Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Сянкевіч Генрык

Шрифт:

— Зрабі гэта ў імя Хрыста! — малілі іншыя, чапляючыся ягонай вопраткі.

А ён адказаў: — Дзеткі мае! Хто ж з нас можа ведаць, калі й дзе яму Госпад канец жыцця прызначыць?!

Але не адмаўляўся выходзіць з Рыму, і сам не ведаў, што рабіць, бо даўно ўжо няпэўнасць і трывога ўкрадаліся ў ягоную душу. Бо ж статак ягоны быў разагнаны, праца разбурана. Субожню, якая перад пажарам гораду так буйна разраслася, моц Бестыі скрышыла ў пыл. Не засталося нічога акрамя слёз, крывавых успамінаў і смерці. Сяўба выдала багаты ўраджай, але нячыстая сіла ўтаптала яго ў зямлю. Сілы нябесныя не падаспелі з помаччу гінучым, і вось Нэрон рассядаецца ў славе над светам, страшэнны й магутнейшы, чым калі, валадар усіх мароў і сушаў.

Не раз ужо Божы Рыбак выцягаў у самоце рукі да неба й пытаў: «Усеспадару, што мне рабіць? Як жа мне астояцца? І як жа мне, нядужаму старцу, змагацца з гэнаю бязмежнаю сілаю Зла, якому Ты дазволіў валадаць і асільваць нас?!»

І адзываўся так з глыбокім болем, паўтараючы ў душы: «Няма ўжо тых авечак, якія загадаў Ты мне пасвіць, няма Твае Субожні, пустэча й жалоба ў тваёй сталіцы, дык што мне цяпер загадаеш? Ці мне тут застацца, ці ўцякаць з астанкамі статку, каб недзе там, за гарамі, употайкі славіць імя Тваё?!»

І надумоўваўся. Ведаў, што жывая праўда не згіне і мусіціме пераважыць, але часамі думаў, што не прыйшла яшчэ ейная пара, якая прыйдзе толькі тады, як Госпад сам сыйдзе на зямлю ў судны дзень у славе й сіле, без параўнання магутнейшай, чым Нэронава.

Часта здавалася яму: калі сам выйдзе з Рыму, верныя пойдуць за ім, а ён завядзе іх тады аж у цяністыя гаі Галілеі, на ціхую водную роўню Тыбэрыяды, спакойных, бы галубкі ці авечанькі, якія пасвяцца там сярод чабароў і нарду. І штораз большая туга да цішыні й супачынку, да возера й Галілеі агартала рыбачае сэрца, штораз часцейшыя слёзы наплывалі на вочы старца.

Але, калі на хвіліну спыніўся ўжо на нейкім рашэнні, хапаў яго наглы страх і трывога. Як жа яму пакідаць гэны горад, дзе гэтулькі пакутніцкае крыві зямля выпіла, дзе гэтулькі канаючых вуснаў давала сведчанне праўдзе? А ён адзін будзе ад гэтага ўхіляцца? І што адкажа Збаўцы на пытанне: «Яны вось паўміралі за веру сваю, а ты ўцёк?»

Дні і ночы беглі ў маркоце й турботах. Іншыя, якіх львы паразрывалі, якіх папрыбівана да крыжоў, папалена ў агародах цэзара, паснулі ў Хрысце пасля сваіх пакутаў, а ён спаць не мог, ён чуў пакуту большую ад усіх тых, якія каты выдумалі для ахвяр. Золак часта бяліў ужо дахі дамоў, а ён яшчэ скардзіўся з глыбіні разжаленага сэрца: — Збавіцелю, пашто Ты мне сюды загадаў прыходзіць і закладаць у гэным гняздзе Бестыі сваю сталіцу?!

Праз трыццаць чатыры гады пасля смерці свайго Вучыцеля не меў супачынку. З кіем у руцэ абягаў свет і апавяшчаў «добрую навіну». Сілы яго змагліся ў працах і падарожжах, аж урэшце, калі ў гэным горадзе, які быў галавою свету, зацвердзіў установу Божую, адзін вагністы подых Злосці зжор яе, і бачыў, што змаганне трэ пачынаць нанава. Дый якое змаганне! З аднаго боку цэзар, сенат, народ, легіі, абыймаючыя жалезным абручом увесь свет, непералічныя гарады, краі, магутнасць, якое вока людское не аглядала; а з другога — ён, згорблены ад старасці й працы, ледзь уздужваючы падарожны кій утрымаць у руцэ.

Дык іншы раз казаў сабе: не яму дужацца з цэзарам Ромы, даканаць гэта можа толькі Сам Хрыстус.

Усе гэныя думкі блыталіся ў ягонай галаве, калі слухаў наляганне апошняе жменькі сваіх верных, а яны, абступіўшы яго цесным колам, паўтаралі малебнымі галасамі: — Ратуйся, Ойча, і нас выводзь з-пад моцы Бестыі!

У канцы і Лін пахіліў перад ім сваю замучаную голаў: — Вучыцелю, — гаварыў, — табе Збаўца загадаў пасвіць свае авечкі, але ж няма ўжо тут іх, або заўтра іх тут не будзе, дык ідзі туды, дзе яшчэ знайсці іх можаш. Жыве яшчэ Божае слова і ў Ерузаліме, і ў Антыохіі, і ў Эфэзе ды ў іншых гарадох. Што зробіш, застаўшыся ў Рыме? Як ляжаш, пабольшыш толькі трыумф Бестыі. Яну Госпад не назначыў канца жыцця, Павал ёсць рымскім грамадзянінам, і без суду караць яго не магчымуць, але калі над табою, Ойча, раз’ярыцца пякельная моц, тады тыя, у каго змаглося ўжо сэрца, пытацімуць: «Няма сілы

над Нэронам?» А ты ж скала, на якой стаіць Субожня Святая. Дай нам памерці, але не дапусці да перамогі Антыхрыста над Божым Намеснікам і не вяртайся сюды, пакуль Бог не згладзіць гэтага людажэра, які гэтулькі праліў нявіннае крыві.

— Глянь на слёзы нашыя! — паўтаралі ўсе прысутныя.

Слёзы каціліся і па твары Пятра. Пасля, аднак, устаў і, выцягаючы над кленчачымі далоні, мовіў: — Хвала імені Божаму, дзейся воля Ягоная!

LXX

Наступнага дня ледзь золак дзве цёмныя фігуры сунуліся Апійскаю дарогаю ў бок Кампаньі.

Адною з іх быў Назар, другою — Апостал Пётр, які пакідаў Рым і пераследваных там сувернікаў.

Неба на ўсходзе ледзь-ледзь праяснялася зеленаватым адценнем, якое паволі штораз выразнела, пераходзіла знізу ў шафрановую фарбу. Срэбналістыя дрэвы, белыя мармуры віллаў і лукі вадацягаў, бягучыя раўнінаю да горада, вынураліся з ценю. Раз’яснялася паступова зеленасць неба, насычаючыся золатам. Вось усход пачаў ружавець і азарыў Альбанскія горы, якія паказаліся чароўныя, ліловыя, бы з самага толькі яснагляду ўтвораныя.

Дрыжачыя брыльянты расінак іскрыліся на лістоце дрэваў. Рассноўвалася імгла, адкрываючы штораз шырэйшы далягляд на раўніну, рассыпаныя па ёй дамы, прыгарадкі, магільнікі й кучкі дрэваў, між якімі бялелі калюмнады святынь.

На дарозе — ні душы. Сяляне, якія звозілі агародніну ў горад, не паспелі яшчэ, мабыць, пазапрагаць вазоў. Ад каменных плітаў, якімі аж да самых гор выкладзены быў гасцінец, ішоў водгук драўляных пасталоў, якія на нагах мелі спадарожнікі.

Вось і сонца выкацілася з-за гор, але адначасна дзіўнае відовішча лынула ў вочы Апосталу: здалося яму, быццам залацістае кола, замест падымацца вышэй і вышэй на небе, ссунулася з гор і коціцца па дарозе.

Сутрымаўся Пётр і кажа: — Бачыш вунь тую яснасць, што йдзе да нас?

— Не, не бачу, — адказвае Назар.

Але Пётр па хвіліне адзываецца, прыхіліўшы вочы даланёю: — Нейкая постаць ідзе да нас у сонечным бляску.

Да вушэй іхніх не даходзіў, аднак, і найменшы водгук хады. Цішыня наўкола. Назар бачыў толькі, што ўдалечыні дрэвы дрыжаць, як бы хто іх устрасаў, а бляск разліваецца па раўніне штораз шырэй.

Прыглядаецца Назар здзіўлены на Апостала.

— Ойча, што табе? — адзываецца трывожна.

А з рук Апосталавых высунуўся на зямлю падарожны кій, вочы ў некага ўставіў, расхіліў вусны, на твары здзіў, радасць, захапленне.

Нагла кінуўся на калені з выцягнутымі перад сабою рукамі і крычыць: — Хрысце! Хрысце!

І прыпаў тварам да зямлі, як бы цалаваў нечыя стопы. Доўгае маўчанне.

Пасля адзываюцца ў цішы перарываныя словы старца: — Quo vadis, Domine?..

Не чуў адказу Назар, але да Пятровых вушэй дайшоў салодкі сумны голас: — Іду ў Рым, каб другі раз мяне ўкрыжавалі, бо ты пакінуў народ мой.

Апостал ляжаў на зямлі, з тварам у пыле, без руху і слова. Назару здавалася ўжо, што абамлеў або памёр, але ён устаў урэшце, падняў дрыжачымі рукамі з зямлі кій і, нічога не кажучы, завярнуўся да сямі ўзгоркаў гораду.

А хлапчанё, бачачы гэта, паўтарыла, бы рэха: — Quo vadis, Domine?.. [88] — У Рым, — адказаў ціха Апостал.

І вярнуўся.

Павал, Ян, Лін і ўсе верныя спаткалі яго з подзівам ды з трывогаю тым большай, што якраз нарозвідні, зараз пасля ягонага адыходу, прэторыяне акружылі памешканне Мырыямы й шукалі ў ім Апостала. Але ён на ўсе пытанні адказваў ім толькі з радасцю й супакоем: — Я бачыў Госпада!

88

Куды ідзеш, Спадару?.. (лац.).

Поделиться:
Популярные книги

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Джейкс Джон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу