ўзгадвалася гэтая «буба» праклятая. А што яшчэ, крыўда якая — ніхто не мог уведаць, замерзлі вочы кавалёвы, памутнелі, як сажалкі ўскаламучаныя…

У абед яго бачылі на гарадскім кірмашы. Хто пазнаў прошчыцкага каваля, кінуўся быў здароўкацца: што ты тут робіш, Жалязовіч? А ў тога вочы ўраз шклянелі, дрыжэў усім целам: «Буба я, Міця Буба!» — і ледзь біцца не кідаўся. З тога часу ўсе і сталі зваць яго Бубам…

Дзе ночы, дзе ранкі праводзіў — ніхто не ведаў, толькі стаў ён штодзень апоўдні на кірмашы з'яўляцца — злітасцівіцца хтось з хворага, сала абрэзак падасць, другі — яйка, жанкі перажагнаюцца й з кварту малака адальюць… І добра Міцю, перакусіць — і на воз да каго-небудзь прымастаколіцца, на саломку — і вочы да неба, твар брудны ў барадзе нячэсанай — да сонейка выставіць, і ажно чмыхае ад задавальнення, сапе, як кот. Перадрэмле — і зноў да апоўдня ніхто не бачыць яго.

З месяц цягнулася так, пакуль не стрэўся Міця з жандарам,

падбег па-заліхвацку, выструніўся, руку да віска, збітымі ботамі прыстукнуў:

–  Міця Буба я… Буба, ваша благародзь!

Скрывіўся паляк, аж уздрыгануўся — і кулаком па твары Міцю… Раз, другі… А Міцю адно кроў у скроні бухнула, пад сэрцам запякло, дых знячэўку перахапіла. Скруціў ён жандарыка, стоўк у яблык горкі, з ног збіў і другога, на падмогу да таварыша падаспелага, высока кулачынай памахаў над імі і — пад прылаўкі, за вазы, за плот… Увомірг знік, і ні на кірмашы, ні на вулках горада пасля таго больш не з'яўляўся.

* * *

Адны сумныя весткі прывёз тады ў Менск Алесь. І самога нібыта падмянілі: цвёрдым стаў, хмурным, маўклівым. Гарун адразу змену заўважыў, падтрымаць памкнуўся, расхмарыць:

–  Не кісні. Думаеш, аднаму табе нудна? А як мне тады на свет глядзець?! Салодкімі дужа сталі… То, можа, чакаць, што так вось, на талерачцы паднясуць волю? Нат калі хто й паднясе, дык атрутай перад гэтым густа пасыпаўшы!

–  Не кісну я… Глядзець адно і на палякаў не магу. Ці не паслугачы мы іхнія?

–  Вунь куды бярэш! А ці ведаеш, што два гады назад я пісаў пра іх? У «Водгуках» у «Вольнай Беларусі»? Супраць экспансіі гэтых самых легіёнаў наўсюд выступаў! — Гарун кінуўся да стала, дубовага, з крыху сцёртым лакам — зранку на ім ужо былі стахтораны новыя дакумэнты, лісты, газэты (потым у абед іх браў чытаць Алесь), высунуў ніжнюю шуфляду. — Чакай, зараз… — Раскрыў зялёную папку і стаў таропка перагортваць выразкі. — Зараз прачытаю… Каб не думаў, што ў аднаго стрэмка засела… Вось, слухай… — І да вакна, дзе святлей. — Выступаць — выступаў, а як «экспансію» і з усходу зведалі — і цюкнула тады, што расейцы-бальшавікі глынуць і аблізнуцца нават забудуць… А Пілсудскі ж сваё дэкляраваў, і ледзь не маімі словамі! Слухай (і нарэшце пачаў чытаць): «Як вольны з вольным, роўны з роўным…» — успамінаеш зварот ягоны? Ён жа, Пілсудскага зварот, так — паўтараючы маё — і пачынаўся! (Гарун усхваляваўся не на жарт.) Вось… «Як вольны з вольным, роўны з роўным, пойдзе ён, беларускі працоўны народ, поруч з другімі народамі. А ў тым ліку і з польскім, а не з вамі, прыхваснямі польскага імпэрыялізму, хоць бы вы былі і тутэйшымі здраднікамі і перакінчыкамі, забыўшымі бацьку і мацяр сваю». — Гарун зірнуў на Алеся і працягнуў чытанне. — «Не, — Масква і Варшава не святы, а страшны выраз для беларуса, і не Расію і Польшчу назаве ён маткаю сваею! Маткаю народу Беларускага будзе яго «тутэйшая», Беларуская зямля, вольная, незалежная Народная Беларусь…» — Ён адклаў выразку на падваконне — на стос кніг, і гаварыў ужо, гледзячы скрозь шкло шыбаў на вуліцу. — Не выстаўляючыся перад табою зачытваў я гэта… Каб паказаць проста, што не табе першаму шчыміць… што галаву апускаць з гэтага ня трэба! Усе малыя народы праз такое ці прайшлі, ці праходзіць мусяць. І мы пакуль вымушаны за «саладзейшае» хапацца, хоць яно, як бачыш, з апечынамі… Ды, урэшце, я ўжо казаў табе пра гэта… А тут летам, летась, Пілсудскі згоду даў на стварэнне беларускага войска. І паўстала БВК, і загадам таго ж Пілсудскага я на яе чале стаў. І як было не натхніцца: падпісалі пагадненне аб пастаўках амерыканскай зброі на 400 мільёнаў даляраў! Можаш уявіць? Антанта фундаваць мелася… Праўда, у яе свае мэты найперш наўвеце былі — каб бальшавікоў і Саветы супыніць… Ды народ наш не правядзеш… Студзень гэтага года ўспомні, паўстанне антыпольскае ў Рудабельскай воласці. Сяляне ж на крыўдзіцеляў з пяяннем «Ад веку мы спалі…» йшлі! Прачынаюцца ж! Хоць і разбегчыся мусілі, і дванаццаць Бабруйскую турму зведалі… Тады ж Ігнатоўскі з Булатам і братамі Сташэўскімі Беларускую камуністычную арганізацыю і стварылі — каб супраціў антыпольскі далей распальваць. Толькі ж не для ўсяе грамады беларускай шлях той…

–  Дык што ж рабіць тады?! — не стрымаўся Алесь.

–  Што рабіць? — і Гарун нечакана ўсміхнуўся. — Не спаць!…

Не мог не ўсміхнуцца ў адказ і Алесь — і нібыта ільдзіна ў ягоных грудзях растала. Сеў за свой стол (на той час ён ужо ў Вайсковую Камісію да Гаруна перайшоў), паперы расклаў, а калі Гаруна некуды паклікалі, перапыніў, у вочы гледзячы — вышчадрыў:

–  Не праспім, дзядзька Алесь… Паваюем.

Кабінет Гаруна ў Беларускім доме, неўздалёк ад прыступак на другім паверсе, быў сэрцам вербунковага адзьдзелу Беларускай Вайсковай Камісіі. Спраў не паменшала і ў Школьнай радзе, але і там, і там патрэбен быў сакратар-справавод, і Алесю даводзілася пакуль працаваць «на двух сталах».

Што ён рабіў у той дзень? Ці не абвестку складаў ад Вайсковае Камісіі для «Руні» — новага літаратурна-грамадскага часопісу, рэдактарам якога меўся быць выздаравелы Купала. Тэкст абвесткі (яна друкавалася затым на першай вокладцы «Руні» ў некалькіх нумарах запар) пісаўся адразу — на «чыставік»:

«Беларусы! Хто хоча незалежнасьці нашае Бацькаўшчыны, у кім бьецца беларускае сэрца, каму неўмагату зьдзек чужынцаў, хто можа трымаць у руках стрэльбу — запісвайцеся ў беларускае войска!

Поделиться:
Популярные книги

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Новый Рал 7

Северный Лис
7. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 7