Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ

Касяк Іван

Шрифт:

Фон Готтбэрг зьвярнуўся адначасна да Ю. Сабалеўскага, старшыні Галоўнай управы БНС, з прапановай абмяркаваць ягоны плян з беларускім актывам. Неадкладна 21 сьнежня 1943 году Сабалеўскі склікаў вузкую нараду сваіх давераных асобаў, а ў іх ліку Р. Астроўскага і М. Шкялёнка. Нарада пастанавіла прыняць прапанову фон Готтбэрга, ня гледзячы на непамысную сытуацыю немцаў на ўсходнім фронце. Дэлегацыя ў складзе Ю. Сабалеўскага» Р. Астроўскага і М. Шкялёнка ў гэты самы дзень наведала гэнэральнага камісара, паведаміла яго аб прыняцьці прапановы і высунула Р. Астроўскага на чало новага прадстаўніцтва — Беларускай Цэнтральнай Рады. Перад прыняцьцем прапановы Астроўскі паставіў наступныя .ўмовы для нямецкага кіраўніцтва: 1) дапамагчы арганізаваць Беларускую "Краёвую Абарону (БКА) і даць для яе зброю; 2) БКА не павінна быць высыланая на заходні фронт; 3) павінен быць скліканы Другі

Усебеларускі Кангрэс. Фон Готтбэрг прыняў гэтыя ўмовы і абяцаў Астроўскаму поўную дапамогу.

Наступна фон Готтбэрг перадаў Астроўскаму Статут Беларускай Цэнтральнай Рады і высьвятліў, што намінацыя прэзыдэнта БЦР праз гэнэральнага камісара ёсьць толькі фармальнасьцяй, а сутнасьць палягае ў тым, што прэзыдэнта БЦР выбіраюць самі беларусы. Toe самае датычыць і сяброў Рады БЦР, якіх выбірае і прапануе прэзыдэнт БЦР, а гэнэральны камісар толькі апрабуе іх.

Статут БЦР у разьдзеле I пастанаўляў: «Беларуская Цэнтральная Рада зьяўляецца прадстаўніцтвам беларускага народу, пакліканым у межах нададзенага яму самаўраду». У разьдзеле II Статуту гаварылася: «Беларуская Цэнтральная Рада мае заданьне мабілізаваць усе сілы беларускага народу для зьнішчэньня бальшавізму і прычыніцца гэтым да канчальнага вызваленьня беларускага народу з-пад ярма крывавага бальшавіцкага панаваньня». У разьдзеле III, побач іншага, гаварылася:«У межах пастаўленых ёй заданьняў яна (БЦР) будзе самастойна вырашаць і праводзіць усе неабходныя мерапрыемствы ў галінах сацыяльнага, культурнага і школьнага жыцьця». Разьдзел IV сьведчыў наступнае: «На чале Беларускай Цэнтральнай Рады стаіць прэзыдэнт, які вызначаецца і адклікаецца гэнэральным камісарам. Іншых сяброў вызначае гэнэральны камісар на прапанову прэзыдэнта».

Гэты Статут быў апрацаваны Гэнэральным камісарыятам. У ім не гаворыцца аб будучыні Беларусі па вайско-вай перамозе Нямеччыны. Статут БЦР не быў апублікаваны ўва «Урадавым Весьніку гэнэральнага камісара Беларусі». Па некаторым часе Ю. Сабалеўскі, віцэ-прэзыдэнт БЦР, пачаў дамагацца публікацыі Статуту ўва «Урадавым Весьніку». Ён матываваў, што немцы, калі гэта будзе ў іх інтарэсе, у любы час змогуць арыштаваць і зьліквідаваць увесь апарат БЦР як нелегальна паўсталы і дзеючы самачынна. Дзеля гэтага Статут БЦР быў апублікаваны ўва «Урадавым Весьніку» са спозьненай датай — і сакавіка 1944 г.

15 студзеня 1944 году прэзыдэнт БЦР паклікаў у Раду БЦР 14 асобаў, а 24 студзеня быў абраны прэзыдыюм Рады БЦР у складзе: Р. Астроўскі — прэзыдэнт, М. Шкялёнак — першы віцэ-прэзыдэнт, Ю. Сабалеўскі — другі віцэ-прэзыдэнт і сябры: Ф. Кушэль, У. Родзька, С. Кандыбовіч. Для бягучай працы пры БЦР былі створаныя аддзел асьветы, навукі і культуры — P. Астроўскі, прэзыдэнт БЦР; пададдзел навукі — Я. Кшель; пададдзел культуры і мастацтва — А. Калубовіч; пададдзел школаў — I. Скурат; аддзел прапаганды і прэсы — М. Шкялёнак; аддзел сацыяльнага забясьпячэньня — Ю. Сабалеўскі; аддзел фінансаў — М. Астроўскі; аддзел кантролю — вакансія; аддзел моладзі — У. Родзька; аддзел веравызнаньняў — М. Будзіловіч; аддзел агульна-адміністрацыйны — С. Кандыбовіч; аддзел гаспадарчы — Г. Барташэвіч; аддзел праектаў — П. Сьвірыд; аддзел Краёвай Абароны — Ф. Кушэль; бюро нацыянальнасцяў — вакансія.

