Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пляц Волі

Пашкевіч Алесь

Шрифт:

Пасядзелі ў Купалы нядоўга, адпачываць пакінулі, напрыканцы толькі на паседжанне Белнацкама запрасілі — 22 сакавіка.

А як выйшаў Алесь з Купалавага дому, карэктура колішняя і ўзгадалася — артыкула «Справа незалежнасці Беларусі за мінулы год». Па дарозе Алесь і прачытаў яго, і цяпер роўныя абзацы ўваччу з'яўляліся:

«Калі немцы, пасля бальшавіцкага перавароту ў Расіі, занялі большую часьць нашай тэрыторыі, кучка бальшавіцкіх камісараў, гаспадарыўшая раней у Менску, уцякла ў Смаленск. ...неяк дагаварыліся і стварылі часовы ўрад «Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Старшынёй урада быў назначаны Жылуновіч (Ц. Гартны), а рэшта «портфелей» былі падзелены паміж Дылам, Мясніковым, Шантырам, Яркіным ды інш. Гэты ўрад прыехаў у Менск, і 1 студзеня 1919-га была абвешчана «Незалежная Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» ў федэратыўнай сувязі з Маскоўшчынай. Адначасна стары беларускі ўрад «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі

і Рада Міністраў БНР» былі абвешчаны без абароны закону.»

«Бальшавікі займаюць Вільню, касуюць «незалежную беларускую і г. д. рэспубліку», а сваіх бальшавіцкіх беларускіх «нацыяналістаў» — Шантыра, Дылу, Фальскага (Жылуновіч паспеў к таму часу ўцячы) — садзяць у вастрог, ствараюць ужо Літоўска-Беларускую савецкую і г. д. рэспубліку…»

«Палякі занялі Вільню, пасунуліся да Маладзечна і пагражалі Менску… І «чразвычайка» сваю працу «павялічыла». Праца гэта менчанам добра вядома. Курганы сотняў расстраляных аб гэтым і цяпер сьведчаць.»

Так, яны, «папараць-кветкаўцы», разышліся з Шантырам. Але адзін Бог яму суддзя — рабіў гэты рамантык-апантанец усё шчыра. Урэшце, і знішчылі яго за беларускую справу ці не самым першым… А вось Цішка Гартны…

«Гартны-Жылуновіч… Гэта была ўнікальная фігура. Чалавек з беднай сялянскай сямьі (бацька асушаў балоты на Палесьсі, маці хадзіла да капыльскіх багацеяў на падзёнку), малаграматны гарбар (зіму слухаў «дарэктара», праседзеў у двухкляснай вучэльні), але вялікімі амбіцыямі абдзеленым ня быў. Накрэмзаў колькі вершыкаў — сьпярша на «нібыта» рускай мове — і вырашыў падацца да самога Льва Мікалаевіча Талстога (пра жыцьцё пагаварыць і «стыхы» свае паказаць). У Тульскую губерню, праўда, не дапяў, затое апынуўся ў Кіеве — і ў найбольш прэстыжную тамтэйшую газэту «Киевские новости» творы свае панёс, а па дарозе яшчэ раз прыкідваў, колькі ж гэта заплоцяць яму (калі верыць абвестцы, за радок ажно 10 капеек давалі, а ў яго ж радкоў гэтых — цэлы сшытак!). Ды «ад варот паварот» далі яму ня толькі ў «Киевских новостях», але і ў іншых кіеўскіх газэтах. А потым на вочы патрапіла «Наша Ніва» (прыяцель браў яе ў доктара Клейнбарта). Вось тады і перастроіцца Дзьмітрый-Цішка пад новы лад, і па-беларуску запіша. На верш «Хто мы» рэдакцыя дашле ўхвальны водгук, толькі з публкацыяй — не сьпяшацьме. Але ягоныя допісы-карэспандэнцыі будзе зьмяшчаць спраўна (у гэтым я пераконваўся, калі перачытваў падшыўкі «Нашай Нівы»). Адна бяда — ганарару не плаціла… І падасца рабочы геній у Вільню, на працу ў «Нашу Ніву» прасіцца. На ноч «атабарыцца» прапануюць яму на крывой канапе ў пярэдняй, а вось працы — не дадуць. І зноў крыўда яго адолее: «Як так?! Ня любяць, пабойваюцца рабочых» (гэта пра Ўласава й іншых)… Тое, што «па вазе» сваёй не згадзіўся, таленце і кругаглядзе — ня думаў і ня мог думаць Гартны, хоць сам жа Багушэвіча з Сыракомлем блытаў, пісаў аднаго разу ў лісьце: «…калі забудзеце сваю мову, — сказаў намі яшчэ вялікі пясьняр беларускі Кандратовіч, — то памрэце», — чуў звон, а што ён з Багушэвічавай «Дудкі беларускай» — хіба ж запомніш… А Ўласаў жа шчыра яму тады ў настаўніцкую сэмінарыю паступіць раіў!

Гнеўную злосьць Гартны і на Іваноўскага затоіць… Даведаўшыся, што адзін рабочы-беларус шукае працу, той прапанаваў яму службу ў сваім маёнтку. Завёз да сябе ў Лідзкі павет і — бачыце! — не ў свае палацы хлопца адвёў, а ў хатку, дзе бедныя жылі… Парабкам, не раўнуючы, зрабіць захацеў… Сам жа з дзяўчатамі раяль слухаў… Зьбег Гартны праз колькі гадзін, Іваноўскага кленучы.

Ня даў лёс яму гонару-вядомасьці Дзямьяна Беднага, хоць у 1912 - 1913 гадах у бальшавіцкай «Правде» вершы друкаваў — пад псэўданімам Давыд Скорбящий, і «Д. Жылуновыч» падпісаўся. Затое ж стаў такі «першым» на Беларусі — з лютага 1918-га сакратаром Беларускага нацыянальнага камісарыята пры ўрадзе РСФСР, і рэдактарства ўсё ж дамогся — савецкай «Дзяньніцы», а затым быў — хоць і некалькі месяцаў, да ператасоўкі ЛітБелССР, — старшынёй Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР. Бальшавіцкую «любоў» Цішка Гартны адчуў на сабе — яшчэ ў сьнежні 1917-га, калі на Ўсебеларускім кангрэсе быў арыштаваны «ўпаўнаважаным» Крывашэіным з памагатымі — арыштаваны разам з усімі сябрамі прэзыдыума (а ордэр на незаконны арышт таварыш Карл Ландэр падпісаў). І часу для одуму было яшчэ ўдосталь: змог жа Фабян Шантыр, у апошні час старшыня бальшавіцкага Заходняга адзьдзела Белнацкама, ва ўсім разабрацца — вярнуўся ў Слуцак і ня толькі «Папараць-Кветку» арганізаваць дапамог, але й лепшую сваю лекцыю асобнай брашурай выдаў — адна яе назва шмат пра што гаварыла «Патрэбнасьць нацыянальнага жыцьця для беларусаў і самаазначэньня народу»…

30 сьнежня 1918 года ў Смаленску адкрылася VI Паўночна-Заходняя абласная (!) канфэрэнцыя РКП(б). З прапановы Аляксандра Мясьнікова яе й перайменавалі ў І з'езд КП(б) Беларусі. Там і стварылі БССР. Старшыня Гартны ў свой урад землякоў слуцка-капыльскіх і падзьбірваў. Камісарам па нацыянальных справах прасіў стаць Шантыра, камісарам працы —

Язэпа Дылу. Апошні й дапамагаў свайму патрону казкі-легенды дастворваць — у друку («Шлях амаль у сотню год») узгадваў, напрыклад, як напрыканцы 1918-га з Гартным наведалі Янку Купалу (які на той час жыў у Смаленску і служыў упаўнаважаным Саюза гарадоў, нарыхтоўваў у вакольных вёсках прадукты для фронту і шпіталяў). Што доўга блукалі па цёмных вулках (і электрычных лямпачак не было, і налёту нямецкіх аэрапланаў 6сяліся) — праўда. Як і тое, што Уладзіслава Францаўна засмажыла яешню і сялянскую каўбасу з кменам, і самаробны сыр на стол паставіла. А вось пра тое, што Купала і Купаліха «вельмі ўзрадаваліся вестцы пра ўтварэньне БССР» — хлусьня дутая. І не сказаў тады Купала: «Калі б я раней ведаў, што так хораша вырашыцца наша нацыянальнае пытаньне — ужо даўно б звольніўся з гэтай непадыходзямай, для мяне службы й пераехаў бы ў Менск» — і пасьля «весткі» ж працаваць у Смаленску Купала застаўся. Як не зманьваў яго на свой бок Гартны… І тост за Савецкую Беларусь ня браў тады, — як «прыпамінаў» Язэп Дыла — пра візіт іхні Купала затым Лёсіку й Гаруну падрабязна расказваў. А яшчэ Дыла і пра тое пісаў («Беларускія драматургічныя гурткі на Случчыне»), як пад Саветамі «папараць-кветкаўцы» «раптам адчулі» (!), што завершылі сваю ролю — і бальшавікі распусьцілі іх (вось як проста — не пазьнішчалі, а «распусьцлі»).

І не ўгаварылі такі Гартны з Дылам Купалу папоўніць сваю «двоіцу» — адны праз колькі дзён у Менск прыехалі! Па дарозе з вакзала зайшлі ў прыватную рэстарацыю, па дзве порцыі кожнаму замовлі. А затым і нямецкага мёду-эрзацу паспытаць захацелі. Гаспадар неахвотна, насьцярожана яго прынёс (задорага ж дастаўся!).

–  Баецёся, што новая ўлада адбярэ ад вас гэты мёд? — пажартаваў сур 'ёзна Гартны.

–  А хіба будзе нейкая новая ўлада? — не зразумеў гаспадар.

–  А як жа! Ужо ж абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка!

Так Менск упершыню й даведаўся пра новую краіну…

Але ж даўно ўжо мудрасць народная пра мужыка ў панстве заўважыла — «Няма горшага пана, як з мужыкоў». Ачмураныя, падманутыя, пазбаўленыя «ліберальна-буржуазнай» самакрытычнасьці, «мяккацеласьці», цэлыя натоўпы ўсьведамлялі сябе геніямі й правадырамі. А як жа, калі й «кухарка сможет управлять страной»! І аднойчы на «надзвычайнай нарадзе», якая праводзілася пад старшынствам Леніна, на запытаньне «Хто ў беларусаў, зможа стварыць урад?» упэўнена ўстаў Цішка Гартны і, ня вагаючыся, абвесьціў: «Я ствару такі ўрад!» (пра гэта пакінуў пісьмовыя ўспаміны Уладзімер Дубоўка, якому ў Маскве распавёў пра гэты выпадак Алесь Чарвякоў).

Так-так — упэўненасьці й амбітнасьці не пазычаць было Гартнаму! Хоць, па-праўдзе, у самім сабе яшчэ неразабраўся, і тварыць хацелася, і жыць — за пояс уласавых ды іваноўскх запхнуць. Ён нацэліўся ўжо рэспубліку цэлую ўзначальваць, лёс яе самохаць вызначаць узяўся! Хоць і ня ведаў (ды і ці здольным быў уведаць?), што і адказнасьць, і крыж гэта — на ўсё жыцьцё. Гэта ж не на кухні, не ў баразьне… На тое ж пячатка ці не ад самога Бога патрэбна! А да ўсяго — і «галава», і талент гаспадарскі (цар Мікалай ІІ падчас перапісу ўсерасійскага так і запісаў насупраць свайго прозьвішча «Хозяин земли русской», не цар, не самадзержац, а — гаспадар!). А тут, можа, да ўсяго — і апетыт разышоўся: колькі тае рэспублікі, і тую суседзі па частках хапануць хочуць. Вунь дзе сілішча — за Масквой, за Уралам. Во дзе прастора, гэта ж не скуры ў Капылі ў тухнечы салёнай церці!

Гэта — адзін бок медаля… Пра другое ж — тое, што ў назьве дзяржавы, якую ўзначальваў Гартны, усё ж было «Беларуская Рэспубліка» — у нас на эміграцыі ня ўзгадвалі. А каб ня Гартны і не яго таварышы — можа, і наогул нават гутаркі не было б пра беларускую краіну?!.

Толькі выкарысталі Гартнага, і праз некаторы час на прыгістарычны сьметнік вывезьлі (дазволіўшы, праўда, яшчэ і ў «Савецкай Беларусі», і ў «Полымі Рэвалюцыі» парэдактарстваваць, і выдавецтвам пакіраваць, і акадэмікам пабыць).

Наковальню стальную свою Приготовил давно под удары, Из железа — смягчилось от жара - Острый меч для себя я кую, 

— пісаў яшчэ ў 1912 годзе Гартны (гэтыя радкі ў «Правде» друкаваў), і думаць ня думаў, што лёс свой у іх прарочыў… Ня вытрымаў «стальных» ціскоў-рэпрэсій, звар'яцеў — і ў псыхбальніцы навостранай лыжкай прабіў-перарэзаў сабе горла (усё адно як і не па неахайнасьці напісаў быў так — «Острый меч для себя я кую», не «для» ворага, а сабе, толькі ня меч (яго нават гіпербалай прароцка-вершаванай лічыць сёньня можна) каваў-гастрыў ён у апошнія хвіліны свайго жыцьця, а ўсяго толькі сталовую лыжку. Перад гэтым, праўда, тоўсты сшытак даносаў пакінуў — дзе на некалькіх старонках значыіліся адны прозьвішчы…

Поделиться:
Популярные книги

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Новый Рал 7

Северный Лис
7. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 7