Існуючыя беларускія арганізацыі былі падпарадкаваныя адпаведным аддзелам БЦР: Саюз Беларускай Моладзі — аддзелу моладзі; Культурнае Згуртаваньне — аддзелу культуры; Беларускае Навуковае Таварыства — аддзелу навукі; Самапомач, прафсаюзы і каса хворых — сацыяльнаму аддзелу.

Наступна загадам прэзыдэнта БЦР былі прызначаныя намесьнікі БЦР на акругі: Баранавічы — С. Станкевіч, Слонім — А. А. Аўдзей, Наваградак — К. Якуцэвіч і наступна Б. Рагуля, Глыбокае — I. Касяк, Вялейка — Я. Малецкі, Менск-акруга — П Жук, Слуцк — I. Гінько і наступна I. Хіхлуша. На акругі Ліда і Ганцавічы намесьнікі БЦР не прызначаліся. Мабілізацыя ў БКА там не прадбачалася дзеля польскага засільля ў адміністрацыі.

Адначасна на акругі былі прызначаныя акруговыя начальнікі Беларускай Краёвай Абароны (БКА) паводле прадстаўленьня начальніка Галоўнага кіраўніцтва БКА Ф. Кушэля: на Менск-акругу — капітан М. Пугачоў, на Слуцк — капітан С. Шнэк, на Баранавічы — лейтэнант У. Русак, на Слонім — старшы лейтэнант Я. Дакіневіч, на Наваградак — старшы лейтэнант Б. Рагуля, на Вялейку — лейтэнант Я. Бабіч, на Глыбокае — лейтэнант Р. Зыбайла.

Намесьнікі БЦР і акруговыя начальнікі БКА неадкладна паехалі ў прызначаныя ім акругі і распачалі працу па мабілізацыі ў БКА. Будынкі для казармаў у сакрэце пасьпешна рыхтавалі паветавыя старшыні па загадзе гэнэральнага камісара з Менска для акруговых

камісараў і кіраўнікоў нямецкай паліцыі. Правядзеньне мабілізацыі на Беларусі праз нацыянальнае прадстаўніцтва (БЦР) было вельмі важным дзяржаўным актам. Першы раз у гісторыі Беларусі беларускі народ паклікаўся ў беларускае войска беларускімі ўладамі. Для абсьледваньня грамадзкай думкі і атрыманьня арыентацыйных дадзеных у справе мабілізацыі прэзыдэнт Астроўскі з начальнікам БКА Кушэлям і прадстаўніком штабу Готтбэрга капітанам Кум мэрам аб'ехалі Слуцкую, Баранавіцкую і Слонімскую акругі. На просьбу прэзыдэнта Астроўскага акруговыя камісары склікалі нарады старшынь паветаў, а на другі дзень — агульныя сходы насельніцтва. Усюды была агульная падтрымка справы мабілізацыі ў беларускае войска. Засьцярогі былі толькі ад некаторых старшыняў паветаў, дзе партызанскія злучэньні прабывалі пастаянна даўжэйшы час.

Ад самага пачатку рэалізацыі справы БКА паміж БЦР і Гэнэральным камісарыятам распачаліся разнагалосьсі. Немцы ўважалі, што БЦР мае толькі правесыіі мабілізацыю, а кіраваць змабілізаванымі людзьмі будуць яны самі. БЦР не пагаджалася з такім станам., а уважала, што пры арганізацыі і кіраўніцтве БКА павінна браць удзел і БЦР пры дапамозе свайго штабу. Па даўгіх дыскусыях паміж прэзыдэнтам Астроўскім і кіраўніком палітычнага аддзелу гэнэральнага камісара д-рам Маркусам было прынята канчатковае вырашэньне. Пры БЦР мае быць створаны аддзел БКА, які падрыхтуе і правядзе мабілізацыю ў БКА. У далейшым гэты аддзел будзе супрацоўнічаць са штабам Готтбэрга ў справах БКА датычна прапаганды, вайсковай падрыхтоўкі ды гаспадарчай і санітарнай частак. Уся апэрацыйная старана БКА мае належаць толькі да нямецкага штабу Готтбэрга, які прыняў на сябе абавязак належнага ўзбраеньня БКА. Прэзыдэнт Астроўскі прыняў на сябе абавязак абмундзіраваньня, якое мела быць цывільным, з нашыўкамі на каўняры паводля ўзору, апрацаванага БЦР. Харчаваньне БКА мелі забясьпечыць старшыні паветаў у паразуменьні з акруговымі камісарамі. Па гэтым узгадненьні ў палове лютага 1944 году начальнік галоўнага кіраўніцтва БКА Ф. Кушэль распачаў арганізацыю штабу. Ён паклікаў на свайго заступніка падпаручыка польскай арміі Віталія Мікулу, на кіраўніка канцылярыі — Аляксея Васіленю, на рэфэрэнта пэрсанальнага аддзелу — Сымона Раманчука, на начальніка санітарнай часткі — д-ра Прагожа, а пазьней д-ра Глеба Багдановіча, на кіраўніка прапагандовага аддзелу — Усевалада Родзьку, а пазьней — Уладзімера Гуцько, на гаспадарчыя функцыі — Барыса Плескачэўскага, Івана Скуратовіча і Касьпяровіча.

Галоўнае кіраўніцтва БКА, пры ўдзеле прэзыдыюму БЦР, неадкладна занялося распрацоўкай арганізацыі БКА і пляну мабілізацыі. 23 лютага 1944 году ў габінэцэ прэзыдэнта БЦР была скліканая зачыненая нарада для азнаямленьня з загадам Готтбэрга аб стварэнні Беларускай Краёвай Абароны. На гэтай нарадзе былі прысутныя: прэзыдэнт БЦР Астроўскі, першы віцэ-прэзыдэнт Шкялёнак, галоўны кіраўнік БКА Кушэль і яго заступнік Мікула, намесьнікі БЦР і акруговыя начальнікі БКА. Ад немцаў былі прысутнымі: начальнік штабу Готтбэрга падпалкоўнік Клейн з ад'ютантам, камандзір чужа-нацыянальнай паліцыі на Беларусі падпалкоўнік Каўфман з ад'ютантам, кіраўнік палітычнага аддзелу СД у Менску Сэпп і нямецкія акруговыя каманданты паліцыі.

Ад'ютант падпалк. Клейна адчытаў сакрэтны загад Готтбэрга аб утварэньні БКА, у якім быў пададзены наступны плян.

Паклікаючыся на прапанову прэзыдэнта БЦР ад 18 лютага 1944 году, Готтбэрг загадаў утварэньне БКА для барацьбы супроць бальшавізму. Утварэньне БКА мае адбыцца на ўсім Гэнэральным абшары Беларусі, за выняткам акругаў Ганцавічы і Ліда. У існуючых ці заплянаваных абаронных вёсках мабілізацыя не праводзіцца. Мабілізацыя не праводзіцца ў раёнах: Менская акруга — Узда і Івянец; Вялейская — Валожына і Мядзела; Глыбоцкая — Браслаў; Слонімская — часткі Казлоўшчыны і Дзярэчына; Наваградзкая — частка раёну Дзятлава.

БЦР праз сваіх намесьнікаў спачатку мабілізуе былых афіцэраў векам да 57 гадоў і былых падафіцэраў векам да 55 гадоў. Аб звальненьні ад мабілізацыі вырашае акруговы камісар у паразуменьні з акруговым камандантам паліцыі.

Для мабілізацыі афіцэраў і падафіцэраў у акругах утвараюцца прыймовыя камісіі ў складзе: намесьніка БЦР як старшыні, акруговага афіцэра, аднаго старшыні павету, або акруговага гораду, двух лекароў.

Намесьнікі праз акруговых камандантаў паліцыі паведамляюць кіраўніка СС і паліцыі і БЦР аб колькасьці змабілізаваных; БЦР прызначае патрэбныя колькасьці з іх па паветах для вышкалу радавых, як і для высылкі ў Менск на перападрыхтоўку. Намесьнікі прызначаюць паветавых афіцэраў і сяброў мабілізацыйных камісіяў у паветах.

Поделиться:
Популярные книги

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Шесть принцев для мисс Недотроги

Суббота Светлана
3. Мисс Недотрога
Фантастика:
фэнтези
7.92
рейтинг книги
Шесть принцев для мисс Недотроги

Идеальный мир для Лекаря 23

Сапфир Олег
23. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 23

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Как я строил магическую империю 5

Зубов Константин
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Пипец Котенку!

Майерс Александр
1. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку!

ВоенТур 3

АЗК
3. Антиблицкриг
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
ВоенТур 3

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая